Асвета ў ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Асвета ў ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-11
Источник: http://library.by →



Развіццё асветы ў ВКЛ мела сваім фундаментам значныя дасягненні стараж. усх.-славянскай культуры. У10-13 ст. пісьменнасць была распаўсюджана нават сярод менш радавітых і заможных гараджан. Менавіта ім, а не прадстаўнікам духавенства і феад. знаці, належаць «аўтографы», што дайшлі да нас з тых часоў. Творчасць асветнікаў Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча і інш. мела вял. мастацка-педагагічную каштоўнасць для развіцця культуры ў ВКЛ і была прадуктам мясцовага духоўнага жыцця.

Фарміраванне прагрэсіўных канцэпцый асветнікаўу значнай ступені засноўвалася на здабытках нар.-педагагічнай традыцыі. Сутнасць яе ў імкненні да фарміравання ста-ноўчыхасобасныхякасцей падрастаючага пакалення, захаванняўінфарматыўнай памяці народа метадаў працоўнага навучання разнастайным рамёствам, асновам мастацкай культуры, павагі да роднай мовы. Пэўную ролюўраспаўсюджванні элементарных ведаў адыгрывалі прадстаўнікі нар. музычна-песеннай культуры - скамарохі, валачобнікі, мядзведнікі.

Неацэнны ўклад у справу пашырэння асветы на тэр. ВКЛ належыць школьнай аду-кацыі,якая мела ў асн. ярка выражаны клерыкальны характар. Пры правасл. і каталіцкіх храмах дзейнічалі прыходскія і кафедральныя школы. Адной з самых стараж. кафед-ральных школ была Віленская (узнікла ў 1387/88). Побач з падрыхтоўкай свяшчэн-

наслужыцеляў, кафедральныя школы выконвалі і агульнаадукацыйную, асветніцкую функцыю. У не-кат. з іх навучальныя праграмы складаліся з «сямі вольных навук» - граматыкі, дыялектыкі, рыторыкі, музыкі, арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі.

Значныўкладу развіццёасветы ВКЛ зрабілі пра-васл. брацтвы, іх друкарні і школы. Брацкія школы былі адкрыты ў Вільні (каля 1584), Магілёве (1590), Берасці (1591), Менску (1612), Пінску, Слуцку, Іўі, Шклове, Львове, Кіеве, Луцку і інш. гарадах. Сярод прадметаў былі дыялектыка, астраномія, бел., царк.-слав., грэчаская, лац. і польск. мовы, арыфметыка, рыторыка, музыка і інш. Найб. аўтарытэтнымі педа-гогамі брацкіх школ былі П.Зізаній і С.Зізаній, М.Сматрыцкі, Ю.Бабровіч, Ц.Горбач, Ф.Тарасовіч і інш. Выпускніком, а пасля настаўнікам брацкай школы быў вядомы асветнік і педагог Сімяон Полацкі, аўтар прагрэсіўных для свайго часу педагагічных твораў.

Пачынаючы з 2-й пал. 16 ст. школьная справа ў ВКЛ развівалася пераважна пад манапольным уплывам ордэна езуітаў. Першая школа ордэна адкрылася ў Вільні ў 1570 (з 1579 акадэмія). Былі заснаваны школы (калегіумы) у Менску, Гародні, Берасці, Віцебску, Новагародку,Оршы, Слуцкуі інш. Калегіумы мелі 2аддзелы: ніжэйшы (3 класы) і вышэйшы (у некат. калегіумах складаўся з 2 класаў - філасофіі і багаслоўя). Праводзіліся заняткі па этыцы, багаслоўі, матэматыцы. Прыродазнаўчым навукам аддавалася нязначная ўвага. Сам працэс навучання вёўся на лац. мове, стаўленне да бел. і інш. славянскіх моў было негатыўнае.

Рэфармацыйны рух у межах ВКЛ суправаджаўся арганізацыяй каль-вінісцкіх, арыянскіх, лютэранскіх і інш. школ. У сярэдзіне 16 ст. толькі на Беларусі існавала амаль 200 кальвінісцкіх збораў, пры якіх дзейнічалі школы. У іх вывучаліся матэматыка, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, рэлігія, лац. і бел. мовы. Арыянскія школы былі адкрыты ў Нясвіжы, Лоску, Клецку і інш. Настаўнікамі ў іх працавалі адукаваныя людзі, з еўрапейскім узроўнем ведаў. Рэктар арыянскай школы ў Іўі, гуманіст-асветнік Я.Л.А/о-мыслоўскі прапагандаваў неабходнасць засваення антычнай спадчыны. У 1586 ім быў падрыхтаваны «Дапаможнік для авалодання вучэннем Арысто-целя», у 1589 выдаў кнігу «Сентэнцыі, якімі трэба кіравацца ў жыцці». Намыслоўскі самастойна распрацаваў навучальную праграму сваёй школы, у якую ўваходзілі шматлікія гуманітарныя дысцыпліны. Да сярэдзіны

17 ст. каталіцкім колам удалося разграміць пратэстантызм і закрыць большасць пра-тэстанцкіх школ.

31720-х г. засноўваліся платныя і бяс-платныя школы ордэна піяраў. Важнейшай асаблівасцю піярскага падыходу да аргані-зацыі навучальнага працэсу былотворчае асэнсаванне заканамернасцей яго раз-віцця зулікам канкрэтна-гіст. рэалій. Гал. вынікам гэтага стала рэформа ў 2-й пал.

18 ст. сістэмы піярскіх школ паводле плана польскага педагога-наватара С.Канарска-га. Рэфармаваныя школы сталі 6-класнымі, паглыбілася вывучэнне матэматыкі, гісто-рыі, геаграфіі і прыродазнаўства. Вял. ўвага аддавалася падрыхтоўцы польска-моўных падручнікаў.

Іншыя рымска-каталіцкія манаскія ордэны (бернардзінцы, дамініканцы, кармеліты, францысканцы і інш.) таксама адкрывалі школы ў розных месцах ВКЛ.

Ордэн езуітаў імкнуўся да поўнай манапалізацыі каталіцызмам навучальнага пра-цэсу, закрываючы рознымі спосабамі кальвінісцкія, арыянскія і правасл. брацкія школы. Вялася сістэматычная работа ў кірунку афіц. замацавання езуіцкіх прывілеяў на пе-дагагічную дзейнасць каралямі, епіскапамі, магістратамі. Пасля закрыцця ордэна езуітаў (1773) ажывілася педагагічная актыўнасцьуніяцкіх (базыльянскіх) школ. Іх структурная арганізацыя была неаднародная, а падзелы Рэчы Паспалітай прывялі да ліквідацыі ўсіх навучальных устаноў уніятаў.

Адсутнасць у ВКЛ (да 1579) вышэйшых навуч. устаноў падштурхоўвала моладзь да вучобы ў замежных ун-тах - Кракаўскім, Падуанскім, Пражскім, Балонскім, пазней -Вітэнбергскім, Лейпцыгскім, Каралявецкім і інш. Так,у Кракаве з 1510 па 1560 навучаліся 84 студэнты з 30 гарадоў Літвы і Жамойці. Падуанскі ун-т да 16 ст. рыхтаваў для ВКЛ пераважна лекараў і юрыстаў, потым - гісторыкаў, філолагаў і філосафаў. У 17 ст. для Рэчы Паспалітай ім падрыхтаваны 163 дактары медыцыны. У 1545 герцаг Прускага княства Альбрэхт выдзеліў спец. стыпендыі для бел.-літоўскай моладзі ў Каралявецкім ун-це.

Паступова развівалася кніжная пісьменнасць. У 13-16 ст. пераважала царк.-рэліг. і богаслужэбная л-ра. Акрамя святога пісання і літургічных рукапісаў характэрны каментарыі да кніг Бібліі і пастаноў царк. сабораў, пропаведзі, павучанні, урачыстае красамоўства. Манаполія (хоць і не абсалютная) рукапіснай справы царквой і манас-тырамі вяла да пэўнай аднабаковасці развіцця асветы ў ВКЛ. Практыка царк. цэнзуры на аснове візант. індэксаў папоўнілася ў 14-16 ст. мясцовымі «памылковымі і асуджанымі творамі». Свецкія ж перапісчыкі імкнуліся ўлічваць грамадскую цікавасць да кніг рознага зместу. Гэта абумовіла па-шырэнне ў 15-16 ст. гіст. твораў, станаў-ленне бел.-літ. летапісання. Яскравым прыкладам эвалюцыі апошняга ў кірунку свецкай канкрэтна-гіст. белетрыстыкі ста-ла Хроніка Быхаўца.

Працэс накаплення рукапісных кніг вёў да заснавання прыватных, свецкіх і царк.-манастырскіх кнігазбораў. Паводле старадаўніх вопісаў, б-кі Слоніма, Шчу-чына, Вільні і інш. гарадоў ВКЛ мелі творы многіх мысліцеляў антычнасці - Платона, Арыстоцеля, Герадота, Тацыта, Плінія Ма-лодшага, Ювенала, Плутарха, Ціта Лівія, Цыцэрона і інш. Наспявала неабходнасць больш грунтоўнага падыходу да кніжнай справы ў цэлым.

Гуманістычныя традыцыі зах.-еўрап. Рэнесансу зрабілі сур'ёзны уплыў на ход далейшага развіцця асветы ў ВКЛ. Зараджалася бел. кнігадрукаванне. Ф.Скарына пераклаў на «рускую» (беларускую) мову, адрэдагаваў і выдаў 23 біблейскія кнігі з уласнымі прадмовамі, пасляслоўямі і гіст. каментарыямі. На фарміраванне асветніцкай пазіцыі Скарыны істотна паўплывалі этычныя канцэпцыі антычных філосафаў. Трактуючы Біблію як энцыклапедыю ведаў, ён лічыў магчымым і неабходным яе выкарыстанне не толькі для засваення «сямі вольных навук», але і пры вывучэнні гісторыі, геаграфіі, медыцыны, права, філасофіі, этыкі. Доказам таго, што сваім выданнем Бібліі Скарына вырашаў пераважна асветніцкія задачы, служыць вядомая вольнасць яго падыходу да біблейскіх тэкстаў (пропуск асобных фрагментаў, уласныя допісы) і першачарговы выпуск найб. практычна карысных раздзелаў. У прадмове да «Псалтыра» Скарына надзвычай выразна акрэсліў асветніцкія задумы: «Детем малым початак всякое доброе наукы, дорослым помноженме в науке, мужем моіцное утверьженме». «Малая падарожная кніжка» змяшчала падобны да тагачасных (польскага і чэшскага) каляндар, некат. астранамічныя звесткі, ігнаруючы дні памяці святых.

Справу Скарыны ў галіне бел. кірылічнага кнігадрукавання прадоўжылі заснавальнікі друкарні ў Нясвіжы С.Будны, ІА.Кавячынскі і П.Крышкоўскі. У1562 тут выйшлі на бел. мове працы Буднага «Катэхізіс», «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам»і інш. Будны лічыўзнаёмства і засваенне духоўнай культуры антычнасці неабходным фактарам паспяховага раз-віцця асветы ў ВКЛ. Паводле яго разважанняў адукаваны чалавек і асаб-ліва дзярж. дзеяч«павінен многа ... чытаць, прычым нетолькі Свяшчэннае пісанне, а і язычніцкія кнігі, каб ведаць, што да яго адбывалася». Будны сам актыўна займаўся пед. дзейнасцю: з 1558 выкладаў катэхізіс на бел. мове ў пратэстанцкай школе ў Вільні, з 1562 быў кальвінісцкім прапа-веднікам у Клецку. Выхаваўчы працэс ён разглядаў з гуманістычных пазі-цый, выступаў супраць сляпой веры ў аўтарытэты, традыц. рэліг.-філас. канцэпцыі. Аднадумцам С.Буднага быў В.Цяпінскі, які заснаваўсваю дру-карню і выдаў у 1570-я г. Евангелле на царк.-слав. і бел. мовах з улас-наю прадмовай, якая стала класікай бел. гуманіст.-асветніцкай патрыятыч-най публіцыстыкі 16 ст. Справу рэфармацыйнага кнігадрукавання развівалі адпаведныя бе-расцейскія друкарні і друкарні ў Нясвіжы, Венграве, Вільні, Любчы, Слуцку, Уздзе, Лоску, Іўі, Ашмянах. Імі выдадзена некалькі соцень кніг, сярод іх «Берасцейская Біблія» (1563), «Нясвіжская Біблія» (1572), «Новы запавет» (1574), «Размова паляка з літвінам», «Пратэй, або Пярэварацень» (абедзве 1564) і інш. Ідэі Рэфармацыі знайшлі шырокі водгуку асяроддзі буйных магнатаў ВКЛ (Радзівілаў, Сапегаў,Тышкевічаў, Кішкаў і інш.). Іх дабрачыннасць садзейнічала пашырэнню асветы ў княстве, дазваляла адкры-ваць новыя храмы, школы, друкарні. Гал. пратэктар кальвінізмуў ВКЛ, віленскі ваявода М.Радзівіл Чорны ў 1563 ахвяраваў гадавы прыбытак усіх сваіх маёнткаў (10 тыс. дукатаў) на пераклад і выданне Бібліі. Канцлер ВКЛ к.Валовіч фінансаваў Нясвіжскую друкарню, арганізаваў і забяспечыў дзейнасць некалькіх бясплатных школ і бальніц у сваіх маёнтках, а яго тастамент (1587, на бел. мове) прадугледжваў вольную ўсім сялянам. Крызіс рэфармацыйнага руху ў ВКЛ у канцы 16-1-й пал. 17 ст., пераход уплывовых феадалаў, патронаў пратэстанцкіх абшчын у каталіцызм садзейнічалі аслабленню рэфарма-цыйнага кнігадрукавання ў ВКЛ.

У1523 герцаг Альбрэхт Брандэнбургскі заснаваў друкарню ў Караляўцы, дзе ў 1547 выйшла першая кніга на літ. мове - лютэранскі катэхізіс «Прос-тыя словы катэхізіса» гА.Мажвідаса. У ёй, акрамя катэхізіса, змяшчаліся першы літ. буквар і гімны. Пераклад гімнаў быў зроблены выкладчыкамі Каралявецкага ун-та к.Кульвяцом і С.Рапалёнісам. У далейшым развіцці літ. пісьменства і пашырэнні асветы на этнічных літ. землях значную ролю адыгралі выдадзеныя ў друкарні Віленскай акадэміі першыя літоўскія кнігі на тэр. ВКЛ - «Катэхізіс» Я.Лядэсмы (1595) і «Кароткі спосаб паспавядацца ад грахоў» у перакладзе з польскай мовы АДаўкшы. Тут жа была апублі-кавана і найб. грунтоўная праца Даўкшы - літ. пераклад «Пасцілы ката-ліцкай» (1599) польскага тэолага Я.Вуека.

Прыкметны ўклад у развіццё асветы ў ВКЛ зрабілі І.Фёдараў і П.Мсціс-лавец, якія перабраліся з Масквы ў ВКЛ і пры падтрымцы гетмана Р.Хад-кевіча выдалі ў яго маёнтку Заблудава «Евангелле вучыцельнае» (1569) і «Псалтыр з Часаслоўцам» (1570). Пазней Фёдараў працягваў выдавецкую дзейнасць у Львове і Астрогу, дзе надрукаваў «Азбуку» (1574, Львоў; 1578, Астрог), першую поўную слав. Біблію кірылічнага шрыфту, т.зв. «Астрож-скую біблію» (1581). Мсціславец па запрашэнні кнігавыдаўцоў Мамонічаў адрадзіўу Вільні кірылічнае кнігадрукаванне. У выніку ўскладнення сац.-паліт. умоў, палітыкі абмежавання брацкага кнігадрукавання гал. цэнтры кірылічнага кнігадрукавання з 2-й чвэрці 17 ст. перамясціліся ў Магілёў і Куцейна (каля Оршы). Творчыя ўзаемасувязі народаў ВКЛ адбіліся ў дзей-насці вандроўных друкароў С.Собаля (працаваўу друкарнях Кіева, Куцейна, Магілёва), М.Слёзкі (Вільня, Львоў), П.Д.Люткевіча (Менск, Угарцы, Луцк). Пэўнае развіццё ў 17-18 ст. атрымала уніяцкае кнігадрукаванне ў Вільні пры базыльянскім Троіцкім манастыры і ў Супраслі. Супрасльская друкарня да пач. 19 ст. надрукавала больш за 120 кірылічных выданняў і каля 300 лацінска-польскімі шрыфтамі.

Асвета ў ВКЛ у 2-й пал. 17-1-й чвэрці 18 ст. развівалася ва ўмовах практычна абса-лютнай манаполіі клерыкалізму. Асн. тыпам агульнаадук. школ сталі навучальныя ўста-новы розных каталіцкіх манаскіх ордэнаў. Замест беларускай афіцыйнай мовай ВКЛ стала польская. Спынілі працу бел. школы і друкарні. Публікавалася пераважна рэліг.-схаластычная л-ра, свецкія кнігі выходзілі даволі рэдка. Рэаніміравалася тэлеалагічнае разуменне гісторыі, якое найб. яскрава выявілася ў гіст. і рэліг.-маралізатарскіх творах прафесара Віленскай езуіцкай акадэміі В.Тылькоўскага (1624-95). Разам з тым пачаў фарміравацца і антысхаластычны падыходда працэсу адукацыі (прафесары філасофіі Віленскай акадэміі А.С.Кміціці М.Карскі). Асэнсоўвалася пазітыўная роля навукі і асветы ў цэлым. Пачалі выходзіць перыяд. выданні (каралеўскі прывілей на гэта ВКЛ атрымала ў 1757). Неабходнасць вырашэння актуальных праблем сац.-эканам. развіцця абумовіла спробы карэннай рэформы сістэмы адукацыі і арганізацыі школьнай справы. Канкрэтна-практычныя захады ў гэтым кірунку рэалізаваліся ў дзейнасці Адукацыйнай камісіі.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Асвета ў ВКЛ

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.