БЕЛАРУСЬ (последнее)
Пратэстанцкія цэрквы ў ВКЛ
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
У ВКЛ пратэстанцтва пашырылася з 16 ст. ў перыяд Рэфармацыі ў выглядзе лютэранства, кальвінізму, антытрынітарызму і інш.
Лютэранства ў ВКЛ пачало пранікаць у 1520-я г. з Лівоніі і з Усх. Прусіі. Трапляла і непасрэдна з Германіі праз студэнтаў з ВКЛ, якія навучаліся ў ням. ун-тах, асабліва ў Лейпцыгскім. Першым значным прапаведнікам лютэранства ў ВКЛ быў А.Кульвец, які выкладаў вучэнне Лютэра ў сваёй школе ў Вільні. У 1544 ва Усх.Прусіі быў адкрыты пратэстанцкі Кёнігсбергскі ун-т, які значна паспрыяў распаўсюджванню лютэранства ў ВКЛ і Польшчы. Тут было заснавана некалькі кафедраў з навучаннем на польскай, літ. і старабел. мовах, устаноўлена некалькі стыпендый для выхадцаў з Беларусі, Літвы і Польшчы (сярод выпускнікоўун-та прадстаўнік Рэ-фармацыі на Беларусі к.Волан), друкавалася пратэстанцкая л-ра. 3 сярэдзіны 1550-х г. лютэранскія суполкі з'явіліся ў Вільні, Менску, Слуцку і інш. У канцы 16 ст. на тэр. ВКЛ было ад 5 да 8 суполак. Лютэ-ранства было пашырана сярод гараджан,у меншай ступені сярод шлях-ты. Гал. кіруючым органам лютэранскай царквы ў ВКЛ была выбраная на сінодзе (з'ездзе) Літоўская кансісторыя на чале з прэзідэнтам (пазней суперінтэндантам). У час рэліг. ганенняўу 17-18 ст. лютэране супрацоўнічалі з кальвіністамі і праваслаўнымі, карысталіся падтрым-кай Прусіі і Расіі; колькасць вернікаў у гэты перыяд значна скараці-лася. Пасля далучэння зямель ВКЛ да Расіі евангелічна-лютэранская і евангелічна-рэфармацкая цэрквы былі падначалены імператару і Генеральнай еванге-лічнай кансісторыі ў С.-Пецярбургу, а лютэране - Курляндскай евангелічна-лютэранскай кансісторыі (да 1803 існавала Віленская лютэранская кансісторыя, якой падпарад-коўваліся 15 прыходаў Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губ.).
Гал. сац. базу кальвінізму складалі магнаты, а таксама шляхта і частка гараджан. Пачатак яму ў ВКЛ паклаў віленскі ваявода М.Радзівіл Чорны, які ў 1553 заснаваў у Берасці першы кальвінскі збор з друкарняй. У 1550-70-я г. кальвінізм прынялі Кішкі, Валовічы, Дарагастайскія, Хадкевічы, Саламярэцкія, Тышкевічы і інш. магнацкія роды. У 1563 кальвінісцкая шляхта была ўраўнавана ў правах з каталіцкай і праваслаўнай. Большасць збораў знаходзілася ва ўладаннях феадалаў і ўтрымлівалася за іх кошт. У буйных гандлёвых і рамесных цэнтрах (Вільня, Віцебск, Менск, Полацк і інш.) значную ролю ў кіраванні суполак адыгрывалі гараджане. Пры зборах існавалі шпіталі, школы, друкарні, дзе выдавалася л-ра на польскай і бел. мовах. Кальвіністамі былі асветнікі С.Будны, В.Цяпінскі (пазней перайшлі на пазіцыі антытрынітарызму). У 1560-я г. скла-лася арганізацыйная структура евангелічна-рэфармацкай царквы. Кальвіністы ВКЛ утварылі асобную Літоўскую правінцыю,якая падзялялася на 6 дыстрыктаў: Берасцейскі (Падляшскі), Віленскі, Жамойцкі, Завілейскі, Новагародскі, Рускі (пазней - Беларускі з цэнтрам у Менску). Вышэйшым органам былі сіноды (правінцыяльныя, а ў дыстрыктах партыкулярныя), у іх рабоце ўдзельнічалі духоўныя і свецкія асобы. Паміж сінодамі кіраўніцтва ажыццяўляў суперінтэндант. Цэнтр правінцыі знаходзіўся ў Вільні. Дыстрыкты кіраваліся сіньёрамі. На чале асобных збораў стаяла духавенства (пастары, прапаведнікі або міністры) і выбраныя са свецкіх асоб старэйшыны (сіньёры, прэсвітэ-ры), важную ролю адыгрывалі патроны суполак. У перыяд контррэфармацыібольшасць кальвіністаў перайшла ў каталіцтва, тыя, што засталіся, абмяжоўваліся ў правах. Пасля далучэння зямель ВКЛ да Рас. імперыі кальвіністы аб'ядналіся вакол Віленскага еван-гелічна-рэфармацкага Сінода (да 1840 - Літоўскі) і былі падпарадкаваны Генеральнай евангелічнай кансісторыі.
У 2-й пал. 16 ст. ў ВКЛ шматлікія абшчыны (уЛоску, Клецку,Любчы, Іўі, Новагародку) стварылі прадстаўнікі рэфармацыйнага руху - антытрынітарыі (вядомы таксама як арыяне, літоўскія ці польскія браты, пазней сацыніяне). Яны мелі свае органы самакі-равання, вялі выдавецкую дзейнасць, склікалі агульныя сіноды. Падзяляліся на 2 кі-рункі - памяркоўны і радыкальны. Антытрынітарыі зазналі ганенне каталіцкай царквы і артадаксальнага пратэстантызму. У 1647 іх друкарні і школы зачынены, а ў 1658-60 паслядоўнікі антытрынітарыяў выгнаны з Рэчы Паспалітай.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 11 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Пратэстанцкія цэрквы ў ВКЛ
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292073093 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций