Абакумы на Беларусі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Абакумы на Беларусі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-09
Источник: http://library.by



Паселішча за 1км на захад і паўдневы захад ад вёскі, пры ўпадзенні р. Сож у Дняпро, на мысападобным выступе тэрасы Сажа і Дняпра. Выяўлена К.М.Палікарповічам у 1926. У 1998-2000 М.М. Крывальцэвіч даследаваў 320 м2. Культ. пласт 0,6-0,9 м. Неалітычны перыяд прадстаўлены крамянёвымі вырабамі (нажы, скоблі, скрабкі. праколкі, рэтушоры і інш.) і керамікай. Майстры выкарыстоўвалі крэмень "сожскага" тыпу, крамянёвую сыравіну шэрага і бежавага колеру.

Найбольшую колькасць складаюць рэшткі крэменю першаснай апрацоўкі (адшчэпы, сколы, пласціны, лускавіны, абломкі, нуклеусы і інш.). Знойдзена больш за 1 тыс. фрагментаў неалітычнага посуду днепра-данецкай культуры з "вусеневым". лапчатым, грабеньчатым арнаментам, наколамі, ямкамі, насечкамі, круглымі ямкамі пад краем венчыка і інш., фрагменты са слядамі прыцірання ўнутранай паверхні, з грабеньчатымі расчосамі. Сярод матэрыялаў эпохі бронзы вылучаецца больш за 300 фрагментаў керамікі сярэднедняпроўскай культуры. Пасудзіны мелі параўнальна высокія, адагнутыя вонкі шыйкі, скошаныя ўнутр краі венчыкаў, выпуклыя тулавы і вузкія плоскія донцы. Аздаблялі лінейнымі штампамі, шнуравым, "вусеневым" арнаментам, пракрэсленымі лініямі. Асобныя фрагменты посуду сярэднедняпроўскай культуры маюць элементы арнаментальнага аздаблення, хараКтэрнага для культуры шарападобных амфар. Да матэрыялаў сярэднедняпроўскай культуры адносяцца крамянёвыя вырабы (фрагменты сякер, наканечнікі стрэл, нажы і інш.). Комплекс датуецца 2-й пал. 3-га - пач. 2-га тыс. да н.э. Вылучаецца больш за 20 фрагментаў шматвалікавага посуду культ. кола Бабіна позняга перыяду (2000- 1700/1600 да н.э.). Пасудзіны аздабляліся невысокімі наляпнымі валікамі трохвугольнай у разрэзе формы з пазногцевымі насечкамі. Да комплексу тшцінецкага культ. кола адносіцца кераміка, крамянёвыя і каменныя вырабы, рэшткі спаленага жытла са зрубнай канструкцыяй сцен. Захаваліся сляды паўн.-ўсх. (даўж. 6 м), часткова паўн.-зах. (даўж. 4,2 м) і паўд.-ўсх. (даўж. 4,9 м) сцен пабудовы. Ва ўсх. куце выяўлены рэшткі адкрытага агнішча, у межах якога знойдзена параўнальна вял. колькасць фрагментаў тшцінецкага посуду - гаршкоў, пасудзін слоікавых форм, мініяцюрных кубачкаў. Кераміка ў асн. мае характэрныя патоўшчаныя, са скошаным вонкі краем венчыкі. На шыйкі некаторых пасудзін налепліваліся валікі, наносіліся ямкі. Кераміка аздаблялася пракрэсленымі лініямі, рыскамі, наколамі і ямкамі, лінейнымі штампамі. Самы распаўсюджаны арнаментальны матыў - звісаючыя і заштрыхаваныя трохвугольнікі. Сярод знаходак: фрагменты глінянай абмазкі, рэшткі керамічных фігурак, керамічныя пацеркі. Адзначаюцца вырабы з крэменю, а таксама камяні з прышліфаванымі паверхнямі. Храналогія тшцінецкага перыяду вызначаецца 2-й пал. 2-га тыс. да н.э.

Курганны могільнік за 1 км на З-ПдЗ ад вёскі, на месцы паселішча эпохі неаліту і бронзавага веку. Уключае 26 паўсферычных насыпаў, парослых сасновым лесам, вакол іх прасочваюцца ямы-раўкі. Наяўнасць курганоў выяўлена ў час апытанняў, праведзеных Е.Р.Раманавым сярод мясц. насельніцтва на мяжы 19- 20 ст. Могільнік упершыню даследаваў К.М.Палікарповіч (1926), пасля яго тут працавалі інш. вучоныя, у т.л. М.І.Лашанкоў (1977). У 1963 Г.Ф. Салаўёва даследавала 2 курганы, адзін з іх утрымліваў інгумацыю (трупапалажэнне) на гарызонце, з бітым кругавым посудам. У 1997-2000 А.А.Макушнікаў даследаваў 17 курганоў, у якіх пераважалі інгумацыі ў ямах. Толькі аднаразова зафіксаваны поўная і частковая крэмацыя на гарызонце і трупапалажэнне на гарызонце. У шэрагу курганоў адзначаюцца рэшткі спаленых драўляных канструкцый у выглядзе зрубаў ці слупавых збудаванняў у 1 -2 вянцы. Рэшткі крэмацыі суправаджаюцца невыразнымі фрагментамі грубай раннекругавой керамікі. Жаночая інгумацыя на гарызонце ўтрымлівае шкляныя і каменныя пацеркі, металічную пацерку дрыгавіцкага тыпу, рэшткі кругавых гаршкоў. Трупапалажэнні і ня поўныя трупаспаленні арыентаваны на захад, некаторыя з невялікімі адхіленнямі. У болышсці пахаванняў прасочваюцца рэшткі драўляных (з дошак) трун. У плане яны мелі форму рам з выпускамі канцоў. Жалезныя цвікі не ўжываліся. У некаторых курганах пад адным насыпам пахаваны 2 і нават 3 чал. Большасць такіх пахаванняў рабілася адначасова, але ёсць і ўпускныя пахаванні (напр., рэшткі крэмацыі дапоўнены ўпускнымі інгумацыямі). Суадносіны мужчынскіх і жаночых пахаванняў прыкладна роўныя, ёсць пахаванні немаўлят разам з жанчынамі. Усе пахаванні суправаджаюцца кругавой керамікай. Звычайна ў магіле (альбо над ёй) знаходзіцца разбіты посуд (ніжнія часткі ці разнастайныя аскепкі). Шматлікія фрагменты керамікі прысутнічаюць у раўках вакол курганоў. Амаль уся кераміка мае клеймы. Пераважаюць кругападобныя кампазіцыі (акружнасці, у т.л. ўпісаныя, з кропкамі ў цэнтры, спічастыя, свастыкі і інш.). У мужчынскіх пахаваннях сустракаецца толькі кераміка. У жаночых трапляюцца ўпрыгажэнні, блізкія палянскай традыцыі Сярэдняга Падняпроўя, у ліку якіх: малыя шкляныя ці бронзавыя гузікі з вушкамі (1- 3 шт.), драцяныя скроневыя пярсцёнкападобныя кольцы з самкнутымі ці загнутымі канцамі, шкляныя пацеркі, металічныя пярсцёнкі, бранзалеты і інш. Прасочваюцца рэшткі жаночых лубяных галаўных убораў, на якіх мацаваліся скроневыя кольцы. Адзін убор мог утрымліваць ад 1-2 да 20 скроневых кольцаў. Адзначаецца асіметрыя ў іх размяшчэнні па розныя бакі галавы і наяўнасць кольцаў уздоўж цела (верагодна, частка іх насілася на косах). Могільнік належаў невялікаму сельскаму пасяленню, выкарыстоўваўся для пахаванняў у к. 10 -пач. 13ст. Большасць пахаванняў належыць да сяр. - 2-й пал. 12 ст. Падставай для найбольш позняга датавання магіл служыць знаходка бранзалета, які з'яўляецца танным перайманнем дарагіх гар. упрыгажэнняў-наручаў. У Вял. Ноўгарадзе такія наручы з'явіліся ў самым к. 12 ст.

М.М. Крывальцэвіч, А.А. Макушнікаў.

Літаратура:
Романов Е.Р. Археологический очерк Го¬мельского уезда (Могилевской губернии). Вильна, 1910;
Палікарповіч К.М.Дагістарычныя стаянкі сярэдняга i ніжняга Сажа (па досьледах 1926 г.) // Працы. Т. I. Крывальцэвiч М.М. Супольнасці Беларускага Палесся i лесастэпаў-стэпаў у эпоху брон¬зы: праблемы культурных сувязяў // Od neolityzacji do początków epoki brązu. Przemiany kulturowe w międzyrze¬czu Odry i Dniepru między VI i II tys. Przed Chr. Poznań, 2001. T. 2;
Ягож. Праблемы перыядызацыі i храналогіі эпохі бронзы на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі // ГАЗ. Мінск, 2006. Вып. 22.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Абакумы на Беларусі

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.