Партрэтны жывапіс у ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2025)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Партрэтны жывапіс у ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-11
Источник: http://library.by



Першыя ўзоры партрэтных адлюстраванняў з'явіліся ў бел. мастацтве пад уплывам візантыйскай традыцыі: выявы тураўскага кн. Яраполка.яго маці Гертруды і жонкі Ірыны ў«Кодэксе Гертруды» (паміж 1078 і 1087), прасапаграфіі - вобразы асоб, прадстаўленых апецы нябесных патронаў; партрэты данатарскія і ктытарскія выявы (Альгерда і Ульяны ў Віцебску). На ранняй стадыі развіцця жанру (выявы Ягайлы ў замкавай капліцы ў Любліне, Вітаўта ў фрэсках Трокскага замка) гал. быў са-слоўна-рэпрэзентатыўны і сац.-статусны пачатак, а не псі-халагічна-асабовы. Партрэты ствараліся ў асяроддзі кня-жацкай эліты, выконвалі дыпламат. і прадстаўнічыя функ-цыі (высылка выявы вял. кн. літоўскага Аляксандра ў Маск-ву ў час сватаўства да княгіні Алены Іванаўны, 1483). 3 15 ст. пашырыліся кола заказчыкаў (удзельныя князі, ба-ярства), геаграфія ўзнікнення (Вільня, Слуцк, Берасце, Мсці-слаў і менш значныя цэнтры) і разнастайнасць жанравага прызначэння твораў [мемарыяльная рэпрэзентацыя -партрэт пахавальны і эпітафійны, пазней - мемарыяльна-дакумент. і сац.-рэфлексіўная рэпрэзентацыя ў складзе прыватных маст. калекцый (Жыгімонта II Аўгуста ў Вільні, М.Радзівіла Чорнага і М.К.Радзівіла Сіроткі ў Нясвіжы)].

У 16-17 ст. пад уплывам рэнесансу ў ВКЛ склаліся асяродкі гуманістычнай секулярызаванай культуры (прыдворныя гурткі навукоўцаў, літаратараў, мастакоў), пашыралася мецэнацкая дзейнасць, у л-ры, мастацтве, юрыспрудэнцыі, гіст. творах (хроніках) на першы план вылучалася асоба і індывідуальнасць чалавека, што ства-рала перадумовы росквіту партрэта ў жывапісе, скульптуры, графіцы, а таксама выкарыстанню адпаведных вобразаў у дэкар.-ўжытковым мастацтве (кафлярства і інш.). Значны ўплыў на развіццё жанру зрабілі кантакты з цэнтрамі класічнага Адраджэння ўЗах. і Цэнтр. Еўропе, куды магнаты і заможная шляхта выязджалі вучыцца або з якімі велі-какняжацкую сям'ю злучалі дынастычныя і паліт. сувязі (панаванне Ягайлавічаўу Будапешце і Празе, шлюб Жыгімонта I Старога з Бонай Сфорца з Мілана, альянс з Габсбургамі на Венскім кангрэсе 1515). На развіццё інтэрнацыяна-лізаванай па форме плыні партрэтнага жывапісу ў ВКЛ у сярэдзіне 16 ст. ўздзейнічаюць нямецкія [ананім з майстэрні Кранахаў у Вільні (серыя выяў апошніх Ягайлавічаў), партрэтыст і аўтар палотнаў на свецкія сюжэты Антон Вейдэ (1508-58) з Цюрынгіі] і італьянскія [Дж. дэль Монтэ (партрэт Паўла Гальшанскага)] школы. У некат. маст. працах адчуваецца сувязь з познарэнесансавым мастацтвам Прагі (партрэт Кацярыны Тэн-чынскай-Слуцкай), якое рэпрэзентаваў Марцін Кобер, што працаваў пры дварах Стафана Баторыя і Жыгімонта III Вазы.

3 часоў Стафана Баторыя фарміраваўся спецыфічны стыль партрэта сармацкага, светапоглядна звязанага з міфам пра «сармацкае» паходжанне шляхты Польшчы і ВКЛ, што адбілася ў яго фармальных асаблівасцях - ад манеры «нацыянальнага шляхецкага» касцюміравання мадэлі (партрэт цвярскога кн. Міхаіла Барысавіча, мяжа 16-17 ст.) да спосабу рэпрэзентацыі - ролі атрыбутаў, геральдычных і тэкставых элементаў у адлюст-раванні (партрэт Льва Сапегі, каля 1617; партрэты роду Весялоўскіх з Гарадзенскага кляштара брыгітак, 1630-40-я г.). Тыпалогія жанру развіваецца за кошт пашыраных да канца 18 ст. вобразаў рыцараў-воінаўу даспехах [Ьото тііііапз; партрэт Юрыя Радзі— віла (1480-1541), канец 16-1-я чвэрць 17 ст.] і выяў «гуманістаў»-навукоўцаў і рэліг. дзеячаў [партрэты Юрыя Радзівіла, кардынала віленскага і кракаўскага (1556-1600), канец 16 ст.; Кіпрыяна Жахоўскага, 1680; Георгія Каніскага, канец 18 ст.).

У часы барока ў мастацтве ВКЛ канчаткова сфарміраваліся 2 фармальныя плыні партрэтнага жывапісу: «агульнаеўрапейская» і «сармацкая». Іхузоры прадстаўлены як у прыватных палацава-сядзібных калекцыях, так і ў грамадскіх інтэр'ерах (храмы і інш.). Развіццё першай выяўляецца ў творчасці замежных мастакоў, якія працуюць у ВКЛ і ўспрымаюць элементы нац. культур яго народаў [велікакняжацкія мастакі-сервіторы П.Данкерс дэ Рэй з Амстэрдама (1605-61, яму прыпісваецца партрэт А.С.Радзівіла, сярэдзіна 17 ст.), Даніель Шульц з Гданьска (1615-83, партрэты Я.Радзівіла, каля 1652, і групавы партрэт М.К.Радзівіла з сям'ёй, каля 1672), Б.Стробель з Вроцлава (1591-1650, партрэт У.Д.Заслаўскага-Астрожскага, каля 1635)] і ў заказах велікакняжацкай сям'ёй твораў за мяжой (выявы Жыгімонта III Вазы і Уладзіслава IV Вазы работы П.П.Рубенса і яго майстэрні). Да гэтага кола належыць партрэтУладзіслава IV невядомага (гданьскага ?) мастака (1630-я г.).

Колькасна дамінуюць парадна-рэпрэзентатыўныя выявы ў цэлую постаць, з сярэдзіны 17 ст. павялічваецца колькасць паўпарадных паясных адлюстраванняў з элементамі псіхалагізму вобраза (работы Д.Шульца), а ў часы Яна III Сабескага назіраецца пранікненне сты-лістыкі класіцызму з антыкізаванымі дэталямі касцюмаў (арыентацыя на Францыю і Італію густаў прыдворнага асяродка і некаторых мецэ-натаў, ут.л. Радзівілаўі Пацаў). Пашырэнне партрэтаў сармацкага тыпу звязана з маніфестацыямі нац. і шляхецкай саслоўнай ідэалогіі, адпаведным колам заказчыкаў і прызначэннем твораў не толькі ў сядзібныя галерэі [партрэт Мікалая Завішы (15917-1647), 1-я пал. 17 ст.; партрэт К.С.Ра-дзівіла (1669-1719), пач. 18 ст.], але і ў храмы часткаю эпітафійных, пахавальных, мема-рыяльна-рэліг. комплексаў (партрэты Е.Тышкевіч, 1660; А.Гасеўскага, 1-я пал. 17 ст.). Творы сармацкага кола нарматыўныя і кананічныя, але заснаваны на некласічных для еўрап. жывапісу катэгорыях, своеасаблівасць якіх карэніцца ў традыцыях усх. хрысці-янства. У ВКЛ апошнія дынамічна вестэрнізаваліся з 17 ст. ў рэчышчы грэка-каталіцкай культуры, у абноўленым выглядзе (спалучаныя ўмоўна-знакавая і рэалістычна-плас-тычная выяўленчыя сістэмы) уплывалі на свецкае мастацтва. Вяршыняй «сармацкай» плыні ў 17 ст. з'яўляецца творчасць І.Шрэтэра, які працаваўу 1630-70у Вільні, Гародні, Нясвіжы (партрэт Кацярыны і Марыі Радзівіл; 1646; алтарныя карціны).

Выкліканы Паўн. вайной 1700-21 эканам. заняпад не перашкодзіў росквіту рэзідэнцый магнатаў ВКЛ у 18 ст. (Радзівілаў у Нясвіжы і Белай, Сапегаў у Дзярэчыне і Ружанах, Агінскіх у Слоніме, Тышкевічаў у Лагойску і інш.), у якіх назапашваліся мас-тацкія калекцыі з пануючымі над астатнімі зборамі галерэямі сямейных партрэтаў. Вял. значэнне зберажэнню родавай памяці сродкамі мастацтва ў сядзібах надавала шляхта. У 1-й пал. 18 ст. ў часы росквіту позняга барока і дамінавання ўплываў франц. жывапісу, а ў ВКЛ праз пасрэдніцтва Дрэздэна (напр., «Партрэт Я.Г.Флемінга» Л. дэ Сільвестра, 1720-я г.) паўстаюць вял. серыі парадных і паўпарадных сядзібных партрэтаў, у т.л. серыя партрэтаў Радзівілаў з выявамі, заключанымі ў маляваны лаўравы вянок для замкаў у Белай і Нясвіжы, ініцыяваная Ганнай Радзівіл з Сангушкаў (у 1736 налічвала 114, у 1760 - 133 выявы). Культ сямейных каранёў і шанаванне нац. гісторыі прывялі да ўзнікнення т.зв. імагінацыйных (уяўленчых) партрэтаў, напісаных пасля смерці асобы альбо прысвечаных міфічнай персоне. Яны сустракаюцца ў храмавых і прыватных зборах (партрэт Вітаўта з Берасцейскага кляштара аўгусцінцаў; партрэт міфічнага продка Радзівілаў Вай-шунда, абодва 18 ст.). У эпоху саксонскай дынастыі захоўваўся падзел на «высокі» еўрапеізава-ны, прадстаўлены творчасцю мас-такоўзамежнага паходжання (Луі дэ Сільвестр Малодшы, Аўгусцін Мірыс, Шыман Чаховіч) і «сар-мацкі» стылі. У апошнім побач з кансервацыяй традыцыйных пер-шаўзораў назіраецца тэндэнцыя да пераасэнсавання запазычаных стылёвых форм позняга ракако і класіцызму (партрэт Альжбеты Завішы з Заранкаў-Гарбоўскіх, сярэдзіна 18 ст.), спалучэння іх з традыцыйнай іканапіснай выяўленчай мовай. Мастакі «сармацкага» кірунку нярэдка выступалі і як іканапісцы (М.Бейтнік, В.Маркіянавіч).

У апошнія 3 дзесяцігоддзі 18 ст. назіраецца размежаванне мас-такоў «сармацкага» кірунку, частка якіх «еўрапеізуе» свае творчыя ўстаноўкі - Ю.К.Гескі Малодшы (партрэт Станіслава Аўгуста Паня-тоўскага, 1783), К.Александровіч - і папярэднічала ўзнікненню ака-дэмічнай мааацкай школы партрэта ў Віленскім ун-це (1798, Ф.Смуг-левіч). У працах інш. ананімных або малавядомых мастакоў (К.Іваш-кевіч і галерэя партрэтаўЯнішэўскіх з Дунілавіч) формула сармацкага адлюстравання кансервуецца і паступова занепадае (партрэт А.Уколь-скага з Крывічоў, 1770-я г.), але вобразныя цытаты з яе архаічна-патрыятычнымі акцэнтамі ажыўляюць некат. працы мастакоў 19 ст.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Партрэтны жывапіс у ВКЛ

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.