БЕЛАРУСЬ (последнее)
Манументальны жывапіс у ВКЛ
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Манументальны жывапіс ВКЛ стылістычна можна падзяліць на наступныя перыяды: візантыйская і рамана-гатычная традыцыя (13-16 ст.), размалёўкі пераходнага готыка-рэнесансавага перыяду (16 ст.), барочны жывапіс (17-18 ст.). Гэта ансамблевыя цыклы размалёвак, якія на сённяшні дзень захаваліся фрагментарна ці радзей цалкам. Архіўныя крыніцы паведамляюць пра наяўнасць размалёваку інтэр'ерах каралеўскіх і магнацкіх палацаўу Вільні, Гародні і несталічных гарадах ВКЛ. Сакральныя ансамблі (захаваліся лепш за іншыя) сведчаць пра выкарыстанне гэтага віду мастацтва ў аздабленні інтэр'ераў манастырскіх і гар. сабораў, унутраных памяшканняў манастыроў (калідораў, рэфек-торыяў - залаў для прыёму ежы і г.д.).
Найб. раннім узорам раманскага стылю з элементамі ранняй готыкі 14 а. з'яўляецца фрэска ў кафедральным касцёле св. Станіслава і Уладзіслава ў Вільні. Кампазіцыя ўяўляе сабой Распяцце з прадстаячымі Маці Божай і евангелістам Іаанам. Позняя готыка пач. 16 ст. прадстаўлена размалёукамі калідора бернардзінскага кляштара і касцёла св. Францішка і Бернардзіна ў Вільні. Адкрытая сучаснымі рэстаўратарамі з-пад позніх запісаў сцэна Распяцця (на сцяне калідора, які прымыкае да паўн. боку храма) -складаная кампазіцыя з распятым на крыжы Хрыстом, прадстаячымі Марыяй і Іаанам у акружэнні тыпалагічных сцэн са Старога Запавету, якія сімвалізуюць падзеі, што папя-рэднічалі ахвяры і ўваскрэсенню Хрыста. Да творчасці невядомага майстра адносіцца цыкл з выявай сцэн пакутХрыста (сярэдзіна 16 ст.) у Рыконтах.
Візантыйская традыцыя 15-16 ст., якая ўзыходзіць сваімі каранямі ў сярэдневяковае мастацтва Полацкага і Валынскага княстваў, прадстаўлена цыкламі размалёвак у храмах на тэр. сучаснай усх. Польшчы: касцёла-калегіяты ў Вісліцы (1430-я г.), капліцы Св. Тройцы ў замку Любліна (1418), касцёлаў у Сандаміры (1430-я г.), Дабра-вешчанскай царквы Супрасля (мастак Нектарый Сербін?, 1557). Гэтыя ансамблі адрозніваюцца ад рамана-гатычных помнікаў наяўнасцю поўнага комплексу фрэсак, якія пакрываюць, паводле візантыйскага канона, скляпенні і сцены храмаў.
Найб. росквіту манументальны жывапіс ВКЛ дасягнуў у эпоху барока (17-18 ст.). Прадстаўлены ў асноўным у інтэр'ерах каталіцкіх касцёлаў. Складаныя тэалагічныя палажэнні Трыдэнцкага сабора (1545-63) рымскія мастакі прапанавалі ўвасабляцьсродкамі прасто-равага, ілюзіяністычнага жывапісу, які стварае эфекты расшырэння, зрокавага відазмянення храмавай прасторы і дынамічнай адкрытасці асобных кампа-зіцый.якія нібыуцягваюцьгледачоўусваюўмоўнуюпрастору. Вядучым майстрам ману-ментальнага барока ВКЛ быў італьянец М.Палоні, запрошаны вял. гетманам літоўскім М.К.Пацам для размалёўкі Пажайскага кляштара камедулаў (1685-90). Ён таксама ўпрыгожыў 4 раскошнымі прасторавымі кампазіцыямі сцены капліцы св. Казіміра кафедральнага касцёла св. Станіслава і Уладзіслава ў Вільні (1690-92). Сучаснік Палоні віленскі мастак Іаган Готфрыд Беркхаф (вядомы ў Вільні ў 1676-90, стылістычна блізкі да маэстра, але без яго тэхн. дасканаласці) выканаў размалёўкі на скляпеннях касцёла св. Пятра і Паўла на Антокалі - фундацыі сям'і Пацаў (каля 1685). Прадаўжальнікам традыцыі Палоні быў італьянскі мастак Джузепе Росі (пач. 18 ст.), які выканаў разма-лёўку купала са сцэнай каранавання Маці Божай у касцёле кляштара камедулаўу Пажаях.
3 2-й чвэрці 18 ст. ў манументальным жывапісе ВКЛ узмацніліся тэндэнцыі квадратурнага жывапісу - аптычных ілюзорных і панарамных пабудоў на аснове архі-тэктурных перспектыўных элементаў. Узорам служылі шматлікія кнігі па перспектыве, якія выдаваліся ў еўрап. краінах. Найб. папулярнасцю карыстаўся трактат італьянскага мастака, манаха-езуіта А.Поца. Квадратура складала асн. фон і абрамленне фрэскавых кампазіцый на скляпеннях і сценах храмаў. У канцы 18 ст. яна стала асновай новага варыянта афармлення інтэр'ераўу выглядзе аднакаляровых (тэхніка грызайль) жыва-пісам выкананых алтароў на сценах храмаў замест драўляных алтароў. У квадратурныя (як пісалі сучаснікі «на оптыку дадзеных») манументальныя цыклы сярэдзіны 18 ст. ўваходзяць фрэскі касцёла св. Францыска Ксаверыя ў Гародні (мастак Ігнацій Дарэці?, 1752) і размалёўкі касцёла Божага Цела ў Нясвіжы (мастакі Гескія, Мікалай Струмецкі, Канстанцін Петрановіч, Казімір Лютніцкі, Андрэй Зашкант, 1750-53). Гарадзенскі ан-самбль складаецца з 14 кампазіцый, прысвечаных жыццяпісу вядомага місіянера ў «краінах Індыі і Японіі» 16 ст. св. Францыска Ксаверыя. Аўтар размалёвак абапіраўся на гравюрныя першакрыніцы 17 ст. У Гародні былі выкарыстаны 15 гравюр з 52-арку-шавага цыкла «Жыція Святога Францыска Ксаверыя» Мельхіёра Хафнера. Мастак толькі перавёў іх з вертыкальнага фармату ў гарызантальны і выканаў ілюзіяністычны пей-зажны фон. Манеру мастака вылучае больш жывапіснае валоданне плямай, чым дакладным малюнкам, і асобая структура кампазіцыі, пры якой сюжэтнае дзеянне вы-носіцца на самы край кампазіцыйнага прамавугольніка. Размалёўкі Нясвіжскага кас-цёла, што ўкрываюць суцэльным дываном сцены і скляпенні храма, уключаюць каля 20 ілюзіяністычных камлазіцым, якія раскрываюць тэму сакраманту (хлебапрычашчэн-3 канца 1750-х г. манументальны жывапіс позняга барока ўключае элементы стылю ракако. Большасць такіх ансамбляў прадстаўлена ў касцёлах Вільні, Магілёва, Мсціслава. Найб. захаваліся цыклы размалёвак касцёлаў кармеліцкіх кляштараў Магілёва (1765-67) і Мсціслава (1760-я г.). Яны належаць аднаму мастаку-манументалісту, манаху Юзафу (Догелю?). Акрамя сакральнай праблематыкі аўтар паказаў гіст. сцэны і аўтапартрэт.
Манументальны жывапіс 18 ст. Вільні, Коўна, а таксама невял. гарадоў ВКЛ, якія знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай Літвы, захаваўся больш чым у 15 помніках, але дастаткова фрагментарна. У многіх з іх праведзены кансервацыйна-рэстаўрацый-ныя работы. Ёсць раннія прыклады пач. 18 ст. і больш познія 1760-70-х г. Вілен-скія ансамблі пач. 18 ст. не даюць той складанай арх. ілюзіі (квадратуры), як у Нясвіжы. Размалёўкі 1760-х г. - гэта па-асобку размешчаныя сюжэтныя сцэны або панарамныя кампазіцыі, абрамлёныя па-рапетам (капліца св. Станіспава віленскага універсітэцкага касцёла св. Яна, 1760-61). Каларыт размалёўкі касцёла св. Яна вылу-чаецца тонка нюансаванымі адценнямі рознага колеру, таму гэты стыль манумен-тальнага жывапісу атрымаў у літоўскім мастацтвазнаўстве назву «жывапіснага». Да яго можна аднесці цыклы сценапісаў ві-ленскіх храмаў: касцёлаў св. Тэрэзы (мастак Мацвей Слушчанскі, 1763-67), св. Георгія (1770-я г.), Кальварыйскага кас-цёла (1755-72). Размалёўкі апошняга прысвечаны гісторыі Святога Крыжа. Яны ўключаюць гіст. сцэну перамогі імператара Канстанціна над Максенцыем, у час якой, паводле легенды, на небе з'явіўся вогненны крыж. Іканаграфічна кампазіцыя паўтарае гравюру фламандскага майстра П.П.Рубенса. Зварот да яго творчасці быў характэрны для жывапісу позняга барока ВКЛ.
У 1770-я г. на бел. і ўкр. землях ВКЛ вядомы работы мастакоў-манументалістаў: Анташэўскага ў Менску і Будславе, манаха-піяра К.Гюбля ў Любяшове, Гародні, Шчучыне, у піярскіх кляштарах каля Пінска і Луцка, базыльяніна Грушэцкага ў Гародні. У канцы 18 ст. ілюзіяністычным жывапісам упрыгожваліся ў асноўным нешматлікія кляштарныя касцёлы. Парафіяльныя (прыходскія) касцёлы часцей за ўсё абмяжоўваліся грызайль-нымі выявамі алтароў. Такі інтэр'ер быў больш танны, бо не трэба было будаваць стукавыя або драўляныя алтары. Барочнае манум. мастацтва ВКЛ было цесна звязана з мастацтвам на тэр. кароннай Польшчы, у розных частках Рэчы Паспалітай часта працавалі адны і тыя ж мастакі.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 11 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Манументальны жывапіс у ВКЛ
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292073720 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций