Род Агінскіх у ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2025)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Род Агінскіх у ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-11
Источник: http://library.by



Княжацкі родуласных гер-баў«Агінец» («Брама») i «Агінскі». Сваё паходжанне выводзілі ад Рурыкавічаў (казельская галіна чарнігаўскіх князёў). Паводлеінш. вергіііхродапачынальнік — смаленскі кн. Іван Васілевіч Глушонак, які ў пач. 1480-х г. перайшоў да вял. князя маскоўскага Івана III. Сыны Глу-шонка, Дзмітрый i Іван, засталіся ў ВКЛ i заснавалі роды Пузынаў А. Дзмітрый (упершыню ўпамінаецца ў 1486, памёр у пач. 16 ст.) атрымаўад вял. князя ВКЛ Аляксандра маёнтак Агінты каля Коўна. Яго сын Багдан Дзмітрыевіч Глушонак (памёр у 1542) у 1510 атрымаў пацвяр-джэнне правоў на Агінты. Верагодна, ён першы пачаўужываць прозвішча А. (так у тастаменце 1555 названа яго ўдава). Сыны Багдана Мацвей (памёр у 1564) i Фёдар (памёру 1575) упершыню згадва-юцца ў дакументах 1547 як князі А. з дадаткам да прозвішча «з Казельска». Удзярж. актах ВКЛ А. называюцца кня-зямі з 1547, у кароннай метрыцы — з 1628. У 17 ст. род А. падзяліўся на 2 лі-ніі — старэйшую, якая ў 17—пач. 19 ст. ўжывала графскі тытул, i малодшую — браслаўскую, якая страціла княжацкі тытул. Княжацкі тытул старэйшай лініі пацверджаны ў Польшчы ў 1821,у Расіі — у 1868. Былі правасл. веравызнання, у 17 ст. прынялі каталіцтва. Мелі маёнткі Маладзечна, Залессе, Бобр, Бялынічы i інш.

Найб. вядомыя:

Багдан Мацвеевіч (?— 1625), сын Мацвея Багданавіча. Ротмістр гусарскі, палкоўнік войска ВКЛ, пад-каморы троцкі з 1580; пасол на соймы 1607,1609,1613, маршалак Трыбунала ВКЛ. Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—82, узяцці Полацка (1579) i Вял. Лук (1580), у падаўленні Налівайкі паўстання 1595—96, у вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29 (у 1601—02). Выконваў дыпламат. місіі. Удзельнічаў у мірных перагаворах з Расіяй (1582, 1587, 1612, 1613, 1615). Стараста правасл. Віленскага Свята-духаўскага брацтва. Уладальнік маёнт-каў Агінты, Кроны i Еўе ў Троцкім ваяв. У1611 арганізаваў Еўінскую друкарню. Заснаваў Еўінскі Успенскі манастыр (1619), Кронскіманастыр, брацкую школу ў Вільні. Быўжанаты з Раінай Рыгораўнай Валовіч, меў сыноў Яна, Дзмітрыя, Аляксандра i Самуэля Льва, 4 дачок.

Ян Багданавіч (каля 1582— 1640), сын Багдана Мацвеевіча. Намеснік барысаўскі ў 1611—20, стараста кармя-лаўскі ў 1620—31, войт саскі з 1632, цівун троцкі i кашталян мсціслаўскі з 1633; пасол на сойм 1613, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1609,1617,1621 (яго маршалак), 1632. Стараста правасл. Віленскага Святадухаўскага брацтва.

Аляксандр (каля 1585—1667), сын Багдана Мацвеевіча. Харужы троцкі ў 1626—36, харужы надворны ВКЛ у 1636—45, ваявода менскі ў 1645—49, кашталян троцкі з 1649; пасол на соймы 1623,1626,1632,1633,1635,1643, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1619. Удзельнічаў у Кірхгольмскай бітве 1605, бітвах пад Смаленскам у 1611 i 1633, Хацінскай бітве 1621. Актыўны дзеяч правасл. Віленскага Святадухаўскага брацтва. У1612 падпісаў актфундацыі правасл. шляхты Менскага Петрапаўлаўскага манастыра. Уладальнік шматлікіх маёнткаў,у т.л. Еўя, Місюцян, Мікуліна, Бакштаў. Быўжанаты двойчы: здачкоюВ.ШэметаАляксандрай,адякой меўсыноўЯнаі Багдана (?—1649; харужы надворны ВКЛ з 1645), i з княжной Кацярынай Палубінскай,адякой меўсына Марцыяна Аляксандра.

Самуэль Леў (каля 1595— 1657), сын Багдана Мацвеевіча. Троцкі стольнік з 1620 i цівун з 1633. У 1655 у Вільні разам з сынамі прыняў pac. падданства. Заснаваў Віцебскі Маркаў Троіцкі манастыр. Уладальнік Агінтаў, Еўя, Лёзна, Мікуліна. Ад Соф'і Білевіч меў сыноў Шымана Караля i Яна, 4 дачок.

Шыман К a р o л ь (каля 1620— 3.7.1694), сын Самуэля Льва. Вучыўся ў Зах. Еўропе, у час вучобы ва ун-це ў Франекеры (Галандыя) выдаў кнігу на лацінскай мове пра паводзіны пры двары (1643), ажаніўся там з Т.Стаакман, якая ў хуткім часе пасля прыезду ў Літву пакінула ягоі вярнулася дадому. Падка-моры віцебскі ў 1654—99, мечнік ВКЛ у 1679—87, ваявода мсціслаўскі ў 1685— 88. У1660 паручнік у войску ВКЛ, ваяваў супраць войск маскоўскага цара. У1661 быў адным з кіраўнікоў канфедэрацыі К.Жэромскага. Прадстаўляў інтарэсы Б.Радзівіла. Чл. правасл. Віленскага Святадухаўскага брацтва. У1680 перай-шоўу каталіцтва. Валодаў Еўем i Лёзнам. У 1690 атрымаў спадчыну стрыечнага брата Марцыяна. У шлюбе з Тэадорай Корсак меў сыноў Багуслава, Марцыяна Міхала, Ежы, 2 дачок, у шлюбе з Тэрэзай Войнай-Ясянецкай — сына Аляксандра.

Я н (Ян Яцак Стафан; каля 1625— 24.2.1684), сынСамуэляЛьва. Ваўкавыскі харужы з 1650 i маршалак з 1657, падваявода віленскі ў 1661—65, пісар польны ВКЛ у 1669—72, ваявода мсці-слаўскі ў 1672—82, ваявода полацкі з 1682, адначасова гетман польны ВКЛ з 1683; пасол на соймы 1658,1667,1668, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1654. У 1655 перайшоў на бок цара Аляксея Міхай-лавіча, з 1656 зноўу войску ВКЛ,удзель-нічаў у бітвах супраць шведаў i войск цара. Ваяваўсупрацьтуркаўі крымскіх татараў,удзельнік Венскай кампаніі 1683. Пераходзіў з адных магнацкіх груповак у іншыя са значнай выгадай для сябе. Залодаў маёнткамі Агінты, Мікулін, Бак--ііты, Крапіўніца i інш. Ад Ганны Сямашкі (шлюб у 1645) меў сыноў Мікалая Фран-дішка, Рыгора Антонія, Льва Казіміра i 3 дачок,ад Яны Тэадоры Нарушэвіч (шлюб у 1660) — сыноў Аляксандра, Казіміра Дамініка, Марцыяна Антонія (?—1703; <ашталян мсціслаўскі ў 1703).

Марцыян Аляксандр (1632— 26.1.1690), сын Аляксандра. Вучыўся ў Чзакаве i Лейдэне. 31651 служыўу войску, -алкоўнік,троцкі стольнік з 1647 i харужы з 1654, чашнік ВКЛ у 1658—59, падстолі ВКЛ у 1659—61, стольнік ВКЛ у 1661— 65, крайчы ВКЛ у 1665—70, ваявода троцкі ў 1670—84, канцлер ВКЛ з 1684; пасол на соймы 1661,1664,1668,1670, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1667,1668, яго маршалак у1671.Удзельнік Паўночнай вайныі655— 60, вайны Расііз Рэччу Паспалітай 1654— 67. На чале ўласнага палка ўдзельнічаўу Хацінскай б/mee 2673. Удзельнікпадпісання «Вечнагаміру» 1686з Расіяй. Чл. правасл. Віленскага Святадухаўскага i Магілёўскага Богаяўленскага брацтваў. У1668 пабудаваў правасл. царквуўСмілавічах. У1669 прыняў каталіцтва. У1663 ажаніўся з Марцыбелай Глябовіч, дачкой апошняга з роду Глябовічаў Ежы Караля. За ёй атрымаў тытул графа «на Дуброўне» з паловай маёнткаў Дуброўна i Заслаўе, a таксама яе спадчыну ад маці — Іўе. Павялічыў свае маёнткі, атрымаўшы ў 1667 Дарсунішскае i Ра-гачоўскае стараствы. Быў адным з уплы-вовых магнатаў ВКЛ. У канцы жыцця належаў да групоўкі Сапегаў. Другім шлюбам з 1685 быўжанаты з Канстанцыяй Кацярынай Веляпольскай. Нашчадкаў не пакінуў. Яго спадчына перайшла да стрыечнага брата Шымана Караля, a спадчына Глябовічаў — да К.Сапеп', мужа 2-й дачкі Е.К.Глябовіча.

Мікалай Францішак (?— 1715), сын Яна. Маршалак ваўкавыскі з 1676, адначасова ў 1685—95 мечнік ВКЛ,падскарбі надворны ВКЛ у1695— 1711, кашталян троцкі з 1711; стараста радашковіцкі з 1693. У 1686 падпісаў мірны дагавор з Расіяй.

Рыгор Антоні (?—17.10.1709), сын Яна. Чашнік ВКЛ у 1684—87, вял. харужы ВКЛ у 1687—98, стараста жа-мойцкі з 1698 i адначасова гетман польны ВКЛ з 1703; пасол на соймы 1690,1695, 1696. У 1696 узначаліў канфедэрацыю бел. i літ. шляхты, якая павяла ўзброеную барацьбу супраць Сапегаў (гл. Феадальная вайна 1697—1702). У 1700 са сваім войскам разбіў атрады Сапегаў пад Аль-кенікамі. Прыхільнік караля Аўгуста II Моцнага i цара Пятра I. У час Паўночнай вайныПОО—21 ваяваўсупраць шведскіх войск i атрадаў Станіслава Ляшчынскага. Прыхільнік саюзу з Расіяй. Адзін з арганізатараў генеральнай канфедэрацыі ВКЛ1703, якая змагалася супраць шведаў нават пасля капітуляцыі караля Аўгуста II i магнатаў. Атрымаў некалькі перамог над шведскімі войскамі. 3 жонкай Тэа-філай Чартарыйскай меў сыноў Яна (?—1710; кухмістр ВКЛ з 1709), Казіміра Марцыяна i 3 дачок.

Казімір Дамінік (?— 10.10.1733), сын Яна. Ваявода троцкі ў 1710—30 i віленскі з 1730. Удзельнік Паўн. вайны. У шлюбе з Элеанорай Войнай меў сына Юзафа Яна Тадэвуша.

Марцыян Міхал (1672— 29.10.1750), сын Шымана Караля. Мечнік ВКЛ у 1695—1703, віцебскі кашталян у 1703—30 i ваявода з 1730. Удзельнік апазіцыі 1720—30-х г. Абапіраўся на сувязі з pac. дваром. У шлюбе з Тэрэзай Бжастоўскай меўсыноўігнацыя, Казіміра, Тадэвуша Францішка,Францішка Ксаверыя i Станіслава Ежы, 3 дачок; у шлюбе з Тэ-рэзай Тызенгаўз — 2 дачок.

I г н a ц ы (каля 1698—сак. 1775), сын Марцыяна Міхала. Абозны ВКЛ у 1729—44, маршалак надворны ВКЛ у 1744—50, маршалак вялікі ВКЛ у 1750— 68, кашталян віленскі з 1768; стараста барысаўскі з 1726 i браслаўскі ў 1728— 40; пасол на соймы 1729, 1730, 1733, 1736,1737, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1732. У 1740 i 1743—40 быў паслом у Пецярбургу. ПадтрымліваўЧартарыйскіх, у паліт. дзейнасці арыентаваўся на Расію, за што Кацярына II захавала за ім права на маёнткі ваўсх. Беларусі. 31739 жанаты з Аленаю,дачкой К.Д.Агінскага,якая мела вял. ўплыў пры двары pac. імператрыцы Ганны Іванаўны. Дзяцей не меў,яго ўдава да 1792 валодала маёнткамі Бобр i Бялынічы.

Юзаф Ян Тадэвуш (1700— 6.12.1736), сын Казіміра Дамініка. Ген.-маёр войска ВКЛ (1726), мечнік ВКЛ у 1729—30, ваявода троцкі з 1730. Пры-хільнік Аўгуста III. Разам з pac. войскамі змагаўся супраць праціўнікаў саксонскай групоўкіў ВКЛ. У шлюбе з Ганнай,дачкой М.С.Вішнявецкага, меў сына Міхала Ка-зіміра i 7 дачок.

Станіслаў Ежы(1710—14.6.1748), сын Марцыяна Міхала. Кашталян мсці-слаўскі ў 1738—40 i віцебскі з 1740. Прыхільнік Станіслава Ляшчынскага ў 1733.

Тадэвуш Францішак (26.8.1712—25.11.1783), сынМарцыяна Міхала. Пісар вялікі ВКЛ у 1737—44, троцкі кашталян ў 1744—70 i ваявода з 1770. У шлюбе з Ізабелай Радзівіл меў сыноў Андрэя i Францішка Ксаверыя, у шлюбе з Ядвігай Залускай дзяцей не меў.

М i x a л К a з i м i р (1730—1800), сын Юзафа Яна Тадэвуша.

A н д р э й (13.4.1740, Тадуліна, Віцеб-скае ваяв.—12.10.1787), сын Тадэвуша Францішка. Мечнік ВКЛ у 1762—71, рэферэндар ВКЛ у 1771—73, сакратар вялікі ВКЛ у 1773—78, троцкі кашталян у 1778—83 i ваявода з 1783; стараста ашмянскі з 1756; пасол на соймы 1756, 1758,1762,1764,1776 (яго маршалак), дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1757, яго маршалак у 1760. Быў паслом у Пецяр-бургу, Вене, Берліне. Прыхільнік Стані-слава Аўгуста Панятоўскага i ўзмацнення каралеўскай улады. У шлюбе з Паўлай, дачкой М.Шэмбека, меў сына Міхала Клеафаса.

Міхал Клеафас (1765—1833), сын Андрэя.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Род Агінскіх у ВКЛ

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.