Віленскі Святадухаўскі манастыр

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Віленскі Святадухаўскі манастыр. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →



Засн. правасл. брацтвам,якое існавала з 1584 пры Троіцкай царкве. Пляці сродкі падораны ў 1596 сёстрамі Ганнай Аб-рамовіч i Фядорай Зяновіч (з Валовічаў), кашталян новагародскі А.Палубінскі перадаў у валоданне брацтва двор Судэрва. У1597 царква ўжо дзейнічала, манастыр згадваецца з 1604. Першым архімандрытам i рэктарам брацкай школы (калегіума), вядомай з 1591, ааўЛявонцій Карповіч (1580—1620), потым —Іогіф Бабрыковіч i Мялецій Сматрыцкі. 3 манастыра выходзілі вядомыя дзеячы правасл. царквы i культуры: архіманд-рыты Кіева-Пячэрскай лаўры І.Трызна, С.Шыцік-Заленскі, мітрапаліт кіеўскі Іосіф Л/Нелюбовіч-Тукальскі, настаяцелі бел. манастыроў. У 1617 для школы пабуда-ваны новы мураваны дом. У1611 Б.Агінскі заснаваў філію манастыра ў Еўі (Вевіс) пры царкве Успення, падараваўшы свой Еўінскі двор (1619). Там з 1611 працавала Еўінская друкарня. Пад юрысдыкцыяй віленскага манастыра па ўмовах фунда-цый знаходзіліся 17 мужчынскіх i 2 жа-ночыя правасл. манастыры ў Менску, Пінску, Сяльцы каля Брагіна, Слуцку, Купяцічах, Новым Двары, Голдаве, Сур-дзегах, Морачы i інш. У 1640-я г. братчык Л.Дравінскі аддаў манастыру Кенішаўскі фальварак пад Вільняй з цагельняю, Б.Ляўданская — фальварак Вайдацішкі-Ляўданшчыну. У 1603 пачалі мураваць званіцу,у1633—38здазволуУладзіслава IV пабудавана мураваная Святадухаўская царква. 3 2-й пал. 17 ст. да 1686 манастыр перажываў заняпад i пазбавіўся некато-рых уладанняў, згарэўу час пажару Вільні 1748. Брацтва існавала да 1796, адноўлена ў 1855. Манастыр моцна пацярпеў ад іншаземных войск у 1656,1701—09, 1812, у 1826 пабудавана пячорная царква з мошчамі Трох віленскіх мучанікаў. У19 ст. манастырская б-ка налічвала больш 300 кніг. Царква — адзін з першых крыжова-купальных храмаў перыяду ранняга барока, па тыпу касцёла св. Казіміра, з 2-вежавым фасадам; рэкан-струявана пасля пажару ў 1749—53 І.ЧІ.Глаўбіцам. Барочны выгляд фасада страчаны ў выніку перабудоў у 1821— 25 І.Пусье i ў 1842—44 Т.Цішэцкім. У іканастасе, выкананым у стылі ракако (1749), 12 абразоў І.Трутнева (2-я пал. 19 ст.). У архітэктурны комплекс увахо-дзяцьтаксама асобна размешчаныя зва-ніца, мужчынскі i жаночы карпусы, будынак для архімандрыта i брама.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віленскі Святадухаўскі манастыр

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.