Астрожскі Канстанцін Іванавіч

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Астрожскі Канстанцін Іванавіч. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →



3 роду князёў Астрожскіх. Найвышэйшы гетман ВКЛ у 1497—1500 i з 1507, адначасова маршалак Валынскай зямлі ў 1507—22, кашталян віленскі ў 1511—22, ваявода троцкі з 1522; стараста брацлаўскі ў 1497—1500 i з 1507, вінніцкі ў 1497— 1500 i з 1507, луцкі з 1507. Верагодна, у 1486—90 удзельнічаў у адбіцці татар-скіх нападаў, у вайне Маскоўскай дзяржа-вы з Вялікім княствам Літоўскім 1492— 94. У1496 абараняў Роўна ад татараў, у 1497 адбіваў татарскі напад на Валынь, у час чарнаморскага паходу караля Польшчы Яна Ольбрахта разбіў каля Ачакава войска хана Махмет-Гірэя. За атрыманыя перамогі ў канцы 1497 прызначаны найвышэйшым гетманам ВКЛ. У пачатку вайны Маскоўскай дзяр-жавы з Вялінім княствам Літоўскім 1500—03 узначаліў войска ВКЛ, якое рушыла да г. Дарагабуж, пацярпеў паражэнне ў бітве на Вядрошы 1500 i трапіўу палон. На прапанову перайсці на маскоўскую службуў 1506 прысягнуў вял. князю маскоўскаму, аднак атры-маную свабоду выкарыстаў для ўцёкаў i ў вер. 1507 прыбыўу Вільню. Змагаўся супраць Глінскіх мяцяжу 1508, у 1508— 12 — супрацьтатарскіх нападаў, атрымаў перамогу ў Вішнявецкай бітве 1512. У вайне Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1512—22 разбіў каля Оршы рус. корпус (восень 1513), атрымаў перамогу ў Аршанскай бітве 1514. У 1517 ваяваў на Пскоўшчыне. Вясной 1518 пасол ад паноў-рады ВКЛ у Польшчу. 2.18.1519 разбіты татарамі пад Сакалем, летам 1524 адбіваў ix напад на паўд. землі ВКЛ, атрымаў перамогу ў бітвенаАльшаніцы 1527. Паліт. праціў-нік канцлера ВКЛ Маштольда. Карыс-таўся вял. аўтарытэтам у вял. князёў ВКЛ Аляксандра i Жыгімонта Старога, дзякую-чы чаму стаў першым у ВКЛ праваслаў-ным, які заняў прызначаныя для католікаў пасады кашталяна віленскага i ваяводы троцкага. Быў гал. апекуном правасл. царквы ВКЛ. У 1507 атрымаў ад Жыгі-монта Старога ў кіраванне Жыдычынскі манастыр на Валыні. Дзякуючы А. фактычна была адменена забарона на пабудову правасл. цэркваў у дзярж. уладаннях ВКЛ. У 1511 атрымаў дазвол на перабудову Віленскага Прачысцен-скага сабора, у 1514 — на пабудову ў Вільні цэркваў Св. Тройцы i св. Мікалая (Перанясенскай) у гонар бітвы пад Оршай, пабудаваў цэрквы ў Дубне (1492), Смалявічах (каля 1520). Рабіў падара-ванні цэрквам Вільні, Новагародка, Ту-рава, Дзярманскаму i Межырэцкаму манастырам, Кіева-Пячэрскаму манас-тыру. У1511 дамогся ад Жыгімонта Ста-рога пацвярджэння правасл. царкве ВКЛ права на незалежны суд i забароны свецкім асобам прызначаць на царк. пасады. Кіраваў маёнткамі Кіеўскай мітраполіі пасля смерці мітрапаліта Іосіфа II Солтана (1521). Валодаў вял. зямельнымі маёнткамі на Валыні (Астрог i інш.), атрымаў ад вял. князя Дубну, Красілаў, Здзецел (Дзятлава, 1498), Тураў (1508), Балажэвічы, Шастовічы i Капцэ-вічыўМазырскім пав. (1512),Дарагабуж на Валыні (1514), Смаляны (1522), Копысь i інш. Як пасаг атрымаў ад жонкі частку Гальшан i Глуска, Смалявічы i Жыцін на Меншчыне, Шашолы i Свіраны ў Літве, як спадчыну — Славенск каля Ашмян, Лемніцу i Палонну каля Оршы, купіў Та-расаў каля Менска (1516), Азяраны i воз. Свіцязь (1516), Нізгалаў i Сушу на По-лаччыне (1526). У 1528 выстаўляўу войска са сваіх маёнткаў426 коннікаў. У шлюбе з Таццянай Ганнай, дачкой кн. С.Ю.Галь-шанскага, меў сына Ілью, у шлюбе з Аляк-сандрай, дачкой кн. С.М.Алелькавіча — сына Васіля [Канстанціна, гл. К.(В.).

К.Астрожскі] i дачку Соф'ю. Сучаснікі высока цанілі А. як палкаводца, пасля смерці называлі яго «другім Ганібалам» (М.Стрыйкоўскі), «рускім Сцыпіёнам», сцвярджалі, што выйграў 64 бітвы. Пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Астрожскі Канстанцін Іванавіч

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.