Будны Беняш

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Будны Беняш. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by

Будны Беняш, пісьменнік, перакладчык i каментатар твораў антычных аўтараў канца 16—пач. 17 ст. Нарадзіўся, відаць, у мяст. Лоск або паблізу яго. У 1588 запісаўсяўКаралявецкіун-тяк«Беньямін Будны, літоўскі шляхціц». Жыў пры двары бел. магнатаў — новагародскага ваяводы Ф.І.Тышкевіча i яго пляменніка А.Храптовіча. 31594 служыўаканомам у М.К.Радзі-віла Сіроткі. Адначасова займаўся пісьменніцкай i перакладчыцкай дзей-насцю. У1599 у Вільні ў друкарні Я.Кар-цана выйшла фундаментальная праца Б. «Кароткія i ясныя аповесці, якія па-грэчаску называюцца «Апафегматы» — філасофска-этычныя сентэнцыі з нагоды вучэння або жыцця антычных філосафаў, палітыкаў, мудрых мужчын i жанчын з твораў Дыягена Лаэрцкага, Плутарха, Цыцэрона i інш. У17 ст. яна вытрымала 11 выданняў (любчанскае выданне 1614 было значна пашырана за кошт дадат-ковых філас. матэрыялаў), у 1711 na загадзе Пятра I перакладзена на рус. мову і надрукавана ў Маскве. Пераклаў на польск. мову трактаты Цыцэрона «Пра старасць»і напісаўдаягопрадмову(1595, 2 выд. 1603) i «Пра дружбу» (1603, 2 выд. 1606). Характар пісьменніцкай дзейнасці Б., яго творы сведчаць пра секулярызацыю грамадскага жыцця i культуры Беларусі канца 16—пач. 17 ст., усё большую цікавасць да свецкай думкі, антычнай філасофіі. Асаблівасць яго інтэрпрэтацыі — тэндэнцыя да хрысціяні-зацыі антычнай этыкі, збліжэння яе з евангельскім маральным вучэннем. На падставе сінтэзу духоўных каштоўнасцей антычнасці i хрысціянства Б. спрабаваў выпрацаваць агульначалавечыя прынцы-пы i нормы маралі, карысныя для ўсіх эпох; прыйшоў да высновы, што, каб весці дабрачыннаежыццё, неабавязкова быць хрысціянінам, але ж неабходна «валодаць светам натуральнага розуму»; лічыў, што чалавек павінен жыць у адпаведнасці са сваёй прыродай — разумна i маральна. Розум павінен спалучацца з ведамі. Менавіта філасофія ўзнімае чалавека да ўзроўню маральнай дасканаласці, вучыць правільна паводзіць сябе ў жыцці. У адпаведнасці з хрысціянскай i стаічнай этыкай ён лічыў, што чалавек павінен задавальняцца тым, што ён мае, ведаць меруў карыстанні матэрыяльнымі каш-тоўнасцямі. У вершы «На герб паноў Храптовічаў»сярод найб. важныхдабра-чыннасцей Б. называў мужнасць, муд-расць, годнасць, чалавечнасць, шчод-расць,саслоўны гонар,знатнасць. Мараль-нымі заганамі лічыў непамяркоўнасць, несправядлівасць, баязлівасць, марна-траўава, сквапнасць, падлізванне i інш. Зрабіў спробу асэнсаваць грамадскі інстытут мецэнацтва. Ён пісаў, што быць апекуном вучоныхі пісьменнікаў—вялікі гонар, i толькі дабрачынны, адукаваны чалавек, які любіць сваю Бацькаўшчыну, можа заслужыцьтакі гонар. У сваю чаргу пісьменнікі, мастакі, вучоныя, якія прысвячаюць мецэнатам свае творы, робяць ix імёны бессмяротнымі.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Будны Беняш

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.