Беларускія плямёны. Севяране

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Беларускія плямёны. Севяране. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-09
Источник: http://library.by

Северская зямля. Наўсход ад Дзярвян а ўкраінскіх Палян, на левым баку Дняпра сядзелі Севяране альбо Север, Севера. "Селі на Дзясьне і па Семі і па Суле і назваліся Севера", - кажа пра іх Пачатны летапіс. Плямя гэтае займала басэйн Дзясны, апрача яе вярхоўя, што належыла да Смаленскае зямлі і было здаўна занята Крывічамі. "Вададзел Сожа й Дзясны адзьдзяляў яго ад Радзімічаў, вададзел Акі ад Вяцічаў, Дняпро быў заходняй граніцаю ад Палян" і Дзярвян. Северская зямля займала гэткія нядаўнія паветы: у басэйне Дзясны ў б. Чарнігаўскай губ. - Осьцерскі, Чарнігаўскі, Ноўгарад-Северскі, Старадубскі, Горадненскі, Навазыбкаўскі, Почапскі, часьць Мглінскага й Сураскага, Сосьніцкі, Кралявецкі, і ў б. Арлоўскай губ. - Трубчэўскі, Бранскі31 й Карачэўскі; у басэйне Сейма ў б. Курскай губ. - Пуціўльскі, Рыльскі, Льгоўскі, Курскі, і ў Чарнігаўскай - Канатопскі. Займалі Севяране таксама паўночную часьць губ. Палтаўскай.

Як сьветча дыялектолёгія, у паветах Бранскім а Карачэўскім да северскага жыхарства была прымешка Крывічоў.

У лепшыя часы северскай колёнізацыі, за Хазарскага гаспадарства, яны з канцавых сваіх селішчаў ля Сейма й Сулы пашыраліся на Данец і нат Дон. Арабскія пісьменьнікі кажуць пра чысьленае славянскае жыхарства ў Хазарыі. "3 усяго стаецца пэўным, што Славяне дзесь паміж V а X стг. займалі Ўздоньне і адно націск Печанегаў аслабіў іхнюю колёнізацу і прынучыў пераважную частку адысьці далей на поўнач"32. Але із Славян тут маглі быць адно Севяране. Данец зваўся Северскім33. "Яшчэ ў канцу XII стг. тут было места Данец, у каторым знайшоў сабе бясьпечнае прытулішча просьле адзінанцацьдзенных уцекаў з палавецкага палону Ігор Сьвятаславіч Северскі".

Найдальшай колёняй Северу на паўдзённым усходзе было места Тмутаракань ля Азоўскага мора. Пра северскасьць гэтае колёні сьветча "сталая сувязь Тмутараканя з Чарнігавам, каторая й на Русі прызнавалася справаю законнай. Першым ведамым ейным князям ё Імсьціслаў Валадзімеравіч (у вадзінанцатым стагодзьдзю), што задзіночыў пад сваёй уладаю Тмутаракань а Чарнігаў, і просьле яго Тмутараканям валодуюць галоўна чарнігаўскія князі, на ўсіх засталых, каторым удаецца часова ўзяць яго ў свае рукі, глядзяць як на ўзрушыцеляў праваў чарнігаўскага князя, і гэты йдзець на абарону свае ўлады. Тмутаракань прызнаецца спрадвечнай айчынаю ў родзе Сьвятас-лава Яраславіча.

Не дарма пяюн "Слова аб палку Ігоравым" выясьняе паход северскіх князёў 1184 г. жаданьням зьвярнуць Тмутаракань, што цяпер зацерты качаўнікамі і адарваны ад свае мітраполі. "Се бо два сокола с отня злата стола поискати града Тьмутороканя; а любо испити шеломом Дону".

Наапошку, на карысьць нашага дапушчэньня прамаўляе яшчэ адна акалічнасьць. У сьпісаньню местаў рускіх, зьмешчаным у Ускрысенскім летапісе, мянуецца Тмутаракань ля р. Остры, прытокі Дзясны, у Чарнігаўскім княсьцьве, а ведама, што аднолькавыя назовы вельмі часта ўказуюць на географічную альбо этнографічную блізіню іх люднасьці".

На левым баку Дняпра былі толькі Севяране. Украінскія плямёны ў старавеччу не займалі левага берагу Дняпра: Паляне й Улічы даходзілі на ўсходзе толькі да Дняпра. Пра Улічаў "выразьліва кажа старшая рэдакца летапісу ў вапавяданьню пра вайну зь імі Ігора: "I сядзелі Уліцы ля Дняпра ўніз і потым перайшлі межы Бог а Днестр і селі там". Хоць пры гэтым не сказана, на каторым баку Дняпра Уліцы сядзелі, але найпростшае разуменьня тэксту кажа, што яны сядзелі на тымжа правым баку, і нішто не прынукае адступаць ад такога выясьненьня".

Калі-б якія ўкраінскія плямёны былі на левым баку Дняпра, дык Севяране на сваім паўдню межавалі-б ізь імі, і северска-беларуская гаворкамела-б некаторыя рысы праміжныя, збліжаныя або аднолькавыя зь некаторымі рысамі ўкраінскімі, як гэта бывае на сумежных прасторах блізкіх моваў, тымчасам нічагу- сенькі падобнага няма ў беларускай мове Севершчыны; там, дзе яна захавалася, яна належа да сярэдняга дыялекту і ё такою, як ля Рагачэва, Барысава, Вялейкі і на паграніччу зь Лятувісамі. А дзеля таго што на ўсход ад Дняпра ня было Ўкраінцаў, дык адзінымі Славянамі там былі Севяране.

У Севяран былі гэткія месты: Ноўгарад-Северскі, Чарнігаў, Любеч, Старадуб, Трубчэўск, Бранск, Карачэў, Болдыж (нядаўнай Арлоўскай губ. ля м. Дзьмітраўска), Дамагашч, Пераяслаў, Пуціўль, Рыльск, Курск.

Беларускасьць Севяран сьцьвярджаюць тыя-ж альбо падобныя даныя розных навук, што й беларускасьць Дзярвян (гл. вышэй). На вялікай часьці зямлі старавечных Севяран (з большага кажучы, на поўнач ад Дзясны) дагэтуль захавалася звычайная беларуская мова; на іншай часьці, што падпала пад вялікі ўкраінскі ўплыў, у мове жыхарства захаваліся беларускія рысы, сьветчачы пра спрадвечную генэтычную прьшалежнасьць яе да мовы беларускае і пра такую-ж спрадвечную розьніцу ад мовы ўкраінскае37. Што Севяране, як і Дзярвяне і іншыя беларускія плямёны, чуліся нацыянальна апрычонымі ад Украінцаў, пра гэта сьветча іх гісторыя, што пабачым ніжэй. Гэтта адно зацемлю, што яшчэ ў шасьцьдзясятых гадох дзевятнанца-тага стагодзьдзя Украінцы звалі Севяранмі Беларусаў паўночнае Чарнігаўшчыны, зн. патомкаў старавечных Севяран. У часапісе "Основа" із жніўня 1862 г. ў вартыкуле "О городннцком наречии" (зн. аб горадненскім), падпісаным Лесяій, чытаем: "Самую поўнач губэрні (паветы: Сураскі, Мглінскі, Старадубскі й Навазыбкаўскі) занялі Беларусы, ведамыя ў жыхараў іншых паветаў губэрні пад іменям Лытвынов, Сіверян, Полісцев, Подзегун" (Адзьдзел XX, б. 47). Ляпей, як тут названыя Севяране, назваць Беларусаў немагчыма, бо тут маем агульна-беларускі нацыянальны назоў "Ліцьвіны", другі агульна-беларускі, але паходзячы ад характару краю, назоў топографічны "Полісцы", зн. Паляшукі, трэйці назоў пляменны "Севяране" і чацьверты назоўмянушка "Дзегуны" ад беларускага дзеканьня. Украінскі дыялектолёг К. Міхальчук таксама адзначае, што ўкраінскае жыхарства звала "Сіворянамі" Беларусаў Задзесеньня (прасторы на поўнач ад Дзясны).

Северскія страты на паўдні. Калі ў сьцяпох паўдзённа-ўсходняе Эўропы зьявіліся турска-татарскія качаўнікі, дык северскае жыхарства на сваім паўдні было імі вельмі парэджана. Часьць яго адступіла на поўнач Северскае зямлі, а часьць была выгублена. "У часе, калі пісаўся Пачатны летапіс, землі ля р. Сулы былі ўжо вельмі аслабленыя й спустошаны Печанегамі й Полаўцамі, так што словы пра северскую колёнізацу ля Сулы трэба баржджэй уважаць за ўспамін пра часы даўнейшыя, ізь сярэдзіны X стг. Ўжо Валадзімер пад канец X стагодзьдзя дзеля абароны ад Печанегаў не здаваляецца ставеньням цьвердзяў ля Сулы, але заразом ставе другую ліню ззаду яе ля Трубяжа й Сейму, і яшчэ трэйцюю - ля Остра й Дзясны: відаць, што на Пасульле ён шмат не спадзяваўся. Пад канец XI стг. Пасульле дзяржалася яшчэ цьвердзьмі, але было чыста спустошана - бо і ў самым Пераяславе Манамах із сваёй дружынаю бедаваў "ад вайны і ад голаду". У XII стг. Пасульле нанава колёнізавалася - галоўна бяссумлеву тою-ж старою севяранскаю люднасыпо".

Яшчэ большыя страты малі Севяране ад находу Татар у пал. XIII стг.

Але ўсё-ж такі, хоць вельмі парэджанае на паўдні, северскае жыхарства заставалася на ўсёй Северскай зямлі, ня вылучаючы р. Данца, а мо' нат і Дону. Пра гэта сьветча дыялектолёгія, у меншай меры гісторыя. Засталыя северскія колёні ля Данца, а хіба й Дону, далі з часам пачатак Донскаму казацтву.

Басэйн Сулы з парэджаным северскім жыхарствам быў у працягу XVII стг. колёнізаваны Украінцамі з правага боку Дняпра.3 гэтае прычыны ня ўсюдых на северскай тэрыторыі, дзе ё беларускія моўныя асаблівасьці, засталіся чыстыя патомкі старавечных Севяран. Знойдзем іх адно тамака, дзе ё беларускі антрополёгічны тып. Згодна з дасьледаваньнямі Ф. Валкова, беларускі антрополёгічны тып, а значыцца, і чыстыя патомкі Севяран ё на поўнач ад ліні, што праходзе ад Дняпра супроць Кіева ў прасьцінку паўночна-ўсходнім да бодкі, што ляжыць на паўдня ад м. Глухава, пасярэдзіне паміж Глухавам а р. Сеймам.

Адылі ў чарасьле, што праходзе ўздоўж менаванае ліні паўночным яе берагам беларуская мова на толькі запсаваная ўкраінскім уплывам, што яе цяпер трэба прызнаць пераходнай ізь беларускай асноваю і пасьлейшым украінскім наслаеньням.

Граніца паміж чыстай моваю беларускай а яе гаворкаю пераходнай праходзе гэтак: пачынаючыся на ўсходзе, у бодцы лежачай крыху на паўдня ад м. Глухава, граніца гэтая йдзець проста на заход да ўтоку Сейма ў Дзясну, адлі па Дзясьне да Остра, адгэтуль проста да Дняпра ля ўтоку ў яго Цецерава.

Што мясцовасьці, лежачыя паміж праведзенай ліняй і тэрыторыяй ізь беларускай моваю ўсімі прызнаванай за такую, заняты таксама моваю беларускай, сьветчаць наступныя рысы іх мовы:

1) аканьне;

2) адрозьненьне і а ы і зьмякчэньне сугукаў перад самагукамі пярэдняга раду, асабліва перад і: госьті, гаманіть, у некаторых мясцовасьцях гэтае прасторы захавалася яшчэ дзеканьне;

3) на цэлай прасторы ё зацьвярдзелае ц;

4) апрача дыфтонгаў у націсьненых закрытых складох, што ё беларускай рысаю супольнаю ўсім паўдзённа-палескім гаворкам, тут ё дыфтонгі пад націскам такжа ў складох адкрытых: вуосень, нуочы, вуочы, пуодалека, ё таксама дыфтонгі на месцу іншых самагукаў, а ня толькі на месцу о, е: віелца замест вілца;

5) ь у прыростках перад *jь перайшло ў ы: падыйде, здыйме;

6) ѣ перад складам ізь і не перайшло ў і: седіть;

7) д перад сярэднеязычным н і ль зьмякчаецца: радьня, сягодьні, што ё рысаю сярэдняга дыялекту беларускае мовы, да каторага належа й гаворка северская;

8) беларускі націск: па ваду, сакол;

9) прыстаўное в пераду, о і дыфтонгам із о: вутка, вуокны, вуосень, вуочы;

10) прыстаўное й перад і: йіншы;

11) да беларускіх рысаў трэба залічыць і нябыцьцё н перад займеням трэйцяе асобы па прыймёнах: у яго, із йім, із ёю, на йім;

12) нарастак -'усеньк- у прыметнікаў, займёнаў а прыслоўяў: нічагусенька, нікагусенька, памалюсеньку, паціхусеньку, чысьтюсенькі;

13) беларускія хормы вышшае ступені прыметнікаў а прыслоўяў: дужшы, вужшы, раніей, весяліей;

14) канчатак -ы, -і назоўнага й прымальнага скл. мн. л. спакменьнікаў ніякіх: вароты, курчаты, на вератёны; ё тут злуч да (а ня та, як у мове ўкраінскай); а пад уплывам злуча дату злучу так замянілася гукам д: як наработу дак загнецца;

15) ё тут і такая даволі новая рыса беларускае мовы, як й у наз. скл. займені ён: йон.

Таксама ё беларускія асаблівасьці ў слоўніку гэтае прасторы. За Курылай (там-жа) прывяду колькі такіх словаў (у дужках паданы словы ўкраінскія): аўторак (вівторок), які хатя, хто хатя, каторы хатя (який і т. д. завгодно), безгалуоўе, бывать (бувати), быть на ўміе (бути в думці), верабей (горобець), зрыэдку (зрідка), ігруша (грушка), луста (скиба хліба), маланка (блискавка), нуочы (у ночі), падзяўбать (подзьобати), пяю (співаю), пчала (бджола), тярплівы (терпеливий), угальля (вугілля), ліетась (у минулому році).

Ведама, на гэтай прасторы ё таксама беларускія рысы супольныя ўсяму паўдзённа-палескаму дыялекту, што займае паўднявую часьць зямлі старавечных Севяран, блізу ўсю зямлю Дзярвянскую і паўднёва-заходнюю часьць зямлі Дрыгвіцкай. Часьць гэных рысаў прыведзеная вышэй у варт. пра Дзярвян.

Ёсьць і іншьія сьветчаньні пра беларускі характар мовы раз-гляданае прасторы. Гэтак, А. Шафонскі, характарызуючы мову "Малой России" ў 1786 г. адзначае, што "Палесьсе, значыцца часьць Ноўгарад Северскага, Глухаўскага, Кралявецкага, увесь Погарскі, Мглінскі, Старадубскі, Сураскі, Навазыбкаўскі, заходняя часьць Сосьніцкага, Горадненскі пав. і сёлы Чарнігаўскага пав., лежачыя на правым беразе Дзясны, маюць траха ("почтн") такую вымову, як у Беларусі й Ліцьве". Тут важна тое, што ў пав. Горадненскім, у лежачай на правым баку Дзясны часьці Чарнігаўскага пав., у часьці Глухаўскага, Ноўгарад-Северскага, Кралявецкага й Сосьніцкага такая самая мова, як у паветах Погарскім, Мглінскім, Старадубскім, Сураскім і Навазыбкаўскім, бо ніхто не сумляваецца, што ў пяцёх апошніх паветах мова беларуская; што гэтая мова "траха такая, як у Беларусі й Ліцьве", дык цесна бяручы пра мову кажнага сяла можна сказаць, што яна "траха такая", як у суседнім сяле, хоцьбы іхныя гаворкі належылі да таго самага дыялекту і былі найбліжшыя да сябе.

Маскоўская Дыялектолёгічная Коміся на сваёй дыялектолё-гічнай мапе і ў "Очерку рус. диалектологии" мову блізу ўсяе разгляданае прасторы залгчае да пераходнае ад украінскае да беларускае, накш кажучы, Коміся прызнаець, што гэтая мова сваёю асноваю ўкраінская, але цяпер яна разьвіваецца ў прась-цінку мовы беларускае. Але мы бачылі, што Севяране беларускае плямя. Як давёў Растаргуеў у працы "Северско-белорусский говор", чыста беларуская мова на часьці зямлі старавечных Севяран ё патомкам іхнае мовы. Асноўныя асаблівасьці гаворкаў з тэрыторыі старавечных Севяран, як і Дзярвян, сьветчаць пра іх беларускае паходжаньне (гл. вышэй у варт. пра Дзярвян). 3 другога боку, Ганцоў (Діал. клас, б. 20 й 29) сусім пераконуюча давёў, што ўплыў ішоў з паўдня, з боку ўкраінскага, а не зь беларускага. Прычыны ўкраінскага ўплыву былі ў палітычным палажэньню Севершчыны, каторая ад 1667 (Андрусаўскае замірэньне з Масквою) належыла да аўтономнай - у расійскім гаспадарсьцьве - украінскае гатманшчыны, а пасьлей да 1918 г. належыла адміністрапыйна да Украіны. Часьць, пра каторую тут мова, належа да Украіны й цяперка. Не бяз значаньня тут і тое, што Севершчына адлучана толькі Дняпром ад Кіева, цэнтру ўкраінскага палітычнага й культурнага жыцьця. Дык няма сумлеву, што аснова ў мове Севершчыны - беларуская. Але калі мова разгляданае прасторы, у сваёй аснове мова беларуская, разьвіваецца, як сьцьвярджае Маск. Дыял. Коміся, у прасьцінку беларускім, дык гэта й ё жывая беларуская мова.

Крыніца: Станкевіч Я. Гістарычныя творы. - Мн.: "Энцыклапедыкс",2003.-776с.


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Беларускія плямёны. Севяране

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.