Род Абрамовічаў у ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Род Абрамовічаў у ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-11
Источник: http://library.by

Абрагамовічы, шляхецкі род герба «Любіч» зменены, або «Ястрабец» зменены. Родапачы-нальнік Абрам Мацкевіч, дзяржаўца відзаўскі, у пач. 16 ст. атрымаў ад віленскага біскупа Яна пацвярджэнне на 4 валокі зямлі ў Дуброўне каля Ліды. Меў сыноў Станіслава і, магчыма, Якуба i Юзафа Ждана. У мужчынскай лініі род згасу 1867.

Найб. вядомыя:

Я н (?—19.4.1602), сын Станіслава. Віленскі войсю' ў 1570 i намеснік (падвая-вода) у 1572—89, прэзідэнт дорпацкі ў 1589—1601, ваявода менскі ў 1593— 96 i смаленскі з 1596; стараста лідскі з 1579 i вендэнскі з 1589. Выхоўваўся пры двары М.Радзівіла Рудога. Падтрымліваў кальвінісцкую галіну Радзівілаў i ix апазіцыйную да Польшчы палітыку. Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558— 82. На сойме 1585 дамагаўся ўключэння Інфлянтаўу склад ВКЛ. Адзін з кіраўнікоў кальвіністаў ВКЛ, але быў цесна звязаны i з праваслаўнымі, з кн. К.К.Астрожскім. Яго жонка, Дарота з Валовічаў, была апякункай віленскага правасл. Свята-духава брацтва. Удзельнічаўудыскусіях з езуітамі ў Вільні ў 1585 i 1599, у дысідэнцкіх з'ездах у Торуні ў 1595 i ў Вільні ў 1599. У сваім маёнтку Варняны ў Віленскім пав. (валодаўз 1587) збудаваў кальвінскі збор,школуі шпіталь. Напісаў кн. «Меркаванне літвіна пра куплютанней збожжа i больш дарагі продаж» («Zdanie Litwina o kupczy taniej zboża a drogiej sprzedaży», 1595). Апякаў А.Волана i Я.Радвана, якога схіліў да напісання паэмы «Радзівіліяда». Сваім коштам выдаў кальвінісцкі катэхізіс віленскага прапаведніка С.Суроўскага (Вільня, 1598). Валодаў маёнткамі Дубнікі i Язаў у Віленсю'м пав.,Свіраны,Суражі Кабыльнік у Ашмянскім пав.

М i к a л a й (?—люты 1651), сын Яна. У1603 аддадзены на выхаванне на двор біржанскіх Радзівілаў. Каралеўскі палкоўнік, генерал артылерыі ВКЛ з 1634, адначасова чашнік ВКЛ у 1638—40, кашталян мсціслаўскіў 1640—43, ваявода мсціслаўскі ў 1643—47 i троцкі з 1647; стараста старадубскі ў 1636—47, мя-дзельскі i курклійскі; неаднаразова выбіраўся паслом на соймы i дэпутатам Трыбунала ВКЛ. У 1-й пал. 1620-х г. ваяваў супраць шведаўу Курляндыі i Інфлянтах у войску К.Радзівіла, дзе выконваў абавязкі старшага над гарматай. У1626— 27 ваяваў супраць шведаў на Памор'і i ў П русіі. У вайну Раа'і з Рэччу Паспалітай 1632—34 са студз. 1633 камандаваў палком пяхоты групоўкі Радзівіла, a з 1634 старшы над гарматай (з 1640 называўся генерал артылерыі ВКЛ), камандзір калоны ў маршы на г. Белы. Камісар пры заключэнні Палянаўскага міру1634. У1646 прызначаны камісарам на перагаворах з Масквой i па даручэнні караля перадаў Расіі Трубчэўскую вол., за штотрыбунальскім судом прыгавораны да штрафу 60 тыс. злотых i смяротнага пакарання. У1648 прызначаны камісарам

для перагавораў са Швецыяй. Адзін з кіраўнікоў кальвіністаў ВКЛ. У 1631 падараваў Літ. сіноду двор у Слуцку пад канвікт для вучняў гімназіі. Старшыня правінцыяльнага сінода 1644. Акрамя бацькавых маёнткаў меў Мглін i Дрокаў у Старадубскім пав., Лебедзева ў Ашмян-скім пав.,ХолмечуРэчыцкім пав.,маёнткі ў Кіеўскім ваяв.

Самуэль Андрэй(1617—63), сын Мікалая. Каралеўскі палкоўнік, стараста старадубскі з 1647. У 1637— 38 вучыўся ў Лейдэнскім ун-це. У 1654 перайшоў у каталіцтва i зачыніў кальвінскі збор у Варнянах. Меў маёнткі ў Кіеўскім ваяв., Лідскім, Вількамірскім, Ашмянскім, Аршанскім, Новагародскім, Мазырскім, Старадубскім i Пінскім пав.

A н д р э й (?—вер. 1763), сын Са-муэля. Харужы, пасля паручнік пяцігорскі, віленскі цівун, стольнік з 1736 i пісар земскі з 1748, кашталян берасцейскі з 1757; пасол на сойм 1754, дэпутат Тры-бунала ВКЛ у 1748.3 маладосці звязаны з М.К.Радзівілам Рыбанькай,адстойваў яго інтарэсы на віленскіх сойміках, у Трыбунале i сойме. Трымаў у заставе радзівілаўскія маёнткі Жупраны i Бера-завец, у дзяржаве — Цітавяны i Новае Места.

Е ж ы (?—1767), сын Самуэля, брат Андрэя. Харужы пяцігорскі, віленскі падчашы ў 1746—63, пісар гродскі ў 1746—48, суддзя гродскі ў 1748—50, падваявода ў 1750—63; стараста стара-дубскі з 1763; пасол на сойм 1758, віцэ-маршалак Трыбунала ВКЛ 1763.3 мала-досці звязаны з Радзівілам Рыбанькай, ад якога атрымаў пасаду падваяводы. Трымаўу заставе радзівілаўскія маёнткі Новае Места, Суботнікі i Цітавяны.

Адам (23.8.1710—76), сын Самуэля, брат Андрэя i Ежы. 3 1726 езуіт. 3 1743 выкладаў у езуіцкіх навуч. установах у Вільні, Новагародку (1748—49), Варшаве. У 1752 узначаліў канвікт у Вільні, які ператварыў у шляхецкі калегіум (гл. Віленскі езуіцкі «Калегіум нобіліум»), быў яго першым рэктарам. Рэктар калегіумаў у Нясвіжы (1758—63 i 1770—73), Полацку (1763—66) i Менску (1766— 70). Шмат намаганняў прыклаў да адбудо-вы касцёлаў i калегіумаў. Выдаў кн. «Нядзельныя казанні» («Kazania niedzielne*, Вільня, 1753), дзе ўзняў важныя праблемы грамадскага жыцця, асуджаў бязмежную эксплуатацыю, заклікаў да дабрачыннасці на карысць бедных.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Род Абрамовічаў у ВКЛ

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.