Іканапіс і алтарны жывапіс у ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2025)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Іканапіс і алтарны жывапіс у ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-11
Источник: http://library.by


На працягу 13-15 ст. развіццё іканапісу ў ВКЛ адбывалася на глебе візантыйскага і стараж.-рус. мастацтва. На жаль, іканапісная спадчына гэтага перыяду амаль поўнасцю страчана. Захаваліся унікальныя помнікі «візантыйскага» перыяду: «Адзігітрыя» з Дарагабужа на Валыні (13 ст.), маларыцкае «Замі-лаванне» афінскага майстра Ніколаса Ламбудзіса, «Блакітнае Успен-не» з Менска і «Пакроў» з Рэчыцы на Валыні (усе 15 ст.). Асн. вобразам Маці Божай была «Адзігітрыя» смаленскага тыпу (абразы з Дубянца і Слуцка), а ў каталіцкім касцёле - «Маці Божая Снежная». Пры кіеўскім мітрапаліце Кіпрыяне на ўсх.-слав. землях з'явіўся іканаграфічны тып «Маці Божая Ціхвінская» («Іерусалімская»), да яко-га належаць «Віленская Адзігітрыя», «Адзігітрыі» з Пінска пач. 16 ст. і Здзітава (Бярэсця) канца 16 ст. У здзітаўскім абразе прыкметны ўжо ўплыў рэне-сансавага мастацтва на сярэдневяковую правасл. іканаграфію, што і стала пачаткам бел. школы ікана-пісу. Пры захаванні кананічнай кампазіцыі высвят-ляецца каларыттвараў, вобразы надзяляюццаінды-відуальнасцю і аб'ёмнасцю. Абразы малююцца ў змешанай, тэмперна-алейнай тэхніцы, а на фоне з'яўляецца раслінны арнамент, гравіраваны па ляў-касе. Бел. школа іканапісу фарміруецца на мяжы 16-17 ст. ва ўмовах імклівых перамен у грамадска-культ. жыцці і кантактаў з Зах. Еўропай, найперш з Італіяй. Разам з тым некат. творы сведчаць аб трываласці сувязей з правасл. Усходам («Спас» 1593 з Дубровіцы італа-крыцкай школы, фундаваны Ганнай Гальшанскай).

Пераходны характар мае цудатворны абраз «Маці Божая Менская» і «Хрыстос Уседзяржыцель» з Быценя, на якім яшчэ ёсць каўчэг, гра-фіка адзенняў архаічная, але ў твары Ісуса відаць зах. («уніяцкія») рысы, фон аздоблены рэгулярным познарэнесансавым арнаментам, манаграмы на німбе ўстаўлены ў картушы, запазычаныя з графікі кірылічных старадрукаў. Арганічна спалучаны сярэдневяковая іка-награфія і бел. іканапіс новага часу ў знакамітым абразе св. Парас-кевы са Случчыны.

Абразы 1-й пал. 17 ст. вылучаюцца разнастайнасцю маст. адмет-насцей пры захаванні іканапіснай традыцыі. Аптымізм, светлы наст-рой, духоўная ўзнёсласць, вера ў вышэйшую справядлівасць харак-тэрны для іканапісу часоў Уладзіслава IV, якія можна разглядаць як своеасаблівы рэнесанс у бел. іканапісе: «Св. Параскева» (1642) з-пад Мастоў, «Замілаванне» (1644), «Нараджэнне Багародзіцы», «Пакроў», «Праабражэнне» і «Успенне» (1648-50) з Берасцейшчыны, «Нараджэнне Багародзіцы» (1649) з Магілёва. Ім уласцівы насы-чаны яркі каларыт, разгорнутая кампазіцыя, замілаванне мас-така сваімі персанажамі і дэталямі навакольнага жыцця ў евангельскіх падзеях, дэкаратыўны раслінны арнамент фо-ну. «Барочны» свабодны жывапіс «Спаса» і «Маці Божай» (1640) з Жыткавіч нечакана ранні для Палесся. Нягледзячы на жахлівыя страты вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67, іканапіс 2-й пал. 17 ст. цалкам працягвае дасягненні перад-ваен. перыяду: «Успенне» з Крычава, «Тройца» з Дастоева, «Сашэсцеўпекла» (1678). Сапраўднымі шэдэўрамі бел. школы іканапісу з'яўляюцца цудатворная «Маці Божая Баркалабаў-ская» (да 1659) і бездзежскія абразы: «Пакутніца Параскева з жыціем» (1659) і «Уваскрэсенне - Сыходжанне ў пекла». У некат. творах адчуваецца плённы ўплыў жывапісу барока («Сашэсце ў пекла» з Дзісны). Вядучым мастацкім цэнтрам становіцца Магілёў, дзе склалася рэгіянальная школа іка-напісу.

Іканапіс 18 ст. вылучаецца мастацкай разнастайнасцю, часам дэмакратызмам вобразаў, скіраванасцю да шырокіх сац. слаёў. Пры ўсёй аўтарскай самастойнасці творы харак-тарызуе рост дэкаратыўнасці і экспрэсіі фігур пад уплывам барока. Высокі ўзровень магілёўскай школы дэманструюць басценавіцкія абразы, «Дэісус», «Нараджэнне Хрыста» з Бар-калабаўскага манастыра. Да сярэдзіны 18 ст. належыць значная колькасць абразоў, выкананых мастакамі, якія засвоілі тагачасныя маст. стылі (Томаш Міхальскі, Нікадзім Прачыцкі). Асобную плынь утварае познабарочны прымітыў з уніяцкіх цэркваў, у якім прастата жывапісу і недахоп прафес. школы кампенсуюцца наіўным рэалізмам і экспрэсіяй (латыгаўскія абразы). Познауніяцкі жывапіс амаль да сярэдзіны 19 ст. захоўваў традыц. рысы.

3 канца 14 ст. ВКЛ стала рэгіёнам узаемадзеяння вял. хрыс-ціянскіх культур Усходу і Захаду. Вядома, што ў 15-16 ст. касцёлах былі распаўсюджаны створкавыя жывапісныя алтары. Узорам рэнесансуўжывапісе Беларусі з'яўляецца алтарны абраз «Пакланенне вешчуноў» 1-й чвэрці 16 ст. з Дрысвятаў, які выяўляе сувязь з паўн.-ням. рэнесансам. Пачатковы перыяд контррэфармацыі адзначаны актыў-насцю каталіцкіх місіянерскіх ордэнаў. Яны сталі пра-ваднікамі позняга рэнесансу і барока, якія накладваліся на сярэдневяковую тэмперную тэхніку іканапісу на драўлянай аснове: «Дабравешчанне» з Нясвіжа, «Маці Божая Вастрабрамская», «Маці Божая Троцкая» (2-я чвэрць 17 ст.). 3 сярэдзіны 17 ст. алтарныя абразы на палатне набліжаюцца да еўрап. маст. стыляў: мань-ерызму - «Мадонна з дзіцем» з Іўеўскага р-на, ранняга барока - «Маці Божая Бялыніцкая» з-пад Нясвіжа, «Мадонна ў вянку» з Докшыц нагадвае паслядоўнікаў Рубенса. Шматпланавы алтарны жывапіс 18 ст., ікана-графічна блізкі да графікі і жывапісу каталіцкіх краін Еўропы, развіваецца ў кірунку сталага барока рознага ўзроўню.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Іканапіс і алтарны жывапіс у ВКЛ

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.