Рымска-каталіцкая царква ў ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2025)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Рымска-каталіцкая царква ў ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-11
Источник: http://library.by



Спроба арганізацыйнага афармлення рым-ска-каталіцкай царквы ў ВКЛ зроблена вял. князем Міндоўгам, які ў канцы 1250 ці 1251 прыняў каталіцкае хрышчэнне, а ў 1252 (паводле інш. звестак у 1253) каралеўскую карону. Восенню 1253 адбылося пасвячэнне ў літоўскія біскупы Хрысціяна і Віта. Хрысціян прадстаўляў крыжакоў і атрымаў па-свячэнне ад рыжскага арцыбіскупа. Вітбыў польскім місіянерам дамініканцам у Прусіі, яго пасвяціў гнезненскі арцыбіскуп. Місія Віта была няўдалай і фак-тычна Літоўскае біскупства не было арганізавана. Міндоўг адмовіўся ад ка-таліцтва, а Хрысціян выехаў за мяжу. Пасля княжання Міндоўга на тэрыторыі ВКЛ працягвалася місіянерская дзейнасць каталіцкага духавенства. У 1320-я г. дамініканцы і францысканцы мелі ў Вільні і Новагародку па аднаму кляштару, каталіцкія манахі былі пры дварах вял. князёў Віценя і Гедзіміна. Трывала рымска-каталіцкая царква замацавалася ў ВКЛ пры вял. кн. Ягайле, калі ён прыняў каталіцызм, хрысціў язычнікаў і заснаваў у 1387 Віленскае біскупства (у 1388 зацверджана папам) і першыя 7 парафій. Тэр. біскупства ахоплівала этнічныя літоўскія і большую частку бел. зямель, акрамя паўд.-заходніх з Берасцем і Пінскам, якія ўваходзілі ў склад Уладзімірскага біскупства. Некат. парафіі на ПдУ Беларусі належалі да Кіеўскага біскупства. Віленскае, Жамойцкае (створана ў 1417) і Інфлянц-і) ^ кае (створана ў 1621) біскупствы ўваходзілі ў Гнезненскую мітраполію, а 71 Уладзімірскае (у 1425 аб'яднана з Луцкім біскупствам) і Кіеўскае - у Львоўскую мітраполію. 3 1613 на ўсх. землях ВКЛ існавала Смаленскае біскупства (кананічна ў 1636-1798), таксама падпарадкаванае Гнез-ненскай мітраполіі. На мяжы 16-17 ст. у яе ўвайшло і Луцкае біскупства. Каля 1772 у Віленскім біскупстве было 429 парафій, 26 дэканатаў, 231 кляштар, ут.л. натэр. сучаснай Беларусі 259 парафій і 180 кляштараў26 манаскіх ордэнаў (19 мужчынскіх і 7 жаночых). Дзейнічалі кляштары жаб-рацкіх ордэнаў: францысканцаў, дамініканцаў, кармелітаў абутых, кармелітаў босых, бернардзінцаў, аўгусцінцаў (усяго 106 дамоў), ордэ-наў новай фармацыі 16-18 ст.: трынітарыяў, езуітаў, піяраў, місіянераў, марыянаў, баніфратраў, рахітаў і інш. У Віленскім ваяв. было 90 мужчынскіх і 10 жаночых кляш-тараў, у Берасцейскім - адпаведна 37 і 4, у Новагародскім - 28 і 8, у Менскім - 25 і 6, у Віцебскім - 21 і 6. Большасць кляштараў знахо-дзілася ў гарадах. Значным манаскім асяродкам была Вільня, якая каля 1772 займала 1-е месцаў Рэчы Паспалітай па колькасці ордэн-скага духавенства (774 чал.) і 3-е па колькасці кляштараў (22). Гал. патронам Віленскага біскупства быўабвешчаны св. Казімір. Часовы крызіс рымска-каталіцкай царквы ў перыяд Рэфармацыі змяніўся ўмацаваннем яе пазіцый у 17-18 ст. (гл. Контррэфармацыя). Гал. ролюў пашырэнні каталіцызмуў ВКЛ адыгралі ордэны манаскія. Яны распаўсюджвалі новыя формы рэлігійнасці і культу, актыўна зай-маліся місіянерскай і пастырскай дзейнасцю,апекаваліся шматлікімі парафіямі. Дзейнасць рымска-каталіцкай царквы спрыяла распаў-сюджванню зах.-еўрап. культ. ўплываўі пакінула прыкметны следу гісторыі і культуры, спрыяла развіццю навуч. устаноў і кнігадрука-вання, фарміраванню навук. кадраў, у галіне мастацтва прынесла культуру барока, культывавала традыцыі школьных тэатраў, грыга-рыянскіх спеваў, вакальна-інструментальнай музыкі. Манахамі былі вучоныя і дзеячы культуры Ф.Багамолец, Я.Багамолец, Б.Дабшэвіч, А.Каяловіч, Ж.Лаўксмін, К.Нарбут, Ф.М.Нарвойш, М.Пачобут-Адля-ніцкі, М.К.Сарбеўскі, І.Страйноўскі, С.Шадурскі, С.Б.Юндзіл і інш. У 1772 у выніку 1-га падзелу Рэчы Паспалітай да Рас. імперыі адышла тэрыторыя, на якой жыло каля 100 тыс. католікаў. Указам імпе-ратрыцы Кацярыны IIу 1773 было створана Бел. біскупства з цэнтрам у Магілёве; яе біскупу С.І.Богуш-Сестранцэвічу былі падпарадкаваны ўсе касцёлы і кляштары ў дзяржаве. Але стварэнне біскупства не было санкцыянавана рымскай курыяй. Імператарскім указам у 1783 замест Бел. біскупства было заснавана Магілёўскае арцыбіскупства, якое зацверджана булай папы Пія VI ад 15.4.1783. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795-98 замест абвешчанага скасаваным Віленскага дзейнічала Інфлянцкае біскупства з цэнтрам у Вільні, у 1798 Віленскае біскупства адноўлена. У 1795-98 зроблена спроба стварыць Пінскае біскупства (скасавана папскім нунцыем Л.Літам як некананічна ўтворанае).

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Рымска-каталіцкая царква ў ВКЛ

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.