БЕЛАРУСЬ (последнее)
Бабруйскі замак
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Існаваўу 14—18 ст. у Бабруйску на правым беразе р. Бярэзіна непадалёку ад сутоку з р. Бабруйка. Займаў вяршыню пагорка берагавога плато памерам 53 x 66 м,якому пазней надалі чатырохвугольную форму. 3 боку р. Бярэзіна замак быў ахаваны высокім i стромкім схілам, з астатніх бакоў умацаваны абарончым ровам шырынёй да 15 м. Паводле «Уставы» 1626 замак абнесены земляным валам, на яю'м стаялі абарончыя драўляныя вежы i сцены — дубовы «штакет». Згадваюцца 2 вежы з абламамі, уязная вежа-брама. Магчыма, з боку р. Бярэзіны таксама былі вежы. 3 агнястрэльнай зброі ў Б.з. «Устава» 1626 называе 2 жал. гарматы, 3 серпан-ціны,43 гакаўніцы, 11 ручніцгубчастых, запасы жал. i каменных ядраў, алавяныя кулі да гакаўніц, порах, салетру, cepy, волава. Інвентар 1671 паведамляе пра драўляны мост, перакінуты цераз абарончы роў да 2-яруснай уяэной брамы. Яе ніжні прамавугольны ярус меў праезд, які зачыняўся падвойнымі варотамі са спец. «форткаю» для пешаходаўі а'стэмай жал. запораў. Верхні ярус у выглядзе вежы на дзесяцерыку меў 3 гакаўнічыя байніцы «з усім неабходным для страль-бы». Дзве 2-ярусныя вежы, вельмі па-добныя паміж сабою, крытыя драніцамі i з «дольным схованьем», былі абназаны глінаю з проціпажарнымі мэтані i для прадухілення гніення. Гэтыя 3 вузлы абароны размяшчаліся з напольнага боку ад горада. 3 боку р. бярэзіна замак ахоў-валі 2 рэдуты — драўляна-земляныя збудаванні бастыённага тыпу, перакры-тыя гонтавымі стрэшкамі. Рэдуты трымалі пад абстрэлам пераправу цераз Бярэзіну i абаранялі подступы да гар. брамы Падольнай, якая ўваходзіла ў склад бабруйскіх гарадскіхумацаванняў. Паміж вежамі i рэдутамі стаялі рубленыя сцены-гародні з тоўстых дубовых бярвён з галерэяй насценнага бою — бланка-ваннен. На замкавым дзядзінцы размя-шчаўся мураваны цэйхгаўз, дзе знахо-дзіліся 5 спраўных гакаўніц i 450 гакаў-нічных ствалоў. Паводлеінвентара 1684 планіровачная структура Б.з. не змяні-лася, але зброі ў цэйхгаўзе паненшала: згадваюцца 8 гакаўніц з запасам жал. куль. Інвентар 1692 сведчыць пра пасту-повы заняпад i разбурэннеўмацаванняў замка, які перастаў існаваць у канцы 18 ст. Аднак на плане Бабруйска 1794 яго сляды яшчэ выразна захаваліся. Замак даглядала i рамантавала насельніцтва горада i Бабруйскай воласці. Мяшчане абавязаны былі будаваць 2 замкавыя вежы «з кгрунту аж до обламку» i рэгулярна абмазваць глінаю; паводле загаду замкавай адміністрацыі мусілі выстаўляць у брамах вартавых, выдзяляць i пасылаць за свае грошы для пастаяннай круглагадовай «сторожы» ад крымскіх татараў спец. групу конных воінаў у Рэчыцу, Мазыр i Лоеў, каб мець апера-тыўную «ведомость o постороннем непрмятеле». Сяляне воласці неслі стара-жоўшчыну ў замку i фальварку 4 тыдні за год (2 вясною i 2 восенню), хадзілі ў Б.з. «на замкавую патрэбу» для рамон-ту ўмацаванняў. Разам з мяшчанамі яны здавалі грошы «на сторожу» ад татараў.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Бабруйскі замак
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292148899 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций