БЕЛАРУСЬ (последнее)
Мяшчанства
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
У склад мяшчанства ўваходзілі людзі розных сац. катэгорый - ад простых і ўбогіх да гар. паспольства і патрыцыяту, розных нацыянальнасцей і веравызнанняў. Паводле прафесійных прыкмет у складзе мяшчанства былі разнастайныя рамеснікі (майстры, падмайстры, вучні), якія звычайна аб'ядноўваліся ў цэхі, пазацэхавыя рамеснікі (партачы), купцы (гл. Купецтва), крамнікі, прасалы, прадстаўнікі дробных гар. урадаў (вартаўнікі, брамнікі, бубністы, агнянікі, каты, магістрацкія слугі, у 18 ст. - возныя), а таксама пастухі, земляробы (асабліва ў мястэчках) і інш. У асобных гарадах (Віцебск, Полацк) да канца 16 ст. існавалі конныя мяшчане, якія неслі ваенную земскую павін-насць і па сац. і прававым статусе набліжаліся да шляхты.
Мяшчане мелі права на валоданне рухомай і нерухомай маёмасцю, што было зафіксавана ў актавых кнігах магістратаў і асобных дакументах (лістах, квітах, тастаментах і інш.), якія выдаваліся на рукі і захоўваліся ў асабістых архівах. У асобных выпадках мяшчане валодалі спадчынна, на правах арэнды ці заставы земскай уласнасцю, што рэгламентавалася спец. даку-ментамі, у т.л. каралеўскімі прывілеямі. Прававое становішча мяшчанства рэгулявалі нормы агульнадзярж. права: Статут ВКЛ 1588 (раздз. 3, арт 25, 35; раздз.4,арт. 68,69,92; раздз. 11,арт. 31,49; раздз. 12,арт. 6),соймавыя канстытуцыі і ўхвалы, а таксама ўласна гар. нарматыўна-прававыя акты: «Саксонскае люстра», вількеры, каралеўскія і прыватнаўласніцкія прывілеі гарадам,у т.л. магдэбургскія і набілітацыйныя, і інш. Каб пацвердзіць статус мешчаніна або стаць ім, трэба было прадставіць хросную метрыку і сведчанні (рэкамендацыі) 2 паважаных мяшчан, пасля чаго дакументы запісваліся ў спец. актавыя кнігі. Былі выпадкі залічэння ў склад мяшчанства збяднелай шляхты, а таксама атрымання шляхецтва мяшчанамі (найперш ураднікамі) Вільні, Магілёва, магчыма, Віцебска, Гародні і Дзісны. Мяшчане выбіралі дэлегатаў у Трыбунал ВКЛ і задворны асэсарскі суд. Мяшчане асобных гарадоў (Вільня, Магілёу) пасылалі паслоў (аблегатаў) на соймікі, соймы, да вышэйшых ураднікаў і караля.
Часам назва «мяшчане» ўжывалася ў адносінах да жыхароў замкавых, духоўных і прыватнаўласніцкіх юрыдык. Яны мусілі плаціць агульнагарадскія падаткі, але падпа-радкоўваліся юрысдыкцыі замкавага і інш. судоў. У дакументах 18 ст. мяшчанамі ці абывацелямі гарадоў называлі таксама яўрэяў і татараў. Для мяшчан характэрны зва-роты: «убогі»,«учцівы» (рамеснікі і паспалітыя),«славетны» (купцы і крамнікі),«шляхет-ны пан» (радцы і бурмістры), «ваша мосць пан» (войты). Пры ўпамінанні яўрэяў выка-рыстоўваўся тэрмін «няверны». Істотную ролю адыгрывала тытулатура гар. урадаў -пісар, рэгент, лентвойт, паспаліты (гмінны) і інш., якая паводле традыцыі ўжывалася пажыццёва.
Актавыя і рахункавыя кнігі гарадоў 16-18 ст. сведчаць пра добрую адукацыю мяшчан, нават рамеснікаў, якія вельмі часта ўдзельнічалі ў зборы падаткаў і вырашэнні разнастайных маёмасных спраў. Пры гэтым яны звычайна карысталіся бел. мовай, якая часам запісвалася пісарамі і рэгентамі, польскаю і вельмі рэдка лацінскаю. Мяшчанства мела даволі высокі ўзровень культуры, пра што сведчаць шматлікія помнікі матэрыяльнай і ду-хоўнай культуры. Інвентары,тастаменты і інш. даку-менты сярод разнастайнай маёмасці не толькі гар. патрыцыяту даволі часта згадваюць мастацкія, рэ-ліг. і прававыя друкаваныя кнігі, каралеўскія парт-рэты, абразы, гадзіннікі, родавыя гербавыя сыгнеты з каштоўных металаў і інш. мастацкія рэчы. Цэрквы, касцёлы і ўрадавыя ўстановы аздабляліся пры фін. дапамозеі непасрэдным удзеле мяшчан. Асобныя мяшчане,брацт-вы ці магістрат выступалі як мецэнаты, фундатары і калятары. Сярод мяшчан было шмат мастакоў, рэзчыкаў (сніцэраў) і злотнікаў, якія часам аб'ядноўваліся ў цэхі. Мяшчане ладзілі тэатральныя прадстаўленні, выступленні скамарохаў, батлейкі, на рэліг. і мірскія святы спявалі царк. спевакі, ігралі музыкі.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 11 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Мяшчанства
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292071428 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций