Віленская рымска-каталіцкая епархія

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Віленская рымска-каталіцкая епархія. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →



Віленская рымска-каталіцкая епархія, адм.-тэр. адзінка рымска-каталіцкай царквы з цэнтрам у Вільні. Утворана паводле прывілея вял. князя літоўскага i караля польскага Ягайлы ад 17.2.1387, зацверджана рымскім папам Урбанам VI у 1388. Першапачаткова падпарадкоўвалася непасрэдна папу, з 1418 гнезненскаму арцыбіскупу. Самая вял. рымска-каталіцкаяепархія ВКЛ,якая ахоплівала амаль усе парафіі Беларусі i Усх. Літвы (акрамя парафій Берас-цейскага ваяв.). Віленскі капітул (калегія духоўных асоб пры біскупе) створаны ў 2-й пал. 1388 пазнанскім біскупам Дабрагоаам паводле булы папы Урбана VI са згоды Ягайлы. У яго першапачаткова ўваходзілі пробашч, дэкан, 10 канонікаў; з 1397 — кусташ, з 1345 — архідыякан, з 1522 — прэлат-кантар. Для вырашэння важных пытанняў царкоўнага жыцця біскуп склікаўсіноды (з'езды) духавен-ства. Першы сінод адбыўся ў канцы 1520 або пач. 1521. Штодзённымі справамі біскупства займаўся двор (біскупская курыя),які падзяляўся на канцылярыю, духоўны суд (кансісторыю) i прыватны двор біскупа (маршалак, падскарбі, кухмістр, ключнік i інш. прыдворныя, a таксама капеланы). За 1387—1430 на аснове фундушаў было створана 27 парафіяльных касцёлаў, за 1431— 1500 — 99 касцёлаў, у 1-й пал. 16 ст. — 129 касцёлаў. У сярэдзіне 16 ст. ў 17 паветах ВКЛ дзейнічала 259 парафій, у 1790 — 277, у т.л. 62 у Ашмянскім пав., 49 у Гарадзенскім, 29 у Новагародскім. Парафіі былі аб'яднаны ў дэканаты. У 18 ст. на Беларусі існавалі Аршанскі, Ашмянскі, Бабруйскі, Браслаўскі, Ваўка-выскі, Віцебскі, Вішнеўскі, Гарадзенскі, Лідскі, Менскі, Новагародскі, Радашко-віцкі, Ражанскі, Свірскі, Слонімскі i По-лацкі дэканаты. У 1387 вял. князь ВКЛ аддаў віленскаму біскупу воласць Таўро-гіне на ПнУ сучаснай Літвы, Бакшты на Пн Меншчыны, Дуброўна каля Ліды і некалькі вёсак. Пазней біскупства атры-мала Стрэшын на Дняпры (1391), Корань, Ганявічы i Ваўчу (Бягомль) на Пн Мен-шчыны (1395), воласць Убарць (цяпер Лельчыцы) на Мазыршчыне (1430), Параф'янава каля Докшыц (1434) i інш. маёнткі. У сярэдзіне 16 ст. ўладанні біскупства ўключалі каля 300 вёсак (прыкладна 11,5 тыс. двароў, 60—80 тыс. прыгонных сялян). Яны падзяляліся на сталовыя біскупскія (прыбытакадіхішоў на патрэбы біскупа i яго памочніка — суфрагана), сталовыя капітульныя (на ўтрыманне капітула) i прэстыманіяльныя ўладанні (на патрэбы асобных канонікаў капітула). Найб. значнымі біскупскімі маёнткамі на Беларусі былі Ігумен i Убарць, сталовымі капітульнымі — Гор-валь i Стрэшын, прэстыманіяльнымі — Бакшты, Корань, Ганявічы, Ваўча, Пара-ф'янава i інш. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспапітай у 1795 імператрыца Кацярына II выдала ўказ аб далучэнні Віленскага біскупства да Інфлянцкага, што не прызнаў рымскі папа. В.р.-к.е. ў новых межах адноўлена Паўлам I у 1798.

Біскупы віленскія: Андрэй (1388— 98), Якуб Пліхта (1398—1407), Мікалай Бяркоўскі (1408—14), Пётр з Варты (1415—21), Мацей з Вільні (1422—53), Мікалай з Дзежкава (1453—67), Ян Ласовіч (1468—81), Андрэй Гасковіч (1481—91), Войцех Табар (1492—1507), Войцех Радзівіл (1508—19), Ян «з князёў літоўскіх» (1519—36), Павел Гальшанскі (1536—55), Валяр'ян Пратасевіч-Шыш-коўскі (1555—79), Ежы Радзівіл (1581— 91), Бенядзікт Война (1600—15), Астафій Валовіч (1616—30), Абрагам Война (1631—49), Ежы Тышкевіч (1649—56), Ян Даўгяла (Завіша; 1656—61), Ежы Белазор (1662—66), Аляксандр Казімір Сапега (1667—71), Мікалай Стафан Пац (1671—84), Аляксандр Катовіч (1685— 86), Канстанцы Казімір Бжастоўскі (1687—1722), Мацей Юзаф Анцута (1722—23), Кароль Пётр Панцажынскі (1724—29), Міхал Ян Зянковіч (1730— 62), Ігнацій Якуб Масальскі (1762—94).

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віленская рымска-каталіцкая епархія

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.