Вайна Маскоўскай дзлржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1512—22

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Вайна Маскоўскай дзлржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1512—22. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →

Вайна Маскоўскай дзлржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1512—22, вайна паміж Маскоўскай дзяржавай i ВКЛ заўсходнеславянскія землі. «Вечны мір» 1508, якім скончылася вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1507—08, маскоўскі ўрад разглядаў як часовую перадышку. 3 1510 Васіль III займаўся непасрэднай падрыхтоўкай смаленскай кампаніі. Яго дыпламаты заручыліся падтрымкай Лівонскага ордэна. Вайна пачалася паходам на Смаленск, прымеркаваным на зіму 1512— 13. У ліст. 1512 выйшла войска кн. І.М.Рапніна-Абаленскага i канюшага І.А.Чалядніна, якое, спаліўшы пасады Смаленска, павінна было накіравацца да Оршы i Друцка, a на злучэнне з ім з Вял. Лук рухалася войска кн. В.С.Адоеўскага. У снеж. 1512 на Смаленск рушылі гал. сілы з Масквы на чале з Васілём III. Пасля 6-тыднёвай аблогі маскоўскае войска, якое пацярпела значныя страты, вярну-лася дадому. У чэрв. 1513 пачаўся 2-і паход на Смаленск. Да восені пад горадам была сканцэнтравана 80-тысячная мас-коўская армія з вял. колькасцю гармат i 2тыс. пішчалей. Каля 24тыс. ратнікаў ваявалі на Полаччыне, 8 тыс. чал. — пад Віцебскам, a 14-тысячная групоўка аблажыла Оршу. Жыхары Смаленска зноў адбілі напад маскоўскіх войск, i Васіль III у ліст. 1513 адвёў свае палкі назад. У лют. 1514 прынята рашэнне аб 3-м паходзе на Смаленск. Тады ж у выніку перагавораў паміж Маскоўскай дзяр-жавай i Свяшчэннай Рымскай імперыяй з'явіўся план ваен. кааліцыі супраць ВКЛ i Кароны Польскай, у якую планавалася ўключыць яшчэ 5 еўрапейскіх краін. Паводле праекта, у выпадку перамогі членаў кааліцыі імператар Максімілян I прызнаваў права Масквы на бел. i ўкр. землі, a Васіль III — права Вены на некаторыя польскія тэрыторыі. У канцы мая 1514 пачаўся 3-і паход на Смаленск, у якім удзельнічала каля 80 тыс. мас-коўскіх ратнікаў. Зіліп. пасля няспыннага абстрэлу з 300 гармат Смаленск кагп'туля-ваў. Імкнучыся выкарыстаць гэты поспех, ваяводы Васіля III хутка рухаліся ў глыб Беларусі. Яны захапілі Мсціслаў, Крычаў, Дуброўну, перайшлі Дняпро i Друць i толькі каля Бярэзіны сутыкнуліся з перадавымі атрадамі 35-тысячнай арміі Жыгімонта I Старога. 8.9.1514 у час генеральнай бітвы пад Оршай гетман найвышэйшы К.І.Астрожкі дашчэнту разбіў 80-тысячнае маскоўскае войска (гл. Аршанская бітва 1514). Усх. Беларусь была вызвалена ад непрыяцеля. Астрож-скі аблажыў Смаленск, але авалодаць горадам у яго не хаггіла сіл. Перамога пад Оршай была ўдала выкарыстана ў дыпламатычных колах. Максімілян I адмовіўся ад блока з Масквой, у выніку чаго кааліцыя распалася. На Венскім з'ездзе 1515 Ягелоны i Габсбургі прыйшлі да поўнага паразумення. Максімілян I заняў прыхільныя да Жыгімонта I Старога пазіцыі i абяцаў дапамагаць яму ў прымірэнні з Васілём III. На працягу 3 гадоў пасля перамогі пад Оршай ваен. дзеянні вяліся стрымана. Гэта былі асобныя рэйды ў глыб чужой тэрыторыі. Вясной 1515 маскоўскае войска з Пскова хадзіла на Рослаў, спаліла Браслаў i Друю, харугвы ВКЛ на чале з А.Дашкевічам i А.Неміровічам пры падтрымцы крымскіх татар напалі на Северскую зямлю. У тым жа годзе маскоўскія ваяводы хадзілі на Полацк, Віцебск i Мсціслаў, a войска ВКЛ — на Вял. Лукі. У1516 абодва бакі абмежа-валіся дробнымі парубежнымі рэйдамі. У 1517 войска Астрожскага з Полацка рушыла на Пскоўшчыну i аблажыла Апочку, асобныя харугвы хадзілі да Варонеча, Краснага, Веллі i Пскова,аднак у цэлым кампанія скончылася няўдала. Летам 1517 у Маскву прыбыло пасольства Жыгімонта I Старога, якое пры пасрэд-ніцтве імператарскага ўпаўнаважанага С.Герберштэйна спрабавала дамовіцца пра спыненне вайны, але пазіцыі абодвух бакоў былі ўзаемна непрымал ьныя, i ваен. дзеянні актывізаваліся. Летам 1518 Ва-сіль III накіраваў на Беларусь свае войскі з Вял. Лук — на Полацк, з Белага — на Віцебск, са Смаленска i Старадуба — у Падняпроўе. Пад Полацкам маскоўскае войска было разгромлена i адступіла, у іншых месцах яно даходзіла да Слуцка, Менска, Новагародка. У1519 у вайну на баку Маскоўскай дзяржавы ўступіў Тэўтонскі ордэн. Уліп. 1519 на Кіеўшчыну i Валынь уварвалася 40-тысячнае крым-скае войскаі разбіла конніцуАстрожскага пад Сокалам. Выкарыстаўшы цяжкі для ВКЛ момант, Васіль III зноў ударыў па Беларусі з Вял. Лук, Смаленска i Стара-дуба. Накіроўваючыся да Вільні, яго войскі па дарозе палілі гарады i вёскі, бралі ў палон жыхароўі дайшлі да Крэва, Ашмян, Меднікаў,а праз месяц вярнуліся дадому. Апошняй акцыяй Васіля III у гэтайвайнестаўрэйд ваяводы В.Гадунова ўлют. 1520 па Полацкі Віцебск. Перамогі надтэўтонцамі i пагадненне, падпісанае Жыгімонтам I Старым з Крымскім ханст-вам, схілілі Васіля III да перагавораў. Летам 1520 пасольства ВКЛ дамовілася ў Маскве пра спыненне ваен. дзеянняў. Для падпісання мірнага пагаднення «вялікае пасольства» на чале з полацкім ваяводам П.Кішкам прыбыло ў Маскву ў 1522. Пагадненне мела кампрамісны характар i прадугледжвала перамір'е тэрмінам на 5 гадоў (пасля чаго меркава-лася падпісаць«вечны мір»). Смаленск застаўся ў Маскоўскай дзяржаве, шматлікі «маскоўскі палон» — у ВКЛ.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вайна Маскоўскай дзлржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1512—22

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.