БЕЛАРУСЬ (последнее)
Вількамірская бітва 1435
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Адбылася 1 вер. на р. Святая (Швянтоі) каля г. Вількамір у ходзе феадальнай вайны 1432—39 паміж войскамі вял. кн. Свідрыгайлы i Інфлянцкага ордэна з аднаго боку i вял. кн. Жыгімонта Кейстутавіча i палякаў з другога. Летам 1435 Свідры-гайла сабраў значнае войска на бел. i ўкр. землях, Смаленшчыне. У яго склад уваходзіў невял. татарскі аддзел. Саюзнае крыжацкае войска ўзначальваў магістр Інфлянцкага ордэна,даякога далучыліся кн. Жыгімонт Карыбутавіч з чэхамі i сілез-цамі i заходнееўрапейскія рыцары. Па-водле ацэнак даследчыкаў, яно наліч-вала крыху больш за 10 тыс. чал. пры невял. колькаснай перавазе русінаў i складалася пераважна з цяжкой конніцы, a таксама невял. пешага кантынгенту. Пасля злучэння ў раёне Браслава саюзнікі рушылі на 3 i захапілі Вількамір, пасля чаго планавалі, відаць, наступленне на Трокі i Вільню. Армія ix праціўнікаў складалася з літ.-жамойцкага войска Жыгімонта Кейстутавіча i пасланага яму на дапамогу з Польшчы корпуса на чале з Якубам Кабылянскім. Яно не перавы-шала 10 тыс. чал. конніцы, польскі i літ.-жамойцкі кантынгенты налічвалі прык-ладна роўную колькасць ваяроў. Гэтае войска рухалася з Трокаў на Вількамір. Сутыкненне адбылося прыкладна за 10 км на Пд ад горада, на левым беразе Святой. Ключавым момантам бітвы была атака польска-літ. конніцы,якая разбуры-ла табар, пабудаваны праціўнікам на чэшскі ўзор, пасля чаго распачалося змаганне на флангах. Бітва працягвалася каля гадзіны i прывяла да панікі, a потым i ўцёкаў войска Свідрыгайлы i крыжакоў. Адной з прычын ix няўдачы было тое, што частка русінска-інфлянцкага войска спазнілася i не паспела заняцьсваё месца ў баявых парадках. У час бітвы i асабліва ўцёкаўпераможаныя панеслі велізарныя страты. Загінулі інфлянцкі магістр Франц фон Кірскорф i многія комтуры, 13 князёў, яшчэ43 былі ўзяты ў палон.у т.л. смяротна паранены Жыгімонт Карыбутавіч. Сам Свідрыгайла з невял. дружынай здолеў уцячы ў Полацк. Бітва стала пераломам у вайне. Пасля яе, страціўшы ўплыў на бел. земляхі Смаленшчыне,Свідрыгайла ўжо не здолеў аднавіць свае пазіцыі. Перамога пад Вількамірам дала маг-чымасць Польшчы заключыць 31.12.1435 у Брэсце-Куяўскім «вечны міра» з Тэў-тонскім ордэнам.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вількамірская бітва 1435
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292160431 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций