БЕЛАРУСЬ (последнее)
Віленскія замкі
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Віленскія замкі, комплекс мурава-ных замкаў, дзе ў 14—сярэдзіне 17 ст. знаходзілася рэзідэнцыя вялікіх князёў ВКЛ, іншыя цэнтральныя адміністрацыйныя інстытуты 14—18 ст. Складаўся з Верхняга (Горнага) i Ніжняга (Дольнага) замкаў. 3 Пн тэрыторыю комплексу абмя-жоўвае р. Вілія, з У — р. Вільня. Паводле археал. даследаванняў вядома, што ўмацаванае гарадзішча на Замкавай гары існавала ўжо ў 1-м тыс. да н.э. Паселішча каля падножжа гары ў 11—13 ст. мела абарончую сістэму, у якую разам з пры-роднымі аб'ектамі ўваходзілі драўляныя i земляныя ўмацаванні. У канцы 13— пач. 14 ст. паселішча каля гары было пераўтворана ў Ніжні замак. У пач. 14 ст. большасць прасел мураваных сцен былі ўжо пабудаваны; ix вышыня дасягала 9— 10 м, таўшчыня 1,7—3,1 м. Муры мелі працягласць больш за 1 км, утваралі нерэгулярны, поліганальны план. Боль-шасць вежаў мелі 2-6аковы вынас, знаходзіліся на значнай адлегласці адна ад адной. Самая стараж. мураваная вежа Ніжняга замка мела квадратны план (13,5 x із,5 м), рэшткі яе захаваліся пад падмуркам званіцы Віленскага кафед-ральнага касцёла Станіслава i Уладзі-слава. Першае ўпамінанне В.з. датуецца 2.10.1323 у пасланні вял. кн. Гедзіміна да Нямецкага ордэна i Рыгі. Мяркуецца, што мураваныя сцены Верхняга замка на Гедзімінавай (Замкавай) гары былі ўзведзены ў 1-й пал. 14 ст. i паводле загаду вял. кн. Вітаўта перабудаваны на пач. 15 ст. (магчыма, пасля моцнага пажара 1419). Цяпер вышыня Замкавай гары дасягае 48 м, замак займае пляцоўку памерамі 110—120 x 50—60 м, даўжыня сцен складала 320 м. У 2-й пал. 14— пач. 15 ст. ва ўсх. частцы замка пабуда-ваны 3-павярховы гатычны велікакня-жацкі палац, руіны якога захаваліся. У сістэму Верхняга замка ўваходзілі квад-ратныя паўн. i паўд. мураваныя вежы, 8-гранная зах. (захавалася, вядома пад назвай Вежы Гедзіміна), a таксама брамная на паўн. частцы мура. Пасля 1387 у паўд.-зах. куце Ніжняга замка пабудаваны кафедральны касцёл i палац віленскіхбіскупаў,удалейшым гэта част-ка замка афармляецца разам з рэзідэн-цыямі вікарыя i віленскай капітулы ў царк. функцыянальную зону замка. У15—пач. 16 ст. пад званіцу сабора прыстасавана старая абарончая вежа. Каля зах. пад-ножжа Замкавый гары на мяжы 13— 14 ст. пабудаваны мураваны палац; у 15 ст. на гэтым месцы знаходзілася некалькі гатычных пабудоў, якія ў 1-й пал. 16 ст. былі ўключаны ў новую велікакняжацкую рэзідэнцыю, пабудава-ную ў стылі рэнесансу (гл. Віленскі ве-лікакняжацні палац).У сярэдзіне 16 ст. паўн. частка Ніжняга замка аформілася як арсенальная; у пач. 17 ст. арсенал (цэйхгаўз) складаўся з 3 асноўных кар-пусоў. На поўнач ад велікакняжацкай рэзідэнцыі ў Ніжнім замку ў канцы 14 ст. пабудаваны гатычны касцёл св. Ганны, у 1551 па ініцыятыве караля i вял. князя Жыгімонта II Аўгуста перабудаваны ў новы касцёл св. Ганны i св. Барбары. Летам 1655 войскі pac. цара Аляксея Міхайлавіча авалодалі В.з. Войскі Рэчы Паспалітай 11.7.1660 вярнулі горад, але баі за замкі працягваліся да пач. снежня 1661. У час войнаў сярэдзіны 17 ст. ўсе пабудовы В.з. моцна пацярпелі,удалей-шым былі адноўлены толькі кафедральны сабор, біскупскі палац, арсенал. На захад гал. паўд. брамы (Замкавай) знаходзіўся будынак Галоўнага трыбунала ВКЛ. У 1800—01 pac. ўладамі былі знесены руіны велікакняжацкага палаца. У1831 тэрыторыя В.з. ўключана ў склад цытадэлі з валамі, бастыёнамі i ровамдады былі знесены будынкі Трыбунала, біскупскага палаца i капітула. У 1878 цытадэль страціла сваё значэнне i была ліквідавана, у 1881—84 знесены валы, засыпаны равы, на частцы тэр. Ніжняга замка разбіты парк. Кансервацыя руін Верхняга замка праводзілася на пач. 20 ст., a таксама ў 1930—36 (пад кіраўніцтвам С.Лорэнца i У.Бартноўскага). У1948—50 рэстаўры-равана Гедзімінава вежа на Замкавай гары (у 1960 там адкрыты музей В.з.). У1965 у рэканструяваным Новым арсенале пачаў дзейнічаць Гісторыка-этнаграфічны (ця-пер Нацыянальны) музей. У адрэстаўры-раваным Старым арсенале адкрылася экспазіцыя Музея дэкаратыўна-прыклад-нога мастацтва. 3 канца 1980-х г. вядуцца працы па рэканструкцыі i далейшай музеіфікацыі Ніжняга замка,адноўлены паўн. муры i паўн. будынак арсенала, дзе пачала дзейнічаць археал. экспазіцыя (Музей прагісторыі Літвы). Літоўскія археолагі i архітэктары ў 2-й пал. 20 ст. актыўна даследавалі тэрыторыю В.з.: В.ДаўгудзісІ.Ючэне,С.Паткаўскас(Верхні замак, 1955—1970-я г.), А.Таўтавічус, Н.Кіткаўскас (Ніжні замак i велікакня-жацкі палац, 1955—2003), А.Лісанка, Даўгудзіс (арсенал, 1978—83).
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віленскія замкі
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292160305 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций