Беларускія плямёны. Крывічы

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Беларускія плямёны. Крывічы. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-09
Источник: http://library.by

Крывічы былі найбольшым пляменям беларускім.

Сялібы Крывічоў. Летапіс кажа, што Крывічы "сѣдять на верхъ Волги, и на верхъ Двины и на верхъ Днѣпра". Крывічы межавалі на паўдні а паўднявым заходзе з Дрыгвічамі, на паўдні з Радзімічамі й Севяранмі, на ўсходзе зь Вяцічамі; адлі йшла граніца зь небеларусамі: на паўночным усходзе Крывічы гранічылі із Суздалцамі, што пасьлей зваліся Маскалямі, на поўначы - з ноўгарадзкімі Славенамі й фінскімі Чухонцамі, на паўночным заходзе - з Эстонцамі а Латышамі. Гэткія былі месты ў Крывічоў: Полацак, Віцебск, Вяліж, Невель, Апочка, Ізбарск, Пячора, Пскоў, Клічаў (Асташкава), Тарапец, Вялікія Лукі, Ржэва, Зубцова, Белае, Гжацак, Мажайск, Вязьма, Ельня, Смаленск, Імсьціслаў, Рослаў, Крычаў.

Характарыстычныя рысы крывіцкага або накш паўночнага нарэчча беларускае мовы ё гэткія:

1. Дысыміляцыйнае (распадобнюючае) аканьне, гэта знача, што на месцу ненацісьненых гукаў а, о, е бывае а толькі тады, калі гэтыя гукі стаяць перад націсьненым складам, у каторым няма а (я); а калі пад націскам ё а (я), дык у складох перад націскам бывае ы або і. Таксама ў складох па націску бывае ы, і заміж а, о, е, з выняткам канцавога адкрытага складу. Значыцца, тут кажуць: трыва, кызаў, выда, гылыва, новыга стыла і д. г. пад., але: німа травы, пыдняў гылаву, нясу ваду, гарод, места.

2. Мена гукаў ч й ц {цалавек, чарква) або іх збліжаная да сябе вымова.

3. Збліжаная да ш, ж мяккіх вымов s, z і мена ш на с, ж на з (парозны замест парожны). Цяпер гэткія рысы крывіцкіх гаворкаў ня ўсюдых моцна выступаюць: пад уплывам іншых гаворкаў беларускіх альбо чужых (расійскіх) яны ў некаторых мясцовасьцях аслабленыя, а ў некаторых нат і сусім шчэзьлі. Але даўней яны былі надта моцныя на ўсёй прасторы крывіцкай.

Назоў "Крывічы" паходзе ад слова "кроў", "крыві". "Крывіч" значыла "чалавек тае самае крыві", "таго самага народу". (Як ад род паўстала родзіч, так ад кроў - Крывіч.) Спачатна ўвесь беларускі народ зваўся Крывічамі, але з часам, з розных прычынаў, часьці беларускага народу пачалі яшчэ звац-ца іншымі ймёнамі, пляменнымі. Гэтак, ад "дзервы", "лес" адныя назваліся Дзярвянамі, пасьлей Паляшукамі, іншыя ад "дрыгва" - Дрыгвічамі, яшчэ іншыя зь іншых прычынаў пачалі звацца Радзімічамі, Севяранамі, Вяцічамі. Гэтыя назовы ўжываліся побач із агульна-нацыянальным назовам "Крывічы". Але часьць беларускага народу, дыкжэ тая, пра каторую цяпер гутарка, новага назову не дастала, толькі захавала назоў "Крывічы". У гэтай часьці назоў "Крывічы" быў назовам агульна-нацыянальным і пляменным. Але пасьлей і пляменныя Крывічы дасталі новыя мясцовыя назовы: побач із старым назовам адныя зь іх пачалі звацца Смаляне, другія Палачане, трэйція Псковічы. Гэтыя назовы ўзьніклі ад назоваў гаспадарстваў - Смаленскага, Полацкага й Пскоўскага, а назоў "Крывічы" заставаўся ў гэтага беларускага плямені назовам пляменным і агульна-нацыянальным. Гаспадарствы не маглі быць названы крывіцкімі, бо на пляменна-крывіцкай тэрыторыі іх стварылася колькі і нельга было-б назовам адрозьніць аднаго ад аднаго. Ад назову народу "Крывічы" паўстаў і назоў ягонага краю "Крывічы", сусім таксама як, прыкладам, ад прозьвішча "Пятровіч" паўстаў назоў сяла "Пятровічы". Тады ад назову краю "Крывічы" ўзьнікла новая хорма назову народу "Крывічанін", "Крывічанка", "Крывічане" (як ад "места" ўзьнікла "мешчанін"). Гэтая новая хорма ўжывалася побач із старой хормаю. У XIII стг. побач із назовам "Крывічы", "Крывічане" пачаў наш на-род звацца яшчэ "Літвой". Да палавіны XIV стг. пераважаў назоў "Крывічы", адлі "Ліцьвін", "Літва"; зь пятнанцатага стагодзьдзя застаўся адзін назоў "Ліцьвін", "Літва".

А. Шахматаў прабаваў давесьці, што Крывічы былі пляменям расійскім. Апрача аргумэнтаў фантастычнага характару, ён стараўся аперціся на наступных двух дакумэнтах.

У вадным летапісным сьпіску ё гэткае: "И по сихъ братьи родъ ихъ держати почаша княжение в полях, а в деревляхъ свое, а Дреговичи свое, а Словьни свое в Новгороде, а другое на Полоть, иже Полочане; отъ нихъ же Кривичи, иже сьдять на верхъ Волги, и на верхъ Двины и на верхъ Днепра, ихъ же градъ есть Смоленьскъ: тудъ бо съдять Кривичи; таже Съверъ отъ нихъ". У гэтым некаторыя хацелі бачыць, што ноўгарадзкія Славене й Крывічы - адно плямя, але тады трэ' было-б сказаць, што таксама Крывічы й Севяране адно плямя; значыцца таксама Севяране й Славене былі-б адным і тым самым пляменям, але гэтага ўжо ніхто ня кажа. Наагул дзеля прыведзенага запісу ў вадным летапісцавым сьпіску ня можа быць гутаркі пра тажсамасьць Славен а Крывічоў, бо ў усіх іншых сьпісках Славене й Крывічы рэзка адрозьнююцца міжсобку. Гэны запіс бяссумлеву трэба разумець у значаньню прасторавым. Словамі "а другое на Полоть" аўтар летапісу хацеў сказаць: "А дальшае княства славянскае (не славенскае) было на Палоце". А словамі "таже Съверъ отъ нихъ" хацеў сказаць: "Таксама далей ад іх сядзщь Север".

У Ускрысенскім летапісцу пад 1471 г. запісаная прамова прыхільніка маскоўскага князя на ноўгарадзкім вечу. У ей знаходзім гэткае: "Потом же правнук его князь Владимер крестися и все земли наши крести: Русскую и нашу Словенскую, и Мерску и Кривичску Весь, рекше Белоозерскую, и Муром, и Вятичи" (ПСРЛ, VIII, б. 160). Барзакоўскі ў "Истории Тверского княжества" выясьняе, што па "Кривичску" трэба паставіць коску. Што тэта так, бачым із таго, што да слова "Весь" усюдых маем прыметнікі (Русскую, Словенскую, Мерску, Кривичску), азначаючыя землі; ад "Весь" ё проста назовы народаў (Весь, Муром, Вятичи). Апрача таго, ані Меры, ані Мураму аратар не завець належачай да якога славянскага плямені, дык дзіўна было-б, каб ён назваў Весь крывіцкай. Дзіўна было-б такжа, чаму-б аратар патрабаваў для Весі даваць ажио два паясьненьні "Кривичску", "рекше Белоозерскую", а яшчэ дзіўней было-б тое, каб аратар успамінаў пра хрышчэньне фінскага плямені - быццам крывіцкае Весі, ня ўспомнеўшы пра хрышчэньне самых Крывічоў. Дык ясна, што Весь тутака ня мае нічога супольнага з Крывічамі.

3 даводамі Шахматавымі былі згадзіўшыся адно некаторыя, а цяпер агульна ўважаюць, што Крывічы - плямя беларускае.

Колькі найважнейшых сьветчаньняў пра плямя Крывічоў. У летапісе Нестара пад 862 г. жыхары Полацку названы Крывічамі. Расійскі этнограф Пыпін піша (IV, б. 7): "Асноваю беларускага плямені й мовы былі тыя старыя плямёны, каторыя сядзелі на паўночным заходзе старавечнае Русі, Крывічы, Дрыгвічы і інш., асабліва першыя, каторых галоўнымі бодкамі былі Полацак, Ізбарск, Смаленск".

Вядомы расійскі лінгвісты В. Чарнышоў кажа: "Па Волзе йшоў моцны рух беларускіх плямёнаў. Былое Цьверскае княства ў ладнай меры было заселена Беларусамі" (А. Орлов. Слово о полку Игореве, 2-ое выд. Акадэміі Навук СССР, Масква-Ленінград, 1946, б. 201-202).

Другі расійскі лінгвісты В. Папоў кажа, што на месцу крывіцкіх плямёнаў знаходзім цяперака Псковічаў а Смалян ізь мяжуючымі зь імі краінамі (ИРЯС, 1929, т. II-1, б. 121). Выдатны ўкраінскі дыялектолёг К. Міхальчук уважаў Беларусаў а Украінцаў за простых спадкаемцаў дзьвюх спачатных групаў усходніх Славян і зваў першых Крывічамі, а другіх паўдзённа-русамі (К. Міхальчук. Открытое письмо к А. Н. Пыпину. Кіеў, 1909, б. 42- 44). Расійскі дыялектолёг Аванесаў кажа, што крывіцкімі местамі былі Смаленск, Полацак, Пскоў а Ізбарск (Р. Аванесов. Очерки русской диалектологии. Масква, 1949, б. 34-35).

Летапіс (Лаўрэнцкі сьп., 3-яе выд., б. 13) сьветча, што Крывічы палілі сваіх нябожчыкаў, а попел складалі ў урны. Дыкжэ таковыя курганы ёсьцека па ўсёй тэрыторыі пляменна-крывіцкай, пра што сьветча археолёгія. Выдатны расійскі археолёг Сьпіцын піша, што такія курганы ёсьцека ля Пскова, Апочкі, ув Асташкаўскім павеце, ля Ржэвы, Зубцова, ля Себежа, у паветах Смаленскім, Парэцкім, Духаўшчынскім, Бельскім (у Смаленшчыне), даходзяць да верху р. Масквы й Вугры й інш..

Археолёгічныя раскопы ля Выбутава (блізка Пскова) паказалі, што тамака ў X стг. былі пахаваньні з абрадам паленьня крывіцкага тыпу (П. Курінний. Вел. княгиня Ольга. Украінський самостійник, № 32 з 1952 г.).

Крывічы былі пляменям вельмі экспансыўным і малі свае колёні на прасторах іншых плямёнаў беларускіх, асабліва ў чарасьле сумежным із пляменна-крывіцкай тэрыторыяй ды ў бодках, важных з гледзішча адміністрацыйнага. Пра гэта сьветчаць мясцовасьці з назовамі "Крывічы", сустраканыя там-сям па ўсёй Беларусі, ды крывіцкі тып некаторых курганоў вонках пляменна-крывіцкае прасторы.

Блізіня паміж беларускімі плямёнамі

Шэсьць плямёнаў было беларускіх. 3 выняткам Радзімічаў, што былі пляменям невялічкім, усі іншыя плямёны беларускія былі чысьленыя, вялікія. Гэтак, вялікім пляменям былі Дзярвяне; чысьленшымі за іх былі Севяране й Вяцічы. Яшчэ большым пляменям былі Дрыгвічы. Найбольшым, адылі, пляменям былі Крывічы. Беларусы ў старавеччу займалі тэрыторыю ад Холмшчыны на заходзе да ракі Цны ў Разаншчыне на ўсходзе і ад рэкаў Ірпеня й Сулы, прытокаў Дняпра, на паўдні да возера Чудзкага на поўначы і да сярэдняе Акі на паўночным усходзе. Такое вялізарнае тэрыторыі на ўсходзе Эўропы не займаў у гэным часе ніводзін народ. У старавечныя часы Беларусы былі найболыпым народам славянскае мовы. Прычынаю гэтага, відавочна, было тое, што народ беларускі паўстаў не з адных Славян, але з часьці Славян і часьці Балтаў.

Дарма што было аж 6 беларускіх плямёнаў і што яны былі вельмі чысьленыя і займалі вялізарную тэрыторыю, паміж імі была вялікая блізіня, яны мала розьніліся адны ад адных.

Кіеўскі летапісец, заявіўшы, што плямёны "имъяхуть бо обычая своя, и законы отець своихъ и предания кождо своя, норовъ", гэтак кажа пра сваіх яму (украінскіх) Палян: "Поляне бо своихъ отецъ обычаи имяху тихъ и кротокъ, и стыдънье къ снохамъ своимъ и къ сестрамъ и къ матеремъ своимъ, и снохы къ свекровамъ своимъ и къ дъверемъ велико стыдънье имуще; и брачный обычаи (и)мъаху: не хожаше женихъ по невъсту, но привожаху вечеръ, а заутра приношаху что на ней вдадуче". Беспасярэдне па гэтым сусім накш тый-жа летапісец піша пра плямёны беларускія. Ён іх гэтак характарызуе: "А Деревляни живяху звърьскымъ образомъ, живуще скотьскы: и убиваху другъ друга, ядуще все нечисто, и браченья в нихъ не быша, но умыкаху у воды дъвица. А Радимичи, и Вятичи, и Северо одинъ обычай имяху: живяху в лъсъ, якоже всякый звърь, ядуще все нечисто, и срамословье в нихъ предъ отци и предъ снохами; и бьраци не бываху в нихъ, но игрища межю селы. И схожахуся на игрища, на плясанья и на вся бъховьскыя пъсни, и ту умыкаху жены собъ, с нею же кто свъщевашеся; имяхуть же по двъ и по три жены. И аще кто умряше, творяху трызну надъ нимъ, и по семъ творяху кладу велику, и възложатъ на кладу мертвъца, и съжигаху, и по семъ събравше кости, вложаху въ ссудъ малъ и поставляху на столпъ на путехъ, иже творять Вятичи и нынъ. Си же обычай творяху и Кривичи и прочий погании, не въдуще закона Божиа, но творяху сами себъ законъ" (Іпацкі летапіс, б. 7-8).

У гэтым запісе летапісцавым маем сьветчаньне, што ўсі плямёны беларускія малі аднолькавыя звычаі. Праўда, не названыя тут Дрыгвічы, але гэта, відаць, дзеля таго, што, з прычыны свайго географічнага палажэньня, яны найменей стыкаліся з Украінцамі, і дзеля таго аўтар летапісу аднёс іх да "іншых" ("прочий погании"). Другое сьветчаньне ё, што беларускія плямёны вельмі розьніліся ад Украінцаў. Наапошку, трэйцяе сьветчаньне ё, што паміж беларускімі плямёнамі, з аднаго боку, і суседзкім украінскім жыхарствам, з другога, была непрыязьнь; гэта адбілася на ўкраінскім аўтару летапісу, каторы, выхваляючы сваіх Палян, адначасна абмаўляе Беларусаў. Запраўды-ж, плямёны беларускія, узглядам свайго культурнага развою, стаялі ня ніжэй за плямёны ўкраінскія.

Дзякуючы свайму аднолькаваму паходжаньню - сынтэзе часьці Славян із часьцяй Балтаў - Дзярвяне, Дрыгвічы, Радзімічы, Вяцічы, Севяране й Крывічы складалі адзін крывіцкі альбо накш беларускі народ і вельмі розьніліся ад сваіх суседзяў славянскае й неславянскае мовы.

Крыніца: Станкевіч Я. Гістарычныя творы. - Мн.: "Энцыклапедыкс",2003.-776с.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Беларускія плямёны. Крывічы

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.