БЕЛАРУСЬ (последнее)
Віленскі касцёл Яна Хрысціцеля i Яна Евангеліста
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Пабудаваны ў 1387 на сродкі Ягайлы. У 1390 спалены кры-жакамі. У канцы 14—1-й чвэрці 15 ст. пабудаваны мураваны касцёл,асвячоны ў 1427 у гонар св. Яна Хрысціцеля i св. Яна Евангеліста. Моцна пацярпеў ад пажараў 1510 i 1530. У час рамонту да крайніх праслаў бакавых фасадаў усх. часткі асноўнага аб'ёму прыбудаваны 2 капліцы, a франтону гал. фасада нада-дзены формы архітэктуры паўн.-еўрап. Адраджэння. У 1571 вял. кн. Жыгімонт Аўгуст перадаў касцёл езуітам (належаў да 1773), якія пры ім заснавалі калегіум. У апошняй чвэрці 16 ст. яны разабралі прэсбітэрый i павялічылі храмудаўжыню на ўсю шырыню кафалікона ў стылі позняй готыкі. У1588 на сродкі маршалка ВКЛ А.Радзівіла ў храме ўстаноўлены арган. Паміж 1574 i 1588 на гатычных мурах надбудавана рэнесансавая частка вежы-званіцы. У1592 па заказе віленскіх цэхаў шаўцоў i рымараў да апорных слупоў прыбудаваны алтары на адмыс-ловых узвышэннях у выглядзе каплічак. У 1610 згарэлі дах касцёла i прылеглая да помніка драўляная забудова, але інтэр'ерхрама не пашкоджаны. У 1-й пал. 17 ст. да бакавых фасадаў касцёла прыбудаваны некалькі капліц у стылі ранняга барока. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у 1655 моцна пацярпеў ад пажару. Пасля вызвалення Вільні ў 1660 касцёл не адноўлены. У 1674 яго скляпенні пад уздзеяннем атмасферных ападкаў абваліліся. У1696 праведзены невял. рамонт, у 1698 пабудавана новая сакрыстыя. У 1708 у цэнтральным нефе i капліцы св. Ста-ніслава Косткі паклалі падлогу з кераміч-ных плітак. На мяжы 17—18 ст. узведзены капліцы св. Ганны,Добрай Рады,у стылі барока перабудавалі капліцу св. Барбары. У 1731 касцёл адрамантаваны, над уваходам пабудаваны новыя драўляныя хоры, багата аздобленыя разьбой. У1732 пры рамонце даху перароблены зах. франтон. У1720—30-я г. пад кіраўніцт-вам арх. Расале інтэр'ер храма ўпрыго-жаны шматлікімі абразамі i разнымі алтарамі. У1737 касцёл i калегіум моцна пашкоджаны пажарам. Аднаўленне помніка адбывалася пад кантролем рэктара акадэміі Ю.Садоўскага. Праект рэстаўрацыі распрацаваў віленскі арх. І.К.Глаўбіц. Гал. фасад перароблены ў барочным стылі. У1745 касцёл асвячоны, але яго рэканструкцыя працягвалася i пазней. У 1748 пажарам знішчаны дах касцёла. У 1756—58 унутраныя контр-форсы храма размаляваны пад мармур. У 1768 кашталян троцкі Т.Агінскі пера-будаваў капліцу Божага цела ў стылі кла-сіцызму паводле праекта мясц. езуіцкага архітэктара ксяндза Г.Лянкевіча. У 1825—28 касцёл часткова рэканструя-ваны ў стылі класіцызму пад кіраўніцтвам арх. К.Падчашынскага. 3 інтэр'ера вы-неслі 13 прыкалонных алтароўі замест ix на кансолях паставілі скульптуры св. Яна, выкананыя К.Ельскім. У 1839 у касцёле ўстаноўлены арган з Полацка. 9 акон прэсбітэрыя ў 1898упрыгожаны вітражамі. У канцы 19—пач. 20 ст. ў інтэр'еры касцёлаўстаноўлена некалькі мемарыяльных помнікаўдзярж. i культур-ным дзеячам: рэктару Віленскай акадэміі І.Страйноўскаму, паэту А.Міцкевічу, кіраўніку паўстання 1794 Т.Касцюшку, кампазітару С.Манюшку. У 1965—78 праведзена рэстаўрацыя ўсяго архітэк-турнага комплексу касцёла пад кіраўніцт-вам архітэктара Р.Ялавецкаса, гіаорыка Т.Дамбраўскайтэ, мастака А.Каліцітэ. Пасля рэааўрацыі ўхраме адкрылі музей прагрэсіўнай навуковай думкі Віленскага ун-та. Аснову храма складае 3-нефавая зальная пабудова (51,4 x 33,8 м), якая з У заканчваецца не традыцыйна выдзеле-най алтарнай апсідай, a 3-граннай ал-тарнай сцяной. Сцены алтарнай часткі i бакавых фасадаў асн. аб'ёму прарэзаны высокімі стральчатымі вокнамі, якія аформлены складанапрафіляванай цэглай. Гал. фасадуўласціва насычанае аб'ёмнай пластыкай познабарочнае вырашэнне. Звонку сцены касцёла ўма-цаваны контрфорсамі (на паўн. фасадзе цалкам захаваўся толькі адзін контр-форс). Сцены прэсбітэрыя i алтарнай часткі ўмацаваны ўнутранымі контрфор-самі. Тарэц дахуўсх. фасада завяршаецца франтонам, якому нададзены крывалі-нейныя барочныя абрысы. Храм пера-крыты крыжовымі скляпеннямі. Звонку роўнавысокія аб'ёмы асн. часткі i прэс-бітэрыя вылучаны больш нізкім дахам алтарнай часткі. Недалёка ад паўд.-зах. вугла храма ўзвышаецца вежа-званіца, якая крыхувыоупае залінію гал. фасада. Вежа мае ў плане квадратную форму, шмат'ярусную сіметрычную аб'ёмную кампазіцыю, сцены прарэзаны высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. У пластычным афармленні яе фасадаў выкарыстаны вуглавыя пілястры, калонкі, шырокія карнізныя паясы. Вянчаезваніцу фігурны дах шлемавіднай формы, выка-наны ў стылі барока. Першапачаткова касцёл св. Яна ўяўляў сабой гатычную 3-нефавую 8-слуповую зальную пабудову з аднапраславым прэсбітэрыем i шматгран-най алтарнай часткай. У храм можна было трапіць праз дзвярныя праёмы спічастай формы паўднёвага i галоўнага фасадаў. Інтэр'ер асвятляўся праз вертыкальна выцягнутыя вокны спічастай формы.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віленскі касцёл Яна Хрысціцеля i Яна Евангеліста
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292156842 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций