Род Адзінцэвічаў у ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2025)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Род Адзінцэвічаў у ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-11
Источник: http://library.by



Найб. вядомыя:

Аляксандр Андрэевіч (?—?),сын Андрэя Міхайлавіча. Валодаў маёнткам Рэпухава. Разам з сынам Рыгорам выехаў у Маскву.

Р ы r o р (?—?), сын Аляксандра Анд-рэевіча. Каля 1442атрымаўад вял. князя ВКЛ Казіміра с. Рыколаўскае. Разам з бацькам выехаў у Маскву.

Фёдар Андрэевіч(?—пасля 1442), сын Андрэя Міхайлавіча. У час феадальнай вайны 1432—39 удзель-нічаў у Ашмянскай бітве 1432 на баку вял. кн. Свідрыгайлы i трапіў у палон да Жыгімонта Кейстутавіча. Каля 1442 атрымаў ад Казіміра с. Прыхабы. Ад жонкі Аксінні (дачкі кн. Андрэя Усе-валадавіча Шуціхі) меўсыноўДзмітрыя, Івана, Багдана, Рыгора i дачку Марыю. Ад Івана пайшла багрынаўская лінія роду (яе прадстаўнікі зваліся князямі Адынцэ-вічамі-Багрынаўскімі i Багрынаўскімі),ад Дзмітрыя — гольцаўская, ад Багдана — адзінцэвіцкая.

Іван Фёдаравіч (?—да 1509), старэйшы сын Фёдара Андрэевіча. Ад жонкі — дачкі смаленскага баярына Плюскава — меў сыноў Рыгора i Васіля.

Дзмітрый Фёдаравіч (?—да 1508), сын Фёдара Андрэевіча. Валодаў маёнткамі Гольцава, Шыйкаі Крывая каля Друцка, дваром у Друцку. Ад жонкі Ульяны (сястры кн. С.І.Бельскага) меў сыноў Васіля, Івана, Арэхву, Андрэя, дачок Федку i Ганну. Памёр незадоўга да Глінскіх мяцяжу 1508, яго сыны, замешаныя ў мяцяжы, выехалі ў Маскву. Усе ix маёнткі атрымаў братДзмітрыя Рыгор.

Багдан Фёдаравіч (?—пасля 1528), сын Фёдара Андрэевіча. У бітве на Вядрошы 1500 трапіў у маскоўскі палон. Пасля вяртання судзіўся за маёнткі Лемніца i Палонна каля Оршы. У 1524 атрымаў пацвярджэнне на маёнткі Астраўляны, Асечна, Удалоева, Камянец i Арэшаў на Полаччыне. У1528 ставіў у войска ВКЛ 30 коннікаў.

Сямён Багданавіч (?— 1542), сын Багдана Фёдаравіча. Дваранін гаспадарскіў 1516, гараднічы гарадзенскі з 1532, верагодна, у 1534 быў часова жамойцкім старастам; дзяржаўца люба-шанскі з 1536, адначасова смалянскі з 1540. Ад жонкі Настассі (дачкі кн. М.А.Сангушкі) атрымаў Дзярэчын (вало-даў ім супольна з А.М.Сангушкам i І.А.Палубінскім), меў сына Андрэя, дачок Марыю (жонка Л.Б.Абразцова) i Ганну (жонка кн. Ю.В.Саламярэцкага, пасля кн. Ф.П.Галаўні-Астрожацкага). Для яго ў 1519 складзе-ны Супрасльскі рукапіс з радаводам князёў А.

Рыгор Іванавіч (?—1559), старэйшы сын Івана Фёдаравіча. Валодаў часткай Друцка. У 1528 ставіў у войска ВКЛ 5 коннікаў. Аджонкі Ганны меўсына Івана, дачок Марыну (жонка Я.Палускага)

i Аксінню (жонка кн. Б.Друцкага-Сако-лінскага).

Васіль Іванавіч (?—канец 1555 або пач. 1556), малодшы сын Івана Фёдаравіча. Валодаў часткай Друцка, маёнткамі Багрынава, Нястанавічы, Крайск,Хатаевічы. Не меўжонкі i дзяцей.

Іван Рыгоравіч (?—да 1559), сын Рыгора Іванавіча. Валодаў Багры-навам. Быўжанатыздачкой кн.А.СДруц-кага-Саколінскага-Бабіча,потым з Ганнай, дачкой Г.Есьмана, меў сыноў Сямёна i Дзмітрыя, дачок Тамілу i Багдану.

Андрэй Сямёнавіч (?—канец 1566), сын Сямёна Багданавіча. Гарад-нічы менскі з 1549, у 1555 ротмістр, пасол да татарскага хана, маршалак гаспа-дарскі i стараста аршанскі з 1560. Вало-даў маёнткамі Падбярэззе, Басея, Прылукі, Мышкавічы, Рэпухаў, Бабіна, Зазер'е. Ад жонак княжны Федзі Багда-наўны Заслаўскай i Гальшкі Янаўны Гля-бовіч меўсыноў,якія памерлі маладымі.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Род Адзінцэвічаў у ВКЛ

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.