Праваслаўная царква ў ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2025)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Праваслаўная царква ў ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-11
Источник: http://library.by



Хрысціянства ў яго ўсх. форме (з 1054 праваслаўе) уведзена на бел. землях у канцы 10 ст. як дзярж. рэлігія. Большасць даслед-чыкаў схіляецца да думкі, што заснаванне Полацкай правасл. епархіі - першай на тэр. Беларусі - адбы-лося ў 992. Гэта традыцыйна лічыцца пачаткам тут гісторыі правасл. царквы. У перыяд Кіеўскай Русі вызначыліся асн. сферы дзейнасці правасл. царк-вы, узнікла буйное царк. землеўладанне, сфармі-равалася епархіяльная структура, з'явіліся манас-тыры. Полацкая, Тураўская правасл. епархіі і інш., у склад якіх у розныя гады ўваходзілі бел. землі, былі падпарадкаваны Кіеўскай праваслаўнай міт-раполіі. Апошняя ў царк.-кананічных адносінах падначальвалася Канстанцінопальскаму патрыяр-хату. Цэнтрамі хрысціянізацыі былі гарады. У сель-скай мясцовасці поўная хрысціянізацыя адбылася к канцу 12-пач. 13 ст. (некат. даследчыкі адносяць канецгэтага працэсуда 2-й пал. 13 і наватда 14 ст.). У1303 у Галіцка-Валынскім княстве створана Галіц-кая праваслаўная мітраполія (існавала з пера-пынкамі да канца 14 ст.). 31316 у ВКЛ узнікла неза-лежная ад Кіеўскай мітраполіі (з пач. 14 ст. яе цэнтр у Маскве) Літоўская мітраполія. Да сярэдзіны 15 ст. Канстанцінопальскі патрыярхат, які не жадаў канчатковага падзелу правасл. царквы ВКЛ і Вял. княства Маскоўскага, прызначаў мітрапалітаўу Новагародак нерэгулярна, нягледзячы на просьбы вял. князёў ВКЛ. Пасля смерці першага літ.-новагародскага мітрапаліта Феафіла (1330) новы мітрапаліт не быў пастаўлены, епархіі ў ВКЛ вярнуліся пад уладу мітрапаліта кіеўскага ў Маскве. У1354 у ВКЛ прызначаны мітрапаліт Раман, якому падпарадкоўваліся 7 епархій натэр. ВКЛ і галіцка-валынскіх землях: Турава-Пінская, Полацкая, Галіцкая,Уладзіміра-Валынская, Луцкая, Холмская, Перамышльская. Пасля смерці Рамана (1362) патрыярх канстанцінопальскі аднавіў адзінства мітраполіі Русі. У 1415 па ініцыятыве вял. князя Вітаўта Новагародскі сабор абвясціў незалежнасць правасл. царквы ВКЛ ад Кіеўскай мітраполіі ў Маскве і Канстанцінопальскага патрыярхата. Аднак у 1420 літ.-новагародскі мітрапаліт Грыгорый Цамблак, не атрымаўшы прызнання ў правасл. свеце, страціў падтрымку Вітаўта; кіраўніком правасл. царквы ў ВКЛ пасля яго смерці прызнаны кіеўскі мітрапаліт (у Маскве) Фоцій. У1458 правасл. царква ў ВКЛ і Вял. княстве Маскоўскім канчаткова падзяліліся на 2 неза-лежныя адна ад адной мітраполіі: Кіеўскую з цэнтрам ў Новагародку (у 1472 мітрапаліт Грыгорый Балгарын атрымаў кананічнае прызнанне канстанцінопальскага патрыярха) і Маскоўскую (стала так афіцыйна наз. з 1459), а 12 мітрапалітаў правасл. царквы ў ВКЛ мелі тытул міт-рапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі.

На працягу стагоддзяў правасл. царква адыгрывала значную ролю ў культ. і грамадскім жыцці ВКЛ: развіцці школьніцтва, пашырэнні кніжнай навукі і пісьменства, вядзенні судаводства (справы, звязаныя з парушэннем царк. канонаў); духоўныя асобы часта выступалі да-радцамі князё'ў. У сярэдзіне 16 ст. ў Вільні было 17 цэркваў, у Нова-гародку - 10, у Берасці і Полацку - па 9, у Віцебску - 7, у Гародні і Слоніме - па 6, у Магілёве, Клецку і Слуцку - па 5. У 15-16 ст., калі вял. князі ВКЛ сталі актыўна спрыяць каталіцкай канфесіі, правасл. царква і правасл. свецкая знаць павялі барацьбу за свае правы. Яны дамагліся ад Ягайлы выдання прывілея 1432, які ўраўноўваў правасл. феадалаўу правах з католікамі і т.ч. аслабляўдыскрымінацыйны Гарадзельскі прывілей 1413. Прывілеем 1434 вял. кн. Жыгімонта Кейстутавіча «руская» знаць дамаглася саслоўнай роўнасці з католікамі, але па-ранейшаму абмяжоўвалася ў кіраванні дзяр-жавай. Вял. кн. Жыгімонт Аўгуст Віленскім прывілеем 1563 адмяніў Гарадзельскі пры-вілей і ў 1568 пацвердзіў гэта. Асн. палажэнні аб верацярпімасці да праваслаўных зафіксаваны ў акце Варшаўскай канфедэрацыі1573, які перанесены ўСтатут Вялікага княства Літоўскага 1588. У 1592 прынята каралеўская грамата аб тым, каб свецкія ўлады не ўмешваліся ў справы правасл. царквы. Асобнымі каралеўскімі граматамі ў 1592 зацверджаны правасл. брацтвы ў Менску і Берасці. У выніку Берасцейскай уніі 1596 правасл. царква апынулася ў цяжкім становішчы: большасць епіскапаў на чале з мітрапалітам Міхаілам Рагозам перайшла ва уніяцтва. Пачалося змаганне з уніятамі за храмы і манастыры. Спачатку праваслаўныя аб'ядноўваліся для сумеснай барацьбы разам з пратэстантамі, потым звярталіся за дапамогай да Масквы і ўсх. патрыярхаў, падавалі скаргі ў сойм і Трыбунал ВКЛ. У 1620 Украіну наведаў іерусалімскі патрыярх Феафан, які прызначыў правасл. кіеўскім мітрапалітам Іова Барэцкага і епіскапаў на епархіі, але кароль Жыгімонт III не дапусціў іх да кафедраў. Пасля падаўлення Віцеб-скага паўстання 1623, выкліканага дзеяннямі полацкага уніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча, становішча правасл. царквы пагоршылася, спроба правесці ў 1629 прымі-рэнчы з'езд праваслаўных і уніятаў не мела поспеху. У 1632, каб супакоіць правасл. казацтва Украіны і пазбегнуць паўстанняў з яго боку, кароль Уладзіслаў IV абвясціў пра стварэнне 3 новых правасл. епархій: Луцкай, Перамышльскай і Магілёўскай. Мітра-палітам кіеўскім быў прызначаны Пётр Магіла, пры якім адбывалася пэўнае адраджэнне правасл. царквы. У 1650 кароль Ян II Казімір вымушаны быў абвясціць пра поўную свабоду для вызнання і культу правасл. царквы. У1685 правасл. царква Рэчы Паспалітай была падпарадкавана Маскоўскаму пат-рыярхату. Урад Рэчы Паспалітай разглядаў гэта як парушэнне свайго суверэнітэту, та-му зноў пачаўуціск праваслаўных з мэтай далучэння іх да уніі. У18 ст. рабіліся спро-бы перадаць Бел. праваслаўную епархію полацкаму уніяцкаму епіскапу. Упартую барацьбу за захаванне правасл. царквы ў 2-й пал. 18 ст. вёў беларускі епіскап Ге-оргій Каніскі. У1768 пад націскам замеж-ных дзяржаў, у т.л. Расіі, сойм Рэчы Пас-палітай згадзіўся ўраўнаваць правы дысі-дэнтаў (пратэстантаў і праваслаўных) з католікамі. Аднак карэнныя змены ў ста-новішчы правасл. царквы адбыліся толькі пасля далучэння зямель усх. Беларусі ў 1772 да Рас. імперыі, дзе праваслаўе было дзярж. рэлігіяй. Каб паз-бегнуць новых падзелаў, урад Рэчы Паспалітай імкнуўся стварыць у краіне незалежную ад Расіі правасл. царкву, дзеля чаго была склі-кана Пінская кангрэгацыя 1791, аднак яе пастановы не былі выкананы. У гэты час на тэр. ВКЛ заставалася толькі 50 правасл. прыходаў, а ўсяго ў Рэчы Паспалітай каля 300 (300 тыс. прыхаджан). Пасля далу-чэння тэр. ВКЛ да Расіі тут пачала ажыццяўляцца палітыка уніфікацыі царк. структуры і паступовага замацавання правасл. царквы як пану-ючай.

У 2-й пал. 17 ст. ў выніку расколу Рускай правасл. царквы ўзнікла рэліг. плынь - стараабрадніцтва. Яе прыхільнікі - стараабраднікі (ста-раверы) - адмовіліся прызнаць царк. рэформы патрыярха Нікана і захоўвалі старую абраднасць. Яны падзяляліся на 2 буйныя гал. галіны - папоўцаў і беспапоўцаў. Першыя стаяць бліжэй да афіц. правасл. царквы, у іх ёсць свае святары і епіскапы,у 1846 яны стварылі Белакрыніцкую іерархію на чале з мітрапалітам. Больш радыкальныя беспапоўцы ўвогуле адмовіліся ад інстытута свяшчэнства (адсюль назва). Афіцыйную правасл. царкву яны лічаць ератычнай, якая тра-піла пад уладу антыхрыста. Кожная з гэтых галін падзяляецца на сагласы: у папоўстве - аўстрыйскі (Белакрыніцкая іерархія), веткаўскі, дыяканаўскі, епіфанеўскі і інш.; у беспапоўстве - паморскі, федасе-еўскі, філіпаўскі (спальшчыкі або марэльшчыкі), нетаўскі (спасаўскі), пастухоўскі (адамантавы) і інш. Прычынамі рознагалосся паміж імі сталі спрэчкі па пытаннях культу і адносінах да ўлад. Акрамя падзелу на сагласы існуе падзел на толкі. У ВКЛ старааб-раднікі сталі перасяляцца ў 1650-я г. з Памор'я і Ноўгарада. Беспапоўцы (паморцы, федасееўцы, з 1760-х г. філіпаўцы) аселі пераважна на паўн. землях: у Дынабургу, Бра-славе, Лепелі, Полацку, Себежы, Сянно, Веліжы, Віцебску, Копысі. У сваіх службах бес-папоўцы ў асноўным адмаўляліся маліцца за цара, не будавалі вял. і багатых храмаў, часта пераязджалі з месца на месца, што не давала магчымасці весці іх дакладны ўлік, былі больш адасобленымі і замкнёнымі. Папоўцы (і невял. колькасць паморцаўі феда-сееўцаў) пасяліліся на ПдУ ВКЛ - Магілёве, Чэрыкаве, Ветцы, Гомелі. Папоўцамі былі пераважна заможныя сяляне, рамеснікі, купцы. Найб. пасяленнем папоўцаў (і ўвогуле стараабраднікаў) было мяст. Ветка, вакол якога ў хуткім часе вырасла 14 слабод. У 2-й чвэрці 18 ст. ў Ветцы і слабодах было каля 40 тыс. жыхароў. На Гомельшчыне дзейнічалі ўплывовыя манастыры і скіты,якія адыгрывалі ролю манастыроў: Абрамаўскі, Веткаўскі, Іаасафаўскі, Пыханскі, Тырлаўскі мужчынскія манастыры, жаночы манастыр пры Спа-савай слабадзе каля Гомеля, скіты каля вёсак Агародня-Гомельская і Чыстыя Лужы. У 1735 і 1764 рас. войскі двойчы ажыццяўлялі т.зв. «выганкі» з Веткі і слабод; Ветку палілі, захопленых высялялі ў Сібір. Частка стараабраднікаў веткаўскага сагласу здолела ўцячы, пасяліўшыся ў Віцебску, Лепелі, Полацку і іх ваколіцах, каля Бабруйска і Бары-сава. У канцы 18 ст. па ініцыятыве царскіх улад узнікла новая плынь - адзінаверства, якое было ўмоўным аб'яднаннем стараабраднікаў з правасл. царквой: у імя саюзу з царквой стараверы прымалі ад яе законнае свяшчэнства, а царква дазваляла ім мець старыя абрады і кнігі. У 1794 пабудавана першая адзінаверская царква ў Гомелі на Спасавай слабадзе. На пач. 19 ст. стараабраднікаў на Беларусі было амаль удвая менш, чым перад выганкай 1764.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Праваслаўная царква ў ВКЛ

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.