БЕЛАРУСЬ (последнее)
Уніяцкаяцарква, грэка-каталіцкая царква ў ВКЛ
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Створанаўвыніку Берасцейскай уніі 1596, калі правасл. царква арганізацыйна аб'ядналася з рымска-каталіцкай на ўмовах падпарадкавання рымскаму папе і прыняцця каталіцкай дагматыкі пры захаванні правасл. абраднасці. Спробы ажыццявіць царк. унію ў ВКЛ рабіліся з пач. 15 ст. (гл. Канстанцкі сабор 1414-18). Фларэнційская унія 1439, падпісаная з боку Кіеўскай мітраполіі мітрапалітам Ісідорам, была адвергнута ў ВКЛ; аднак шэраг літоўска-новагародскіх мітрапалітаў былі яе прыхільнікамі, у т.л. Грыгорый Балгарын, Місаіл, Іосіф I. На Берасцейскім саборы 1596 большасць правасл. епіскапаў на чале з мітрапалітам Міхаілам Рагозам падтрымала унію. Новаўтвораная уніяцкая царква захавала свае структуры; усе правасл. епархіі, якія ахоплівалі бел. і літ. землі, сталі уніяцкімі (Пінска-Тураўская, Смаленская і Уладзіміра-Берасцейская епархіі, Полацкая архіепархія), а кіраўнікі уніяцкай царквы захавалі тытул мітрапалітаў кіеўскіх (гл. Кіеўская грэка-каталіцкая мітраполія). Дагматычныя, абрадава-літургічныя, іерар-хічныя і юрыд. асновы уніяцкай царквы вызначаны 33 «берасцейскімі арты- ^^^^^ куламі», прызнанне якіх было ўмовай для заключэння уніі. Артыкулы былі закліканы ліквідаваць дэзарганізацыю правасл. царквы ва ўсіх сферах духоўнага, матэрыяльнага і культ. жыцця і мелі выразную этнаахоўную накі-раванасць. Яны абгаворвалі дзярж. гарантыі памеснасці уніяцкай царквы, стваралі перашкоду яе лацінізацыі і паланізацыі, прадугледжвалі захаванне адм. самастойнасці і незалежнасці ад польскага касцёла, павышэнне сац. статуса епіскапата, захаванне ўсх.-візант. традыцыі. 3 пачатку заснавання уніяцкая царква сустрэла моцнае супраціўленне з боку правасл. духавенства і свецкіх людзей, пераважна мяшчан, чыя апазіцыйнасць праяўлялася ў розных формах - ад пратэстаў, соймавых дэбатаў, антыуніяцкай палемікі, дзейнасці правасл. брацтваў да рознага роду выступленняў аж да паў-станняў (Магілёўскае паўстанне 1618, Віцебскае паўстанне 1623). Уніяцкая царква пашырала свой уплыў шляхам стварэння ўласнай сістэмы асветы, праз палемічную літаратуру, кнігавыдавецкую дзейнасць, прапаведніцкае майстэрства, уніяцкія брацтвы, сродкамі мастацтва, заснаваннем сеткі храмаў і манастыроў, але не пазбегла прымусу. Уніяцкая царква карысталася ў літургіі царк.-слав. мовай і старабел. («рускай»), замацаванай у 1636 як мова казанняў. Палітыка правячых колаў Рэчы Паспалітай адносна уніяцкай царквы мела неадназначны, супярэч-лівы характар і неаднаразова мянялася са зменамі грамадска-палітычных абставін. 3 аднаго боку, улады падтрымлівалі уніяцкую царкву, бо яна адпавядала іх палітыцы цэнтралізацыі дзяржавы; з другога - жадалі зліць уніятаў з рыма-католікамі. Недапу-шчэнне уніяцкай іерархіі ў Сенат сведчыла пра прыніжаны статус уніяцкай царквы, стаўленне да яе дзяржавы як да другараднай. Нягледзячы на дэкрэт Кангрэгацыі прапаганды веры ад 7.2.1624, зацверджаны папам, шматлікія папскія булы і пратэсты грэка-каталіцкага духавенства, перавод уніятаў касцёлам у лацінскі абрад працягваўся ўвесь час існавання уніяцтва. Рэформы мітрапаліта Іосіфа Руцкага па ўмацаванні царквы і ўзвышэнні яе культ. ўзроўню (у т.л. стварэнне ордэна ба-зыльяні арганізацыя базыльянскіх школ), прыклад М.Смат-рыцкага, які прыняў унію, прывялі да росту паслядоўнікаў уніяцкай царквы. 3 1630-х г. на бок уніі сталі схіляцца сімпатыі шляхты ВКЛ. Аднак большасць паствы уніяцкай царквы ўвесь час складала сялянства. Асвячэнне іеруса-лімскім патрыярхам Феафанам у 1620 новай правасл. іерар-хіі ў Рэчы Паспалітай (епіскапы не былі дапушчаны на кафедры каралём Жыгімонтам III), падзел у 1635 культавых устаноў граматай Уладзіслава IV паміж праваслаўнымі і уніятамі зацвердзілі падзел усх. царквы на 2 легальныя кіеўскія мітраполіі - уніяцкую і праваслаўную. Спробы іх паяднання рабіліся на саборах 1629 у Кіеве і 1680 у Люб-ліне, скліканых па ініцыятыве уніяцкай іерархіі, але пра-ігнараваных праваслаўнымі. У 1630-я г. Руцкі выношваў праект стварэння на базе Кіеўскай мітраполіі патрыярхату, агульнага для правасл. і уніяцкай цэркваў, чым зацікавіў правасл. апанентаў, у т.л. мітрапаліта Пятра Магілу. Па-водле ананімнай рэляцыі, прадстаўленай у жн. 1647 у Рым для Кангрэгацыі прапаганды веры, на той час на тэр. Рэчы Паспалітай было каля 4 тыс. уніяцкіх і больш як 13,5 тыс. правасл. прыходаў. У час антыфеад. і нар.-вызв. вайны бел. і ўкр. народаў 1648-54 і вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 уніяцкая царква апынулася на мяжы гібелі. На тэрыторыі, занятай маскоўскім войскам, яе дзейнасць была забаронена. Факт падпарадкавання правасл. Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату ў канцы 17 ст. значна змяніў адносіны бел.-ўкр. грамадства да уніі,у якой многія ўбачылі аснову незалежнасці ад Расіі. Рост прауніяцкіх настрояў, унутраны раскол у правасл. царкве, адыход ад яе шляхты, спад палітычнага значэння казацтва разам з рэформамі мітрапалітаў Руцкага, А.Сялявы, Ц.Жахоўскага, Л.Кішкі па ўзвышэнні культ. ўзроўню уніяцкай царквы спрыялі павелічэнню яе аўтарытэту. Пасля Андросаўскага перамір'я 1667 урад Рэчы Паспалітай рэзка ўзмацніў падтрымку уніяцкай царквы. Каралі Міхал Вішнявецкі [1669-73] і асабліва Ян III Сабескі [1674-96] адкрыта паказвалі прыхільнасць да яе, хоць і захоўвалі пэўныя прывілеі праваслаўных. У канцы 17-пач. 18 ст. да уніяцкай царквы Рэчы Паспалітай былі далучаны Перамышльская (1692), Львоўская (1700) і Луцкая (1702) правасл. епархіі. Уніятаў тады стала больш, чым праваслаўных. Гэты працэс ішоў у значнай меры добраахвотна. У час Паўн. вайны 1700-21 уніяцкая царква значна пацярпела ад саюз-нага рас. войска: расправа з полацкімі базыльянамі ў 1705, разбурэнне Полацкага Сафійскага сабора ў 1710, спусташэнне базыльянскіх манастыроў, расправа з луцкім епіскапамД.Жабакрыцкім (у 1702 прыняўунію). Польскі карольАўгустІІбыўвымушаны
заступіцца за уніяцкую царкву перад ца-ром Пятром I. У 18 ст. адбывалася лаці-нізацыя уніяцкай царквы - перайманне насуперак «берасцейскім артыкулам» рымска-каталіцкай абраднасці. Гэта было вынікам польскай паліт., грамадскай і культ. экспансіі на «рускіх» землях Рэчы Паспалітай (крайнім праяўленнем гэтай экспансіі стаў «Праект аб знішчэнні Аб'яд-нанай Русі»). У ВКЛ лацінізацыя праяві-лася больш значна, чым на Украіне; яе пра-ваднікамі былі базыльяне, якія паходзілі з рымска-каталіцкіх шляхецкіх родаў. Гал. ролю ва уніфікацыі абраднасці на лац. ўзор адыграў Замойскі сабор 1720. Аднак пасля яго ва уніяцтве сталі выразна акрэс-лівацца 2 плыні: першая настойвала на за-сваенні вопыту і здабыткаў рымска-ката-ліцкай царквы, а другая не прымала замойскіх навацый і захоўвала старыя правасл. традыцыі, адстойвала чысціню абраду. За ўвесь перыяд дзейнасці уніяцкая царква зра-біла важкі ўклад у развіццё асветы, кнігадрукавання, бібліятэчнай, архіўнай справы, жывапісу, скульптуры, муз. і тэатр. мастацтва, выхавала шэраг выдатных царк. і гра-мадскіх дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, дзеячаў культуры. Напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай уніяты мелі тут 8 епархій з 9300 прыходамі, 10 300 святарамі, 4,5 млн. вер-нікаўі 172 манастыры з 1458 манахамі. На 1790 на бел. землях Рэчы Паспалітай уніятамі былі ад 2/з да 3Д насельніцтва (у сельскай мясцовасці да 80% беларусаў). У 1772-95 тэрыторыі, дзе пражывалі уніяты, апынуліся пад рас. і аўстрыйскай уладай і невял. коль-касць - пад прускім панаваннем. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай уніяты на далу-чаных да Расіі землях заставаліся ў складзе Полацкай архіепархіі на чале з Я.Сма-гаржэўскім і былі падпарадкаваны Ліфляндскай, Эстляндскай і Фінляндскай юстыц-калегіі. Адносіны уніяцкай царквы, як і каталіцкай, са свецкай уладай рэгуляваў дадзены каталіцкай абшчыне Пецярбурга «Рэгламент» 1769, які дапускаўсувязі з рымскім папам толькі па пытаннях веры. У1780-83 адбыліся значныя пераходы з уніяцтва ў праваслаўе. Па звестках магілёўскага правасл. епіскапа Георгія Каніскага, па яго епархіі яны склалі 414 573 чал. і 95 цэркваў. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай такім пераводам садзей-нічаў таксама указ 1794 «Аб устараненні ўсялякіх перашкод для павароту уніятаў да праваслаўнай грэчаскай царквы». Усяго, паводле звестак гісторыка Р.Я.Кіпрыяновіча, са жн. 1794 да сак. 1795 да праваслаўя было далучана 1483 111 украінцаў і беларусаў. У 1839 уніяцкая царква скасавана, духавенства і вернікі далучаны да праваслаўя.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 11 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Уніяцкаяцарква, грэка-каталіцкая царква ў ВКЛ
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292073004 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций