Беларускія святы: Саракі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Беларускія святы: Саракі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-09
Источник: http://library.by

Вызначаць час людзі пачалі даўно, вельмі даўно. Яшчэ не ведалі яны пра сусвет і пра рух планет, але ўжо заўважылі адметные дні, па якіх пачалі вызначаць час для адпаведных справаў. З цягам часу ўдакладнялася ўяўленне пра свет, змяняліся календары, з новымі рэлігіямі прыходзілі новые святы, але заўжды заставаліся чатыры кропкі адліку ў гадавым коле, вакол якіх будавалася жыццё нашых продкаў. І не толькі нашых. Варагі і грэкі, кітайцы і рымляне, індусы і індэйцы, - усе надавалі асаблівае значэнне дням асенняга і вясенняга раўнадзенсва і зімовага ды летняга сонцастаяння. Менавіта пра гэтые дні, паступова стаўшыя святочнымі, і пойдзе размова.

А святочнымі яны сталі не дарма. Па-першае, асаблівае спалучэнне цёмнай і светлай часткі сутак надавала гэтым дням магічнае адценне. Нам і зараз хочацца верыць, што веснавы дзень перамагае зімовую цемру не толькі на зямлі, але і у чалавечых душах, а ў самую кароткую ноч проста немагчыма абысція без цудаў.

Але не менш значнай была і другая, сельскагаспадарчая істотнасць святаў. У даўніе часы не было друкаваных каляндароу і сродкаў масавай інфармацыі, таму з пакалення ў пакаленне патрэбна было перадаць накоплены опыт - калі сеяць, калі жаць, калі паляванне распачынаць. А што запомніцца лепш, чымсі вяселае, шумнае свята ў асаблівы дзень? Вось яна, мудрасць стагоддзяў.

22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, "вясенняга раўнадзенсва". Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Некалькі назваў мае ен. Найбольш распаўсюджаны - "саракі". Сення існуе некалькі тлумачэнняў, чаму менавіта так. Найбольш верагодным можна лічыць тлумачэнне, звязанае з коранем "рок" (год) - пачатак новага году. Акрамя таго, з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзен, адмечаных маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць - адну з самых важных сельскагаспадарчых спраў на увесь год. Кліматычные ўмовы не дазвалялі памыліцца, пасееш рана - вымерзне, позна - высахне, і можна застацца без збожжа зімой, што было раўнаважна смерці. Таму так уважліва адносіліся нашые продкі да гэтага дню.

Ужо пазней, з насаджэннем хрысціянства, калі спатрэбілася замяніць свята адпаведным не паганскім, пад лічбу "сорак" падстроілі "сорак Севастыйскіх пакутнікаў", надаўшы аднаму з галоўных славянскіх святаў іх імя.

Яшчэ адно тлумачэнне звязана з птушкамі, сарокамі, жаўрукамі альбо кулікамі, якіе таксама далі назву святочнаму дню. На раўнадзенства пяклі з цеста "кулікі" і выстаўлялі іх на дах, а таксама ва ўсіх значных месцах - у хляве - каб скаціна радзіла, у гумне - каб зерне вялося, і нават кідалі у печ. Такіе смачные птушкі павінны былі прывабіць жывых, а з імі і вясну, бо вяртанне птушак заўжды было звязана з яе надыходам. Акрамя таго, птушкі, як сапраудные так і рукатворные, гналі прэч зімовые пачвары, кшталту мары, зюзі і іншых. Адстаяўшы ганаровую вахту на даху, "жаўрукі" ды "кулікі" пераходзілі да дзяцей, каторым у гэты дзень упершыню дазвалялася выйсці з дому без абутку - каб набрацца сілы ад зямлі. Яны насіліся з "птушыным пячэннем", насажаным на доўгіе палкі, па весцы, заклікаючы птушак ды вясну, а пасля з асалодай сваіх татэмаў елі, бо лічыліся яны магічнымі і прыносілі здароўе і дабрабыт. Часта "куліковые" галовы аддавалі скаціне, каб яна лепш пладзілася.

На печыве ладзілі варажбу. У "жаўрукоў" запякалі розные дробязі, і па тым, каму што дастанецца, рабілі прагнозы на будучае лета. Пярсценак прадракау вяселле, шчэпка - пахаванне, грошык - багацце.

Ад паганскіх вясенніх "кулікоу" пайшлі пазней і пасхальные "кулічы".

Яшчэ адна традыцыя, якая з паганскай была ператворана у хрысціянскую - фарбаванне яек. Яйка - старажытны сымбыль сусвету, нараджэння, пачатку. Фарбавалі звычайна у чырвоны - колер жыцця, сонца, крыві (у добрым сэнсе: хто мае кроў - той жывы). Чырвоные яйкі, такім чынам, уяўлялі сабой нараджэнне сонца, нараджэнне года, абнауленне свету. Пазней гэта цудозная традыцыя была запазычана дзеля святкавання пасхі.

З фарбаванымі яйкамі гулялі ў шматлікіе гульні. Каталі з гары: чые далей закоціцца - той бузе шчаслівейшы у новым годзе. Біліся, заціснуўшы у далоні - яйка-пераможца надзялялася адметнымі якасцямі, а з'еўшы яго атрымліваў здароўе і сілу на увесь год. Святочнае яйка каталі па кутах у хаце, па полі, у далонях - яно павінна было прагнаць хваробы і прынесці адраджэнне і новые сілы чалавеку, зямлі, жыллю.

Пантэон славянскіх багоў таксама не заставаўся ў баку. На "сарокі" ўшаноўваліся Белабог - пакравіцель жыцця, прарадзіцель людзей, чые ймя пайшло ад словаспалучэння "на белым свеце" - на гэтым свеце, не "на тым". І Жыва, яго жонка, багіня-маці, адказная за нараджэнне, адраджэнне, абуджэнне зямлі, народзіны і нованарожджаных дзетак. У сучасным жыцці можа лічыцца пакравіцельніцай акушэраў. У гонар Белабога і Жывы спявалі песні, а іх сымбалі упрагожвалі першымі кветкамі.

Так, з песнямі, гульнямі, печывам і яйкамі нашые продкі сустракалі вясну.

Дзеці перакідвалі галінкі праз хату "на гнезды для птушак". Той, у каго гэта атрымлівалася лепш, мог разлічваць на асаблівае шанцаванне у новым годзе.

Ну а раз да сяўбы заставалася яшчэ сорак дзен, дарослые таксама не марнавалі часу дарма. Назаутра пачынаўся адзін з самых вяселых перыядаў - цэлы святочны тыдзень, "камаедзіца", больш вядомы нам як "масленіца".

Яўгенка Сяменьчык
Спецыяльна для сайта JiveBelarus.net

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Беларускія святы: Саракі

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.