Віленская канфедэрацыя 1716

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Віленская канфедэрацыя 1716. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →

Віленская канфедэрацыя 1716, саюз шляхты ВКЛ, накіраваны супраць палітыкі абсалютызму, што намагаўся весці ў Рэчы ПаспалітайкарольАўгуст ІІ Моцны. Пасля часовай страты трона ў Варшаве ў час Паўночнай вайны 1700—21 Аўгуст II вярнуўсяўПольшчу,дзе пачаўузмацняць сваю ўладу. Дзеля гэтага ён увёў свае саксонскія войскі натэр. Рэчы Паспалітай. Утрыманне гэтага войска,увядзенне новых падаткаў, рабаванні саксонскіх салдат выклікалі супраціўленне шляхты, гараджан i сялян. У Тарнагродзе (Польшча) 26.11.1715 была створана Тарнагродская канфедэрацыя польскай шляхты, каб са зброяй у руках змагацца супраць каралеў-скага абсалютызму, за «залатую шляхец-кую вольнасць». Pac. цар Пётр I не хацеў узмацнення ўлады каралядаму падтрымаў канфедэратаў. 23.3.1716 на шляхецкім з'ездзе ў Вільні была ўтворана В.к. Яе маршалкам выбраны ашмянскі харужы Крыштоф Сулістроўскі. В.к. далучылася да Тарнагродскай канфедэрацыі, якая патрабавала вываду саксонскіх войск з Рэчы Паспалітай. Падтрымалі В.к. войска ВКЛ, бел. i літ. магнаты, якія i да гэтага высгупалі за абмежаваннеўлады караля. Атрады канфедэратаў змагаліся з каралеў-скімі войскамі натэр.ўсёй Рэчы Паспалітай. Пасрэднікам паміж варожымі бакамі выступіў Пётр I, які прывёў на тэр. Рэчы Паспалітай свае войскі,умацаваўшы такім чынам папіт. пазіцыі Расіі ў Рэчы Паспалі-тай. Пасля доўгіх, з перапынкамі, перага-вораў пад націскам Пятра I i pac. дыпла-матаў 3.11.1716 у Варшаве было падпі-сана пагадненне паміж каралём Аўгустам II i Тарнагродскай i Віленскай канфедэ-рацыямі. 30.1.1717 гэта пагадненне раты-фікавана i 1.2.1717 зацверджана «нямым соймам» (акрамя маршалка С.Ледухоў-скага, які абвяшчаў дакументы, нікому не далі права голасу, каб не сарваць сойм). Пастанова сойма была кампрамісам паміж каралеўскім дваром i канфедэратамі. Саксонскія войскі выводзіліся з Рэчы Паспалітай; улада караля абмяжоўвалася: ён не меў права пачынаць вайну без згоды сойма, арыштоўваць шляхціцаў без судовага прыгавору, раздаваць пасады чужаземцам i асабліва дысідэнтам (некатолікам). Правы шляхты пашыраліся (зацвярджалася права «ліберум вета»), польская армія скарачалася да 18 тыс. чал., a войска ВКЛ да 6 тыс, у той час як арміі суседніх дзяржаў мелі дзесяткі i сотні тыс. салдат. Абмяжоўвалася вайск. ўлада гетманаў. Узмацніўся ўплыў Расіі на ўнутр. справы Рэчы Паспалітай.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віленская канфедэрацыя 1716

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.