Азярное на Беларусі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Азярное на Беларусі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-09
Источник: http://library.by

АЗЯРНОЕ, археалагічныя помнікі - паселішчы каменнага, бронзавага і жал. вякоў каля в. Азярное Любанскага раёна Мінскай вобласці, на возеры Вячэра. Выявіў і даследаваў у 1985-1991 М.М.Крывальцэвіч.

Паселішча-1 за О,7 км на захад ад вёскі, на пясчаным узвышшы (памеры 250 х 150 м, выш. да 4,5 м) каля воз. Вячэра, ва ўрочышчы Дубное. На выдме паўн.-зах. часткі пагорка знойдзены крамянёвыя вырабы, фрагменты посуду эпохі бронзы і жалезнага веку. Тэрыторыя выдмы даследавалася паквадратнымі паверхневымі зборамі на пл. 548 м2. Вылучаецца комплекс матэрыялаў кудлаеўскай культуры мезалітычнага перыяду 8-5-га тыс. да н.э. Раскопы і шурфы плошчай каля 800 м2 закладаліся на паўд.-зах. і зах. ускраіне ўзвышша. На пляцоўцы памерамі 145 х 95 м выяўлены рэшткі паселішчаў каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў. Культурны пласт 0,6 м. Знойдзены крамянёвыя прылады (нажы, скрабкі, скоблі, праколкі, разцы, адбойнікі, рэтушоры, наканечнікі стрэл і інш.), кераміка ўсх.-палескага варыянта днепра-данецкай культуры з элементамі нёманскай неалітычнай культуры. Посуд вастрадонны з пукатым, часам рабрыстым тулавам, адагнутымі вонкі венчыкамі. Аздабленне: грабеньчатыя штампы, наколы, насечкі, лініі, "вусеневыя", лапчастыя, вузельчатыя, шнуравыя адбіткі. Для перыяду 2-й пал. 3-га - пач. 2-га тыс. да н.э. характэрны комплекс сярэднедняпроўскай культуры з элементамі шнуровой керамікі культуры і шарападобных амфар культуры, позняга этапу днепра-данецкай культуры. Выяўлены сляды наземнай пабудовы. Знойдзены каменныя (сякера-клін, абломкі шліфавальных плітак) і крамянёвыя вырабы (чатырохграннае шліфаванае долата, фрагменты шліфаваных сякер, трохвугольныя наканечнікі стрэл, нажы і інш.), абломкі посуду амфарнага тыпу, слоікавай формы, місак. Аздабленне складалася з лінейных штампаў, зубчатых адбіткаў, наколаў, шнуравых і "вусеневых" арнаментаў, пракрэсленых ліній. Выяўлены комплекс знаходак тшцінецкага культурнага кола, які мае лакальныя паўн.-палескія асаблівасці. Вылучаюцца абломкі гаршкоў, слоікавага посуду, місак. Паверхня посуду загладжавалася і ангабавалася, часта пакрывалася арнаментам ад венчыка да дна. Кераміка ў асноўным упрыгожвалася т.зв. "ружанцовым" арнаментам, радзей пракрэсленымі лініямі, наколамі. Тшцінецкая кераміка датуецца ад 1700/1600 да к. 2-га тыс. да н.э. Частка фрагментаў посуду мае аналагі на помніках лебядоўскай культуры позняга перыяду бронзавага веку. Знойдзена кераміка эпохі жалеза - мілаградскай культуры (з пукатым тулавам, высокай шыйкай, аздобленая "жамчужным" арнаментам) і рабрысты штрыхаваны посуд з выгнутымі шыйкамі.



Касцяныя вырабы (1-7, 9-12) і крамянёвы наканечнік стралы (8) мезалітычнага перыяду з паселішча-2Б Азярное.

Паселішча-2 за 0,8-1 км на паўднёвы захад ад вёскі, на пясчаным мысападобным выступе берага воз. Вячэра (паселішча-2А) і ў падводнай зоне возера (паселішча-2Б). Большая частка паселішча-2А разбурана пры будаўніцтве копанак у 1970-я г. Пры паверхневых зборах знойдзены кераміка і крамянёвыя вырабы каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў. Паселішча-2Б знаходзіцца насупраць паселішча-2А у донных адкладах воз. Вячэра. Злакалізаваныя пад вадой артэфакты збіраліся ў 1985-1991, калі на возеры вялася прамысловая здабыча сапрапелю. Глыбіня вады ў зоне залягання культ, рэшткаў дасягала да 1,5 м, магутнасць донных сапрапелевых адкладаў - 3,9 м. Артэфакты сустракаліся ў межах ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх сотняў метраў ад берага. Комплексы выпадковых знаходак з Азярнога-2Б складаюцца з 1150 фрагментаў керамікі, крамянёвага інвентару, рэшткаў костак і рагоў жывёл, больш чым 120 касцяных і рагавых вырабаў. Параўнальна-тыпалагічны аналіз знаходак дазваляе вылучыць мезалітычны і неалітычны комплексы. Пераважная большасць мезалітычных тыпаў касцяных і рагавых вырабаў мае аналагі ў яніславіцкай культуры, кунда культуры. Сярод артэфактаў вялікае значэнне належыць касцяным і рагавым вырабам. На некаторых з іх захаваліся гравіраваныя малюнкі з выявамі людзей і арнаментальнае аздабленне. У складзе керамічнай калекцыі налічваецца каля 1100 абломкаў неалітычнага посуду (прыблізна ад 100 пасудзін) усх.-палескага варыянта днепра-данецкай культуры. Каля 50 фрагментаў посуду маюць прыкметы шнуравой керамікі культуры. Кераміка паселішча-2Б датуецца 4- 3-м тыс. да н.э.

М. М. Крывальцэвіч.

Літаратура:
Крывальцэвіч М.М. Касцяныя і рагавыя вырабы каменнага веку з возера Вячэра // З глыбі вякоў. Наш край: гіст.-культурал. зб. Мінск, 1996. [Вып. 1];
Яго ж. Азярное 1 - паселішча эпохі бронзы на поўначы Палесся. Мінск, 1999;
Кривальцевич Н.Н., Симакова Г.И. Микрорегион озера Вечера (Предполесье Беларуси): основные этапы освоения и использования (по археологическим и пыльцевым данным) // ГАЗ. Мінск, 2004. № 19; Крывальцэвіч М.М. Гравіраваныя выявы і арнаментальнае аздабленне на касцяных вырабах з возера Вячэра.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Азярное на Беларусі

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.