Царкоўныя i этнаканфесіянальныя адносіны, сацыяльнае становішча і мастацтва ў ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2025)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Царкоўныя i этнаканфесіянальныя адносіны, сацыяльнае становішча і мастацтва ў ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-11
Источник: http://library.by

Ва ўсёй Усх. i Цэнтр. Еўропе ВКЛ вызначалася асабліва складанай царкоўна-канфесіянальнай сістэмай. Канфесіянальныя ўплывы i традыцыі асн. этнічных груп насельніцтва ВКЛ, a таксама знешнецаркоўныя, a ў пэўнай ступені i паліт. сувязі правасл. i каталіцкай іерархіі з канстанцінопальскай патрыярхіяй i рымскай курыяй, царкоўнымі i кіруючымі коламі суседніх дзяржаў (у першую чаргу Польшчы i Вял. княства Маскоўскага) надавалі шматлікім гіст. даследаванням гэтай сферы нац.-паліт. i царкоўна-амбіцыёзныя адценні. Удачыненніда гісторыі Беларусі такімі рысамі выразна пазначаны манаграфіі правасл. святароў І.А.Чыстовіча i Р.Я.Кіпрыяновіча i каталіцкага К.Прапалануса (Чнстовмч ІЛ. Очерк мсторнн западно-русской церквн. Ч. 1-2. СПб., 1882-84; Кмпрмановнч Г.Я. Мстормческмй очерк православмя, католмчества п уннн в Белорусснм м Лнтве с древнейшего до настояіцего временм. Вмльна, 1885; Propolanus К. Polskie apostolstwo na Litwie: Szkic historyczny, 1387-1912. Wilno, 1913). Ha фоне гэтых прымітыўна апалагетычных прац вылучаюцца веданнем тэмы, выкарыстаннем новых крыніц, адносным аб'ектывізмам (пры відавочнай схільнасці да той ці іншай канфесіі) некат. публікацыі царкоўных i свецкіх аўтараў. Па гісторыі праваслаўя, часткова каталіцызму i уніі ўЗах. Русі захоўвае сваё першараднае значэнне абагульняльная шматтомная праца маскоўскага мітрапаліта Макарыя (Макармй. Мстормя Русской Церквм. Т. 1-12. М., 1866-83). Аўтарытэт духоўнай пасады i адукаванасць дазволілі яму не толькі сабраць i сістэматызаваць вял. гіст. матэрыялы, але i больш свабодна выказацца па шэрагу вострых на той час гістарыяграфічных праблем (напр., першым сярод правасл. іерархаў прызнаць верагоднасць зах.-рус. паслання да папы Сікста IV1476). Пазней выйшла абагульняльная праца Я.Е.Галубінскага.

Значны ўклад у вывучэнне гісторыі правасл. i уніяцкай цэркваў ВКЛ зрабілі ўкр. даследчыкі канца 19-20 ст. (Лотоцькмй 0. Соборні крмлосм на Украі'ні й Білій Русм в XV-XVI віках // Запмскм Наукового товарнства ім. Шевченка. Львів, 1896. Т. 9; Яго ж. Автокефалія. Том 1: Засадм автокефаліі. Прага, 1935). Рэктарам Духоўнай акадэміі ў Львове Б.Гудзяком выпушчана сінтэтычная праца па п'сторыі правасл. царквы ў ВКЛ (Гудзяк Б. Крнза i реформа: Ктвська мнтрополія, Царгородськмй патріархат i генеза Берестейськоі' уніі'. Львів, 2000).

У Расіі гэту тэматыку вывучаюць Б.М.Флора i інш. [Флоря Б.Н. Брестскке снноды м Брестская унмя // Славяне м лх соседм. Вып. 3. М., 1991; Яго ж. Отношення государства н церквм у восточных л западных славян: (эпоха средневековья). М., 1992]. Руская патрыярхія пачала выдаваць шматтомную «Праваслаўную энцыклапедыю» (аналагічнае выданне пач. 20 ст. ва ўмовах ваенных i рэвалюцыйных падзей не было закончана).

3 польскіх даследаванняў па гісторыі правасл. царквы трэба адзначыць сінтэтычную працу К.Хадыніцкага (Chodynicki К. Kościół prawosławny a Przeczpospolita Polska: Zarys historyczny, 1370-1632. Warszawa, 1934), a таксама кампілятыўныя публікацыі М.Лапінскага (Łapiński A. Zygmunt Stary a Kościół prawosławny. Warszawa, 1937; Яго ж. Праваслаўе ў Вялікім княстве Літоўскім за часоў панаваньня Уладыслава Ягайлы. Нью Ёрк, 1978). Гісторыяй праваслаўя займаецца беластоцкі даследчык А.Мірановіч (Mironowicz A. Podlaskie ośrodki i organizacje prawosławne w XVII i XVII wieku. Białystok, 1991; Яго ж. Kościół prawosławny w dziejach dawnej Rzeczypospolitej. Białystok, 2001; Яго ж. Kościół prawosławny w państwie Piastów i Jagiellonów. Białystok, 2003; Яго ж. Bractwa cerkiewne w Rzeczypospolitej. Białystok, 2003). Традыцыйна польскія гісторыкі дэталёва распрацоўваюць гісторыю хрысціянізацыі Літвы. Пры розных паліт. ацэнках яны пагаджаюцца з тым, што гэта акцыя ўцягвала Літву ў еўрапейскую супольнасць, a ў дачыненні да зямель Русі ў ВКЛ вяла да росту канфесіянальнай i сац. напружанасці (Polska i Litwa w dziejowym stosunku. Warszawa etc, 1914; Chrystianizacja Litwy. Kraków, 1987; Kosman M. Od chrztu do chrystianizacji: Polska-Ruś-Litwa. Warszawa, 1992). Польскія гісторыкі першымі акцэнтавалі ўвагу на талерантнай палітыцы польскіх каралёў i вял. князёў літоўскіх на землях Беларусі i Літвы, карпатліва даследавалі прававы статус правасл. i каталіцкай цэркваў. Недахоп абагульняльных працу цэлым прасочваецца ў слабым даследаванні рэальных царкоўна-канфесіянальных адносін, якія нярэдка прыкметна разыходзіліся з дзярж. заканадаўствам. У Польшчы пачала выдавацца «Ка-таліцкая энцыклапедыя».

3 усіх хрысціянскіх канфесій ВКЛ параўнальна лепш даследавана гісторыя ката-ліцкай царквы, перш за ўсё ў арэале Віленскага біскупства. Пасля прац Я.Курчэўскага (Kurczewski J. Kościół zamkowy, czyli katedra wileńska w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju. T. 1-3. Wilno, 1908-16; Яго ж. Biskupstwo Wileńskie od jego założenia aż do dni obecnych. Wilno, 1912) новыя значныя работы ў гэтай сферы, заснаваныя на вял. комплексе дакументальных крыніц, напісаны паз-нанскім даследчыкам Е.Ахманскім (Ochmański J. Powstanę i rozwój latyfundium biskupstwa wileńskiego, 1387-1550: Ze studiów nad rozwojem wielkiej własności na Litwie i Białorusi w średniowieczu. Poznań, 1963; Яго ж. Biskupstwo wileńskie w średniowieczu: Ustrój i uposażenie. Poznań, 1972). У ix ахарактарызаваны сац.-эканам. дзейнасць, зя-мельныя ўладанні i ўстановы віленскага біскупства, картаграфічна i храналагічна акрэс-лены этапы тэрытарыяльнай экспансіі каталіцкай царквы на землях Беларусі i Літвы, тлумачыцца канфесіянальная палітыка вярхоўнай улады i літоўскай знаці. Жамойцкае біскупства даследуе Г.Блашчык, a Луцкае - Л.Крулік.

Павярхоўна вывучана гісторыя манаскіх ордэнаў ВКЛ. Выключэнне складае гісторыя ордэна езуітаў, якой прысвечаны некалькі прац С.Абірака, Т.Б.Бліновай, С.Заленскага, Л.Пехніка. Для свайго часу небескарыснымі (пры ўсёй ідэалагічнай тэндэнцыйнасці) былі працы Я.Н.Мараша [Załęski S. Jezuici w Polsce. T. 1-5. Lwów; Kraków, 1900-06; Obirek S. Jezuici w Rzeczypospolitej Obojga Narodów w latach 1564-1668. Kraków, 1996; Блянова Т.Б. Ііезунты в Белорусскм. Мн., 1990; Яе ж. Мезумты в Беларусн: Роль мезумтов в органнзацш образованмя п просвеідення. Гродно, 2001; Мараш Я.Н. Ватнкан м като-лнческая церковь в Белоруссмм (1569-1795). Мн., 1971].

Пратэстантызм, які з'явіўся ў ВКЛ у сярэдзіне 16 ст., у сукупнасці яго напрамкаў даследаваўся гал.ч. у 20 ст. Пачатакяго вывучэнню паклалі Ю.А.Лукашэвіч, М.М.Любовіч i інш. Грамадска-паліт. i філасофскія погляды вядучых прадааўнікоў рэфармацыйнага руху ў Беларусі 2-й пал. 16-пач. 17 ст. характарызуюцца ў працы С.А.Падокшына [По-докшнн С.А. Реформацня л обіцеавенная мысль Белоруссмм л Лмтвы (вторая половмна ХУІ-начало XVII в.). Мн., 1970], гіст., канфесіянальныя, сац., культуралагічныя аспекты асвятляюцца ў публікацыях Л.С.Івановай, Я.Н.Парэцкага, І.В.Саверчанкі i інш. бел. даследчыкаў. У Расіі рэфармацыю ВКЛ даследуе М.У.Дзмітрыеў (Дммтркев М.В. Пра-вославне н реформацмя: Реформацмонные двмженмя в восточнославянскмх землях Речк Посполшой во второй половмне XVI в. М., 1990). 3 польскіх даследчыкаў літ. i бел. праблематыкай рэфармацыйных рухаў займаецца гал.ч. М.Косман (Kosman М. Reformacja i Kontrreformacja w Wielkim Księstwie Litewskim w świetle propagandy wyznaniowej. Wrocław etc, 1973); асобныя змястоўныя публікацыі сістэматычна публікуюцца ў прэстыжным навук. выданні «Рэфармацыя ў Польшчы» («Reformacja w Polsce»). У Літве фунда-ментальнае даследаванне па гісторыі рэфармацыі падрыхтавала І.Лукшайтэ (Lukśaite I. Reformacija Lietuvos Didźiojoje Kunigaikźtysteje ir Mażojoje Lietuvoje: XVI a. trećias deśimtmetis - XVII a. pirmas deśimtmetis. Vilnius, 1999). Гал. архіўныя матэрыялы Вілен-скага кальвінісцкага сінода загінулі ў 1611, таму вывучэнне асн. рэфармацыйнага руху ў ВКЛ 16 ст. сустракаецца з вял. цяжкасцямі. Спрэчнымі праблемамі застаюцца пытанні аб перадумовах рэфармацыі ў 16 ст., яе сац. уплывах па-за межамі шляхецкага стану, секулярызацыя царкоўных уладанняў, канкрэтная гісторыя асобных бел. i літ. збораў.

Першыя спробы абагульняльнага, хоць i прадузятага асвятлення гісторыі царкоўнай уніі на землях Беларусі, Літвы, Украіны зроблены ў працах pac. гісторыкаў канца 18-19 ст. М.М.Бантыш-Каменскага i М.В.Каяловіча, пазнанскага гісторыка Э.Лікоўскага. Гісторыя уніі ў рэальнасці i ў гістарыяграфіі была заўсёды моцна сплецена з паліт. i царкоўнымі тэндэнцыямі, што адбілася ў большасці навук. i папулярных прац. У 1920-30-х г. гісторыяй уніі,у т.л. розных унійных планаў вярхоўнай улады ВКЛ з часоў Ягайлы i Вітаўта, амаль выключна займаліся польскія гісторыкі А.Прахаска, Я.Фіялэк i Хадыніцкі, пазней - Цэнтр базіліянскіх даследаванняў у Рыме. Шырокую сінтэтычную панараму па гісторыі уніі ад Ферара-Фларэнційскага сабора да Берасцейскага i яе лёсу адлюст-раваў О.Галецкі, аўтар інш. капітальнай працы па гісторыі пратэстанцкай уніі 1570 у Рэчы Паспалітай [Halecki 0. From Florence to Brest (1439-1596). Hamden, 1968; Яго ж. Zgoda sandomierska 1570 r.: Jej geneza i znaczenie w dziejach reformacyi polskiej za Zygmunta Augusta. Warszawa; Kraków, 1915]. Цікавасць да гісторыі уніяцтва вырасла ў 1990-х r. у сувязі з 400-гадовым юбілеем Берасцейскага сабора 1596 i адраджэннем уніяцкай царквы на Украіне, часткова i ў Беларусі. За апошні час выйшла нямала аўтарскіх публікацый, зборнікаў, матэрыялаў навук. канферэнцый, прысвечаных розным сферам канфесіянальнай, грамадска-паліт., асветніцкай дзейнасці уніятаў, непасрэдна Берасцейскай уніі. Новыя працы na гісторыі уніяцкай царквы ў Беларусі i на Украіне ўлічаны ў манаграфііях Гудзяка, С.В.Марозавай i інш. [Марозава С.В. Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці Беларусі (1596-1839 гг.). Гродна, 1996; Яе ж. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады). Гродна, 2001; Падок-шын С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура: Філасофска-гістарычны аналіз. Мн., 1998; 3 гісторыі уніяцтваў Беларусі: (да 400-годдзя Брэсцкай уніі). Мн., 1996]. На супярэчлівыя высновы дыскусіі па гісторыі уніі ўплываюць канфесіянальныя i паліт. погляды ix удзельнікаў, традыцыі старой гістарыяграфіі. Важнымі дыскусійнымі праблемамі гэтай тэматыкі застаюцца перадумовы Берасцейскайуніі,уплыў паліт. i царкоўныхтэндэнцый на дзейнасць уніяцкай царквы, адносіны каталіцкай іерархіі, кіруючых колаў Рэчы Пас-палітай, розных пластоў насельніцтва да уніятаў.

Эвалюцыю хрысціянскіх цэркваў на адпаведным кантынентальным узроўні выву-чаюць супрацоўнікі Інстытута Цэнтр.-Усх. Еўропы ў Любліне пад кіраўніцтвам Е.Кла-чоўскага, гістарыяграфічныя аспекты царкоўнай праблематыкі - бел. Цэнтр гіст. даследаванняў,які ўзначальвае Дз.У.Караў (Chrześcijaństwo Rusi Kijowskiej, Białorusi, Ukrainy i Rosji (X-XVII wiek). Kraków, 1997; Chrześcijaństwo w Polsce: Zarys przemian, 966-1979. Lublin, 1992; Наш радавод. Кн. 4, ч. 1-3. Гродна, 1992.).

У апошнія дзесяцігоддзі пашырыліся даследаванні na гісторыі нехрысціянскіх канфесій ВКЛ, з'явіліся сур'ёзныя публікацыі па гісторыі татарскай абшчыны i мусуль-манства П.Бараўскага, С.У.Думіна, І.Б.Канапацкага, Я.Собчака, Я.Тышкевіча i інш. (Sobczak J. Położenie prawne ludności tatarskiej w Wielkim Księstwie Litewskim. Warszawa, Poznań, 1984; Borawski P. Tatarzy w dawnej Rzeczypospolitej. Warszawa,1986;. Tyszkiewicz J. Tatarzy na Litwie i w Polsce: Studia z dziejów XIII-XVIII w. Warszawa, 1989; Думін С.У., Канапацкі І.Б. Беларускія татары: Мінулае i сучаснасць. Мн., 1993; Канапацкі І.Б., Смо-лік А.І. Гісторыя i культура беларускіх татар. Мн., 2000).

Сярод абагульняльных прац па гісторыі іудаізму i яўрэяў у ВКЛ акрамя ўстарэлых прац С.А.Бяршадскага пэўнай увагі заслугоўваюць даследаванні С.В.Барона i А.Цы-гельмана (Бершадскнй С.А. Лшовскмееврен: Мстормя нх юрпдмческого п обіцественного положенмя в Лкітве от Внтовта до Люблмнской уннм, 1388-1569. СПб., 1883; Baron S.W. A social and religious history of the Jews. Vol. 16. Poland-Lithuania, 1500-1650. New York, London, 1976; Cygielman A. Jewish autonomy in Poland and Lithuania until 1648. Jerusa-lem, 1997). Прававыя аспекты становішча яўрэйскіх абшчын у Беларусі i Літве закра-наюцца ў публікацыях бел. i літ. даследчыкаў.

Культура ВКЛ у 13-16 ст. Дасягненні бел. даследчыкаўў вывучэнні матэрыяльнай i духоўнай культуры ВКЛ, перш за ўсё Беларусі 16 ст., відавочныя. Аднак раннія этапы гісторыі культуры ВКЛ, як i перыядызацыя культурна-гіст. працэсу да канца 15 ст. na комплексных крытэрыях, практычна не паддаюцца вывучэнню, гал.ч. з-за недахопу пісьмовых крыніц. Трэба адзначыць таксама позняе развіццё ў Беларусі археалогіі помнікаў 13-16 ст., якая ўжо дала багатыя матэрыялы (Археалогія Беларусі. Т. 4. Помнікі XIV-XVIII ста. Мн., 2001). У адзінай сінтэтычнай працы гісторыя культуры Беларусі 13-16 ст. асвятляецца ў яе сувязях з развіццём культурна-гіст. працэсаў у ВКЛ, асаблівасцямі фарміравання бел. народнасці i статусам бел. мовы (Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1996). Публікацыі na гісторыі культуры Беларусі -найбольш шматлікія з усіх гіст. даследаванняў сярэдневякоўя i пераходнага перыяду да эпохі Новага часу. Аднак розныя сферы духоўнай i матэрыяльнай культуры Беларусі вельмі дыферэнцыраваны па навук. ўзроўні даследавання. Прыкметныя поспехі дасягнуты ў вывучэнні старажытнай бел. мовы, літаратуры, пісьменнасці, мастацтва (пластыкі, іканапісу, графікі, слабей - прыкладнога мастацтва), традыцыйнай нар. культуры [Жураўскі А.І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т. 1. Мн., 1967; Молчанова Л.А. Матермальная культура белорусов. Мн., 1968; Кацер М.С. йзобразнтельное мскусство Белорусснм дооктябрьского пернода. Мн.( 1969; Яго ж. Народно-прмкладное нскусство Белоруссмм: (от первобытного обіцества до 1917 г.). Мн., 1972; Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: Узнікненне i літаратурная гісторыя першых зводаў. Мн., 1969; Мстормя белорусской дооктябрьской лнтературы. Мн., 1977; Яніцкая М.М. Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.). Мінск, 1977; Промыслы i рамёствы Беларусі. Мн., 1984; Каханоўскі Г.А., Малаш Л.А., Цвірка К.А. Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму. Мн., 1989; Іканапіс Беларусі XV-XVIII стагоддзяў. Мн., 1992; Левшун Л.В. Очеркм мстормм восточнославянской средневековой кннжностм: Эволюцмя творческмх методов.Мн., 2001]. Добра даследавана гісторыя бел. народнай, царкоўнай, палацава-замкавай архітэктуры. Гэтыя працы пераважна нава-тарскія па сваёй сутнасці, бо абапіраюцца не столькі на папярэднія даследаванні, колькі на вывучэнне канкрэтных захаваных помнікаў. Агляд навук. літаратуры i архіўных матэрыялаў (пераважна інвентароў прыватных i дзярж. уладанняў) прадстаўлены ў каштоўным даведніку Ю.А.Якімовіча (Якнмовнч Ю.А. Зодчество Белорусснм XVI-середнны XVII в.: Справочное пособме. Мн., 1991). Зруйнаваныя помнікі манумен-тальнага дойлідства Беларусі na архіўных i літаратурных крыніцах, старых графічных матэрыялах даследаваны ў калектыўнай манаграфіі Т.В.Габрусь, А.М.Кулагіна, М.А.Тка-чова (Страчаная спадчына. Мн., 1998). Замкі, палацавае i культавае дойлідства - аб'ект вывучэння М.М.Шчакаціхіна, Ткачова, А.А.Трусава, А.М.Кушнярэвіча, нар. дойлідства -Якімовіча, Л.А.Малчанавай i інш. (Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Т.1. Мн., 1928; Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мн., 1978; Трусов О.А. Памятнмкн монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв. Мн.( 1988; Кушнярэвіч А.М. Культавае дойлідства Беларусі XIII— XVI стст.: Пстарычнае i архітэктурна-археалагічнае даследаванне. Мн., 1993). Мастацкі стыль барока ў дойлідстве канца 16-18 ст. даследуецца ў працах Габрусь (Габрусь Т.В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. Мн., 2001). Неадна-разова выдаваўся багата ілюстраваны падручнік па гісторыі архітэктуры Беларусі, заснаваны на навуковай літаратуры i ўласных, у т.л. палявых, працах У.А.Чантурыі (Чантурмя В.А. Мстормя архмтектуры Белоруссмн. Т. 1. Дооктябрьскнй перпод. 3 пзд. Мн., 1985). Назапашаныя матэрыялы i навук. працы далі магчымасць А.І.Лакотку вы-значыць істотныя нац. рысы бел. архітэктуры (Лакотка А.І. Нацыянальныя рысы бела-рускай архітэктуры. Мн., 1999). Навук. публікацыі прысвечаны таксама інш. сферам культуры: кнігадрукаваннюі кніжнай пісьменнасці, музычнаму мастацтву.тэатру, ткацт-ву, кераміцы i інш. (КостюковецЛ.Ф. Кантовая культура в Белоруссмм. Мн., 1975; Гісто-рыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983; Мнлюченков С.А. Белорусское народное гон-чарство. Мн., 1984; Церашчатава В.В. Старажытнабеларускі манументальны жывапіс XI—XVIII стст. Мн., 1986; Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1. Мн., 1987; Нікалаеў М. Палата кнігапісная: Рукапісная кніга на Беларусі ў X—XVIII стагоддзях. Мн., 1993; На-зіна І.Дз. Беларускія народныя музычныя інструменты. Мн., 1997).

Гісторыкі філасофіі шматувагі аддавалі апісанню матэрыялістычных, гуманістычных, асветніцкіх тэндэнцый ў духоўнай культуры Беларусі. Гісторыкі права займаліся пераважна выдатнымі помнікамі нац.-дзярж., еўрапейскай i сусветнай прававой куль-туры - Статутамі ВКЛ 1529,1566 i 1588 [Пмчета В.11. Белоруссмя u Лнтва XV-XVI вв. М., 1961; Очеркн мстормм фмлософской н соцмологнческой мыслн Белорусснм (до 1917 г.). Мн., 1973; Юхо М.А. Правовое положенне населенмя Белоруссмм в XVI в. Мн., 1978; Конон В.М. От Ренессанса к класснцнзму: Становленне эстетмческой мыслм в Белоруссмн в XVI-XVIII вв. Мн., 1978; Сокол С.Ф. Полнтмческая л правовая мысль в Белорусснн в ХУІ-первой половнны XVII в. Мн., 1984; Bardach J. 0 dawnej i niedawnej Litwie. Poznań, 1988; Падокшын CA. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990].

Недастаткова даследаваны ў навейшай бел. i замежнай гістарыяграфіі сістэмы царкоўнай i свецкай адукацыі, культурныя сувязі паміж народамі ВКЛ, a таксама з суседнімі краінамі, роля правасл. i каталіцкай цэркваўу культ.-п'ст. працэсе, менталь-насць, гіст. i этнічная свядомасць беларусаў у цэлым i асобных ix пластоў i груп у пры-ватнасці (Харламповнч К. Западнорусскме православные школы XVI л начала XVII века, отношенне мх к мнославным, релмгмозное обученме в нмх м заслугм нх в деле заіцмты православной веры м церквм. Казань, 1898; Голенченко Г.Я. Мдейные м культурные связм восточнославянскмх народов в ХУІ-середнне XVII в. Мн., 1989; Менталшет восточных славян: Мстормя, современность, перспектмвы. Гомель, 1999). Асн. навук. дыскусіі ў культуралагічнай сферы гуманітарна-гіст. даследаванняў сканцэнтраваны вакол праб-лем вызначэння цывілізацыйнай арыентацыі культуры Беларусі i Літвы 13-16 ст. у кантэксце дылемы «Усход-Захад» (без пэўнай дыферэнцыяцыі нар. i нетрадыцыйнай культуры даследчыкі нярэдка прыходзяць да супрацьлеглых высноў); характарыстыкі духоўнай культуры эпохі Адраджэння ў Беларусі i Літве; выяўлення этнічна свое-асаблівыхiтыпалагічных рысу помніках культурнай спадчыны. У бел. гіст. культуралогіі асабліва адчувальны недахоп абагульняльных прац па культурна-гіст. працэсах 13-16 ст., нават найболын бліскучы перыяд - эпоха Адраджэння - не мае ніводнай комплекснай цэласнай манаграфіі. Асобныя працы па гісторыі эстэтычнай, філасофскай ці гуманістычнай думкі ў Беларусі далёка не вычэрпваюць гэтай праблематыкі.

Абагульняльныя працы па гісторыі ВКЛ 17-18 ст. Да разгляду некаторых пытанняў паліт., сац.-эканам. i царкоўна-рэлігійнай гісторыі ВКЛ 17-18 ст. звярталіся ўжо тагачасныя гісторыкі Рэчы Паспалітай, a таксама мясцовыя даследчыкі 2-й пал. 18-19 ст. К.Барташэвіч, В.Калінка, І.Лялевель, А.Нарушэвіч, Т.Корзан i інш. Ix працы вызначаліся польскацэнтрычным падыходам, пры якім падкрэслівалася асветніцкая i цывілізатарская роля Польшчы ў эканам., дзярж.-прававым i культ. развіцці зямель, што ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Гісторыі ўласна бел. зямель у складзе ВКЛ аддавалася малаўвагі. Важнае месцаўдаследаванні мінулага Рэчы Паспалітай належыць прафесару Віленскага ун-та Лялевелю, які пры выкладанні гісторыі адводзіў асн. ролю гісторыі дзяржаў i сац. адносін. У 18 ст. гісторыя Рэчы Паспалітай пачала прыцягваць увагу i pac. гісторыкаў, адным з найбольш відных быў В.М.Тацішчаў. У супрацьвагу польскім гісторыкам, якія абсалютызавалі цывілізатарскую ролю Польшчы на землях ВКЛ, pac. даследчыкі выступалі з велікадзяржаўных пазіцый, заснаваных на палажэннях тэорыі афіцыйнай народнасці, сфармуляванай у 19 ст., i на прызнанні «спрадвечных» правоў Расіі на бел. i ўкр. землі. Адным з найб. паслядоўных прапагандыстаў гэтага кірунку быў М.Г.Устралаў, які даваў надзвычай негатыўную ацэнку ўтварэнню Рэчы Паспалітай i ролі гэтай дзяржавы ў гісторыі Усх. Еўропы. Асобныя пытанні гісторыі бел. зямель, гал.ч. звязаныя з войнамі паміж Расіяй i Рэччу Паспалітай, закраналі ў 19 ст. М.І.Кастамараў, В.В.Ключэўскі, С.М.Салаўёў. Больш увагі мінуламу ўласна Беларусі аддаваў В.В.Турчыновіч, які выдаў у 1857 працу «Агляд гісторыі Беларусі са старажытнейшых часоў». Ён прыйшоў да высновы, што на працягу сваёй п'сторыі Беларусь была цесна звязана з інш. народамі, a яе тэрыторыя выступала толькі як арэна сутыкнення інтарэсаў больш магутных суседзяў, што прыводзіла да яе аслаблення. У рэчышчы супрацьстаяння «дзвюх галоўных сіл - рускай i польскай» разглядаў гісторыю Беларусі, Украіны i Літвы М.В.Каяловіч. Паралельна з велікадзяржаўніцкімі польскай i pac. гістарыяграфічнымі канцэпцыямі, якія адмаўлялі самастойнасць бел. этнасу і разглядалі землі Беларусі толькі як частку Польшчы або Расіі, адбывалася станаўленне ўласна бел. гістарыяграфічнай канцэпцыі. Пачатак гэтага працэсу звязаны з дзейнасцю ў 1810-20-я г. групы прафесараў славістыкі, гісторыі i права Віленскага ун-та -М.К.Баброўскага, І.Даніловіча, Т.Нарбута, Ю.Ярашэвіча, якія разглядалі п'сторыю ВКЛ з пазіцый бел. i літ. народаў. Вял. ўвага да гісторыі i народнай культуры Беларусі i Літвы даследчыкаў П.В.Баброўскага, З.Я.Даленгі-Хадакоўскага, А.Г.Кіркора, Я.Чачота і інш. спрыяла росту ў сярэдзіне 19 ст. цікавасці да бел. народа, які разглядаўся тады пакуль яшчэ ў цеснай сувязі з літ. народам.

У канцы 19-пач. 20 ст. ўяўленне аб беларусах як асобным этнасе са сваёй уласнай гісторыяй выйшла на якасна новы ўзровень. Выдатная роля ў наданні гістарыяграфіі Беларусі выразнай нац. афарбоўкі належыць М.В.Доўнар-Запольскаму,у сферу навук. інтарэсаў якога ўваходзіла гал.ч. вывучэнне ВКЛ. Значнай з'явай у станаўленні нац. гістарыяграфіі стала «Кароткая гісторыя Беларусі» В.Ю.Ластоўскага, якая публікавалася на старонках газ. «Наша ніва», a ў 1910 выйшла ў Вільні асобным выданнем. Новая хваля ўвагі да гісторыі Беларусі была звязана з абвяшчэннем БНР i ўтварэннем БССР. Сярод прац па гісторыі Беларусі абагульняльнага характару неабходна назваць «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» У.М.Ігнатоўскага, які ў 1920-я г. быў падручнікам па айчыннай гісторыі ў школах. Марксісцка-ленінская метадалогія, якая лягла ў аснову бел. гіста-рычнай навукі пасля Кастр. рэвалюцыі, абумовіла тое, што найбольшы прыярытэт у савецкія часы аддаваўся вывучэнню праблем сац.-эканам. гісторыі. Прычым перыяд 17-18 ст. цікавіў даследчыкаў значна менш, чым папярэднія. Пытанні паліт. гісторыі калі i закраналіся, то з мэтай падкрэсліць прыгнечанае становішча бел. народа ў ВКЛ i Рэчы Паспалітай i спрадвечнае імкненне беларусаў да ўз'яднання з Расіяй. Падобная трактоўка знайшла адлюстраванне ў «Тэзісах аб асноўных пытаннях гісторыі БССР», выдадзеных у 1948, дзе перыяд знаходжання Беларусі пад уладай Літвы i Польшчы характарызаваўся адмоўна. Для бел. гістарыяграфіі гэтага часу характэрна спалучэнне марксісцкага падыходу пры разглядзе пытанняў сац.-эканам. развіцця з веліка-дзяржаўніцкайтэндэнцыяй дарэвалюцыйнай pac. гістарыяграфіі. Гэты падыходзнайшоў адлюстраваннеў 1-м томе двухтомніка «Гісторыя Беларускай ССР» (1954, на рус. мове), перавыдадзеным у дапоўненым выглядзе ў 1961 (на рус. i бел. мовах), a таксама ў 1-м томе пяцітомнай «Гісторыі Беларускай ССР» (1972). Адначасова класавы падыход да выбарутэматыкі гіст. даследаванняўабмяжоўваў вывучэнне гісторыі дзяржавы i права, шляхецкагасаслоўя,рэлігііi царквы. Пытанні сац.-эканам. развіцця былі прыярытэтнымі ў бел. гістарыяграфіі да канца 1980-х г. пры даследаванні гісторыі Беларусі 17-18 ст. У далейшым рэзка вырасла ўвага да праблем паліт. гісторыі ВКЛ i Рэчы Паспалітай. Павысілася цікавасць да пытанняў, звязаных з рэліг. i культ. развіццём бел. зямель, у т.л. i ўскладзе Рэчы Паспалітай. Важным момантам,характэрным для бел. гістарыяграфіі апошняй чвэрці 20 ст., стаў рост увагі даследчыкаў да археалагічных крыніц, якія раней пры вывучэнні гісторьгі Беларусі 15-18 ст. практычна не выкарыстоўваліся. Назапаш-ванне i ўвядзенне ў навук. ўжытак вял. колькасці матэрыялу, правядзенне навук. да-следаванняў па праблемах гісторыі ВКЛ, слаба вывучаных ці не вывучаных наогул, зрабіла магчымым стварэнне новых абагульняльных прац па гісторыі Беларугі, у якіх перыяд 17-18 ст. асветлены на ўзроўні сучасных дасягненняў гіст. навукі. Адным з першых крокаўу гэтым кірунку стала выданне 1-й часткі «Нарысаў гісторыі Беларусі» (1994). Выйшаў у свет 3-і том шасцітомнай «Гісторыі Беларусі» [Гісторыя Беларусі. Т. 3. Беларусьучасы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII стст.). Мн., 2004]. Выйшаў цэлы шэраг абагульняльных прац i навучальных дапаможнікаў па айчыннай гісторыі (Гісторыя Беларусі. Ч. 1. Ад старажытных часоў - па люты 1917 г. / Пад рэд. Я.К.Новіка i Г.С.Мар-цуля. Мн., 1998; Псторыя Беларусі. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст. / Пад рэд. П.І.Брыгадзінаі інш. Мн., 2000; ДзмітрачкоўП.Ф., Маразевіч В.Л. Беларусьудругой палове XVII—XVIII стст. Магілёў, 2000; Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. Мн., 2000; Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да да канца XVIII стагоддзя. Мн., 2001; Дзмітрачкоў П.Ф. Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага: Другая палова ХІІІ-першая палова XVII стст. Магілёў, 2003; Тре-іценок Я.М. Мстормя Беларусм. Ч. 1. Досоветскнй пернод. Могнлев, 2003; Чмгрннов П.Г. Мсторня Беларусм с древностм до нашнх дней. Мн., 2004, i інш.).

У Літвеў пасляваенны перыяд абагульняльныя працы па гісторыі краіны («Гісторыя Літоўскай ССР») з'явіліся ў 1957 (т. 1), 1958,1978 (на рус. мове), 1985 (т. 1). Выйшлі грунтоўныя працы па літ. гісторыі часоў ВКЛ А.Бутрымаса, Э.Гудавічуса,З.Кяўпы, Ю.Кяў-пене, А.Кунцявічуса, польскага даследчыка Е.Ахманскага i інш. Вял. значэнне мае абагульняльнае даследаванне літ. вучоных «Культура Вялікага княства Літоўскга» (2001).

Палітычная гісторыя ВКЛ 17-18 ст. Праблемы паліт. гісторыі бел. земляўу 17-18 ст. да нядаўняга часу фактычна не былі прадметам спец. разгляду. Прадстаўнікі як растак i польскай гістарыяграфіі вывучалі яе ў межах паліт. гісторыі Рэчы Паспалітай i супрацьстаяння гэтай дзяржавы з суседнімі краінамі, найперш з Расіяй. Асабліва гэта тычыцца пытанняў унутрыпаліт. развіцця, што тлумачыцца стварэннем у выніку Люб-лінскай уніі 1569 агульнай паліт. прасторы на абшарах Рэчы Паспалітай i цесным паліт. збліжэннем шляхты ВКЛ i Кароны Польскай. Польскія даследчыкі Я.Тазбір,Я.Мацішэўскі, В.Крыгзайзен, Э.Апалінскі, У.Чаплінскі, Г.Альшэўскі i інш. пры аналізе паліт. развіцця Рэчы Паспалітай у асноўным акцэнтуюць увагу на польскіх землях [Tazbir J. Kultura szlachecka w Polsce: Rozkwit - upadek - relikty. Warszawa, 1979; Maciszewski J. Szlachta polska i jej państwo. Warszawa, 1986; Kriegseisen W. Sejmiki w XVII i XVIII wieku. Warszawa, 1991; Яго ж. Sejm Rzeczypospolitej szlacheckiej (do 1763 roku): Geneza i kryzys władzy ustawodawczej. Warszawa, 1995; Opaliński E. Kultura polityczna szlachty polskiej w latach 1587-1652: System parlamentarny w społeczeństwie obywatelskim. Warszawa, 1955; Czapliński W. Rola magnaterii i szlachty w pierwszych latach wojny szwedzkiej // Polska w okresie drugiej wojny północnej 1655-1660. Warszawa, 1957. T.l; Olszewski H. Sejm Rzeczypospolitej epoki oligarhii: Prawo - praktyka - teoria - programy. Poznań, 1966; Яго ж. Ustrój polityczny Rzeczypospolitej // Polska XVII wieku: Państwo. Społeczeństwo. Kultura. Warszawa, 1969]. Да ўнутрыпаліт. становішча земляў ВКЛ звяртаюцца польскія даследчыкі Ю.Бардах, Г.Віснер, А.Б.Закшэўскі, Г.Люлевіч, А.Рахуба i інш. [Bardach J. Studia z ustroju i prawa Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV-XVII wieku. Białystok; Warszawa, 1970; Яго ж. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2002; Wisnier Н. Sejmiki litewskie i kwestie wyznaniowe, 1611-1648 // Odrodzenie i reformacja w Polsce. Warszawa, 1978. R. 23; Яго ж. Naprawa państwa w uchwałach sejmików Wielkiego Księstwa Litewskiego w pierwszej połowie XVII w. // Studia polsko-litewsko-białoruskie. Warszawa, 1988; Яго ж. Unia: Sceny z przeszłości Polski i Litwy. Warszawa, 1988; Zakrzewski A.B. Sejmiki Wielkiego Księstwa Litewskiego (połowa XVI-koniec XVIII w.) // Parlamentaryzm w Polsce we współczesnej historiografii. Warszawa, 1995; Яго ж. Sejmiki Wielkiego Księstwa Litewskiego XVI-XVIII w. Ustrój i funkcjonowanie: sejmik trocki. Warszawa, 2000]. Дэталёва распрацаваны ў польскай гістарыяграфіі пытанні знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай у 17-18 ст., гісторыя войнаў i вайсковай арганізацыі.

Pac. гісторыкаў цікавілі найперш пытанні знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай,асаб-ліва ўзаемадачыненні гэтай дзяржавы з Расіяй. Ім належыць значная колькасць прац,у якіх дэталёва разгледжаны падзеі «Смутнага часу», войны сярэдзіны 17 ст., Паўн. вайна 1700-21 i падзелы Рэчы Паспалітый [Костомаров Н. Последнме годы Речм Посполнтой. СПб., 1870; Соловьев С. Мсторня паденмя Польшн. М., 1863; Любавскмй М.К. Русская мстормя XVII н первой половмны XVIII в. М., 1913; Кафенгауз Б.Б. Северная война л Ннштадскнй ммр (1700-1721). М.;Л., 1944; Королюк В.Д. Мз мстормм польско-русскмх отношенмй в эпоху Петра Первого (1697-1704) // Мзвестмя АН СССР. Cep. мст. н фмлос. 1949. № 3; Яго ж. Русская дмпломаткя н подготовка вступлення Речн Посполнтой в Северную войну // Уч. зап. Мнстмтута славяноведенмя АН СССР. М., 1953. Т. 7; Яго ж. Вступленне Речм Посполнтой в Северную войну // Уч. зап. кінстктута славяноведення АН СССР. М., 1954. Т. 10; Яго ж. Polska i Rosja a Wojna Północna. Warszawa, 1954; Галактмонов Ю. Мз мсторпп русско-польского сблмженмя в 50-60-х годах XVII века: (Андрусовское переммрме 1667 года). Саратов, 1960; Мальцев А.Н. Россмя м Белоруссмя в середнне XVII века. М., 1974; Артамонов В.А. Россня м Речь Посполнтая после Полтавской победы (1709-1714). М., 1990; Заборовсклй Л.В. Велмкое княжество Лнтовское м Россня во время польского Потопа (1655-1656 гг.): Документы, мссле-дованме. М., 1994; Стегннй П.В. Разделы Польшн л днпломатня Екатернны II. 1772. 1793. 1795. М., 2002.].

Айчынная гістарыяграфія разглядала Рэч Паспалітую як дзярж. ўтварэнне, якое не адпавядала інтарэсам бел. народа, таму ў ёй праблемы паліт. гісторыі бел. земляў у складзе Рэчы Паспалітай зводзіліся да разгортвання нац.-вызваленчай барацьбы i імкнення насельніцтва Беларусі да ўз'яднання з Расіяй. Такая тэндэнцыя прасочваецца ў працах Л.С.Абэцэдарскага, А.П.Ігнаценкі, шэрагу інш. аўтараў, якія не маглі цалкам абысці ўвагай паліт. развіццё Рэчы Паспалітай, прынамсі пры стварэнні абагульняльных прац [Акіншэвіч Л. Казацтва на Беларусі // Полымя. 1927. № 1; П'янкоў А.П. Паўстанне Дзяніса Мурашкі // Весці АН БССР. 1949. № 1; Мгнатенко А.П. Борьба белорусского народа за воссоедмненме с Россмей (вторая половмна XVII—XVIII в.) Мн., 1974; Абеце-дарскнй Л.С. Белорусспя м Россня: Очеркм русско-белорусскмх связей второй поло-внны XVI-XVII в. Мн., 1978].

Зварот бел. даследчыкаў да пытанняў паліт. гісторыі бел. земляў у складзе Рэчы Паспалітай актывізаваўся ў 1980-я г. Увагу айчынных гісторыкаў прыцягнулі праблемы знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай, асабліва вайна з Расіяй 1654-67 г. i падзелы дзяржавы ў канцы 18 ст. Кніга Г.М.Сагановіча «Невядомая вайна, 1654-1667» (1995) -адзін з найб. яскравых прыкладаў у змяненні акцэнтаў пры разглядзе паліт. гісторыі Рэчы Паспалітай i ўвасаблення «канцэпцыі нац. гісторыі Беларусі». Абвяргаючы фундаментальны тэзіс pac. i савецкай гістарыяграфіі аб шматвяковым імкненні бела-русаўда ўз'яднання з Расіяйі рэальнымувасабленні гэтагаімкненняўпадтрымцы царскіх войску вайне 1654-67, аўтар на падставе вял. колькасці крыніц паказаў цяжкія ўмовы, у якіх апынулася насельніцтва Беларусі з пачаткам вайны. Даследчык паказаў катастра-фічныя вынікі вайны для Беларусі i лічыць яе самай трагічнай старонкай бел. гісторыі. Сагановіч разглядае i пытанні знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай 1-й пал. 17 ст. Падзеі 1654-67 асвятлялі таксама В.І.Мялешка i М.А.Ткачоў (Мялешка В.І. Войны сярэдзіны XVII ст. // Нарысы гісторыі Беларусі. Мн., 1994. Ч. 1.; Ткачоў М.А. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1994. Т. 2). Для Мялешкі характэрны больш стрыманы падыход у ацэнцы ўдзелу насельніцтва Беларусі ў вайне. Ён вылучае некалькі этапаў, на працягу якіх мянялася стаўленне беларусаў да pac. войск - ад прамаскоўскіхілюзій i падтрымкі царскіх войск да паступовага расчаравання, расколу грамадства на прыхільнікаўі праціўнікаў pac. пратэктарату, да грамадзянскай вайны і, нарэшце, да ўсенароднага антымаскоўскага руху на бел. землях. Ткачоў як даследчык вайсковай гісторыі ВКЛ больш акцэнтаваў увагу на ходзе баявых дзеянняў на працягу вайны. Разам з тым, для ўсіх гісторыкаў характэрна адлюстраванне стра-шэнных спусташэнняў бел. земляў, прычым пры ацэнцы людскіх страт яны ў значнай ступені абапіраюцца на працы айчынных i замежных аўтараў, якія пабачылі свет яшчэ ў 1960-70-х г. (Morzy J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w drugiej połowie XVII wieku. Poznań, 1965; Карпачев A.M., Козловскмй П.Г. Дннаммка чнсленностм населенмя Белорусснн во второй половмне XVII-XVIII в. // Ежегоднчк по аграрной мсторпм Вос-точной Европы. 1968 г. Л., 1972). Праблемы, звязаныя з паліт. i сац.-эканам. становішчам бел. земляў у часы Паўн. вайны 1700-21, у т.л. i яе негатыўныя вынікі для эканомікі Беларусі, вывучае У.І.Пашкевіч. Значную ўвагу бел. даследчыкаў прыцягвае паліт. становішча Рэчы Паспалітай у 2-й пал. 18 ст. Пытаннямі, звязанымі з падзеламі Рэчы Паспалітай i ўваходжаннем бел. земляўу склад Pac. імперыі, займаецца Я.К.Анішчанка. Праблемы, звязаныя з паліт. сітуацыяй у Рэчы Паспалітай у канцы 18 ст. i паўстанне 1794 пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі разглядаў таксама У.П.Емяльянчык.

У 1990-я г. вырасла цікавасць айчынных гісторыкаў да ўнутрыпаліт. жыцця бел. зямель 17-18 ст. Адной з першых прац, у якіх аналізуецца дзярж. лад Рэчы Паспалітай у кантэксце гісторыі дзяржавы i права Беларусі, стала кніга Я.А.Юхо «Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы i права Беларусі» (1992). Паліт. дзейнасць шляхты ВКЛ у 16-17 ст. даследуе П.А.Лойка. Мясцова-прадстаўнічыя органы ВКЛ 2-й пал. 16-пач. 17 ст. вывучае А.А.Радаман. Даследуюцца барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ у сярэдзіне 17-18 ст., Барская канфедэрацыя (Прыбытка Г. Барацьба магнацкіх груповакудругой палове XVII— пачатку XVIII ст. // Спадчына. 1995. № 5; Яго ж. Барацьба магнацкіх груповак у XVIII ст. // Спадчына. 1996. № 1; Яго ж. Святло i цені Бара. Барская канфедэрацыя на Беларусі: перадумовы i ход// Гістарычная брама. 2003. № 1). Такім чынам,амаль поўнае ігнараванне бел. савецкай пстарыяграфіяй пытанняў паліт. развіцця бел. зямель у складзе Рэчы Паспалітай дзякуючы намаганням, якія робяцца гісторыкамі Беларусі ў апошні час, пачынае пераадольвацца. У Літве паліт. гісторыя ВКЛ 17-18 ст. - прадмет даследаванняў Б.Дундуліса, Г.Слесарунаса, Ф.Слесарунаса, А.Янулайціса i інш.

Спецыфічнае месца, ускосна звязанае з пытаннямі ўнутры- i знешнепаліт. развіцця бел. зямель у складзе Рэчы Паспалітай, займае разгляд гісторыі войска ВКЛ 17-18 ст. Даследаванні па гэтай тэматыцы ў айчыннай гістарыяграфіі выключна рэдкія (Ткачоў М.А. «Зброя» гарадскіх жыхароў Беларусі ў часы сярэдневякоўя // кіз нсторнм наукм іл техннкм Белорусснм. Мн., 1988; Яго ж. Замкі i людзі. Мн., 1991; Сагановіч Г.М. Войска Вялікага княства Літоўскага ўXVI-XVII стст. Мн., 1994; Грыгор'еў М. Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі. Мн., 1994). УЛітве гісторыі войска ВКЛ 17-18 ст. прысвяцілі працы В.Ракуціс, А.Шапака i інш., у Польшчы - Г.Віснер, М.Лех, А.Рахуба i інш.

Пэўныя звесткі аб эканам. развіцці ВКЛ у 17-18 ст. ёсць у працах прадстаўнікоў pac. i польскай гістарыяграфіі 19 ст. Вывучэнне эканам. гісторьгі Беларусі 17-18 ст. праводзілася п'сторыкамі БДУ i Інбелкульта амаль з моманту ix стварэння. Сельскую гаспадарку феад. Беларусі даследавалі Т.І.Забела i К.І.Кернажыцкі (Забела Т. Панская гаспадарка на Беларусі i быт падданага сялянства ўдругой паловеXVIII сталецьця //Зап. аддзелу гуманітарных навук Бел. АН. Мн., 1928. Кн. 3; Кернажыцкі К. Гаспадарка старостваў на Беларусі i экономічны стан ix насельніцтва ў другой палове XVIII сталецьця // Зап. аддзелу гуманітарных навук Бел. АН. Мн.( 1928. Кн. 3). У 1960-80-я г. вывучэнне аграрнай гісторыі Беларусі актывізавалася. У гэты час выдадзены грунтоўныя працы П.Р.Каз-лоўскага,З.Ю.Капыскага i В.І.Мялешкі,для якіххарактэрна грунтоўная крыніцазнаўчая база, што дазволіла паспяхова выкарыстаць статыстычныя метады даследавання i дасягнуць высокай аргументаванасці высноў. Некаторыя ix палажэнні абвяргалі стэрэатыпы, якія трывала замацаваліся ў літаратуры папярэдняга часу. Так, Мялешка аспрэчыў тэзіс аб паступальным заняпадзе эканомікі ВКЛ на працягу 17-18 ст. Ён адзначыў тэндэнцыю па стабілізацыі i аднаўленні гаспадаркі ў 1720-70-я г. [Мелешко В.М. Квопросуосостояннмэкономмкп Белорусснм м Лмтвы в концеXVIII в. // Советское славяноведенне. 1961, № 2; Яго ж. Handel i stosunki handlowe Białorusi wschodniej z miastami nadbałtyckimi w końcu XVII i w XVIII wieku // Zapiski historyczne. 1968. Z. 4; Яго ж. Очеркм аграрной нстормм Восточной Белорусснн (вторая половнна XVII—XVIII в.). Мн., 1975]. Комплексная характарыстыка магнацкай гаспадаркі 2-й пал. 17-18 ст. праведзена Казлоўскім [Козловскмй П.Г. Крестьяне Белоруссмм во второй половмне XVII—XVIII в.: (по матерналам магнатскмх вотчян). Мн., 1969; Яго ж. Магнатское хозяйство Белоруссмн во второй половкіне XVIII в.: (центральная м западная зоны). Мн., 1974]. Ён разгледзеў земляробства, жывёлагадоўлю, птушкаводства, агародніцтва, садаводства, пчалярства, рыбалоўства, промыслы, будаўніцтва, вотчынную прамысловасць i адзначыў пэўную ролю магнацкіх гаспадарак у развіцці с.-г. i прамысловай вытворчасці. Казлоўскі прасачыў эвалюцыю феад. землеўладання i сял. землекарыстання ў перыяд разлажэння прыгонніцкай сістэмы i фарміравання капіталіст. ўкладу (Козловскнй П.Г. Землевладенме н землепользованме в Белоруссмм в XVIII— первой половнне XIX в. Мн., 1982). Капыскі зрабіў крыніцазнаўчы разгляд фондаў 694 i КМФ-5 Нац. гіст. архіва Беларусі, у якіх адлюстравана становішча бел. сялянства ў 16-1-й пал. 17 ст. (Копысскнй З.Ю. Мсточнмковеденме аграрной нстормм Белорусснм. Мн., 1978). Яго кніга стала першай у бел. гістарыяграфіі сур'ёзнай крыніцазнаўчай працай па аграрнай тэматыцы. У 1980-я г. разгарнулася даследаванне гасп. развіцця вёскі ў межах усёй тэрыторыі Беларусі. Да аналізу сац.-эканам. становішча бел. сялянства ў канцы 16-1-й пал. 17 ст. звяртаўся Капыскі. Праблеме эвалюцыі феад. рэнты ў прыватнаўласніцкіх маёнтках у 2-й пал. 16-18 ст. прысвечана манаграфія П.А.Лойкі (Лойка П.А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII ст. Мн., 1991). Пытанні сац. пратэсту сялянства разгледзеў Мялешка (Мелешко В.М. Классовая борьба в белорусской деревне во второй половмне XVII—XVIII в. Мн.( 1982). Землеўладанне i землекарыстанне сялян усіх відаў уладанняў i ўсіх рэгіёнаў Беларусі ў 2-й пал. 16-18 ст. вывучаў В.Ф.Голубеў (Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладанне i землекарыстанне на Беларусі XVI—XVIII стст. Мн., 1992). Шматгадовыя напрацоўкі айчыннай гістарыяграфіі па пытаннях аграрнай гісторыі Беларусі, у т.л. 17-18 ст., знайшлі адлюстраванне ў 1-м томе калектыўнай працы «Гісторыя сялянства Беларусі» (Гісторыя сялянства Беларусі: У 3 т. Т. 1. Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытнасці да 1861 г. Мн., 1997).

У пасляваенны перыяд выйшлі працы ўкр. даследчыка Дз.Л.Пахілевіча, у якіх разглядаліся аграрныя адносіны i гісторыя бел. i літ. сялянства ў Рэчы Паспалітай (По-хмлевмч Д.Л. Крестьяне Белоруссмн н Лнтвы в XVI—XVIII вв. Львов, 1957; Яго ж. Крестьяне Белоруссмн м Лмтвы во второй половмне XVIII в. Вмльнюс, 1966). У Літве сельскую гаспадарку i сялянства ВКЛ 17-18 ст. даследавалі Д.Буценас, П.Дундулене, Ю.Кяўпене, Р.Марчэнас, Ю.Юргініс, К.Яблонскіс i інш.,у Польшчы - А.Жабка-Патаповіч, М.Б.Тапольская, Я.Юркевіч i інш.

На мяжы 19-20 ст. пачалося фундаментальнае вывучэнне гарадоў, рамяства i гандлю ВКЛ (Стукалнч В.К. [Рэц. на кн.:] «Белоруссмя л Лнтва». Очеркм нз мстормм городов в Белорусснн. Нзд. П.Батюшкова. Внтебск, 1894). Пры вывучэнні гар. тэматыкі феад. Беларусі ў 1950-60-я г. найб. ўвага айчынных гісторыкаў звярталася на эканам. развіццё гарадоў, a ў 1970-80-я г. вырасла цікавасць да ix сац.-паліт. ладу. Даследаваннем рамесніцкай вытворчасці ў гарадах Беларусі 17-18 ст. займаўся Ігнаценка (Мгнатен-ко А.П. Ремесленное промзводство в городах Белорусснм в XVII—XVIII вв. Мннск, 1963). Плённа працаваў у галіне вывучэння эканам. i сац.-паліт. развіцця гарадоў Беларусі 16-1-й пал. 17 ст. Капыскі [Копысскмй З.Ю. Экономмческое развмтме городов Белорусснм (XVI-XVII вв.) Мн., 1966; Яго ж. Соцмально-полмтмческое развнтме городов Белоруссмм в ХУІ-первой половмне XVII в. Мн., 1975]. Класічнымі ў вывучэнні гар. тэматыкі можна лічыцьтаксама працы А.П.Грыцкевіча. [Грмцкевнч А.П. Частновладель-ческме города Белоруссмк в XVI-XVIII вв.: (соцмально-экономмческое мсследованне мстормн городов). Мн., 1975; Яго ж. Соцмальная борьба горожан Белоруссмм (XVI—XVIII вв.). Мн., 1979]. Вывучэнню Магілёва прысвечана манаграфія Мялешкі (Мелешко В.Н. Могмлев в ХУІ-середяне XVII в. Мн., 1988). Даследаваннем бел. гарадоў 2-й пал. 17-18 ст. займаўся Я.М.Карпачоў (Карпачев А.М. Мануфактура с прмнудшельным трудом v ее значенме в развмтнм капшалмзма// Вопросы мсторші. 1962. № 8; Ягож. Феодальные юрнднкм в королевскмх городах Белоруссмм XVII—XVIII вв. // Советское славяно-веденме. 1968. № 9; Яго ж. Міста i містечка Білорусіі у другій половмні XVIII ст. // Украінській іаормчнмй журнал. 1968. № 9). Сац.-эканам. развіццё гарадоў i генезіс капіталізму ў Беларусі ў 2-й пал. 18-1-й пал. 19 ст. даследуе А.М.Люты [Лютый А.М. Соцмально-экономнческое развйтйе городов Белорусснп в конце ХУІІІ-первой поло-вмне XIX века. Мн., 1987; Яго ж. Генезмс капнталнзма в промышленнос™ Белоруссмн (вторая половмна ХУІІІ-первая половкна XIX вв.). Мн., 1991]. У 1990-х г. да праблемы бел. мястэчак 15-18 а. звяртаўся Ю.М.Бохан [Бохан Ю.М. Аб месцы мястэчка ўструктуры гарадскіх пасяленняў XV-XVIII стст.: (па матэрыялах мястэчак вярхоўяў Віліі i нёманскай Беразіны) // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн., 1993. Ч. 1]. Пытанні арганізацыі гар. самакіравання разглядаюцца Н.В.Місарэвіч, С.П.Стрэнкоўскім i інш. (Місарэвіч Н.В. Магдэбургскае права на Беларусі. Гродна, 2003; Стрэнкоўскі С.П. Вольнасці i прывілеі гарадоў заходняй часткі Вялікага княства Літоўскага. Мн., 1997; Яго ж. Дзейнасць органаўсамакіравання гарадоўзаходняй часткі Вялікага княства Літоўскага// Пытанні гісторыі Беларусі. Мн., 1998).

Адначасова з бел. даследчыкамі да пытанняўурбаністычнага развіцця ВКЛ 17-18 ст. звярталіся замежныя гісторыкі. Сярод ix твораў вылучаюцца працы польск. вучонага С.Александровіча, прысвечаныя генезісу i развіццю мястэчак Беларусі i Літвы ў 16-1-й пал. 17 ст., ix засяленню, рамяству, гандлю i інш. аспектам [Alexandrowicz S. Miasteczka Białorusi i Litwy jako ośrodki handlu w XVI i w I połowie XVII wieku // Rocznik Białostocki. Białystok, 1961. T. 1; Яго ж. Kierunki produkcji rzemieślniczej i przemysłowej w miasteczkach Białorusi i Litwy (XVI do połowy XVII w.) // Zeszyty naukowe Uniwersitetu im. A.Mickiewicza. Historia. Poznań, 1964. Z. 6; Яго ж. Zaludnienie miasteczek Litwy i Białorusi w XVI i pierwszej połowie XVII wieku // Roczniki dziejów społecznych i gospodarczych. Poznań, 1965. T. 27; Яго ж. Geneza i rozwój sieci miasteczek Białorusi i Litwy do połowy XVII w. // Acta Baltico-Slavica. Białystok, 1970. T. 7]. Гарады i гандаль ВКЛ 17-18 ст. вывучалі таксама польскія даследчыкі М.Б.Тапольская, М.Лаўмянская i інш., укр. вучоныя Ф.В.Кліменка (Ф.В.Клнменко. Западно-русскне цехн XVI—XVIII вв. Кмев, 1914), С.А.Шчарбакоў, літ. навукоўцы А.Балюліс, Э.Мейлус, Ю.Юргінісі інш. У1968у Вільнюсе выйшла грунтоўная гісторыя сталіцы ВКЛ (Vilniaus miesto istorija nuo seniausiu Іаікц iki Spalio revoliucijos. Vilnius, 1968).

Царкоўныя i этнаканфесіянальныя адносіны ў ВКЛ у 17-18 ст. Праблемы царк. i этнаканфесіянальных адносін у ВКЛ належаць да шэрагу найб. вострых у айчыннай i замежнай гістарыяграфіі. Найб. дыскусіі выклікаюць тэмы, звязаныя з царк. уніяй i ўзаемадачыненнямі правасл. i каталіцкай канфесій. Яны сягаюцьсваімі каранямі ў канец 16-1-ю пал. 17 ст., калі літаратура па рэліг. пытаннях разглядалася як сродак міжкан-фесіянальнай барацьбы. Прыхільнікі уніі перыяду да кан. 18 ст. (Ц.Жахоўскі, Л.Кішка, Л.Крэўза, І.Кульчынскі, І.Пацей, І.Руцкі, Я.Суша i інш.) разглядалі яе як дзейсны крок у кірунку выхаду праваслаўя з крызісу, які, паводле ix меркаванняў, стаў вынікам адступ-ніцтва ўсх. царквы ад рымскага касцёла. Праціўнікі рашэнняў Берасцейскага сабора 1596 (К.Астрожскі, А.Вішанскі, Г.Каніскі,З.Капысценскі, М.Сматрыцкі, А.Філіповіч,Хрыс-тафор Філалет i інш.) абвінавачвалі уніятаў у адступленні ад веры i традыцый продкаў, a прычыны заключэння уніі бачылі ў імкненні іерархаў набыць месцы ў Сенаце Рэчы Паспалітай.

Чарговы ўсплёск цікавасці да міжканфесіянальных праблем прыпаў на канец 18-пач. 19 ст., калі змена знешнепаліт. сітуацыі ў рэгіёнеi падзелы Рэчы Паспалітай востра паставілі пытанне пра пошук ідэалагічнага абгрунтавання ліквідацыі гэтай дзяржавы. У pac. гістарыяграфіі зацікаўленасць рэліг. гісторыяй Рэчы Паспалітай найперш выявілася ў вострай крытыцы уніі i каталіцызму. Адным з першых, хто звярнуўся да гэтага пытання, быў М.М.Бантыш-Каменскі, які імкнуўся паказаць прыгнечанае стано-вішча руска-правасл. насельніцтва Рэчы Паспалітай пад каталіцка-уніяцкім ярмом і, адпаведна, апраўдаць ролю царскага ўрада па вызваленні сваіх аднаверцаў (Бантыш-Каменскмй Н.Н. Мсторнческое нзвестне o вознмкшей в Польше унмм, с показанмем начала м важнейшмх, в продолженнм оной через два века, прмключеннй, паче же o бывшем от рнмлян м уннятов на благочестмвых тамошнмх жмтелей гоненмн. М., 1805). Процілеглага пункту гледжання прытрымліваліся прафесары Віленскага ун-та І.Анацэвіч, М.К.Баброўскі, Даніловіч, П.Сасноўскі, Ю.Ярашэвіч,атаксама Нарбут (Бобровскмй П.О. Мнхамл Кнрмлловмч Бобровскмй (1785-1848), ученый,славнст-орменталмст. СПб, 1889; Jaroszewicz J. Obraz Litwy pod względem jej cywilizacji, od czasów najdawniejszych do końca wieku XVIII. Cz. 1-3. Wilno, 1844-45; Narbutt T. Dzieje starożytne narodu Litewskiego. T. 9. Wilno, 1841). У ix працах знайшла адлюстраванне трактоўка уніі як канфесіі, што спрыяла захаванню бел. народам рыс самабытнасці, у параўнанні з палякамі i рускімі. Блізкія пазіцыі ў разуменні значэння уніі для ніжэйшых слаёў бел. i ўкр. народаў займаў З.Даленга-Хадакоўскі (Аксамітаў А.С., Малаш Л.А. 3 душой славяніна: Жыццё i дзейнасць З.Я.Даленгі-Хадакоўскага. Мінск, 1991).

Розныя плыні ўтрактоўцы рэліг. становішча ў Рэчы Паспалітай былі ўласцівы i для гістарыяграфіі сярэдзіны 19-пач. 20 ст. Антыкаталіцкая i антыуніяцкая скіраванасць выразна прасочваецца ў працах мітрапаліта Макарыя, І.А.Чыстовіча, Р.Я.Кіпрыяновіча, М.Дз.Ізвекава, хоць праца першага вылучаецца грунтоўнасцю i імкненнем да аб'ек-тыўнага аналізу прычын аслаблення правасл. царквы на землях Беларусі i Украіны (Ма-кармй. Мстормя русской церквм. T.10, кн.1. СПб., 1881.; Чнстовнч v. Очерк нстормн западнорусской церквк. Ч. 1-2. СПб., 1882.; Кмпрняновмч Г. кістормческмй очерк пра-вославня, католнчества л унмн в Белорусснн м Лмтве с древнейшего до настояіцего временн. Внльна, 1899; кізвеков Н.Д. Мстормческмй очерк состояння православной церквн в Лмтовской епархмм за время с 1839 по 1889 г. М., 1899). Адмоўна ацэньвалі ролю для Зах. Русі каталіцтва i уніі, якія прыўносілі сюды элементы зах. культуры, славянафілы І.В.Кірэеўскі, Салаўёў, прыхільнікі заходнерусізму Каяловіч, К.А.Гаворскі, А.Шчарбіцкі, прадстаўнікі бурж. гіст. навукі Ю.Ф.Крачкоўскі, П.М.Жуковіч, І.І.Ма-лышэўскі, А.П.Сапуноў i інш. (Кояловнч М.О. Лнтовская церковная уння. Т. 1-2. СПб., 1859-61.; Яго ж. Мстормя возсоеднненмя западнорусскнх унматов старых времен. СП6., 1873; Яго ж. кісторпя русского самосознанмя по мстормческмм памятнмкам м научным сочнненмям. СП6., 1884; Крачковскмй Ю.Ф. Очеркм уннятской церквм// Чтення в Ммпе-раторском обіцестве мстормм н древностей россмйскнх прм Московском унмверснтете. 1871; ІДербнцкмй О.В. Судьбы православня н русской народностн в б. Лмтовском государстве н в частностн в г. Внльне. Внльна, 1892; Яго ж. Русскнй язык м православная вера в бывшем Лмтовском государстве. Вмльна, 1906; Малышевскнй vM. Западная Русь в борьбе за веру іл народность. Ч. 1-2. СПб., 1897-99.; Сапунов А. Мсторнческне судьбы Полоцкой епархнм с древнейшнх времен до половнны XIX в. // Вшебская стармна. Вмтебск, 1889. Т. 5; Жуковмч П.Н. Сеймовая борьба православного западнорусского дворянства с церковной унней (до 1609 г.). СПб., 1901; Яго ж. Сеймовая борьба пра-вославного западнорусского дворянства с церковной унней (с 1609 г.). Вып. 1-6. СПб., 1903-12).

3 пачаткам станаўлення бел. нац. гістарыяграфіі да пытанняў царк. i этна-кан-фесіянальных адносін звярталіся Доўнар-Запольскі, Ігнатоўскі, Ластоўскі, А.В.Станкевіч, А.І.Цвікевічі інш. Для ix характэрна шырокае разуменне трансфармацыі уніі: ад спробы акаталічвання правасл. насельніцтва да інстытута, які спрыяў захаванню самабытнасці бел. народа. Досыць супярэчлівае стаўленне да уніяцкай царквы прысутнічае ў працах Дз.І.Даўгялы, М.М.Нікольскага, У.І.Пічэты [Даўгяла 3. Урадавыя адносіны да уніятаў на Меншчыне ў часы Паўла I // Гістарычна-архэолёгічны зборнік. Мн., 1927. № 1; Станкевіч А.В. Хрысьціянстваі беларускі народ: (Спроба сінтэзы). Вільня, 1940; Пнчета В.М. Белоруссня л Лшва XV-XVI вв. М., 1961; Яго ж. Белорусскпй язык как фактор нацмо-нально-культурный. Мн.( 1991; Нмкольскнй Н.М. Мстормя русской церквм. Мн., 1990; Ластоўскі В. Выбраныя творы. Мн., 1997].

У савецкі час вывучэнне пытанняў царк. i этнаканфесіянальных адносін не належала да прыярытэтных у айчыннай гістарыяграфіі. Рэліг. сітуацыя на бел. землях у складзе Рэчы Паспалітай разглядалася праз прызму агульнага тэзіса аб «польска-каталіцкай агрэсіі» супраць бел. народа. Такую ацэнку маюць прысвечаныя рэліг. тэматыцы працы Я.Н.Мараша [Мараш Я.Н. Мз нсторнм борьбы народных масс Белорусснм проткв экспансмй католмческой церквн. Мн.( 1969; Яго ж. Ватмкан м католмческая церковь в Белорусснм (1569-1795). Мн., 1971; Яго ж. Очеркм нстормм экспанснн католнческой церквм в Белорусснн XVIII века. Мн., 1974]. Антыкаталіцкая скіраванасць прасочваецца ў працах Абэцэдарскага i Ігнаценкі [Абецадарскі Л.С. У святле неабвержных фактаў. Мн., 1969; Яго ж. Белоруссня л Россмя: Очеркн русско-белорусскнх связей второй половнны XVI—XVII в. Мн., 1978; Мгнатенко А.П. Борьба белорусского народа за воссоедмненке с Россней (вторая половнна XVII—XVIII в.) Мн., 1974]. Дзейнасці ордэна езуітаў прысвечаны працы Т.Б.Бліновай, у якіх адзначаюцца яго дасягненні ў галіне адукацыі (Блмнова Т.Б. Мезумты в Белорусснн. Мн., 1990; Яе ж. Мезунты в Беларусм: Роль мезумтов в органнзацнм образованмя м просвеіценмя. Гродно, 2001). Шэрагам аспектаў функцыянавання рэфармацыйных цэнтраў на бел. землях у 16-1-й пал. 17 ст. займаецца Л.С.Іванова. Гісторыі правасл. царквы прысвечана праца М.С.Корзуна (Корзун М.С. Русская православная церковь на службе эксплуататорскмх классов. X век-1917 год. Мн., 1984). Гісторыя уніяцкай царквы ў этнакультурным развіцці Беларусі грунтоўна распрацоўваецца С.В.Марозавай i Падокшыным [Марозава С.В. Уніяцкая царкваў культурна-гістарычным развіцці Беларусі (1596-1839 гг.). Гродна, 1996; Яеж. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады). Гродна, 2001; Падокшын С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура: Філасофска-гістарычны аналіз. Мн., 1998]. 3 нагоды 400-гадовага юбілею Берасцейскай уніі ў 1996 была праведзена канферэнцыя i выдадзены зборнік артыкулаў [3 гісторыі уніяцтва ў Беларусі: (да 400-годдзя Брэсцкай уніі). Мн., 1996]. Спецыфічную тэматыку, прысвечаную гісторыі стараабрадніцтва на бел. землях, распрацоўваюць А.А.Гарбацкі i інш. (Гарбацкі А.А. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы ХУІІ-пачатку XX стст. Брэст, 1999; Короткая Т.П., Прокошнна Е.С., Чуднмкова А.А. Старообрядчество в Беларусм. Мн., 1992). У апошні час у айчыннай гістарыяграфіі расце цікавасць i да гісторыі нехрысціянскіх канфесій. У прыватнасці, на пытанні, звязаныя з гісторыяй мусульманства на бел. землях у складзе Рэчы Пас-палітай, звяртаюць ўвагу С.У.Думін, І.Б.Канапацкі i А.І.Лакотка (Думін С.У., Кана-пацкі І.Б. Беларускія татары: мінулае i сучаснасць. Мн., 1993; Лакотка А.І. Бераг ванд-раванняў, ці адкульу Беларусі мячэці. Мн., 1994). Змены ў грамадстве з 2-й пал. 1980-х г.

абумовілі актывізацыю бел. даследчыкаў у вывучэнні царк. i этнаканфесіянальных адносін, прычым большасць з ix імкнецца да пазбягання ідэалагічнай афарбоўкі i да ўзважанага падыходу ў ацэнцы асобных канфесій. Большая ўвага звяртаецца i на культурна-асветніцкую ролю царквы.

Сваё бачанне ролі каталіцтва i уніі ў гіст. лёсе Рэчы Паспалітай выкладалі польскія гісторыкі 2-й пал. 19-пач. 20 ст. М.Бабжынскі,О.Галецкі, Калінка,Ф.Канечны,Э.Лікоўскі, А.Прахаска, К.Хадыніцкі i інш. (Бобржмнскмй М. Очерк нстормн Польшн. СПб., 1891; Kalinka W. Schizma i unia: Dwie konferencje prowiedziane w kościele P. Maryi w Krakowie 16 i 17 marca 1883 r. Lwów, 1883; Prochaska A. Z dziejów Unii Brzeskiej // Kwartalnik historyczny. 1896. T. 10). Для ix прац характэрна неадназначная трактоўка пазіцый каталіцкагаепіскапата,урада Рэчы Паспалітайі вярхоў«рускай»царквы гэтай дзяржавы ў працэсе рэалізацыі рашэнняў Берасцейскага сабора 1596, якія спрычыніліся да расколу грамадства па канфесіянальнай прыкмеце i аслаблення краіны.

Культура ВКЛ у 17-18 ст. Ідэалагічныя догмы, якія ў савецкія часы абмяжоўвалі даследаванне шэрагу праблем гісторыі бел. земляўу складзе Рэчы Паспалітай,у меншай ступені здолелі стрымаць вывучэнне бел. культуры 17-18 ст. Аднак меў месца падзел культуры гэтага часу на ўласна «беларускую», г.зн. сялянска-мяшчанскую, праваслаўную, якой супрацьпастаўлялася культура «панская», «польская», якую звязвалі з т.зв. «каталіцкай экспансіяй». Тым не менш, на сённяшні дзень існуе вял. колькасць прац айчынных даследчыкаў, прысвечаных матэрыяльнай i духоўнай культуры беларусаў у 17-18 ст.У значнай ступені гэта абумоўлена тым, што яна з'яўляецца аб'ектам дасле-давання цэлага шэрагу навук i дысцыплін - гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва-знаўства, тэатразнаўства, музыказнаўства, літаратуразнаўства, мовазнаўства, гісторыі педагогікі, краязнаўства i г.д.

Цікавасць да культурных помнікаў бел. земляў перыяду Рэчы Паспалітай характэрны яшчэ для прац краязнаўцаў 19 ст., якія апісвалі славутасці роднай зямлі, для этнографаў, даследчыкаў бел. фальклору. Гісторыя культуры Беларусі цесна звязвалася з гісторыяй самога бел. этнасу, цікавасць да яе не знікала ніколі, нягледзячы на змены ўлад i паліт. курсаў. Асабліва хуткімі тэмпамі ідзе вывучэнне культуры Беларусі ў апошнія тры дзесяцігоддзі. Толькі абагульняльныя працы па гісторыі бел. культуры эпохі феадалізму складаюць унушальны спіс (Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Т. 1. Мн., 1928; Молчанова Л.А. Матернальная культура белорусов. Мн., 1968; Яе ж. Очеркн матермальной культуры белорусов XVI—XVIII вв. Мн., 1981; Промыслы i рамёствы Беларусі. Мн., 1984; Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1-2. Мн., 1987-88; Беларусы. Т. 1-6. Мн., 1995-2002; Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1996; Лазука Б.А. Беларускае барока: Гісторыка-тэарэтычныя праблемы аылю. Мн., 2001, i інш.).

Пачынаючы з 1970-х г. рэзка вырасла цікавасць да матэрыяльнай культуры бел. земляў 14-18 ст. з боку бел. археолагаў. З'явілася значная колькасць грунтоўных прац, у якіх разглядаецца матэрыяльная культура перыяду Рэчы Паспалітай асобных населеных пунктаў ці рэгіёнаў, a таксама асобныя кірункі чалавечай дзейнасці ў галіне матэ-рыяльнай культуры (будаўніцтва i архітэктура, ганчарства, металаапрацоўка i г.д). Найб. поўна дасягненні айчыннай археалогіі ў даследаванні матэрыяльнай культуры бел. зямель 16-18 ст. адлюстраваны ў кн. «Археалогія Беларусі» (т. 4, 2002).

Значную ўвагу бел. даследчыкаў прыцягвае архітэктура 17-18 ст. Шмат зрабіў для вывучэння абарончага дойлідства Беларусі М.А.Ткачоў (Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мн., 1978; Яго ж. Замкн Белоруссмн. Мн., 1987; Яго ж. Замкі i людзі. Мн., 1991). Важнае значэнне для даследавання будаў-ніцтва i архітэктуры перыяду Рэчы Паспалітай маюць працы А.А.Трусава (Трусов О.А. Памятнмкм монументального зодчества Белоруссмм XI—XVII вв. Мн., 1988). Да разгляду гісторыі архітэктуры, планіроўкі i горадабудаўніцтва Беларусі 16-18 ст. звярталіся Т.В.Габрусь, А.І.Лакотка, У.А.Чантурыя, Ю.А.Якімовіч i інш. (Чантурня В.А. Мсторпя архнтектуры Белорусснм. Т. 1. Дооктябрьскнй перпод. 3 мзд. Мн., 1985; Якммовнч Ю.А. Зодчество Белорусснм ХУІ-середмны XVII в. Мн., 1991; Лакотка А.І. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Мн., 1999; Габрусь Т.В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. Мн., 2001).

Значныя напрацоўкі айчынных навукоўцаў у вывучэнні выяўленчага мастацтва. Найбольшы прыярытэт аддаваўся даследаванню жывапісу, аднак не засталіся па-заўвагай даследчыкаў скульптура i афармленне кнігі (Кацер М.С. Мзобразнтельное пскусство Белоруссм дооктябрьского пермода. Мн., 1969; Шматаў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стагоддзяў. Мн., 1984; Церашчатава В.В. Старажытна-беларускі манументальны жывапіс XI—XVIII стст. Мн., 1986; Лявонава А.К. Старажытна-беларуская скульптура. Мн., 1991; Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў. Мн., 1992; Хадыка А.Ю., Хадыка Ю.В. Непаўторныя рысы: 3 гісторыі беларускага партрэта. Мн., 1992; Нікалаеў М. Палата кнігапісная: Рукаггісная кніга на Беларусі ўХ—XVIII стагоддзях. Мн., 1993, i інш.). Павелічэнне колькасці матэрыялаў na дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, у т.л. здабытых на працягу апошніх дзесяцігоддзяў у час археалагічных раскопак, абумовіла з'яўленне новых прац, прысвечаных гэтай галіне мастацкай культуры [Кацер М.С. Народно-прмкладное мскусство Белоруссмм: (от первобытного обіцества до 1917 г.). Мн., 1972; Яніцкая М.М. Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.). Мінск, 1977; Мнлюченков С.А. Белорусское народное гончарство. Мн., 1984, i інш.]. Дэкара-тыўна-прыкладное мастацтва вывучаецца таксама ў працах археолагаў, прысвечаных асобным катэгорыям археалагічных знаходак. Даследаваннем бел. кафлі займаюцца Ю.А.Заяц, В.М.Ляўко, Л.Р.Панічава, Трусаў, керамікі - І.У.Ганецкая, Н.І.Здановіч i У.В.Угрыновіч. Кавальствам на бел. землях цікавіўся Г.М.Сагановіч.

Знайшлі адлюстраванне ў працах айчынных даследчыкаў праблемы, звязаныя з развіццём на бел. землях у 16-18 ст. музычнай культуры, тэатра, літаратуры, філасофіі, адукацыі, нар. духоўнай культуры [Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мн., 1968; Очеркм мсторнн фнлософской л соцмологнческой мыслн Белоруссмм (до 1917 г.). Мн., 1973; Костюковец Л.Ф. Кантовая культура в Белоруссмм. Мн., 1975; Конон В.М. От Ренессанса к класснцнзму: Становленне эстетмческой мыслп в Белоруссмм в XVI—XVIII вв. Мн., 1978; Няфёд У.І. Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1982; Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983; Асвета i педагагічная думка ў Беларусі: Са стара-жытных часоў да 1917 г. Мн., 1985; Фмлософская н обідественно-полмтмческая мысль Белоруссмм н Лмтвы. Дооктябрьскнй пермод: закономерностн развнтмя, проблемы мсследованмя. Мн., 1987; Каханоўскі Г.А., Малаш Л.А., Цвірка К.А. Беларуская фалькла-рыстыка: Эпоха феадалізму. Мн., 1989; Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990; Ба-рышев Г.М. Театральная культура Белорусснм XVIII века. Мн., 1992; Назіна І.Дз. Бела-рускія народныя музычныя інструменты. Мн., 1997; Дадзіёмава В.У. Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларусі. Мн., 2001; Яе ж. Музычная культура Беларусі XVIII стагоддзя. Мн., 2002]. Даследаванне многіх аспектаў бел. культуры адбываецца ў рамках сумежных з гісторыяй навуковых дысцыплін.

Уайчыннай гістарыяграфіі бел. зямельускладзе Рэчы Паспалітай назіраецца пэўны дысбаланс, які выявіўся ў найбольшай распрацаванасці пытанняў сац.-эканам. развіцця i культуры. Менш даследаваны пытанні паліт. развіцця i рэліг. жыцця. Да нядаўняга часу больш-менш сур'ёзныя напрацоўкі па гэтых праблемах выходзілі з-пад пяра альбо польскіх, альбо pac. гісторыкаў, i толькі на працягу двух апошніх дзесяцігоддзяў бел. навукоўцы спрабуюць запоўніць лакуны. Адсутнасць значных традыцый у вывучэнні пытанняў паліт. i канфесіянальнай гісторыі абумовілі меншую глыбіню навук. распра-цовак i не такі ўзважаны падыход, як пры даследаванні сац.-эканам. гісторыі. Зварот да нац.-дзяржаўнай канцэпцыі бел. мінуўшчыны дазволіў значнай колькасці айчынных навукоўцаўістотна пашырыцьтэматыкудаследаванняўі акцэнтавацьувагу насуб'ектнай ролі насельніцтва Беларусі ва ўласнай гісторыі. Аднак абмежаванне даследаванняў геаграфічнымі межамі сучаснай Рэспублікі Беларусь у шэрагу выпадкаў абумоўлівае неадэкватную ацэнку ролі бел. земляў у гісторыі цэнтральна-ўсходнееўрапейскага рэ-гіёна. Шэраг сюжэтаў, надзвычай важных для гіст. лёсаў ВКЛ, застаюцца практычна па-за ўвагай айчынных даследчыкаў. Гэта з'ява прыводзіць да размежавання гісторыі Беларусі, з аднаго боку, i гісторыі ВКЛ i Рэчы Паспалітай, з другога, што аб'ектыўна надае айчыннай гістарыяграфіі налёт рэгіянальнасці, правінцыяльнасці. Такім чынам, для сучаснай бел. гіст. навукі застаецца вельмі надзённым стварэнне прац, прысвечаных комплекснаму даследаванню мінулага бел. земляўяк часткі гісторыі дзярж. утварэнняў, у склад якіх яны ўваходзілі ў розныя часы. Гэта дапаможа больш поўна даследаваць гісторыю Беларусі ў еўрапейскім кантэксце i месца нашай Бацькаўшчыны ў працэсах, што адбываліся ў Еўропе ў 17-18 ст.

У Літве гі'сторыю выяўленчага мастацтва, архітэктуры, музыкі ВКЛ 17-18 ст. даследавалі В.Дрэма, М.Матушакайтэ, Ю.Трылупайтэне, Ю.Юргініс i інш. Абагульняльныя працы выдалі Юргініс (Jurginis 3. Lietuvos meno istorijos bruozai. Vilnius, 1960), Т.Адамоніс i К.Чэрбуленас (Adomonis T., Cerbulenas K. Lietuvos TSR dailes irarchitekturos istorija. T. 1. Vilnius, 1987), з'явілася абагульняльная праца na гісторыі архітэктуры Літвы (Lietuvos architekturos istorija. T. 1-2,1987-94). Мастацтву ВКЛ 17-18 ст. прысвяцілі даследаванні польскія вучоныя П.Багдзевіч, А.Бараноўскі, Т.Бернатовіч, Е.Кавальчык, Э.Лапацінскі, Е.Пашэнда i інш.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Царкоўныя i этнаканфесіянальныя адносіны, сацыяльнае становішча і мастацтва ў ВКЛ

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.