Народная кантрацэпцыя на Беларусі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Народная кантрацэпцыя на Беларусі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-09
Источник: http://library.by

Размова з Тацянай Валодзінай

Бальшыня народных казак - нашмат мудрэйшых за ўсіх мудрацоў - заканчваецца ня чым іншым, як вясельным пірам. Аказваецца, чалавек нараджаецца, каб як і ў жывёльным сьвеце, не перапыняўся, а доўжыўся чалавечы род. Але ж чалавек тым і розьніцца ад жывёлаў, што ягонае сэксуальнае жыцьцё не падпарадкоўваецца толькі працягу ў нашчадках. І таму грамадзтва здавён хвалявала праблема рэгуляваньня нараджальнасьці й, адпаведна, кантрацэпцыя, ці засьцераганьне ад непажаданых цяжарнасьцяў. Адзін з аспэктаў праблемы кантрацэпцыі для людзей мінулага й для сучаснага чалавека - мэдычны. Іншыя ж - з шэрагу рэлігіі, этыкі.

- Як зьвязаная гэтая праблема з народнай культурай, народнымі ўяўленьнямі?

- Найменш гэтая праблема для людзей мінулага была мэдычнай, хаця, безумоўна, жанчыны скарыстоўвалі й зёлкі, і іншыя рэальныя мэдычныя сродкі. Але ж народная мэдыцына ёсьць часткаю агульнай духоўнай, менавіта духоўнай культуры, бо грунтуецца яна на мітапаэтычных стэрэатыпах і схемах. Уключаліся ў агульны фальклёрны фон і перапыненьне цяжарнасьці, і забойства толькі народжаных немаўлятаў, і стаўленьне да такіх жанчын.

- Як засьцерагаліся ў сэксе беларускія сялянкі?

- Пачнем з парады, якую найчасьцей згадваюць вясковыя бабулі. Згодна зь іхнымі аповедамі, адзін са спосабаў народнай кантрацэпцыі палягаў у тым, што нявеста за вясельным сталом падкладвала пад сябе такую колькасьць пальцаў рукі, колькі гадоў не хацела мець дзяцей: два пальцы - тады два гады ня будзе, тры - тры гады й гэтак далей. З гледзішча сучаснага чалавека невытлумачальныя й нават сьмешныя захады. Але яны абсалютна зразумелыя ў рэчышчы мітапаэтычных поглядаў і магічных апэрацыяў. Так, сымболіка пальца зводзіцца да абазначэньня чалавека (згадаем - "адзін як перст"), і перадусім дзіцяці. Беларусы кажуць: "Якога пальца ня ўрэж, усё адно баліць", што паказвае на аднолькавую бацькоўскую любоў да ўсіх дзяцей у сям’і. Ну, а зьмяшчэньне ў прастору за сьпінай, пад сябе фактычна азначала выправу на той сьвет, у нябыт, і папярэджвала зьяўленьне адтуль дзіцяткі. Вось вам і кантрацэпцыя, няхай сабе й мітасымбалічная.

- Якія яшчэ сымбалічныя схемы рэалізоўвалі на практыцы вясковыя жанчыны?

- Увасабленьнем жаночае існасьці й здольнасьці да нараджэньня дзяцей ёсьць мэнструальная кроў. Трохі вады, што засталася пасьля мыцьця кашулі, заплямленай месячнымі, раілі выліць у замок, пасьля чаго замкнуць яго й выліць у студню. У такім разе дзяцейня будзе ніколі. Калі ж гэтыя захады толькі часовыя, замкнёны замок хавалі ў месцы, што вышэй чалавечага росту. Захацеўшы дзяцей, замок той абавязкова адмыкалі. Каб не нараджаць дзяцей, існаваў і такі абрад:

Вясковыя бабы, каб не раджаць болей, мылі свае сарочкі, на каторых кроў, а ваду лілі на гарачую печ у лазьні. А тады баба выходзіць, а з усіх бакоў дзяціныя галасы чуваць, і з плачам, з крыкам. А колькі галасоў - столькі б яна дзяцей магла мець. А так выпаліла.

Як вядома, раней дзіцячае месца, ці пасьлед, закопвалі ў хаце, дзесьці ля печы альбо на покуці. Калі каторая парадзіха не хацела больш мець дзяцей, дык адразу пасьля родаў прасіла бабку-павітуху закапаць пасьлед ніцма, пупавінаю ўніз. І тады, паводле законаў імітатыўнай магіі, гэтак жа мелі перавярнуцца нараджальныя магчымасьці жанчыны. Яшчэ адзін запіс:

Каторай бабе надаела радзіць дзеці, то трэ, каб пайшла на магілку дзіцячу й цыркнула наводлег сваім малаком.

- Ці хвалявалі праблемы кантрацэпцыі мужчынаў?

- Абсалютная большасьць запісаў паказвае на строгую закрытасьць такіх жаночых ведаў. Што да мужчынскага засьцераганьня, то існуюць толькі адзінкавыя запісы. Раілі асабліва схільным да прыгодаў кавалерам заўсёды насіць пры сабе ў кішэні два зьвязаныя накрыж кавалкі лучыны - і такой лучыны, што выпадкова (менавіта выпадкова!) акажацца падпаленай з абодвух бакоў.

- Якое традыцыйнае стаўленьне беларусаў да абортаў?

- Яднае й хрысьціянскую, і народную традыцыю безумоўнае асуджэньне кантрацэпцыі й таго, што сёньня называецца абортам. Яго разумелі як дзетазабойства. У фальклёры вядомая значная колькасьць апісаньняў пекла, дзе жанчыны, якія маюць на сабе такія грахі, вымушаныя есьці сырое мяса, піць кроў. Уражваюць таксама карціны, дзе распавядаецца, як іхныягрудзі смокчуць вужы ды іншыя гады. Цікава тут тое, што на людзкія грахі чуйна адгукалася прырода. У паданьнях не агаворваецца, наслалі стыхію Бог альбо дэманы - загубленыя душы. Яўна толькі, што на парушаную раўнавагу звычайна рэагуе ўвесь Сусьвет. Так, на Палесьсі шчыра верылі, што засуха, навальніцы бываюць пасьля таго, як пахаваюць на могілках няхрышчанае дзіця альбо адбудзецца ягонае забойства.

Баба, што не схацела гадаваць дзяцінку й замардавала - ці прыспала, ці ўтапіла - то ад таго й град бувае, і дождж сільны бувае. Раз замардавала баба дзіця й занесла ў другое сяло й паклала там у капну. І той дарогаю, як яна несла - град усё ішоў, цэлы год да восені і ўсё пабіў - і жыта, і ўсё, усё.

- А душы ненароджаных дзетак? Ці ня маюць яны хоць якую кампэнсацыю за свой загублены лёс?

- Як гэта ні дзіўна, не. Загубленыя да хрышчэньня ці праклятыя маткаю яшчэ ў чэраве дзяўчаткі становяцца кікімарамі. Галоўным чынам кікімары зьбіраюцца ў тыя хаты, дзе адбылося забойства дзяцей і паблізу якіх быў схаваны трупік. Праз сваю дзяціннасьць яны збольшага бясшкодныя й перашкаджаюць жыхарам хіба адной валтузьнёй. Але калі ў хаце жанчыны песьцяць сваіх дзяцей, кікімары не па-зямному, неяк асабліва ўздыхаюць. Так выказваюць яны зайздрасьць да чужое ласкі й недасяжнае жаданьне атрымаць такую ж.

- Дык чаму ж бязьвінныя душы становяцца дэманамі?

- Архаічнай сьвядомасьцю ўсе нябожчыкі як бы падзяляліся на дзьве групы: на тых, хто памёр сваёй, натуральнай, сьмерцю, і тых, чый век быў перарваны. Гэтыя няшчасныя ўсё адно як патрабуюць ад жывых працягу свайго існаваньня й спаўненьня жыцьцёвага шляху. Чым раней абарвалася жыцьцё, тым больш агрэсіі ў дачыненьні да жывых прыпісвалася такому нябожчыку. Відавочна, да гэтай, шкоданоснай, групы адносіліся й душы загубленых немаўлятаў.

- Несумненна, жанчына перажывае велізарнае псыхалягічнае напружаньне пасьля зьнішчэньня ўласнага дзіцяці. Як разьвязвае народная творчасьць гэты ўнутраны канфлікт? Якая помста чакае жанчыну?

- Беларусы ведалі: не заўсёды вытрымлівае жанчына такі душэўны цяжар, зрываецца й засільвае сама сябе. У народных паданьнях - топіцца й становіцца расамахаю:

Расамаха - гэто ня зьвер, а якаясь нечысь. У нас людзі кажуць, што расамахаю робіцца жанчына, як яна зьнішчыць сваё дзіця й сама ўтопіцца. Я бачыў, як на бабровай хатцы сядзела голая жанчына з распушчанай касою, а на руках трымала дзіцятко. Палажыла яго на лано ды давай шчупа ковым грэбенцам расчэсваць валасы. А як пачула мяне, усхапілася сама, схваціла аберучкі дзіця ды шабулдых у ваду, толькі шчурачкі пашлі.

Важна тое, што народная мараль ня проста асуджае забойства дзіцяці. Няма жанчыне апраўданьня ні збоку соцыюму, ні сабе самой. Самагубства - ня проста пакараньне, гэта адзінае разьвязаньне псыхалягічнага крызісу. Застаецца падкрэсьліць, што ў традыцыйнай культуры беларусаў плянаваньне сям’і й адказнасьць за тое выходзіць па-за межы індывідуальнай, мацярынскай і пашыраецца на ўвесь род. Можна нават казаць пра калектыўную адказнасьць жанчын-мацярок за дзіцячыя душы, адказнасьць соцыюму за працяг роду, бо "Навошта лепшы клад, калі ў дзецях лад?"

Т. Валодзіна

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Народная кантрацэпцыя на Беларусі

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.