Беларускія святы: Камаедзіца

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Беларускія святы: Камаедзіца. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-09
Источник: http://library.by

Асобная рыса славянскага паганства - шчыльнае перапляценне аграрна-бытавых і абрадавых элементаў. З цягам часу абрады страчвалі першапачатковае значэнне і паступова пераходзілі ў гульні ды забавы, звесткі пра якія на сённяшні дзень вельмі разнастайные.

Адным з такіх старажытных святаў з'яўляецца Камаедзіца. Гэты святочны тыдзень пасля вясенняга раўнадзенства адзначаўся на прасторы ўсёй Усходней Еўропы, а спасылкі на падобные абрады існуюць таксама ў азіяцкіх і паўднева-еўрапейскіх краінах. Па некаторых вытоках Камаедзіцай завецца першы альбо апошні дзень гатэга тыдня. Пазней жа, гэта паганскае свята прыстасавалі да храсціянскага паста, каторы надараецца кожны год у розны час. Але найболш лагічным часам дзеля камаедзіцы лічыцца менавіта тыдзень пасля раўнадзенства, як адпавядаючы ўсім уласцівым для гэтага свята рысам.

Лейтматывам Камаедзіцы праходзіць святкаванне абуджэння прыроды, нараджэння новага лета. Людзі радаваліся, што перажылі яшчэ адну зіму, развітваліся з ей, як з надакучлівай госцей. Не гледзячы на падцягнутые за зіму падпругі, знаходзіліся і ставіліся на стол лепшые стравы, пякліся аладкі, шчодра аздобленые медам, алеем і свінным салам, рэпа, аўсяны кісель, гарохавая каша... Кожная страва мела свае асаблівае значэнне. Круглые, гарачые, жоўтые і бліскучые аладкі ды бліны ўвасаблялі сабой сонца, якое нарэшце "павярнулася на дзень" і цяпер з кожным разам будзе свяціць і грэць усе больш і больш. Сонцу радаваліся, яму пакланяліся, яго маленькіе ўвасабленні з асалодай і радасцю елі, частавалі суседзяў ды сваякоў, а першы блін ахвяравалі багам.

Гарохавая каша таксама лічылася неабходным атрыбутам святочнага застолля, бо яна, як меркавалі продкі, была любімым ласункам мядзьведзя, якога вельмі шанавалі ў старажытнасці. На мядзьведзі патрэбна спыніцца асобна. Гэтага звера, жыхара неабсяжных лясоў, які мог хадзіць на дзвух лапах, есці як мяса, так і раслінную ежу, людзі лічылі сваім продкам і татэмам. Мядзьведь з'яўляўся адным з увасабленняў бога Велеса, пакравіцеля хатніх жывел, таго свету ды чалавечай сэксуальніасці. Мядзьведзю надаваліся незвычайные ўласцівасці, яму пакланяліся і прыносілі дарункі. І, канечне, не маглі абысці яго ўвагай і на гэты раз - тым больш, што як раз у гэты час мядзьведзь прачынауся ад спячкі, зусім як увесь свет і разам з ім чалавек, скідваў са сваіх плячэй зімовые путы. Каб заручыцца спагадлівасцю мядзведзя, у лес яму насілі пачастункі - тую самую гарохавую кашу, якая часта зліпалася у камы. Гэтые камы, верагодна, і далі назву усяму святу - "камаедзіца" - "камы есці".

Паводле іншай версіі, "кам" - старажытная назва гаспадара, такім жа словам маглі называць і мядзьведзя, якому пакланяліся як гаспадару лесу.

Пасля абеду і частаванняў лічылася істотным "пакачацца" з боку на бок, як мядзьведзь у бярлозе, каб яму лягчэй прачыналася, каб быў ён лагодны ды шкоды людзям не рабіў. Пазней гэтыя качанні ператварыліся ў вяселыя забавы на свежым паветры, калі моладзь "качала" адзін аднаго ў гурбах, кідалася снегам ды каталася з гор (кубарам альбо, пазней, на санках).

Асаблівая ўвага ў гэтая справе надавалася маладым парам, якія ажаніліся ў мінулым годзе. Лічылася, што толькі цяпер, разам з абуджэннем прыроды і пачаткам новага года, пачынаецца іх шлюб. А каб жыцце іх было ладным ды легкім - "адбывалі" маладые ўсе клопаты ды цяжкасці на гэтых самых снегавых забавах, дзе толькі і глядзі, то з гары штурхнуць, то снежкай запуляць, то ў гурбе выкачаюць дабразычлівые і поўные энергіі сябры ды сяброўкі. На добры лад маладым дарылі падарункі, часатавалі аладкамі ды кашай, ды яшчэ і прымушалі цалавацца перад усімі (мабыць, дзесці тут ёсць корані вядомага нам і зараз вясельнага "горка!").

Не заставаліся без увагі таксама і прадстаўнікі старэйшага пакалення. Спачатку маладая сям'я павінна была наведацца ў госці да стала, які рыхтавала маці новаяўленага супруга, каб жонка "навучылася" як трэба рыхтаваць ежу. А пасля, звычайна на наступны дзень, у якасці гасцепрыімнай гаспадыні выступала ўжо сама маладая, нібы адказваючы, чаму навучылася, што таксама не лыкам шыта.

Абавязковымі ўдзельнікамі абрадавых забаў былі людзі, перепранутые мядзьведзямі. З гэтай мэтай яны апраналі вывернутые тулупы ці нават сапраудные мядзвежыя шкуры. Яны павінны былі быць увесь час на віду, танчыць ды гуляць разам з усімі. Насамрэч гэта не такая і легкая справа - паспрабуй ты ўвесь дзень актыуна бавіць час у цяжкай "шубе" - вытрымаць такое маглі толькі самые дужые ды моцные, таму не здарма яны лічыліся самымі завіднымі жаніхамі ды лепшымі работнікамі.

Надвор'е напрыкацы сакавіка ў нашай мясцовасці асабліва цеплым назваць нельга, паўсюль яшчэ хапае снегу і мяцеліца - не дзіва. Каб не змерзнуць на вуліцы людзі распальвалі вогнішчы. Яны таксама былі сымбалямі сонца, святога агню, новага лета. Лічылася, што у гэтах вогнішчах згарае зіма. Ці не адтуль казкі пра снягурку, што растаяла у святочным вогнішчы...

Месца дзеля святочных абрадаў выбіралася адкрытае, светлае, чыстае, каб сонейка, нібы бласлаўляючы, свяціла на ўсіх яго ўдзельнікаў. У горадзе гэта была звычайна галоўная плошча, а ў весцы - поле ці луг, альбо вялікая паляна ў лесе. Часам будаваліся спецыяльные горы і гурбы са снегу, калі не магчыма было знайсці прыродные. Наваколле ўпрыгожвалася стужкамі ды рознымі паганскімі сымбалямі з прыродных матэрыялаў.

У гарадах ды вялікіх вёсках на святы звычайна ладзілі кірмашы, не была выключэннем і камаедзіца. Асаблівым попытам карысталіся тавары рамеснікаў, якія рабіліся у зімовые, вольные ад працы ў полі, часы: посуд, сельскагаспадарчые прылады, адзенне і абутак, і іншае.

Не забываліся нашыя продкі і на тое, што з пачаткам вясны пачынаецца новы сельскагаспадарчы сезон. Неўзабаве чакала цяжкая праца ў полі ад цямна да цямна каб не памерці з голаду наступнай зімой. Яшчэ і з гэтай нагоды апошніе дзянькі вымушанага адпачынку народ святкаваў наславу, з такім размахам, каб нагуляцца перад доўгім працоўным летам.

Яўгенка Сяменьчык
Спецыяльна для сайта JiveBelarus.net

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Беларускія святы: Камаедзіца

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.