БЕЛАРУСЬ (последнее)
Іудзейскае і мусульманскае веравызнанне ў ВКЛ
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Першыя дакладныя звесткі аб пасяленні яўрэяў-іудаістаў на землях ВКЛ вядомы з прывілея 1388 вял. кн. Вітаўта, дадзенага яўр. абшчыне Берасця. Да 1389 такія прывілеі атрымалі таксама яўр. абшчыны ў Горадні, Луцку, Троках, Уладзіміры-Валынскім. У цэнтр. і ўсх. Беларусі яўрэі рассяліліся з 16 ст. Тады пачалося будаўніцтва мура-ваных і драўляных сінагог, якія былі ў кож-ным мястэчку і па некалькі ў кожным го-радзе. Акрамя сінагогу многіх населеных пунктах існавалі і невял. малітоўныя дамы. У іудаізме не было такой разгалінаванай іерархіі, як у каталіцызме ці праваслаўі. Яўр. абшчыны ВКЛ і Польшчы мелі ўнут-ранае самакіраванне. Асн. духоўныя функ-цыі ажыццяўлялі рабіны, якія выбіраліся яўр. абшчынай і разам са старшымі адказвалі за ўсе сінагагальныя справы. У мясцовых актах рабіны нярэдка наз. дактарамі, а культавыя ўстановы - школамі. Акрамя бога-служэння, пропаведзяў.тлумачэння Бібліі, выканання рэліг. рытуальныхабрадаў, рабіны ўзначальвалі ешыботы (школы для моладзі), юрыд. ўстановы, уваходзілі ў кіраўніцтва абшчыны, выконвалі інш. адм. абавязкі. Гал. рабіны кіравалі абласнымі абшчынамі. Разам з абранымі прадстаўнікамі акруг яны ўваходзілі ў вярх. орган яўр. самакіравання ВКЛ - Літоўскі ваад. У16 ст. былі зроблены спробы цэнтралізаваць і падначаліць аўта-номную арг-цыю яўр. абшчын ВКЛ. У 1514 Жыгімонт I Стары выдаў прывілей берас-цейскаму яўрэю Міхелю Язофавічу, які даваў яму шырокія правы «старшага» ўсіх яўр. абшчын, асабліва ў судовых і сац.-эканам. сферах. Абшчыны выбіралі таксама кантараў (спевакоў), рэзнікаў і інш. служак. У 18 ст. з Валыні ў ВКЛ пачала пранікаць новая містычная рэліг. плынь -хасідызм. Хасідскія лідэры - цадзікі (святыя, праведнікі) - у адрозненне ад рабінаў лічыліся пасрэднікамі паміж вернікамі і Богам, цудатворцамі і празорцамі. Духоўныя функцыі ў нешматлікіх абшчынах караімаў (галоўная ў Троках) выконвалі хазаны - кантары, якія адначасова былі спавядальнікамі. У сваёй царк.-рэліг. практыцы караімы, як і пратэстанты, абапіраліся на біблейскія рэліг. традыцыі. Пасля далучэння земляў ВКЛ да Расіі іудзейскае веравызнанне ўзаконена Палажэннем аб яўрэях 1804 (за абшчынамі захоўвалася права выбару рабіна на 3 гады, якога павінен быў зацвярджаць губернатар).
Іслам суніцкага толку вызнавала та-тарскае насельніцтва ВКЛ. Упершынютатары з'явіліся тут, відаць,у 13 ст., калі яны былі яшчэязычнікамі. Масавае пранікненнетатараў-мусульман пачалосяўканцы 14 ст., калі вял. кн. ВКЛ Вітаўт запрасіў іх на вайсковую службу. Значныя абшчыны татараў з мя-чэцямі ў 15-16 ст. існавалі ў Лукішках і Сарака Татарах (каля Вільні), Некрашунцах (каля Воранава), Троках, Новагародку і інш. гарадах і мястэчках. Мячэці былі асн. культавымі цэнтрамі мусульманскіх прыходаў (джаміятаў) і абслугоўваліся муламі (імамамі), якія ажыццяўлялі розныя духоўныя і судовыя функцыі, вялі метрыкі, правілі службу. Памочнікамі мулаўбылі муэдзіны, якія склікалі вернікаў у мячэць, гучна чыталі малітвы і г.д., атаксама годжыіякія вучылі дзяцей Карану. Богаслужэнне вялося на арабскай, пропаведзі - на цюрк-скай (пазней на старабел.) мовах, а некат. рэліг. кнігі ў 16-18 ст. пісалі арабскім пісь-мом на старабел. і польск. мовах. Мулы прыбывалі з Арды, Крыма, некат. атрым-лівалі духоўную адукацыю ў Турцыі. Люб-лінскі сойм 1569 пацвердзіў права татар-скага насельніцтва на будаўніцтва мячэцяў і падрыхтоўку мусульманскага духавенства для найб. значных пасад за межамі дзяр-жавы. Спробы Атаманскай Порты (Турцыі) кіравацьдзейнасцю мусульманскага духавен-ства ВКЛ абмяжоўваліся. У1672 кароль Ян III Сабескі забараніўтатарам ВКЛ прымаць фетвы - духоўныя наказы з Турцыі (султан адначасова лічыўся халіфам - духоўным кіраўніком усіх мусульман). Пэўныя судова-рэліг. функцыі ў ВКЛ належалі кады -старшаму мусульманскаму суддзі ў ВКЛ. У16-18 ст. на тэр. Беларусі і Літвы дзейнічала каля 20 мячэцяў. Пасля далучэння тэр. ВКЛ да Расіі прававое становішча мусульман і іх духавенства рэгулявалася агульнарас. заканадаўствам аб мусульманах. Мусульмане Беларусі і Літвы былі падпарадкаваны Таўрычаскаму духоўнаму праўленню.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 11 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Іудзейскае і мусульманскае веравызнанне ў ВКЛ
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292073206 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций