Беларускія плямёны. Дзярвяне

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Беларускія плямёны. Дзярвяне. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-09
Источник: http://library.by

Беларускія антрополёгічныя рысы
Беларускія этнографічныя рысы
Беларуская мова

Дуже багато е ще робити філологам, археологам, етнографам, аби положити підвалини... для вияснення історіі теперішноі границі украінськоі територіі на півночи, іі відносин до білоруськоі, та племінного підкладу тутешного розселення. Грушевськый. Іст. Укр.-Русі, I, б. 220.

Тэрыторыя Дзярвян прасьцягалася на ўсходзе да Дняпра, на левым беразе каторага былі ўжо Севяране, на поўначы да Прыпяці, на заходзе прыблізна да ракі Стыр (не далей); суседзьмі Дзярвян на поўначы й заходзе былі Дрыгвічы. На паўдні граніцаю Дзярвян была рака Ірпень, паўднявы бераг каторай займалі ўкраінскія Паляне.

Дзярвянскімі местамі былі: Іскарасьцень (цяпер Карасьцень), Вьручы (цяпер Аўруч), Мозыр, Тураў, Пінск.

Пра беларускасьць Дзярвян сьветчаць даныя археолёгіі, гісторыі15, антрополёгіі, этнографіі а дыялектолёгіі.

Старая тэрыторыя Дзярвян, як і Севяран, і апісаная вышэй паўдзённа-заходняя часьць дрыгвіцкай тэрыторыі, занята цяпер паўдзённа-палескім дыялектам, звычайна званым паўночна-ўкраінскім нарэччам.. Захавалыя дагэтуль галоўныя рысы гэтага дыялекту аднолькавыя або з усёй моваю беларускай, або зь яе паўдзённа-дыялектычнай групаю; некаторыя зь іх у цяперашнім сваім стане ё сынтэзаю старых беларускіх асаблівасьцяў і пасьлейшага ўкраінскага ўплыву. За ўкраінскім лінгвістым В. Ганцовам назаву некаторыя з гэных рысаў:

1) На месцу о, е ў нова-закрытых складох ё (або былі ўперад) дыфтонгі толькі ў націсьненых складох, аў ненацісьненых гэтыя гукі засталіся бязь зьмены (куол, але колок-колка). Таксама на месцу нь ё дыфтонг толькі пад націскам. Значыцца, тут ё накшы развой самагукаў ненацісьненых, чымся націсьненых, што ё галоўнай асаблівасьцю беларускае мовы, зь яе паўстала аканьне; а дыфтонгі пад націскам ё асаблівасьцю паўдзённага нарэчча беларускага.

2. Зацьвярдзелае р.

3. Канчатак -е ў спакменьнікаў ніякага роду, такіх, як кольле, гольле, жыцьце, тымчасам у мове ўкраінскай ё тут-а (-я): гілля, життя.

4. Канчатак прыметнікаў у назоўным склоне мн. л. -ы або -ые: багаты або багатые паны, а ня -і, як у мове ўкраінскай: багаті паны.

5. Хорма назоўнага скл. адз. л. мужчынскіх прыметнікаў на-ы (-і), а не на-ый (-ій); черствы хліеб, ліетні час.

6. Канчатак прызначальнага (давальнага) скл. адз. л. мужчынскіх спакменьнікаў на -у (-ю): аддаў грошы сусіеду, ковалю.

Ё ня мала тут і іншых рысаў, аднолькавых із рысамі беларускімі і накшых, супроцьлежных рысам украінскае мовы.

Менаваныя рысы паўдзённа-палескага дыялекту сьветчаць пра яго спрадвечную, генэтычную апрычонасьць ад мовы ўкраінскае (пр.: Ганцов. Діялект. клас, б. 27 а 64) і ў тым самым часе сьветчаць пра ягоную спрадвечную, генэтычную сувязь з моваю беларускай.

Сьветчаньні даных іншых навукаў пра беларускасьць Дзярвян будуць прыведзеныя ніжэй.

Як добра выясьняе кіеўскі летапісец, назоў "Дзярвяне" адзержыла гэтае плямя дзеля таго, што жыло ў лясох. 3 прыродаю зьвязаныя заняткі народу і ўсё ягонае жыцьцё. Адпаведна да гэтага вырабляецца й характар народу. 3 гэтае прычыны лесавыя народы сваім нацыянальным характарам супроцьлежныя народам сьцепавым. Старавечныя Ўкраінцы былі народам сьцепавым. Розьніцаю культурна-нацыянальнага тыпу Беларусаў а Украінцаў выясьняюцца спрадвечныя ўпорыстыя войны Дзярвян з украінскімі Палянмі. (Подле летапісу ад Кія да Сьвятаполка.) "Відаць, узаемная непрыязьнь Палян і Дзярвян належа да такога далёкага веку, што ўсякае шуканьне ейных сьлядоў у наш час павінна здацца трызьненьням. А тымчасам і дагэтуль, у паглядзе Украінца, патомка Палян (альбо спадкаемцы іхнае зямлі) на свайго суседа Паляшука, патомка Дзярвян і спадкаемцы іхнага імені, праглядае цень непрыязьні. Паляшук для Украінца або чараўнік, здольны на ліха, перакідаючы людзёў у ваўкі, або дурань, асьмееваны ў ванэкдотах. Яшчэ выразьлівей выглядае, у прадстаўленьню таго-ж Украінца, Ліцьвін (пад гэтым іменям разумеюць народ не запраўды літоўскі, але беларускі), зн. патомак Крывічоў а Дрыгвічоў, абзначаны ў яго пад агульным іменям Ліцьвіна. Зямля Літоўская дагэтуль Украінцу ё зямлёю чудосаў а чараўніцтва, як зямля Крыўская была краям чараўніцтва за Ўсяслава Полацкага"17. "Гісторык культуры яшчэ ў ськіцкую і нават даськіцкую эпоху можа згіцеміць на гэтай тэрыторыі, залежна ад яе географічных умоваў, два быты і два розныя культурна-аканаміцкія колёрыты жыцьця"18 - адзін ралейны, а другі сьцепавы й жывёла-гадавальны. "Гэтая зьява, што клала сваю пячаць на сьцягу зьмяняючых тут адзін аднаго народаў, асабліва зырка адбілася на Готах, каторыя ў сувязі зь географічнымі й культурна-аканаміцкімі ўмовамі жыцьця на дадзенай тэрыторыі, падзяліліся тут на дзьве групы, што адзержылі вельмі характарыстычныя назовы: усходнія - "Грэйтунгаў", сьцепавых, і заходнія - "Тэрвінгаў", Паляшукоў. Калі перадамо гэтыя назовы летапіснымі тэрмінамі, дык адзержым імёны - "Палян" і "Дзярвян". Адгэтуль сусім прыродна і ў гэтых нашых летапісных пляменных назовах і ў жыцьцю званых імі плямёнаў бачыць адбіцьцё даўнейшых гісторычна-культурна-географічных традыцыяў". Зь менаванага тый-жа аўтар "адзержуе магчымасьць дагадавацца", што "Дзярвяне" й "Паляне" маглі быць найстаршымі азначаньнямі "двух асноўных" славянскіх плямён, што "ў некаторы гісторычны мамэнт вытнуліся із сабою, адлі за вонкашнай перамогі Палян над Дзярвянмі, разьбіліся на сьцяг летапісных плямёнаў"19. Дзярвяне былі беларускім пляменям; дык подле менаванага ўвесь беларускі народ зваўся Дзярвянмі. Нельга сумлявацца, што ўсі Беларусы зваліся Дзярвянмі або Паляшукамі; уся Беларусь - Дзервамі або Палесьсям. Назоў "Паляшукі", "Палесьсе" цягнецца пераз усю гісторыю беларускага народу і захаваўся дагэтуль. У часе, калі пісаўся Пачатны летапіс, назовы "Дзерва", "Дзярвяне" малі два значаньні - вужшае, пляменнае, і шыршае, агульна-народнае. Значыцца, было так, які цяпер ёсьцека з назовамі "Палесьсе", "Паляшукі". Але Дзярвяне і наагул Беларусы ня толькі жылі сярод лесу, але й, высякаючы лес, рабілі пасеку, ляда, каторае й ураблялі; былі лядавымі ралейнікамі. 3 гэтае прычыны малі яшчэ адзін агульны назоў топографічны - Ляджанін. Бізантыйскі цэсар Кастанцін Порфірогенэт (905-959) у сваім твору "De administrando imperio" піша, што з паўночных плямёнаў печанескіх (Пацынакіты) адно набліжаецца да Русі, другое набліжаецца да краёў падуладных зямлі Рускай: Ульцынам, Дзервянінам, Лензенінам і іншым Славянам. У другім месцу Порфірогенэт піша Лензаніны (а па з). К. Порфірогенэт, разумеючы пад двума назовамі - "Дзервяніні" й "Лензаніні" - два плямёны, запраўды зваў імі тут адных і тых-жа Дзярвян. Гэта відаць із таго, што ня было іншага плямені з назовам блізкім да "Лензаніні", да каторага магло-б набліжацца печанескае плямя. Пра Лучан, каторых Грушэўскі выводзе ад назову места Луцка, запраўды ніхто ніколі ня чуў. А тымчасам тое, што Беларусы зваліся Ляджанамі (у старшым часе Ленджанамі), сьцьверджана сусім моцна ў дачыненьню да беларускіх Радзімічаў а Вяцічаў, пра што будзе гаворка ніжэй пры апісаньню гэтых плямёнаў. Гэты-ж назоў "Ляджане" згаджаецца з ралейніцтвам на лядах Дзярвян а іншых Беларусаў. Назоў "Ляджане" з часам шчэз.

Але апрача гэтых назоваў - "Дзярвяне" а "Ляджане", што вызначалі характар беларускага краю, быў у Беларусаў яшчэ агульна-нацыянальны назоў, што вызначаў радню, паходжаньне. Гэта быў назоў "Крывічы", што значыў "людзі аднае крыві", як слова "родзічы" значыла "людзі аднаго роду, народу" (родам зваўся даўней і народ). Тый-жа К. Порфірогенэт у другім месцу свайго твору кажа: "Лодкі прыходзяць да Константыно-полю з далёкае Русі, значыцца зь Немогарды (Ноўгараду), дзе сядзеў Свендостлаў (Сьвятаслаў), сын Інгораў (Ігораў), князя Русі, із замку Мілініскі (Смаленску), і зь Целючы (Любеч?), і Цернігогі (Чарнігава) і з Высегроде (Вышгараду). Усі яны плывуць далоў ракою Дняпром і зьбіраюцца да замку Кіоава (Кіева), званага Самбатас. А іхныя падуладныя Славяне, званыя Крывітэіні (Крывічы) а Лензаніні (Ленджане-Ляджане) узімку высякаюць у горах (дзерва на) лодкі, і абрабіўшы, як настане пара, калі растае лёд, спушчаюць іх у блізкія возеры. I калі спусьцяць у раку Дняпро, плывуць тэй ракою да Кіева; выцягнуўшы, выстаўляюць лодкі і прадаюць Русі". Тут Русь, ведама, Варагі (Норманы), а із Славян названыя толькі два плямёны - Крывічы а Ладжане, засталыя аднесены да "іншых". Прычына, чаму прыведзеныя тут у Порфірогенэта толькі два гэтыя назовы славянскіх плямён, відавочна тая, што гэтымі назовамі звалася найболыная колькасьць насельніцтва - увесь беларускі народ. Порфірогенэт ня мог знаць, што гэтыя два назовы абзначаюць адзін і тый самы народ; ён чуў два назовы і думаў, што кажны зь іх абзначае іншы народ.

Рэдка якога народу была такая трагічная гісторыя, як плямені Дзярвян. Дзярвяне з дагісторычных часоў вялі заўзятыя войны з украінскімі Палянмі. Пераможаныя гэтымі ў X стг., абдзіраныя імі, пазбаўленыя свайго гаспадарстваў пач. XI стг., яны бяссумлеву былі адцісьненыя й парэджаныя на сваім паўдні. Адылі аселае, ралейнае, спрадвеку прывязанае да свае зямлі жыхарства ня лёгка расстаецца із сваймі сялібамі. Дзеля таго адцісьненьне не магло йсьці далёка ў глыб дзярвянскае прасторы. Затое мусіла стацца вялікае параджэньне жыхарства на дзярвянскім паўдні. Парэджаныя мясцовасьці засяляліся пасьлей украінскімі колёністымі. Гэткаму пагляду адказуе пашырэньне беларускіх моўных рысаў на ўсёй даўнейшай тэрыторыі дзярвянскай, з паслабленьням іхнага стану чым далей на паўдня. Парэджанае дзярвянскае паўдня магло быць колёнізавана Ўкраінцамі ў X-XII стг. Але ўжо ў вапошняй чэцьверці XII стг. дачыненьне сілаў беларускіх а ўкраінскіх зьмянілася на карысьць Беларусаў і ціск украінскі на поўнач, у бок Беларусі, мусіў быць запынены. Па прылучэньню ў часе Люблінскае вуніі 1569 г. паўдзённа-заходняга Палесься да Украіны (адміністрацыйна, бо палітычна яно было прылучана да Польшчы) не магло быць там украінскае колёнізацы, бо яна йшла ў звольненыя ўперад Беларусамі ад Татар урадлівыя незаселеныя сьцяпы.

Дзеля менаванага чыстыя патомкі старавечных Дзярвян будуць не на ўсёй даўнейшай тэрыторыі дзярвянскай, але адно там, дзе пра гэта сьветча антрополёгічны тып насельніцтва. Прастору беларускага антрополёгічнага тыпу і беларускіх этнографічных асаблівасьцяў на старавечнай тэрыторыі Дзярвян а Севяран, вызначыў украінскі антрополёг і этнограф Воўк (Волков) у вышменаванай сваёй працы. I характарыстычна, што гэтая прастора наагул згаджаецца з прастораю шмат ляпей захавалых беларускіх моўных рысаў на паўдзённым Палесьсю, з прастораю гаворак, каторыя В. Ганцоў завець паўночна-ўкраінскімі, Маскоўская Дыялектолёгічная Комісія завець паўночна-маларускім нарэччам, а К. Міхальчук - палескім паднарэччам. Ф. Волкаў кажа: "Раўнуючы антрополёгічныя рысы аб Украінцах да лінгвістычных і нашыя мапы да лінгвістычнае мапы спад. Міхальчука, мы бачым, што прастора беларускіх уплываў (паўночнае чарасло) траха сусім чыста зыходзіцца з прастораю пашырэньня палескіх гаворак". Адныя антрополёгічныя рысы гэтае прасторы сусім аднолькавыя зь беларускімі, другія вельмі блізкія да беларускіх; невялічкія розьніцы могуць быць выясьненыя галоўна недакладнасьцяй памеру. Таковыя розьніцы сустракаюцца і ў цэнтры беларускае тэрыторыі. Тое, што сказана тутка пра беларускія рысы антрополёгічныя, адносіцца й да рысаў этнографічных гэтае прасторы (гл.: Волков, там-жа, б. 468, 470, 472, 515, й 516).

Згодна зь менаваным паўднявая граніца чыстых патомкаў Дзярвян пройдзе ад утоку ракі Ірпень у Дняпро ў прасьцінку паўночна-заходнім да бодкі супроць Чартарыйска на раццэ Стыр, дзе гэты з паўночнага прасьцінку паварачае на паўночны ўсход; пры гэтым на паўдня ад гэтае граніцы застаецца блізу ўвесь павет Кіеўскі а паўднявая часьць Радомысьльскага. Адлі ў прасьцінку паўночна-заходнім прыблізна да Валадавы йдзець паўднявая граніца патомкаў Дрыгвічоў.

Беларускія антрополёгічныя рысы

Як прыклады антрополёгічных і этнографічных беларускіх рысаў, я прывяду некаторыя месцы зь менаванай працы Ф. Ваўкова (лікі ў дужках паказуюць бачыны працы Ваўковае).

Пігмэнтаца. У сярэднім чарасьле (паласе) Украіны "вочы пераважна, з выняткам некаторых усходніх мясцовась-цяў, цёмныя, але колькасьць сьветлых, асабліва мешаных (шэрых) вачэй даець сябе моцна чуць і паказуе на этнічныя прымешкі, узрушаючыя аднастайнасьць агульнага цёмнага тыпу" (435). У паўдзённым чарасьле Ўкраіны "за выняткам Херсонскай губ., дзе бачым яўную перавагу мешаных вачэй... і часткава Кубані, дзе відаць хістаньне паміж мешанымі а цёмнымі вачамі... у ўсіх засталых мясцовасьцях паўдзённай Украіны мы знаходзім поўнае панаваньне цёмнае пігмэнтацы вачэй" (436).

"Украінскае жыхарства ў усёй сваёй масе траха аднолькавае - цёмнавалосае а цёмнавокае" (436).

Але "ў Радомысьльскім павеце Кіеўскай губ. 39,1% сьветлых, 34,7% мешаных а 26% цёмных вочаў. На Валыні яшчэ болей сьветлых вочаў (у паўночна-ўсходняй часьці 60,4% сьветлых, 2,3% мешаных а 37,2% цёмных, у паўночна-заходняй 60.0% сьветлых 9,2% мешаных а 30,7% цёмных" (433).

"Сьветлыя валасы й вочы, даволі рэзка агранічаныя географічна, сусім выясьняюцца суседнімі этнічнымі ўплывамі... калі не перавагу, то вельмі высокі працэнт сьветлавалосых а сьветлавокіх знаходзім у паўночным чарасьле Украіны, дзе ўкраінскае жыхарства надзвычайна цесна мяшаецца зь беларускім, зн. ўзноў такі даволі сьветлым (48% сьветлага тыпу, 31% мешанага а 21% цёмнага" (437).

Рост. "Што да росту ўкраінскага жыхарства, дык яно ўсімі, як старавечнымі, так і ноўшымі пісьменьнікамі... прызнаецца вышэй сярэдняга альбо высокім" (437). "Сярэдні рост Украінцаў наагул, на аснове прыведзеных у нас лікаў, раўняецца 1673 мм" (440).

"У паўночным чарасьле Ўкраіны найменшым ростам адзначаецца люднасьць усходніх паветаў Чарнігаўскай губ. па левым баку р. Дзясны (1649 мм). Адлі йдуць паўдзённыя паветы тае-ж Чарнігаўскай губ. (1659)27. За Дняпром, у Радомысьльскім пав. Кіеўскай губ. рост траха тый самы (1657), а на Валыні, у яе паўночна-ўсходняй а паўночна-заходняй часьцёх відаць некаторае паніжэньне росту (1643 й 1656 мм)" (437-438).

"Географічна рост разьдзяляецца пад уплывам у бальшыні этнічных умоваў" (440).

Беларускія антрополёгічныя рысы "Зварачаючыся йзноў да прыраўнальна галаўнога паказьніка ў паўдзённа-заходняй часьці Чарнігаўскай губ. і на паўночным усходзе Валыні, каторы таксама, як і іншыя этнічныя рысы люднасьці гэтых мясцовасьцяў, павінен залежыць ад прымешкі беларускага элемэнту, альбо, што можа ад недастатнага праніканьня Украінцаў у мясцовасьці, заселеныя ўперад Беларусамі" (444-445).

Характарыстычная гэткая зацемка Ваўкова: (У паўночна-ўсходнюю часьць Палтаўскай губ. была) "даўней іміграца Беларусаў а чарнігаўскіх Украінцаў... Антрополёгічна, подле назіраньняў Чыкаленкі й маіх люднасьць казацкіх сёлаў Палтаўскае губ. вельмі рэзка розьніцца ад былое прыгоннае люднасьці і сваім высокім ростам, і цямнейшай пігмэнтацай, і вышшым галаўным паказьнікам" (445).

Даўжыня ног. У жыхараў Холмскай губ. даўжыня нагі 48,8, у Лемкаў 48,0, у Падалян 48,3, у паўночна-ўсходніх Галічан 48,6, у Зьвенігародзкім а Тарашчанскім п. Кіеўскае губ. 49,1, у паўдзённа-заходніх Палтаўцаў 51,4, у жыхараў паўднявой часьці Падольскай губ. а Херсонскай губ. 48,0-48,1 (450).

Але на паўночнай Валыні 47,3, у Радомысьльскім пав. 47,4, у Аўруцкім пав. 47,8, у паўдзённа-заходняй часьці Чарнігаўскай губ. 47,9, у паўночных паветах Курскай губ. 47,9.

Беларускія этнографічныя рысы

Прывяду з Ваўкова прыклады і на некаторыя беларускія рысы этнографічныя. "Прынесеная зь Беларусі літоўская саха ўжываецца ў паў-ночных паветах Валыні, Кіеўскай і галоўна поўначы Чарнігаўскай губ.Э (468).

"Паўночна-валынскае ярмо ўжо ладне розьніцца ад агульна-ўкраінскага тыпу". Гэтае "ярмо, як хормаю, так і назовамі асобных часьцяў, сусім чыста аднолькавае зь беларускім (ярмом)" (470).

Восець - сушыць снапы ё толькі ў паўночных часьцёх Валыні а Чарнігаўскай губ. (472).

Хаты. "Як сьветча Шафонскі, што пісаў у 2-ой палавіцы XVIII стг., траха ўсі сялянскія хаты паўднявой Чарнігаўшчыны а ўсяе Палтаўшчыны былі плеценыя; подле словаў Дэля Фліза ў першай палавіцы XIX стг., у Сквірскім, Тарашчанскім і Ліпавецкім п. Кіеўскай губ. плеценых хатаў у сялянаў было шмат болей, чымся зь бярвеньня, дарма што лесу там даволі" (508).

"На заходніх усхонах Карпатаў у Вугорскай Русі, на "Зялёнай Букавіне", у Бэссарабіі, гэтыя беленькія хаткі Украінцаў, як свае, мяшаюцца з траха сусім чыста падобнымі хатамі Румынаў, і йшчэ далей і Сэрбаў, а болей на поўнач Славакоў а Чэхаў... Але ў паўночным чарасьле а Чарнігаўскай губ. белае крэйдавае пабяляньне ўкраінскіх хатаў замяняецца жоўта-гліняным, а яшчэ далей, на Палесьсю, як Валынскім, так і Чарнігаўскім, хаты зь бярвеньня і іх ня беляць... Цёмнашэрыя з прадымленымі нізкімі стрэхамі з драніцы хаты Паляшукоў... няўпрыцям траха зьліваюцца з будынкамі Беларусаў, розьнячыся ад іх адно некаторымі дэталямі" (515).

"...у паўднявых паветах Чарнігаўскае губ. мы бачым тый самы палтаўскі тын (хатаў), што розьніцца адно высокім а ценькім дзярвяным комінам; адлі паўначней тып хатаў пачынае ўжо памалу мяняцца, белая крэйдавая пабела сьценаў замяняецца жоўтаглінянай, адлі й сусім чэзьне, зьяўляюцца стрэхі з драніцы і наагул хаты памалу прымаюць беларускі тып. Мазаньне хатаў (знадворку) жоўтай глінаю сустракаецца зрэшта і ў тых мясцовасьцях поўначы Палтаўскае губ., куды перасяліліся цэлыя сёлы зь Беларусі а паўночных паветаў Чарнігаўскай губ. ...На поўнач ад Кіеўскай губ., зн. на Валыні, хаты маюць у паўднявых паветах тып чыста кіеўскі, адлі па меры падыходу на поўнач, пачынаецца чэзьненьне "астрэшкаў", а на поўначы Аўруцкага, Луцкага й Ковельскага паветаў чэзьне наапошку й пабела хатаў, зьяўляюцца хаты з драніцы, рэдчас нават двускатныя - беларуска-палескага тыпу" (516).

Орнамэнты. - Узоры вышываньня. "Геомэтрычныя хормы (вышываньня) пераважаюць у паўночным чарасьле Украіны, у сярэднімжа мы знаходзім траха вылучна мотывы расьлінныя... Бяссумлеўна, што монохромныя й бедна-геомэтрычныя орнамэнты вышыванак паўночнага чарасла Украіны вельмі блізка адказуюць таму, што мы знаходзім у Беларусаў і дзеля таго, без асаблівае небясьпечнасьці абмыліцца, могуць быць прызнаныя прыраўнальна найстаршымі" (570).

Пісанкі. "У паўночным чарасьле пісанкі... адзначаюцца геомэтрычным узорам, у сярэднім - пераважна расьлінным" (515).

Беларуская мова

Ня ўся тэрыторыя чыстых дзярвянскіх патомкаў занята цяпер беларускай моваю. Чыста беларуская мова толькі ў паўночным яе чарасьле, а ў часьці паўдзённай беларуская мова на толькі зукраінізаваная, што яна пачала разьвівацца ў прасьцінку ўкраінскае мовы, значыцца, тут, у паўднявой часьці маем мову, каторую ў расійскай лінгвістыццы прынята зваць пераходнай; у даным прыпадку гэта будзе пераходная мова зь беларускай асноваю і пасьлейшым наслаеньням украінскім. Граніца паміж чыста беларускай моваю і яе гаворкамі пераходнымі праходзе тут ад утоку р. Цецерава ў Дняпро ў прасьцінку паўночна-заходнім да Патапавічаў, Аўруцкага пав., скуль на Ракітна, што на паўночным заходзе ад Алеўска, ад Ракітна да Дубровіцы, скуль да Любяжа, ад каторага граніца йдзець косай ліняй да Міжырэчча за м. Белай Падляскай, так што праходзе 10-15 км на паўдня ад Белае Падляскае а Берасьця.

I на гэтай часьці прасторы дзярвянскіх патомкаў, прасторы, што паміж кадзе праведзенай граніцаю а нядаўнай адміністрацыйнай граніцаю б. Менскае губ. з былымі губэрнямі Валынскай а Кіеўскай ё не малы ўплыў украінскае мовы. Але тут апрача беларускіх рысаў, што наўсёй старавечнай тэрыторыі Дзярвян, з каторых колькі важнейшых было прыведзена вышэй, ё такія асаблівасьці беларускія, як - аканьне, цеканьне, дзеканьне, зацьвярдзелае ц а інш.; зьяўляюцца тут і найноўшыя беларускія дыялектычныя рысы, як пераход ы ў у па вусьняных сугуках (му-мы, бук - бык, мула -мыла), зацьвярдзеньне -ся ў зваротных дзеясловах (муюса, путаўса) а інш., - адным чынам мова гэтае прасторы жывець супольным жыцьцём із усёй беларускай моваю, дарма што ў ёй ё ўкраінскія ўплывы. Відавочны кажнаму дасьледаваньніку ўкраінскі ўплыў на мову беларускіх Дзярвян, каторы В. Ганцоў у вышменаванай працы моцна падчыркуе і пераконуюча даводзе, быў ня толькі дзеля таго, што пераможаныя Ўкраінцамі ў X стг., Дзярвяне былі імі ў X-XII стг. цісьненыя й пазбаўленыя свае гаспадарства-васьці, але і шмат болей дзеля таго, што ў 1569 г. паўдзённае Палесьсе было прылучана да Ўкраіны і застаецца ў ёй дагэтуль.

Крыніца: Станкевіч Я. Гістарычныя творы. - Мн.: "Энцыклапедыкс",2003.-776с.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Беларускія плямёны. Дзярвяне

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.