Род Валовічаў

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Род Валовічаў. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →



Валовічы, шляхецкі род герба «Баго-рыя». Напачатку вызнавалі праваслаўе, у 16 ст. сярод ix многа прыхільнікаў кальвінізму, з канца 16 ст. пераходзілі ў каталіцтва. Тады ж род падзяліўся на некалькі галін. У 1798—1900 адна з ix мела графскі тытул (згасла). Родапачы-нальнік — Ходка (Ходзька, Фёдар), які ў 1-й пал. 15 ст. жыўу Гарадзенскім пав.

Найб. вядомыя:

Грынька Ходкавіч (Хадкевіч, Рыгор Фёдаравіч; ?—пасля 1503), сын Ходкі. Канюшы ВКЛ у 1451—59, гарад-нічы гарадзенскі ў 1488—95, намеснік перавольскі ў 1503. Упершыню названы Валовічам у грамаце 1499. У1480 зрабіў укладу манастыр на Каложы (Гародня).

Багдан Грынькавіч (?— 14.4.1539), сын Грынькі Ходкавіча. Гарадзенскі канюшы з 1508 i войскі з 1529, намеснік крынскі, скідзельскі i азёрскі з 1537.

Іван Грынькавіч (?—пасля 1547), сын Грынькі Ходкавіча. Падскарбі

гаспадарскі ў 1525, канюшы троцкі з 1536.

Лука Грынькавіч (?—?),сын Грынькі Ходкавіча. Ключнік гарадзенскі.

Рыгор Грынькавіч (?—пач. 1586), сын Грынькі Ходкавіча. Маршалак гаспадарскі ў 1558—65, кашталян нова-гародскі з 1566, стараста слонімскі ў 1560—84.

Рыгор Багданавіч(?—1577), сын Багдана Грынькавіча. Гаспадарскі дваранін з 1548, гараднічы гарадзенскі ў 1558—66, маршалак гаспадарскі ў 1560—63,лоўчы ВКЛу 1567—74,ваявода смаленскі з 1571; стараста мсцібаўскі ў 1548—67, мельніцкі i ласішскі з 1566, дзяржаўца эйшышскі, каняўскі, варнянскі, дубіцкі i зэльвенскі ў 1558—69, мерацкі ў 1569—76. Пасол у Маскву ў 1563.

Астафій Багданавіч (каля 1520—87),сын Багдана Грынькавіча. Гл. Валовіч А.Б.

Геранім Рыгоравіч (Яраш; ?—1636), сын Рыгора Багданавіча. Каралеўскі сакратар, пісар ВКЛ у 1589— 1618, падскарбі дворны ў 1600—05, падскарбі земскі ВКЛ у 1605—18, пад-канцлер ВКЛ у 1618—19, стараста генеральны жамойцкі з 1619; стараста кобрынскі. Прыбліжаны караля Жыгі-монта III. У Гародні пабудаваў мост цераз Нёман.

Астафій (?—1630). Вучыўся ў Рыме. Кусташ, канонік віленскі, кантар, пробашч троцкі, рэферэндар духоўны ВКЛ у 1600—15, пісар ВКЛ у 1605—15, падканцлер ВКЛ у 1615—18, біскуп віленскі з 1616.3-за вял. тэр. Віленскага біскупства стварыў Беларускі архідыя-канат на чале з біскупам-суфраганам (намеснікам віленскага біскупа). У час яго кіравання пабудавана 26 касцёлаў (гал. чынам на 3 Беларусі). Удзельнік пасольства Рэчы Паспалітай да рымскага папы ў 1595 i інш. пасольстваў.

Уладзіслаў (?—15.9.1668),сын Пятра. Дваранін Уладзіслава IV. Удзельнік вайны Расііз Рэччу Паспалітай 1632— 34, трапіў у палон, але pac. ваявода М.Б.Шэін адпусціў яго, каб перадаць каралю просьбу аб заключэнні міру. Харужы троцкі ў 1636—53, пісар польны ВКЛ у 1639—53, ваявода віцебскі з 1656, адначасова польны гетман ВКЛ з 1667; пасол на сойм 1647. У час антыфеа-дальнай вайны 1648—51 на Беларусі замяніў вял. гетмана ВКЛ Я.Кішку, які захварэў, узначаліў адзін са шляхецкіх атрадаў, неаднаразова разбіты казакамі i паўстанцамі ў Мазырскім пав. Разам з атрадам зачыніўся ў Слуцку. Выйграў некалькі баёў з сялянска-казацкімі атрадамі пад Валожынам, Рэчыцай, Бабруйскам, Чэрыкавам. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67узначаліў злучэнне войска ВКЛ, у 1658 перамог pac. войска каля Глыбокага. У 1659 разбіты войскам І.А.Хаванскага. Ваяваў таксама супраць шведаў.

Вінцэнт Пётр (1670— 9.11.1737), падкаморы мсціслаўскі з 1699, рэферэндар свецкі ВКЛ у 1709—27, дыпламат. 3 1728 езуіт.

Антоні Эразм (24.9.1711— 6.7.1770), канонікгнезненскі,архідыякан жамойцкі, канонік віленскі з 1742, пісар ВКЛ у 1744—48, вял. сакратар духоўны ВКЛ у 1748—55, біскуп луцкі i берасцей-скі з 1755, канцлер каралевы. На соймах выступаў супраць дысідэнтаў.

Андрэй (1750—9.3.1822).Вучыў-ся ў Варшаве i Рыме, займаў розныя духоўныя пасады. Рэферэндардухоўны ВКЛ у 1791—94. У час праўлення Тарга-віцкай канфедэрацыі адмовіўся ад пасады рэферэндара, пасля чаго актыў-най паліт. i грам. дзейнасцю не займаўся. 3 1818 біскуп калішскі.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Род Валовічаў

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.