БЕЛАРУСЬ (последнее)
Базыльянскія школы ў ВКЛ
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Навучальныя ўстановы, якія ствараліся, утрымліваліся i кіраваліся манаскім ордэнам базыльян у 17—1-й пал. 19 ст. Дзейнічалі на Беларусі, Украіне, у Літве, Латвіі і Польшчы.Сяродіхбыліўнутраныя школы для базыльян, публічныя школы i калегі-умы, епархіяльныя духоўныя семінарыі. У16051.Руцкі склаў мемарыял аб рэфар-маванні школ. 31.3.1613 кароль Жыгі-монт III Ваза прывілеем дазволіў базы-льянам адкрываць публічныя школы з «рускай» (старабеларускай i стараўкра-інскай) ці польскай мовамі навучання. Руцкі лічыў, што гэтыя школы павінны пераняць арганізацыю, сістэму i змест навучання ў езуіцкіх калегіумаў, мець такія ж правы i прывілеі. Папа Павел V 2.12.1615 зацвердзіў Б.ш. i дазволіў весці ўіх навучанне свецкай моладзі. Першыя школы ўзніклі да 1637 у Барунах, Жыро-вічах, Краснаборы, Менску, Новагародку i Чарэі. Настаўнікаўдля Б.ш. рыхтавалі ўезуіцкіх калегіумах Віленскай акадэміі, замежных універсітэтах. Пазней боль-шасць наааўнікаў рыхтавалі базыльянскія навучальныя ўстановы. Рэктарамі i прэфектамі былі базыльяне, выкладчы-камі —базыльяне i свецкія настаўнікі. Настаўнікі-манахі мелі права выкладаць у свецкіх навуч. установах — Віленскай акадэміі, семінарыях, прыходскіх школах. Педагоп' былі знаёмы з дыдактыкай І.Г.Песталоцы,у прыходскіх школахяны часта карысталіся сістэмай узаемнага навучання выхаванцаў. Дзеячы ордэна базыльян выступалі супраць цялесных пакаранняўу школах. У Б.ш. выкладалі грэч., лац., царкоўнаслав., польскую, ням., франц. мовы, метафізіку, рыторыку, логіку, паэтыку, права, свяшчэнную гісторыю, асновы хрысціянскага вераву-чэння i абраднасці, гісторыю агульную i Рэчы Паспалітай, фіз. i паліт. геаграфію, арыфметыку, алгебру, геаметрыю, заало-гію, з канца 18 ст. фізіку i астраномію. У Б.ш. вучылася моладзь розных веравыз-нанняў. У17—пач. 18 ст. ў выніку ваен-ных дзеянняў, у т.л. ў час антыфеа-дальнай вайны 1648—51, вайны Расііз Рэччу Паспалітай 1654—67, Паўночнай вайны1700—21, значная колькасць Б.ш. была знішчана, іншыя прыйшлі ў заняпад. У 2-й пал. 18 ст. пачалося ix адраджэнне, павялічылася колькасць навучэнцаў i настаўнікаў. Некаторыя манастыры базыльянак трымалі школы для дзяўчат. 31773 Б.ш. ўваходзілі ў школьную сістэму Адукацыйнай камісіі, карысталіся яе падручнікамі i праграмамі. У1795 натэр. Літоўскай правінцыі ордэна базыльян дзейнічалі Б.ш. шасцікласныяўБарунах, Беразвеччы, Жыровічах; трохкласныя ў Свержані, Талачыне, Жыдычыне (на Валыні)і Падубісе (уЖамойці),атаксама шматлікія парафіяльныя школы. У Рускай правінцыі ордэна было 9 значных Б.ш., у Супрасльскай архімандрыі 2 (у Супраслі i Варшаве); 2 Б.ш. дзейнічалі ў Галіцкай правінцыі ордэна. У Б.ш. працавала каля 100 настаўнікаў, у кожнай школе было ад 100 да 600 вучняў. У 1820—30-я г. Б.ш. былі зачынены ўрадам Pac. імперыі або пераўтвораны ў семінарыі i духоўныя школы па падрыхтоўцы белага духавен-ства для Рус. правасл. царквы.
Для падрыхтоўкі манахаўз паслушнікаў існавалі навіцыяты (школы) пры манас-тырах у Антопалі, Беразвеччы, Вільні, Віцебску, Замосці, Лаўрышаве, Лядах, Л ьвове, Полацку, Жыровічах, Холме i інш. Вучыліся ўіх 2—4 гады, існавалі 3 спецыя-лізацыі: тэалогія, філасофія, рыторыка. Згодна з пастановай генеральнай капітулы 1671 у Новагародку, навіцыят пры Быцен-скім манастыры павінны былі скончыць усе базыльяне, якія мелі заняць кіруючыя пасады ў ордэне. Базыльяне кіравалі епархіяльнымі духоўнымі семінарыямі ва Уладзіміры (з 1720), Свержані (з 1743) i Холме (з 1769).
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Для падрыхтоўкі манахаўз паслушнікаў існавалі навіцыяты (школы) пры манас-тырах у Антопалі, Беразвеччы, Вільні, Віцебску, Замосці, Лаўрышаве, Лядах, Л ьвове, Полацку, Жыровічах, Холме i інш. Вучыліся ўіх 2—4 гады, існавалі 3 спецыя-лізацыі: тэалогія, філасофія, рыторыка. Згодна з пастановай генеральнай капітулы 1671 у Новагародку, навіцыят пры Быцен-скім манастыры павінны былі скончыць усе базыльяне, якія мелі заняць кіруючыя пасады ў ордэне. Базыльяне кіравалі епархіяльнымі духоўнымі семінарыямі ва Уладзіміры (з 1720), Свержані (з 1743) i Холме (з 1769).
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Базыльянскія школы ў ВКЛ
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292149220 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций