БЕЛАРУСЬ (последнее)
Віленскі кафедральны касцёл Станіслава i Уладзіслава
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Некат. даследчыкі рэшткі першапачатковага будынка касцёла датуюць сярэдзінай 13 ст. Відаць, ён пабудаваны ўсярэдзіне—2-й пал. 14 ст. Асн. аб'ём касцёла быў квадратны ў плане, з У да яго прымыкаў выцягнуты прэсбітэрый, які заканчваўся гранёнай апсідай. Да паўн. сцяны вімы была прыбудавана сакрыстыя. Па восі сіметрыі зах. фасада стаяла uiMaT^pycHafl вежа. Сцены асн. аб'ёму былі ўмацаваны контрфорсамі. У інтэр'еры 4 апорныя слупы падзялялі асноўны аб'ём на 3 нефы. Падлога была набрана з рознакаляровых паліваных керамічных плітак, многія з ix былі ўпрыгожаны арнаментам, харак-тэрным для раманскага мастацтва. Рэшткі сцен храма, выяўленыя ў сутарэннях дзеючага касцёла, складзены з палявых валуноў, якія былі ўмураваны амаль у гарызантальным парадку без цагляных праслоек. У 1387—88 над рэшткамі разбуранага касцёла (моцна пашкоджаны ў час пажару) узведзены кафедральны касцёл пад назвай св. Станіслава i св. Уладзіслава. Звонку яго сцены арнамен-таваны тычкамі перапаленай цэглы, ін-тэр'еры храма ўпрыгожвалі фрэскі. Касцёл быў моцна пашкоджаны пажарам 1419. Паводле загаду вял. кн. Вітаўта, у сувязі з плануемай каранацыяй,быўузведзены вялікі 3-нефавы гатычны касцёл памерамі 62 x 28 м. У гэтым касцёле Вітаўт завяшчаў сябе пахаваць пасля смерці, што i было зроблена ў 1430. Архітэктурным прататыпам гатага помніка з'яўляецца кафедральны касцёл у Фрамбарку. У адхонахі пераплётах вокнаў выкарыстана цэгла, тарцы якой былі ўпрыгожаны раслінным арнаментам. Касцёл меў аднолькавую вышыню асноўнага аб'ёму i прэсбітэрыя. У кутнія часткі былі ўкампанаваны 4 вежы. Гал. фасад завяр-шаўся трохвугольным франтонам. Звонку сцены храма ўмацоўвалі масіўныя контр-форсы, паміж якімі ў 15—пач. 16 ст. было пабудавана больш за 10 капліц, частка з якіх пасля шматлікіх рэканструкцый захавалася. Пабудаваная ў пачатку 15 ст. цэнтральная 3-нефавая частка складае аснову аб'ёмнай кампазіцыі сучаснага помніка. У1522 пачаты яго рамонті аба-рончай вежы, што стаяла побач з замка-вымі мурамі, з мэтай яе прыстасавання пад званіцу. У1529 у касцёле ўзведзены на пасад вял. князя ВКЛ 9-гадовы Жыгі-монт Аўгуст. У час аднаўлення помніка пасля пажару 1530 перароблена некалькі ранейшых капліц, a таксама пабудаваны новыя. У выніку рэканструкцыі, якой кіравалі італьянскія архітэктары Б.З.Джа-ноці i Дж.Чыні, помнік набыў стылістычныя прыкметы рэнесансу. Пасля пажару 1610 рамонт касцёла працягваўся да 1632 пад кіраўніцтвам архітэктара В.Поля, касцёлу нададзены барочныя рысы. У 1623—36 да яго паўд.-ўсх. вугла прыбудавана капліца св. Казіміра ў стылі ранняга барока. Яе інтэр'ер упрыгожаны розна-каляровым мармурам, фрэскамі, скульп-турай (аўтарства прыпісваецца італьян-скаму архітэктару i скульптару К.Тэнкала). Рэльефны дэкор купала, аркад i алтара капліцы з'явіўся пасля рэстаўрацыі 1692 (аўтар невядомы). У канцы 17 ст. італьянскі мастак М.Палоні на бакавых сценках намаляваў 2 фрэскі: «Адкрыццё труны св. Казіміра» i «Цуд каля труны св. Ка-зіміра». У нішах сцен размешчана 8 драўляных пасярэбраных статуй вял. князёў ВКЛ (аўтары невядомыя). У1786— 1801 касцёл перабудаваны паводле праекта віленскага архітэктара Л Іуцэвіча ў стылі класіцызму. Работы былі завер-шаны пад кіраўніцтвам арх. М.Шульца. Унутраная прастора мала зменена. Пастаў-лены толькі новы алтарі дабудавана паўн. сакрыстыя. На гал. фасадзе з'явіўся велічны порцік з 6 дарычнымі калонамі, нішы з барочнымі скульптурамі евангеліс-таў, Аўраама i Майсея (італьянскі скульптар Т.Рыгі), на яго франтоне змешчаны гарэль-еф «Ахвярапрынашэнне Ноя». У бакавых нішах паўд. фасада былі размешчаны скульптуры князёў ВКЛ (скульптар К.Ель-скі), паўн. фасада — скульптуры святых, перанесеных сюды ў 19 ст. з касцёлаў св. Казіміра i місіянераў. Зусх. боку касцёл быў злучаны праходам з размешчаным побач Віленскім вялікакняжацкім палацам.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віленскі кафедральны касцёл Станіслава i Уладзіслава
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292156909 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций