БЕЛАРУСЬ (последнее)
Гравюры ў ВКЛ
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Мастацтва гравюры дасягнула значных поспехаўу ВКЛ. Тут развіваліся розныя яе віды (кніжная, станковая) і жанры (партрэт, пейзаж, батальныя і гіст. кампазіцыі, геральдычная і панегірычная гравюра, гравюра-тэзіс, лубок); выконваліся экслібрысы, распаўсюдзіліся разнастайныя графічныя тэхнікі - дрэварыт, гравюра на метале, акватынта і інш. Узнікшы на плённым сумежжы правасл.-візантыйскай і каталіцка-раманскай культур, гравюра ў ВКЛ развівалася пад пэўным паслядоўным уздзеяннем готыкі, культуры Адраджэння, барока, класіцызму, моцны ўплыў на яе зрабілі мясц. мастацкія традыцыі.
Вытокі ўзнікнення гравюры на землях ВКЛ трэба шукаць у разна-стайных рамёствах: у сфрагістыцы, у творах залатароў, гравёраў-штампавальнікаў, майстроў набіванкі і інш. 1-ы этап развіцця гравюры ў ВКЛ цесна звязаны з узнікненнем кнігадрукавання. У пач. 1520-х г. Ф.Скарына заснаваў першую ва Усх. Еўропе і ВКЛ друкарню ў Вільні. Выдадзеныя раней у Празе 23 кнігі «Бібліі рускай» і надрукаваныя ў Вільні «Малая падарожная кніжка» (каля 1522) і «Апостал» (1525) былі ўпрыгожаны шматлікімі ананімнымі гравюрамі-дрэварытамі. Асветнік сінтэзаваў тут традыцыі ілюмінаваных рукапісаў і лепшыя здабыткі зах.-еўрап. кніжнай гравюры. У выданнях Скарыны ўпер-шыню сустракаецца практычна ўсё тое, што вядома мастацтву кнігі і сёння: гравюра-партрэт, сюжэтна-тэматычныя і «пазнавальныя» ілюстрацыі, ілюстрацыйны і арнаментавана-шрыф-тавы тытульны аркуш, франтыспіс, застаўкі, канцоў-кі, ініцыялы, наборны арнамент. Выкананыя на над-звычай высокім мастацкім і паліграфічным узроўні гравюры скарынінскіх выданняў зрабілі моцны ўп-лыў на далейшае развіццё мастацтва кніжнай гравюры ў ВКЛ. Тра-дыцыі Скарыны відавочныя ў дзейнасці кірыліцкіх і лац.-польскіх друкарняў 2-й пал. 16 ст., буйнейшымі з якіх былі Берасцейская, Няс-віжская, Віленская друкарня Мамонічаў, друкарня Віленскай акадэміі і інш. Прыкметную ролю ў развіцці кніжнай гравюры гэтых часоў выка-нала Заблудаўская друкарня Р.Хадкевіча, дзе рус. першадрукар І.Фё-дараў разам з П.Мсціслаўцам выдалі «Евангелле вучыцельнае» (1569) і «Псалтыр» (1570), упрыгожаныя гравюрамі «Герб Хадкевіча» і «Цар Давід».
Станковая гравюра ў 16 ст. развівалася больш сціпла. Існавалі гравіраваныя партрэты Жыгімонта I Старога і яго жонкі Боны (1521), развівалася картаграфія (гл. Віда-Ляцкагакарта), агаксама гар. пей-заж : «План Полацка», «Карта Полацкай зямлі» (малюнкі С.Пахала-віцкага, 1579, награвіраваны ў 1780 у Рыме Т.Трэтарам), гіст. кампа-зіцыі: «Від Гародні з выездам пасольства маскоўскага ў час сойма пры Жыгімонце II Аўгусце» (малюнак Г.Адэльгаўэра, 1567, награ-віраваны М.Цюнтам у 1568 у Нюрнбергу), выкананыя ў тэхніцы медзярыту.
У 17-18 ст. кніжная гравюра ВКЛ развівалася як у традыцыйнай тэхніцы дрэварыту, так і ў новай тэхніцы металагравюры. Сакавітыя, эмацыянальныя, зробленыя з улікам натурных назіранняў, блізкія да нар. мастацтва фігуратыўныя гравюры-дрэварыты ўпрыгожваюць асобныя выданні друкарняў віленскіх брацтваў, Еўя, Супрасля, большасць кніг, надрукаваныху Куцейне і Магілёве. У канцы 17-пач. 18 ст. мастакі кірыліцкай кнігі пачалі падпісваць свае творы, таму мы ведаем імёны М.Вашчанкі, В.Вашчанкі, Ф.Ангілейкі, Афанасія П. (Пігарэвіча?), «майстра Сямёна», М.Антушкевіча, М.Чарняўскага, Я.Стрэльбіцкага і некат. асобных манаграмістаў.
3 пач. 17 ст.ўтэхніцы медзярыту актыўна працаваў нясвіжскі май-стар Т.Макоўскі,які награвіраваў 1-ю дакладную карту ВКЛ (каля 1603; захавалася 2-е выд., Амстэрдам, 1613), стварыў гравюры з відамі Вільні, Нясвіжа, Трокаў, Клецка, Біржаў, Гародні, Масквы, «Панегірык братоў Скарульскіх» (1604), «Панегірык Казіміру» (1610), выдатныя ілюстрацыі да кніг «Вандраванні князя Мікалая Радзівіла ў Іерусалім» (1601), «Гі-піка» К.Дарагастайскага (1603) і інш. Значных пос-пехаўу развіцці металаграфіі дасягнулі мастакі, якія працавалі ў Віленскай акадэмічнай друкарні, перш за ўсё к.Тарасевічі П.Тарасевіч. Прызнаны майстар кніжнай гравюры, партрэта, геральдычнай і пане-гірычнай гравюры, А.Тарасевіч перш заўсё вядомы як аўтар 40 ілюстрацый да кнігі «Когагіііт е. ОтТі-сіііт Веаг_ае Магіае Уігдітз...» («Малітвы і службы блажэннай Дзеве Марыі...», каля 1680). Створаныя ім гравюры ўражваюць майстэрствам малюнка, прафесіяналізмам і дасканаласцю графічнай тэх-нікі. Пэўнае ўздзеянне барока адчуваецца ўтворах Л.Тарасевіча, які працаваў як партрэтыст і ілюстратар. У друкарні Віленскай акадэміі выдавалі свае творы Л.Кршчановіч, І.Шчырскі, К.Гётке, Д.Пельцэльд, Д.Энгельгарт, Т.Шнопс і інш. У 18 ст. разам з кніжнай гравюрай у ВКЛ актыўна развівалася і станковая графіка, якая была прадстаўлена сюжэтнымі кампазіцыямі, лубком, партрэтам, якія гравіраваліся ў Вільні, Нясвіжы, Гародні. Прыкметнай дэкаратыўнасцю вылучаюцца гравіраваныя партрэты, экслібрысы, творы рэліг. зместу Ф.Бальцэвіча. Для графічных партрэтаў Е.Бёлінга, І.Пятроўскага, І.Карэнгі характэрна спалучэнне прафес. навыкаў з рысамі аматарства. Вядомым помнікам мастацтва гравюры стаў альбом «Выявы роду князёў Радзівілаў»,у якім змешчана 165 партрэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў. Аль-бом надрукаваны ў 1758 у Нясвіжскай друкарні, яго медзярыты, хутчэй за ўсё, выкананы некалькімі мастакамі, сярод якіх даследчыкі называюць УЛяйбовіча і яго бацьку Лейбу Зыскяловіча. Прыкметнае месца ў станковай графіцы 18 ст. займае нар. лубок. Дрэварыты, часам расфарбаваныя акварэллю, выкананыя нар. майстрамі, вылучаюцца непасрэднасцю і чалавечай цеплынёй. Своеасаблівасць надаюць ім спрошчаныя тэхн. прыёмы разьбы па дрэве, цесная сувязь выявы і тэксту.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 11 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Гравюры ў ВКЛ
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292073818 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций