БЕЛАРУСЬ (последнее)
Віленская школа гравюры
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Віленская школа гравюры, мастацкая школа ў графіцы пач. 16—17 ст. Склалася ў Вільні ў 1520-я г., развівалася ў ВКЛ ва ўзаемасувязі з рускім, украінскім, зах.-еўрап. мастацтвам i пад уплывам традыцый аздаблення славянскіх рукапі-саў. Тэрмін «В.ш.г.»ў мастацтвазнаўства ўвёў У.В.Стасаў. Школа дала пачатак развіццю гравюры наўсх.-слав. землях, у т.л. Куцеінскай школы гравюры.Магілёў-скай школы гравюры. Гал. ролю ў развіцці В.ш.г. адыгралі выданні Ф.Скарыны, друкарняў Мамонічаў, Віленскай акадэміі (1576—1773), Еўінскай друкарні i інш. Асн. віды гравюры Віленскай школы — дрэварыт (у кірылаўскіх) i медзярыт (у лацінска-польскіх выданнях); развівала-ся пераважна кніжная гравюра (партрэт, ілюстрацыя, франтыспіс, застаўкі, канцоў-кі, геральдычныя выявы, ініцыялы). На гравюры кірылаўскіх выданняў моцна паўплывалі традыцыі бел. жывапісу i драўлянай пластыкі. Вобразна-стылістыч-ныя асновы школы закладзены выданнямі Скарыны (застаўкі i канцоўкі «Малой падарожнай кні'жкі», 1522, і «Апостала», 1525) i асабліва П.Мсціслаўца («Евангел-ле напрастольнае», 1575, «Псалтыр», 1576), пад уплывам якога асноўным у афармленні віленска-еўінскіх выданняў сталі фігурны франтыспістытульны ліст («Новы запавет», Еўе, 1611; «Новы запавет з псалтыром», Вільня, 1623). У дрэварытах«Малой падарожнай кніжкі» спалучаюцца рысы позняй готыкі i рэне-сансу; у больш позніхтворах («Граматыка славенская» Л.Зізанія, 1596, дзе змешчана алегарычная выява граматыкі) перава-жаюць рысы рэнесансу. Амаль усе дрэ-варыты 16 ст. ананімныя, медзярыты 17 ст. падпісаныя. Творы В.ш.г. вызначаюцца жыццёвасцю вобразаў, якая выразна прабіваецца праз канфесіянальную тэматыку, простанароднасцю i каларыт-насцю тыпажу, дэкаратыўнасцю, даскана-ласцю разнастайных прыёмаў тэхнікі гравіравання. Найб. яскрава асаблівас-ці В.ш.г. выявіліся ў дрэварытах «Акафіс-таў»і «Канонаў» (Вільня, 1628),тытуль-ным лісце «Вертаграда душэўнага» (Віль-ня, 1620) i інш. Аздобы віленскіх выдан-няў Скарыны выкарыстоўвалі друкары Віленскага Святадухаўскага брацтва да сярэдзіны 17 ст. Разам з арыгіналамі дошак Скарыны яны выкарыстоўвалі i копіі з ix («Новы запавет з псалтыром», Еўе, 1611,«Евангелле вучыцельнае», Еўе, 1616, i інш.). Значнымі маст. якасцямі вылучаюцца тытульныя лісты да выданняў «Трыбунал» (1586), «Статут Вялікага княства Літоўскага» (1588), «Евангелле вучыцельнае» (1616), «Устаў» (1617), «Граматыка» (1621),«Евангелле» (1644). Першыя пастаронкавыя ілюстрацыі з'яві-ліся ў «Часаслоўцы» (1617), выдадзеным Мамонічамі. Гравюра на медзі атрымала шырокае развіццё ў друкарні Віленскай акадэміі, дзе працавала шмат выхадцаў з Беларусі. Творы акадэмічнай друкарні вылучаліся свецкім характарам i даскана-лай тэхнікай выканання, якая давала магчымасць перадаць аб'ёмнасцьу выяве рэчаўі перспектыву. Сярод ранніх медзя-рытаў творы нясвіжскага гравёра Т.Макоўскага (тытул «Панегірыка Казі-міру», 1610). Значным майстрам медзя-рыта быў А.Тарасевіч, творы якога (ілю-страцыі да «Разарыума...», 1672) паўплы-валі натворчасцы'нш. майстроў. Сярод гравёраў школы П.Тарасевіч, І.Шчырскі, Л.Кршчановіч.замежныя майстры К.Гётке, Д.ПельцэльдД.Шнопс, Л.Вілатці інш. У Віленскай акадэміі вучыўся вядучы майстар Магілёўскай школы граоюры М.Вашчанка.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віленская школа гравюры
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292156518 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций