Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →

Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29, доўгачасовая вайна за панаванне на Балтыйскім моры. Кароль поль-скі i вял. князь літоўскі Жыгімонт III Ваза [сын шведскага прынца, пазней караля Яна (Юхана) III i дачкі польскага караля Жыгімонта I Старога Катажыны] у 1592 стаў каралём Швецыі. Л ютэранская апазіцыя ў Швецыі на сойме ў 1599 дэтранізавала яго, a Жыгімонт III у 1600 уключыў Эстляндыю (Паўн. Эстонію) у склад Рэчы Паспалітай, што стала зачэп-кай да вайны. 31602 пачаліся актыўныя ваен. дзеянні. У вайне асабліва вызна-чылася бел.-літ. войска на чале з гетма-нам польным ВКЛ Я.К.Хадкевічам, які ў час кампаніі атрымаў пасаду вял. гетмана ВКЛ. Новы шведскі кароль (з 1604) Карл IX (дзядзька Жыгімонта III) з 14-тысячным войскам асадзіў Рыгу. Хадкевіч з 4-тысячным войскам каля в. Кірхгольм (непадалёку ад Рыгі) 27.9.1605 разграміў у 3 разы большыя сілы ворага, які страціў 9 тыс. воінаў (гл. Кірхгольмская бітва 1605). У 1606 пуцкі стараста Я.Вэйгер атрымаў перамогу ў марской бітве каля паўвострава Хэль. Ваенныя дзеянні працягваліся яшчэ 2 гады,у выніку шведы занялі частку Інфлянтаў (Ліфляндыі). У1609 войскі Хадкевіча ўзялі г. Парнаў (Пярну) i атрымалі новую перамогу каля Рыгі. Але паколькі ім не плацілі грошай (ix не было ў скарбе), войскі разышліся. У 1611 каралём Швецыі стаў Густаў II Адольф. Ваенныя дзеянні ў Прыбалтыцы прыпыніліся з-заўдзелу Рэчы Паспалітай i Швецыі ў інтэрвенцыі ў Расію ў 1609 (гл. Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18). На 8 гадоў было падпісана перамір'е. У1617 шведы аднавілі ваен. дзеянні i занялі г. Парнаў. У 1618 заключана новае перамір'е да 1620. Рэч Паспалітая ў гэты час была занята вайною з Турцыяй i Крымскім ханствам. Гэта выкарыстаў Густаў II Адольф i ў 1621 заняў большую частку Інфлянтаў разам з Рыгай (25.9.1621), пазней заняўі Мітаву (Елгаву) — сталіцу васальнага ў адносі-нах да Рэчы Паспалітай Курляндскага герцагства. У 1622 гетман польны ВКЛ К.Радзівіл пасля аблогі вярнуў Мітаву, але ў складзе Рэчы Паспалітай засталіся толькі Курляндыя i паўд.-ўсх. Інфлянты. 11.8.1622 у Мітаве падпісана пагадненне пра перамір'е, паводле якога мытныя даходы ад гандлю ВКЛ з балтыйскімі краінамі i Еўропай дасталіся Швецыі. У 1625 пачаўся апошні перыяд вайны, калі Густаў II Адольф пачаў наступленне на рэшту Інфлянтаў i Жамойць. Шведы занялі Какенгаўзен, аблажылі г. Дорпат (Тарту), захапілі радзівілаўскаеўладанне г. Біржы ў Жамойці. Бел.-літ. войску ўдалося адстаяць г. Дынабург (Даўгаў-пілс). Ваенныя дзеянні былі перанесены ў Прусію i далей у Германію. У гэты перыяд войскі Рэчы Паспалітай атрымалі перамогі на моры каля Алівы (1627) i на сушы каля Тшцяны (1629). Але шведы занялі ўсю Прусію. 26.9.1629 у г. Альтмарк (Новы Тарг) падпісаны дагавор аб перамір'і, паводле якога ўсе парты, акрамя Караляў-ца (Кёнігсберга), Гданьска i Пуцка, i ўся Ліфляндыя да Зах. Дзвіны пераходзілі да Швецыі (гл. Альтмаркскае перамір'е 1629). У выніку вайны Швецыя замацава-лася ў Прыбалтыцы, кантралявала бал-тыйскі гандаль Рэчы Паспалітай, мела гарантаваны тыл для вядзення вайны ў Германіі, падтрымліваючы там пратэс-танцкіх князёў, якія выступалі супраць імператара i каталіцкіх князёў, намеціўся шведска-прускі саюз супраць Рэчы Паспалітай. Наступнае перамір'е на 26,5 года было падпісанаў 1635, калі шведскае войска выйшла з тэр. Прусіі, васальнай у адносінах да Польшчы, i адмовілася ад мыта з гандлю Рэчы Паспалітай.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.