Віленскі кляштар бернардзінцаў

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Віленскі кляштар бернардзінцаў. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →

У1469 вял. кн. Казімір запрасіў у Вільню бернардзінцаў, якім падараваў пляц зямлі каля велікакняжацкага млына на р. Вілія. У1475 драўляныя кляштар i касцёл зга-рэлі. Каля 1480 з дапамогай мяшчан i шляхты завершана ўзвядзенне мурава-нага касцёла св. Бернарда (Бернардзіна). У1500 сцены i скляпенні асноўнага аб'ёму абваліліся, захаваліся толькі прэсбітэрый i сакрыстыя. На працягу 1506—13 ад-наўленне касцёла вялося пад кіраўніцт-вам архітэктара М.Энкінгера. У1520 храм асвячоны ў гонар св. Францішка. Жыллё-вы корпус уяўляў сабою 2-павярховую пабудову са складанай канфігурацыяй плана, асобныя праслы сцен якога былі ўпрыгожаны гатычнымі фрэскамі. Памяш-канні былі прыстасаваны пад келлі, біб-ліятэку, архіў, бальніцу, аптэку, кухню, сталовую i інш. Моцна пацярпеў ад пажараў1560і 1564. Адноўленыў 1579— 80. Значныя пашкоджанні кляштару нанесены ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у 1656—59. У працэсе рамонту касцёла ў 1660—76 замест гатычных у завяршэнні тарцовых фасадаў зроблены барочныя франтоны. Пасля храм быў асвячоны ў гонар св. Бернардзіна i Францыска. У1733,1744— 45,1763 праведзены значныя рамонты жыллёвага корпуса. У1794 у час аблогі Вільні pac. войскамі ў касцёле здарыўся пажар. Пасля рэстаўрацыі адноўлены франтон гал. фасада i перароблена завяршэнне вежаў. У 1864 кляштар зачынены i прыстасаваны пад казармы. У пач. 20 ст. надбудаваны 3-і паверх. Цяпер частку яго памяшканняў займае Акадэмія мастацтваўЛітоўскай Рэспуб-лікі. Касцёл — 3-нефавая пабудова з моцна выцягнутым у даўжыню прэсбітэ-рыем, які заканчваецца алтарнай часткай. На вуглах гал. i паўд. фасадаў узвыша-юццабагатадэкарыраваныя вежы шмат-граннай формы. Фасады, за выключэннем паўночнага, падзелены высокімі контр-форсамі на асобныя праслы, якія пра-разаюць вокны спічастай формы. Гал. фасад завяршаецца франтонам барочнай формы. Да паўд. фасада прымыкаюць невысокія рэнесансавыя i барочныя капліцы. Кампазіцыйнае значэнне гал. фасада падкрэслена прытворам, які закрывае першапачатковы, багата аформ-лены прафіляванай цэглай гатычны пар-тал. Да паўн. фасада i вімы прымыкае 2-павярховы корпус кляштара складанай у плане канфігурацыі. У інтэр'еры над уваходам маюцца барочныя хоры. Нефы кафалікона перакрываюць крыжовыя i сотавыя скляпенні. Прэсбітэрый пера-крыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. Інтэр'ер упрыгожваюць барочныя алтары, амбон (1690), гатычныя ажурныя металічныя краты дзвярэй бакавой капліцы, эпітафіі пач. 17 ст. (надмагіллі С.Радзівіла, скульптар В.ван дэр Блоке, 1618, i П.Весялоўскага, 1635).

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віленскі кляштар бернардзінцаў

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.