БЕЛАРУСЬ (последнее)
Віленскі велікакняжацкі палац
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Віленскі велікакняжацкі палац, рэзідэнцыя вялікіх князёў ВКЛ у 2-й чвэрці 16—сярэдзіне 17 ст. Гістарычна дакладных звестак пра віленскую рэзі-дэнцыю вял. князёўу 14—15 ст. у Ніжнім замку (гл. Віленскія замкі) няма. У Верхнім замку 3-павярховы гатычны велікакняжацкі палац пабудаваны ў 2-й пал. 14—пач. 15 ст. Магчыма, раней рэзідэн-цыйныя функцыі выконваў мураваны будынак, узведзены на мяжы 13—14 ст. каля зах. падножжа Замкавай гары (рэшткі яго сцен з масіўнымі контрфор-самі выяўлены ў 1964). У15 ст. на гэтым месцы знаходзілася некалькі гатычных пабудоў з балцкай (вендскай) муроўкай, якія ў 1-й пал. 16 ст. былі ўключаны ў новую велікакняжацкую рэзідэнцыю, пабудаваную ў стылі рэнесансу. Палац узведзены ў 1520-х г. па загадзе Жыгі-монта I Старога, кошт будаўніцтва склаў 100 тыс. дукатаў. У час пажару 1530, які знішчыў значную частку горада i замка, палацацалеў. Паводле вынікаўархеал. даследаванняў працэс будаўніцтва ўяўляецца наступным чынам: у старых ўсх. i паўд. карпусах нарошчаны 3-і паверх, падоўжаны на Пн ўсх. корпус, пашыраны ўнутр. двор палаца (50 x 50 м), пабудаваны новы паўн. корпус; ва ўнутр. двары знесена галерэя ўсх. корпуса i пабудавана новая, больш шырокая галерэя ў паўд. корпусе. У адрозненне ад папярэдніх гатычных пабудоў вонка-выя муры палаца былі атынкаваны. На 3 палац прымыкаў да Віленскага кафед-ральнага касцёла Станіслава іУладзісла-ва, a з Пд разбіты сад. Такім чынам, рэзідэнцыя ўяўляла сабой прыклад італьянскага palazzo нерэгулярнагатыпу. У 1544—48 у палацы жыў Жыгімонт II Аўгуст, які заснаваў тут вял. бібліятэку i багатую калекцыю твораў мастацтва. 4.10.1562 тут адбылося вяселле сястры караля Кацярыны Ягелонкі i шведскага прынца, герцага Фінляндскага Яна, a таксама рыцарскітурнірудвары палаца з нагоды ўрачыстасці. Пазней у палацы спыняліся i жылі вял. князі Стафан Баторый, Жыгімонт III Ваза, Уладзіслаў IV Ваза. У час пажару 1610 палац пацярпеў, але быў адноўлены з выкарыстаннем шматкаляровага мармуру i пясчаніку (з гэтага каменю былі выраблены карнізы з гербам дынастыі Вазаў). У 1634 тут адбыліся першыя ў ВКЛ оперныя спек-таклі. У выніку войнаў сярэдзіны 17 ст. палац значна пашкоджаны i ўжо не мог выконвацьфункцыі гаспадарскай рэзі-дэнцыі. Каля 100 гадоўбудынак прастаяў без рамонту. Паводле рашэння сойма Рэчы Паспалітай 1766 прыдатныя для жытла памяшканні ў 2-й пал. 18 ст. здадзены ў арэнду грамадзянам i тут пасялілася 25 сем'яў. Рамонт памяшкання яны рабілі сваім коштам. Менавіта ад тагочасу засталося некалькі графічных выяў палаца (у т. л. Ф.Смуглевіча). Рэшткі палаца знішчаны pac. ўладамі. У 1799 магістрат Вільні паводле загаду губер-натара прадаў будынак купцу з Крамен-чуга Слуцкаму; у 1800—01 рэшткі палаца разабраны. Захавалася толькі частка ўсх. корпуса, якая ў 19 ст. перабудавана пад 2-павярховы жылы дом. У 1831—37 у час будаўніцтва Віленскай цытадэлі роў глыбінёй 2,4 м перасек тэрыторыю палаца. У 1955—64 літ. археолагі даследавалі тэр. Ніжняга замка, але сістэматычнае вывучэнне самаго палаца пачалося ў 1987 Ін-там кансервацыі помнікаў, з 1988 даследаванні працягнуў Ін-тгісторыі Літвы. Працы праводзіліся пад кіраўніцтвам археолага А. Таўтавічуса i архітэктара Н.Кіткаўскаса. У 1989 ускрытая археолагамі частка палаца з усімі архітэктурнымі канструкцыямі накрыта дахам з шклапласту i стала да-ступнай для наведвальнікаў. У 1990-х г. прынята паліт. рашэнне пра аднаўленне будынка палаца з магчымым прыстаса-ваннем яго пад рэзідэнцыю прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі. Частка літ. спецыя-лістаў настойвае на тым, што наяўных гіст. i іканаграфічных даных недастаткова для навуковага аднаўлення палаца. Вы-вучэнне археал. матэрыялу i праца над праектам рэканструкцыі працягваецца.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віленскі велікакняжацкі палац
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292156586 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций