Акты i граматы 13-16 ст. у ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2025)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Акты i граматы 13-16 ст. у ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-11
Источник: http://library.by



У актах i граматах, якія ўзніклі ў сферы сац.-эканам. i сац.-паліт. адносін, афармлялася феад. права на зямельную i інш. нерухомую ўласнасць, зацвярджалася ўлада феадалаў над непасрэднымі вытворцамі, вызначаліся аб'ём i формы феад. імунітэту, павіннасці сялянства, становішча гар. насельніцтва. Гэтыя кры-ніцы важныя для вывучэння працэсу фарміравання феад. землеўладання, панскай i сялянскай гаспадаркі, сац. структуры насельніцтва, форм i ўзроўню эксплуатацыі розных катэгорый сялянства, фарміравання мяшчанскага саслоўя, аановішча розных сац. плас-тоў i груп, палітыкі вярхоўнай улады ў адносінах да сялянства, феадалаў, горада. Паводле паходжання большасць упомненых актаў i грамат класіфікуюцца як прыватна-прававыя i публічна-прававыя. Да першых адносяцца: дакументы, аформленыя прыватнымі асо-бамі, даравальныя, духоўныя, купчыя, менавыя, раздзельныя, пазыковыя, устаўныя, ільготныя граматы залежным сялянам, мяшчанам i інш. Да публічна-прававых адносяцца дакументы ўрадавага паходжання: прывілеі, якія замацоўвалі зямлю, інш. нерухомую ўласнасць за феадаламі, зацвярджалі судовыя выракі, прывілеі, што вызвалялі земле-ўладальнікаў ад падаткаў i павіннасцей, давалі ім права на збор гандлёвых i мытных пошлін, на ўладкаванне гарадоў, мястэчак, кірмашоў, корчмаў i інш. (Хорошкевнч А.Л. Жалованные грамоты Лмтовской метрйкм конца XV в. н мх класснфнкацмя // Іісточнн-коведческйе проблемы мстормн народов Прмбалтмкн. Рмга, 1970), акты i граматы феад. суда, уставы, выракі, прывілеі, выдадзеныя велікакняжацкай адміністрацыяй гарадам, валасцям, гаспадарскім мяшчанам i сялянам.

Уставы (Мазырскай, Магілёўскай валасцям 1509, 1536, кіраўнікам падняпроўскіх валасцей 1500, мяшчанам i сялянам Чачэрскай воласці 1554 i інш.) вызначалі памеры падаткаў i павіннасцей насельніцтва, узаемаадносіны з мясц. уладай. Для гісторыі гаспадарскага землеўладання найб. важныя гасп. ўставы для зах. i ўсх. валасцей ВКЛ 1514, 1529, 1542 [Публікацыі: Акты, относяіднеся к мстормм Западной Россмп (АЗР). СПб., 1848. Т. 2, № 86,159,195,199; Архнв Юго-Западной Росснн. Кмев, 1876. Ч. 6,т. 1. Гл.: Любавскмй М.К. Областное деленме н местное управленме Лмтовско-Русского го-сударства ко временм мзданмя первого Лмтовского статута. М., 1892, прнложенне, № 23; Пнчета В.Н Белоруссня н Лнтва XV-XVI вв. М., 1961. С. 161-163], устава старастам, дзяржаўцам іўраднікам сярэдзіны 16 ст. [Русская мстормческая бмблнотека (РНБ). СПб., 1914. Т. 30. С. 599-622; Бережков Н. «Устава замков, держав м дворцовю» Смгмзмунда Августа, предшествовавшая «волочной уставе» // Журн. Мнн-ва нар. просвеіцення (ЖМНП). 1911. № 5]. «Уставана валокі» 1557'i спадарожныя ёй дакументы вызначалі прынцыпы валочнай памеры, арганізацыі фальваркова-паншчыннай сістэмы ў гаспа-дарскіхуладаннях (РМБ. Т. 30. С. 539-591; Памятнмкн, нзданные Временною коммссмею для разбора древннх актов, высочайше утвержденною прн кневском военном, подоль-ском м волынском генерал-губернаторе. Кмев. 1846. Т. 2. С. 513-548; Копысскнй З.Ю. Новые документы об аграрном строе Белоруссмн ХУІ-первой половнны XVII в. // Сов. славяноведенне. 1980. № 1). Вял. значэнне для вывучэння сац.-паліт., эканам. i культ. развіцця гарадоў i мястэчак ВКЛ, працэсу фарміравання гар. саслоўя маюць прывілеі на магдэбургскае права, самыя старажытныя з якіх адносяцца да канца 14-15 ст. (Копысскнй З.Ю. Соцнально-

полнтмческое развмтне городов Белорусспм в ХУІ-первой половмне XVII в. Мн., 1975. С. 21-30; Тарановскнй Ф.В. Обзор памятннков магдебургского права западнорусскмх городов лшовской эпохм. Варшава, 1897). Прывілеі на магдэбургскае праваўстанаўлівалі новую аднатыпную ў сваіх асн. рысах сістэму гар. самакіравання, рэгулявалі грамадска-паліт. жыццё i сац.-эканам. дзейнасць гараджан, ix саслоўна-прававое становішча, парадак выбрання магістрата, яго функцыі, дзярж. павіннасці i rap. даходы. У ix сустракаюцца звесткі пра гандаль, знешнегандлёвыя сувязі, рамяство, гар. добра-ўпарадкаванне i ўстановы (ратушы, важніцы, пастрыгальні, лазні).

Пераважна да сац.-паліт. сферы адносяцца дакументы, якія характарызуюць унутрыпаліт. адносіны (вярх. улады з землямі і княствамі ВКЛ, граматы дзярж. кіравання, прывілеі на дзярж. пасады канцлера, ваявод, намеснікаў, старастаў, гетманаў, маршалкаў, каш-талянаўі інш.). Асобную групу складаюць афіцыйныя дакументы, якія асвятляюць знешнепаліт. адносіны рус. княстваў ВКЛ з інш. княствамі, Польшчай, Прусіяй у 13-15 ст. (Liv-, Esth-und Curlandisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F.G. von Bunge. Bd. 1-11. Revel; Riga, 1853-1905; Kodeks dyplomatyczny Litwy/ wyii. e. Raczyńskiego. Wrocław, i»4b; Kegesta Litnuaniae aD ongine usque ad Magm uucatus cum Regno Poloniae unionem / Coli. H.Paszkiewicz. Varsoviae, 1930. T. 1; Prochaska A. Codex epistolaris Vitoldi Magni ducis Lithuaniae, 1376-1430. Kraków, 1882). Значную групу новых дакументаў, штохарактарызуюць паліт. i сац.-эканам. адносіны Полацкага княства з Літвой, Рыгай, Лівонскім ордэнам, выявіла i пракаменціравала Г.Л.Харашкевіч (По-лоцкме грамоты ХІІІ-начала XVI вв. / Сост. А.Л.Хорошкевнч. М., 1977-89. Вып. 1-6; гл. «Полацкія граматы»). Дыпламатычныя дакументы ВКЛ (частковы агляд надзвычай шматлікіх публікацый, што ўключаюць дыпламатычныя дакументы, гл. ў кн.: Улаіцмк Н.Н. Очеркм по археографмм н мсточнмковеденмю нсторнм Белорусспй феодального пе-рнода...) дазваляюць высветліць некаторыя асаблівасці ўнутранай палітыкі вярхоўнай улады на Беларусі, прасачыць гісторыю ўключэння ўсходнеслав. земляў у яго склад, ваенна-паліт. барацьбу, стараж.-рус. паліт. спадчыну. У гэтых матэрыялах ёсць звесткі пра ўдзел бел. дзеячаў, паслоў, паноў-рады ў знешнепаліт. зносінах [гал. чынам з Расіяй (Сб. Русского псторкческого обіцества (PM0). Т. 35, 59, 71.СП6., 1882, 1887, 1892), радзей - з Польшчай, Ардой, Крымскім ханствам], выпрацоўку знешнепаліт. дактрын. Закранаюцца ў ix i пытанні знешняга гандлю, царк.-рэлігійных i культурных сувязей, што датычаць Беларусі i інш. земляў ВКЛ. Зводных публікацый міжнар. актаў i пагадненняў, заключаных ВКЛ, няма. Спроба, зробленая ў свой час М.Догелем, не была даведзена да канца [Dogiel М. Codex diplomaticus Regni Poloniae et Magni Ducatus Lithuaniae... Vilnae, 1758. T. 1 (1067-1732); 1764. T. 5 (1119-1759); 1759. T. 4 (1212-1739)]. Ach. акты уній ВКЛ i Польшчы ўвайшлі ў фундаментальнае выданне С.Кутшэбы i У.Сямковіча (Kutrzeba S., Semkowicz W. Acta unji Polski z Litwą, 1385-1791. Kraków, 1932; гл. «Акты уніі Польшчы з Літвою 1385-1791»). Даканчальныя i дагаворныя граматы з Маскоўскім княствам i Наўгародскай рэспублікай вывучаны ў манаграфіях i зборніках (Черепнмн Л.В. Русскне феодальные архнвы XIV-XV веков. Т. 1. М.; Л., 1948; Духовные н договорные грамоты велмкмх м удельных князей XIV-XVI вв. М.; Л., 1950; Грамоты Велмкого Новгорода н Пскова. М.; Л., 1949). Матэрыялы пра Полацкі паход 1563 i інш. падзеі Інфлянцкай вайны 1558-82 даследаваны В.І.Буганавым [Буганов В.Н. Документы o Лмвонской войне // Археогр. ежегодннк (АЕ), 1960. М., 1962].

У групе дакументаў, якія адносяцца да сферы царк.-рэлігійных адносін, можна вы-лучыць: прывілеі царкве i духавенству на землі, нерухомую маёмасць, імунітэтныя правы, духоўныя пасады («хлябы духоўныя»), прыватна-прававыя акты i граматы (укладныя, фундушы, наданні, уставы манастырам), судовыя рашэнні па справах царквы i духавен-ства; акты i граматы царк. інстанцый, уставы, купчыя, закладныя i інш. акты мітрапалітаў, епіскапаў, царкоўных сабораў [Акты, мздаваемые Вмленской археографмческой комнс-смей (АВАК). 1908. Т. 33. Акты, относяіцмеся к мсторнм западнорусской церквм; Собранне древнмх грамот м актов городов Ммнской губернім, православных монастырей, церквей н по разным предметам. Мн., 1848; Опнсанне документов архнва западнорусскмх унматскмх ммтрополлтов. Т. 1. СПб., 1897; Акты Западной Росоім. 1846-51. Т. 1-4. СПб., 1846-51; РМБ. 1872,1882, 1910. Т. 4, 7, 27; Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. T. 1. Kraków, 1948 (1387-1507)]. Прывілеі вызначалі таксама сац.-прававы статус розных этнічных пластоў мясц. насельніцтва (АВАК. 1901-02. Т. 28-29. Акты o евреях; Бершадскнй С.А. Документы м регесты к мстормм лнтовскмх евреев. Т. 1-2. СПб., 1882; АВАК. 1906. Т. 31. Акты o лмтовскмх татарах). Большасць актаў i грамат, што захаваліся, узніклі ў сферы сац.-паліт. i сац.-эканам. адносін у 14-15 ст., узноўлены ў серыйных археагр. выданнях [Гал. чынам: АВАК. 1865-1908. Т. 1-3,5-7,9-11,13-14,17-18,24-25,33; Акты Западной Россям. 1846-51. Т. 1-4; Археографмческмй сборнкк (АС). Вмльна, 1867-70,1890. Т. 1-9,11; Беларускі архіў (БА). Мн., 1927-28. Т. 1-2; Мстормко-юрмдмческме матермалы, мзвлеченные мз актовых кнмг Ш губерняй Вмтебской н Могнлевской. Вшебск, 1890-91. Вып. 20-21]. Значна меней (у параўнанні з нявыдадзенымі крыніцамі) апублікавана актаўi грамат 16 ст. [асн. збор неапублікаваных крыніц гэтага роду зберагаеццаў кнігах Метрыкі Вялікага княства Літоўскага (Pac. дзярж. архіў стараж. актаў (РДАСА), ф. 389, воп. 1, адз. зах. 2,6-53, кнігі запісаў, 224-271, кнігі судовых спраў); Хорошкевнч А.Л. К мсторкм кзданмя н мзученмя Лмтовской метрмкн// Acta Baltico-Slavica. Białystok, 1973. Т. 8; Методмческке рекомендацнн по мзданмю н опнсанмю Лмтовской метрмкм / Сост. А.Л.Хорошкевмч, С.М.Каштанов. Вмльнюс, 1985; Grimsted Р.К. The «Lithuanian Metrica» in Moscow and Warsaw. Cambridge, Mass. 1984; Яе ж. What is and what was the Lithuanian Metrica? The contents, history and organization of the chancery archives of the Grand Duchy of Lithuania // Harvard Ukrainian Studies. 1982. Vol. 6. № 3].

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Акты i граматы 13-16 ст. у ВКЛ

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.