Сацыяльна-эканамічная гісторыя ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2025)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Сацыяльна-эканамічная гісторыя ВКЛ . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-11
Источник: http://library.by

Навук. вывучэнне гісторыі сялянства ВКЛ, абшчыны, аграрнай рэформы 16 ст., зямельнай уласнасці пачалося гал.ч. з 1860-х г. падуплывам адмены прыгонніцтваў Расіі, іншых паліт. i сац.-эканам. зрухаў (Леонтовнч Ф.Й. Крестьяне Юго-Западной Росспп по лшовскому праву XV н XVI столе-тмй //Унмверснтетскме мзвестмя. Кмев, 1863. № 1; Яго ж. Крестьянскмй двор в Лнтовско-Русском государстве. Вып. 1-3. СПб., 1897-98; Владмммрскмй-Буданов М.Ф. Кресть-янское землевладенме в Западной Россмм до половкны XVI в. // Чтення в Мстормческом обіцестве Нестора-Летопнсца. Кнев, 1892. Кн. 7; Довнар-Запольскмй М. Очеркн по орга-ннзацнм западно-русского крестьянства в XVI веке. Кнев, 1905; Пмчета В.Н. Аграрная реформа Смгнзмунда-Августа в Лшовско-Русском государстве. Ч. 1-2. М., 1917). На распрацоўку шэрагу важных сац.-эканам. праблем гісторыі ВКЛ пазітыўна паўплывалі ідэалаг. прыярытэты сав. гістарыяграфіі. У пасляваенны час выйшлі абагульняльныя працы ўкр. даследчыка Дз.Л.Пахілевіча, літоўскага - Ю.Юргініса, маскоўскага медыя-віста Г.Л.Харашкевіч (Похнлевнч Д.Л. Крестьяне Белорусспм п Лмтвы в XVI—XVIII вв. Львов, 1957; Jurginis J. Baudżiavos isigalejimas Lietuvoje. Vilnius, 1962; Яго ж. Lietuvos valstiećii| istorija. Vilnius, 1978). Кампетэнтнае i працаёмкае даследаванне з высвят-леннем сутнасці, эвалюцыі, гасп. дзейнасці сялянства i храналагічных межаў працэсу яго запрыгоньвання зроблена М.Ф.Спірыдонавым [Спнрмдонов М.Ф. Закрепоіценме крестьянства Беларусн (XV-XVI вв.). Мн., 1993]. Падмуркам яго працы сталі матэрыялы Метрыкі ВКЛ i мясц. судоў, што дазволіла ажыццявіць паўнацэннае параўнанне юрыд. норм з рэальнай сац. практыкай, паказаць паступовую інтэграцыю розных пластоў ся-лянства ў адзінае паднявольнае саслоўе. Асобным катэгорыям сялян прысвечаны працы бел. даследчыкаў В.Ф.Голубева i П.А.Лойкі, літоўскіх - А.Дубоніса, Ю.Кяўпене, Р.Мар-чэнаса, павіннасцям прыватных сялян - пазнанскага гісторыка Я.Юркевіча (Лойка П.А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI— XVIII ст. Мн., 1991; Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладаннеі землекарыстанне на Беларусі XVI—XVIII стст. Мн., 1992; Jurkiewicz J. Powinności włościan w dobrach prywatnych w Wielkim Księstwe Litewskim wXVI-XVII wieku. Poznań, 1991). Аграрную рэформу 16 ст. (валочную памеру) даследавалі Е.Ахманскі, М.В.Доўнар-Запольскі, В.Концэ, У.І.Пічэта i інш. (Conze W. Agran/erfassung und Bevolkerung in Litauen und Weissrussland. T. 1. Leip-zig, 1940; Ochmański J. La grandę reformę agraire en Lituanie et en Ruthenie Blanche au XVI-e siecle // Kwartalnik historii kultury materialnej. Fascicule supplementaire. Ergon. 1960. Vol. 2).

Змястоўныя працы na гісторыі дзярж. i прыватных гарадоў Беларусі i часткова ВКЛ 16-18 ст. напісаны З.Ю.Капыскім, А.П.Грыцкевічам [Копысскнй З.Ю. Экономмческое развнтне городов Белоруссмм в ХУІ-первой половмне XVII в. Мн., 1966; Яго ж. Соцнально-полтмческое развмтне городов Белорусснм в ХУІ-первой половннеХУІІ в. Мн., 1975; Грнцкевмч А.П. Частновладельческне города Белоруссмн в XVI-XVIII вв. Мн., 1975; Яго ж. Соцмальная борьба горожан Белорусснн (XVI—XVIII вв.). Мн., 1979]. У ix працах ахоплены амаль усе бакі сац.-эканам., грамадска-паліт. жыцця гараджан, развіццё рамеснай, гандлёвай, карпаратыўна-цэхавай дзейнасці, ператварэнне буйных гарадоў Беларусі ўзначныя культурныя цэнтры. Разам зтым ахарактарызаваны прычыны, па якіх гар. насельніцтва Беларусі не адыграла значнай паліт. ролі ў дзяржаве, не было прадстаўлена на шляхецкіх соймах. Гісторыяй гарадоўі асабліва мястэчак ВКЛ плённа займаецца тарунскі гісторык С.Александровіч (Alexandrowicz S. Miasteczka Białorusi i Litwy jako ośrodki handlu w XVI i w I połowie XVII wieku // Rocznik Białostocki. Białystok, 1961. T. 1; Яго ж. Gospodarcze, prawne i etniczne osobliwości sieci miejskiej ziem Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI-XVII w. // Miasta i kultura ludowa. Kraków, 1996). Пэўную ўвагу сталі аддаваць гарадам i мястэчкам бел. археолагі [Левко О.Н. Вмтебск XIV— XVIII вв. Мн., 1984; Бохан Ю.М. Аб месцы мястэчка ў структуры гарадскіх пасяленняў XV—XVIII стст.: (па матэрыялах мястэчак вярхоўяў Віліі i нёманскай Беразіны) // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн, 1993. Ч. 1; Шаблюк В. Да пытання фарміравання мястэчак Беларускага Панямоння // Там жа. Мн., 1996. № 10; Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. Мн., 2003]. Своеасаблівыя формы самакіравання шэрагу гарадоў i мястэчак Беларусі i Літвы, замацаваныя ў 14-16 ст. магдэбургскімі прывілеямі, даследаваліся Ю.Бардахам, А.С.Грушэўскім, Грыцкевічам, В.Д.Дружчыцам, Капыскім,З.Кяўпам, Н.В.Мі-сарэвіч, С.П.Стрэнкоўскім, Ф.В.Тараноўскім, М.Ф.Уладзімірскім-Буданавым, Яворскім (Владмммрскмй-Буданов М.Ф. Немецкое право в Польше м Лнтве. СПб., 1868; Тарановскнй Ф.В. Обзор памятнмков магдебургского права западно-русскнх городов лмтов-ской эпохм. Варшава, 1897; Грушевскмй А.С. Города Велмкого княжества Лмтовского в XIV-XVI вв.: Mx старнна п борьба за старяну. Кмев, 1918; Jaworski J. Studia nad ustrojem miast na prawie niemieckim w Wielkim Księstwie Litewskim w dobie jagiellońskiej // Wileński rocznik prawniczy. Wilno, 1931. T. 5; Дружчыц B. Войты i іхулада ў беларускіх гаспадарскіх мястах з Майдэборскім правам // Зап. аддзелу гуманітарных навук Бел. АН. Мн., 1928. Кн. 3; Bardach J. Miasta na prawie magdeburskim w Wielkim Księstwie Litewskim od schyłku XIV do połowy XVII stulecia // Kwartalnik historyczny. 1980. № 1; Стрэнкоўскі С.П. Воль-насці i прывілеі гарадоў заходняй часткі Вялікага княства Літоўскага. Мн., 1997; Яго ж. Дзейнасць органаў самакіравання гарадоў заходняй часткі Вялікага княства Літоў-скага// Пытанні гісторыі Беларусі. Мн., 1998; Магдэбургскае права на Беларусі. Мн., 1999; Місарэвіч Н.В. Магдэбургскае права на Беларусі. Гродна, 2003.).

Шмат нявырашаных пытанняў звязана з фарміраваннем i развіццём пануючых колаў ВКЛ, асабліва баярства, шляхты, духавенства. Значную цікавасць прадстаўляюць працы О.Галецкага, В.Камянецкага, Г.Лаўмянскага, Г.Пашкевіча, У.Ц.Пашуты, У.Сямковіча, су-часныхліт. гісторыкаўЭ.Гудавічуса, Р.Пятраўскаса, Юргініса, М.Ючаса, новая канцэпцыя А.Нікжантайціса аб двух этапах фарміравання сац. структуры Літвы ў 13-14 ст. Розную ацэнку працэсам станаўлення шляхты ў ВКЛ далі К.Авіжоніс i Лаўмянскі (Aviżonis К. Die Entstehung und Entwicklung des litauischen Adels bis zur litauisch-polnischen Union 1385. Berlin, 1932; Łowmiański H. Studia nad dziejami Wielkiego Księstwa Litewskiego. Poznań, 1983). Ha думку Авіжоніса, шляхта Літвы стала фарміравацца задоўга да таго, як склаліся ўмовы для Крэўскай i Гарадзельскай уній. Лаўмянскі звярнуўувагу на юрыд. i сац.-гаспадарчыя крытэрыі працэсу, даказваў, што афармленне шляхецкага стану залежала ад пашырэння i замацавання правоў баярства на зямельную ўласнасць, росту прадукцыйнасці i гандлёвых сувязей гаспадаркі, заключэння дзярж. уній. Для баяр i шляхты валоданне зямлёй стала больш карысным, чым служба ў войску i выкананне традыцыйных рыцарскіх абавязкаў. Інтэграцыя бел. баярства ў шляхецкі стан ВКЛ у 15-16 ст.- тэма асобнага даследавання Пічэты з крытычнай ацэнкай поглядаў Ф.І.Ле-антовіча, М.К.Любаўскага i інш. (Пнчета В.М. Лмтовско-польскме унмм м отношенме к нмм лмтовско-русской шляхты // Сборнмк статей, посвяіценных Васмлню Осмповмчу Ключевскому eroученмкамм, друзьямм н почшателямм... М., 1909).

Агульным пытанням гаспадарчага развіцця ВКЛ прысвечаны класічныя працы Доўнар-Запольскага, Лаўмянскага, Пічэты, сінтэтычны артыкул Ахманскага (Довнар-За-польскнй М. Государственноехозяйство Велмкого княжества Лнтовского прм Ягеллонах. Том 1. Кнев, 1901; Пнчета B.kl. Белоруссмя н Лмтва XV-XVI вв. М., 1961; Ochmański J. Gesselschaft und Wirtschaft Litauens vom Ausgang des 14. Jahrhunderts bis 1655 // Studia Historia Oeconomicae. Poznań, 1981. Vol. 15). Большасць бел. i замежных даследчыкаў адзначае значнае паскарэнне сац.-эканам. развіцця Беларусі i Літвы ў 16 ст., завяршэнне фарміравання саслоўна-класавай структуры сталага феад. грамадства, рост ролі вярхоўнай улады i ўсяго стану феадалаў у спробах эфектыўнага рэгулявання сац.-эканам. працэсаў (аграрная рэформа, маштабныя гаспадарскія рэвізіі, развіццё агульназемскага заканадаўства i інш.). Цікава, што ўсе гэтыя з'явы назіраліся пры значным ускладненні знешнепаліт. абставін, крытычных фінансавых патрэбах, доўгіх i цяжкіх войнах. Сукупнасць гэтых, здаецца, несумяшчальных фактараў яшчэ чакае сваіх даследчыкаў.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Сацыяльна-эканамічная гісторыя ВКЛ

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.