БЕЛАРУСЬ (последнее)
Тэатр у ВКЛ
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Тэатр ВКЛ абапіраўся на традыцыі нар. тэатралізаваных абрадаў і гульняў і на прынцыпы еўрап. рэлігійнага і свецкага тэатраў. Язычніцкія абрады, звычайна калян-дарнага цыкла, уключалі элементы тэатралізаваных гульняў і былі ўласцівыя ўсім народам, якія жылі на тэр. ВКЛ. Некат. з абрадаў, інтэграваныя ўхрысціянскі каляндар, захаваліся да 20 ст. Найб. характэрныя - веснавыя і калядныя гульні, карагоды. Эле-менты тэатралізацыі мелі сямейна-вясельныя і пахавальныя абрады. У рэчышчы нар. традыцыі існавала і мастацтва гульцоў-вандроўнікаў - скамарохаў, мядзведзнікаў, пазней батлейшчыкаў.
Еўрапейскі рэлігійны тэатр стаў вядомым у ВКЛ з пашырэннем каталіцызму і раз-віццём адносін з Польшчай, дзе ў сярэдневякоўі з'явіліся літургічныя прадстаўленні. Ад касцельнай літургічнай драмы бярэ свой пачатак лялечны тэатр батлейка, які, відаць, трапіўу ВКЛ у 16 ст. (у розных рэгіёнах называўся «вяртэп», «жлоб», «шопка», «яселкі»), а на пачатку 18 ст. амаль цалкам секулярызаваўся, перайшоў ад семінарыстаў да рамеснікаў і сялян і заняў месца сярод нар. відовішчаў.
Тэатр як інстытуцыя, з пэўнымі правіламі дра-матургіі і сцэнічнага ўвасаблення, паўстаў у ВКЛ дзякуючы езуітам, якія з 2-й пал. 16 ст. адкрываюць па ўсёй краіне школы, дзе да свят ці да заканчэння навучальнага года сіламі выкладчыкаў і навучэнцаў ставіліся п'есы-маралітэ, створаныя самімі езуітамі. Першыя звесткі пра такія спектаклі ў Полацку адно-сяцца да 1586. Адным з буйнейшых цэнтраў школь-нага тэатра ў ВКЛ быў Полацкі езуіцкі калегіум. У пач. 17 ст. яго выкладчыкам М.Сарбеўскім напісаны першыя ў краіне трактаты па паэтыцы, дзе выкла-даліся таксама правілы драмы і тэатра. Школьныя тэатры ў 17-18 ст. існавалі не толькі пры каталіцкіх, але і пры уніяцкіх і правасл. навучальных устано-вах. Цэнтрамі школьнага тэатральнага мастацтва былі Полацк, Вільня, Нясвіж Магілёў, Забелы, Коўна, Крожы і інш. 3 ВКЛ элементы літургічнага і школь-нага тэатра экспартаваліся ў Масковію. Захаваўся шэраг тэкстаў школьных п'ес, звычайна на лац. або польскай мовах, але некат. героі інтэрмедый у іх размаўляюць на гутарковай бел. мове.
У 1-й пал. 16 ст. ў Польшчы пачаліся эксперы-менты са свецкімі п'есамі і пастаноўкамі. Як ва ўсёй тагачаснай Еўропе, асн. тэатральным цэнтрам быў двор караля і вял. князя ВКЛ. Жыхары ВКЛ былі знаёмыя з першымі прыдворнымі пастаноўкамі, але да канца 17 ст. свецкі тэатр заставаўся экзатычнаю, «каралеўскаю» забаваю. Сапраўдны росквіт прыдворнага тэатра ВКЛ прыпаў на сярэдзіну і 2-ю пал. 18 ст., калі двары буйных магнатаў ВКЛ сталі сапраўднымі культурнымі цэнтрамі Рэчы Паспалітай. Т. зв. магнацкі (ці маянтковы) тэатр развіваўся ў рэчышчы позняга барока. Ён выкарыстоўваў дасягненні тагачаснага еўрап. тэатральнага мастацтва, але будаваўся нярэдка на арыгінальнай драматургіі. Асн. выканаўцамі і арганізатарамі тэатраў былі сем'і ўладальнікаў, прыдворныя, навучэнцы шляхецкіх «рыцарскіх акадэмій», слугі. Кола гледачоў складалася з тых жа магнатаў, іх прыдворных і гасцей, шляхецкай кліентуры, часам - гараджан. Танцораўі музыкаў,якія пераважна набіраліся з прыгонных, навучалі замежныя «майстры» ў адмысловых школах, і ўзровень іх бываў дастаткова высокім. Уражвае жанравая разнастайнасць магнацкага тэатра - рэлігійныя драмы і дыялогі, трагедыі, камедыі, пераробкі і пераклады з еўрап. аўтараў (Мальера, Вальтэра і інш.). Важную ролю ў спектаклях адыгрывала музыка, спевы і танец. Некат. пастаноўкі Нясвіжскага тэатра Радзівілаў сярэдзіны 18 ст. ўяўлялі сабой «меладрамы» -драматычныя спектаклі са спевамі або, як іх называлі ў ВКЛ, «аперэткі». Асаблівага развіцця музычны тэатр дасягнуў у 1770-90. У гэты час у Слонімскім тэатры Агінскага, Гарадзенскім тэатры Тызенгаўза, Нясвіжскім тэатры ставіліся балеты і оперы як замежных аўтараў, так і на арыгінальныя лібрэта і музыку. Вядомымі былі таксама тэатры Радзівілаў у Слуцку, Белай, Алыцы, Сапегаў у Ружанах, Агінскіх у Дзярэчыне, Тызенгаўзаў у Паставах. Ёсць звесткі і пра існаванне ў 18 ст. лялечных тэатраў (у Г.Ф.Ра-дзівіла). Значны ўклад у развіццё тэатра ў ВКЛ зрабіла Ф.У.Радзівіл, якая ў 1746 стварыла ў Няс-віжы тэатр з некалькімі абсталяванымі сцэнічнымі пляцоўкамі,дзеставіласпектаклі паводлесваіх вер-шаваных і празаічных п'ес і перакладаў.
У 1765 у Варшаве адкрыўся Нац. тэатр з дра-матычнай, опернай і балетнай трупамі, важную ролю ў дзейнасці якога адыграў бел. драматург і публі-цыст Ф.Багамолец. 3 таго часу прафесійны тэатр па-чаў паступова займаць дамінуючыя пазіцыі ў ВКЛ. На сцэне Нац. тэатра выступалі акцёры - выхадцы з магнацкіх тэатраў (Слонімскага, Гарадзенскага). У 1770-90 камерцыйныя трупы пад кіраўніцтвам й.Багуслаўскага (кіраўніка Нац. тэатра ў Варшаве), Д.Мараўскага, Л.Перажынскага, А.Жукоўскага выступалі ў Вільні, Гародні, Менску, Нясвіжы і інш. гарадах ВКЛ. Прыдворны тэатр існаваў за кошті на патрэбу сваіх уладальнікаў, ад якіх цалкам залежаў рэпертуар і мастацкі ўзровень, а антрэпрыза працавала на публіку і кіравалася яе густам і камерцыйнымі патрэбамі. Гэта стварала ўмовы для фарміравання прынцыпова новай тэатральнай культуры і новай драматургіі.
Папулярнымі ў ВКЛ былі і паратэатральныя відовішчы - урачыстыя шэсці, рыцарскія турніры («карузэлі»), феерверкі, вайсковыя парады. Іх звычайна ладзілі гар. ўлады і ўладальнікі буйных маёнткаў. Найб. вядомымі былі пахавальныя ўрачыстасці (ротра тііпеЬгіз); яны мелі адмысловы сцэнарый, які разгортваўся на працягу некалькіх дзён і ў якім удзельнічалі рамесніцкія цэхі, духавенства, войскі, навакольная шляхта. Важную ролю ва ўрачыстасцях адыгрывалі прамовы: аратарскае мастацтва, якім павінны былі валодаць усе адукаваныя людзі, набывала абрысы тэатралізацыі. Магнаты часам падтрымлівалі нар. тэатральныя формы («мядзведжая акадэмія» ў Смаргоні), якія выкарыстоўвалі ў сваіх забавах.
Росквіт тэатральнага мастацтва ВКЛ быў звязаны з 2 формамі тэатра - школьным і прыдворным і амаль цалкам укладваўся ў стыль барока, у яго мясцовым варыянце - сармацкага барока. Аднак тэатр ВКЛ у вельмі малой ступені стаў грунтам для пазнейшага развіцця нац. тэатраў (польск., бел., укр., літоўскага), рэмінісцэнцыі яго сталі істотнымі толькі ў 2-й пал. 20 ст. як праявы настальгіі альбо п'ст. прэтэнзій.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 11 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Тэатр у ВКЛ
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292074314 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций