БЕЛАРУСЬ (последнее)
Асноўныя накірункі акупацыйнай палітыкі нямецкіх уладаў у сфэры культуры на Беларусі ў 1941--1944 гг.
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Тэма беларускай калябарацыі была доўгі час зачыненая для шараговага чытача. Увесь час, нават да сёньняшніх дзён, на тых, хто супрацоўнічаў зь нямецкімі акупантамі глядзелі й глядзяць як на фашысцкіх паслугачоў, якія здрадзілі сваёй Савецкай Радзіме. Аднак якой Радзіме здраджваў жыхар Заходняй Беларусі, які нарадзіўся яшчэ за часамі Расейскай Імпэрыі, мікраскапічна пабачыў БНР, БССР, жыў два дзесяцьцігодзьдзі на “Всходніх крэсах”, а пры Савецкай краіне “памаяўся” толькі паўтары гады, зь верасьня 1939 па чэрвень 1941 г. Няўжо ён пасьпеў стаць паўнавартасным грамадзянінам самай “шчасьлівай” у сьвеце краіне? А нашыя суайчыньнікі з Усходняй Беларусі, якія 20 год жылі пад жахам ленінска-сталінскіх рэпрэсій? Тыя, у каго падчас калектывізацыі адабралі крывёй спрацаваны сялянскі загон, тыя, хто быў рэпрэсаваны, ці чые сваякі паляглі ад куль бальшавіцкіх наганаў у Курапатах? Няўжо яны пасьля нападу фашыстаў на Савецкую краіну павінны былі змагацца за вяртаньне сталінскіх шыбеніцаў? Найбольш трапна ахарактарызаваў тагачасныя ваганьні інтэлігенцыі вядомы беларускі навуковец Яўхім Кіпель у сваёй кнізе ўспамінаў “Эпізоды”: “на немцаў спадзяваліся, бо, здавалася, што горш, чым пры Савецкай уладзе не будзе ніколі”.
Гіронія лёсу… Але для беларусаў Вялікая Айчынная вайна зрабілася грамадзянскай вайной. Адныя былі па адзін бок фронту - савецкі, другія -- па нямецкі; былі й тыя, хто змагаўся пад украінскімі, польскімі сьцягамі, у аддзелах арміі генэрала Ўласава. Большасьць жа беларусаў была заціснутая паміж гэтымі агнямі.
22 чэрвеня 1941 г. пачалася нямецкая акупацыя Беларусі, на захопленай тэрыторыі паступова ўсталёўвалася новая ўлада. На гэтую ўладу ўскладалі надзеі беларускія палітычныя дзеячы-эмігранты. У памяці былі яшчэ часы першай акупацыі (1915--1918), калі нямецкае вайсковае кіраўніцтва нямала паспрыяла беларускаму адраджэньню.
Адразу пасля пачатку Другой сусьветнай вайны некаторыя беларускія дзеячы спрабавалі наладзіць кантакты з Бэрлінам. 19 чэрвеня 1941 г. там была створаная група “Цэнтар”, якая павінна была каардынаваць дзеяньні беларускіх палітычных групаў пасьля захопу Беларусі нямецкімі войскамі[1].
Старшынём “Цэнтра” стаў Мікалай Шчорс, у свой час вядомы дзеяч беларускага студэнцкага руху. У групу ўвайшлі: Вінцэнт Гадлеўскі, Вітаўт Тумаш, Часлаў Ханяўка, Мікола Шкялёнак, Анатоль Шкутка[2].
Разыгрывалі беларускую карту таксама Іван Ермачэнка, Фабіян Акінчыц, Радаслаў Астроўскі. Усе яны імкнуліся адхапіць паболей ад беларускага пірага, які мусілі сьпячы “немцы”. Васіль Захарка, Прэзыдэнт Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, і Йван Ермачэнка нават падпісалі мэмарандум да Адольфа Гітлера, у якім выказваліся пажаданьні наконт будучыні Беларусі. Празь некаторы час пасьля акупацыі тэрыторыі Беларусі нямецкімі войскамі, сюды пераяжджае частка прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных колаў, якія марылі атрымаць ад нямецкіх уладаў права кіраваньня Бацькаўшчынай. На Беларусь перабралася каля 20 чалавек[3]. Сярод іх былі Радаслаў Астроўскі, Антон Дэмідовіч-Дэмідэцкі, Часлаў Ханяўка й інш.
5 ліпеня 1941 г. бурмістрам Менску быў прызначаны Вітаўт Тумаш, ягоным намесьнікам зрабіўся А. Дэмідовіч-Дэмідэцкі. Начальнікам гарадзкой паліцыі й кіраўніком правізацыйнай управы стаў Зьміцер Касмовіч, намесьнікамі -- Міхал Вітушка, Ігар Шчорс. Старшыня “Цэнтру” Мікалай Шчорс застаўся без пасады. Пакуль заставаўся без пасады й Радаслаў Астроўскі. Аднак у хуткасьці ён быў прызначаны начальнікам управы Менскай акругі. У Менск перабраліся Уладыслаў Казлоўскі, Янка Станкевіч, Станіслаў Станкевіч, Натальля Арсеньнева[4].
7 ліпеня пабачыў сьвет першы нумар “Менскай газэты”[5], Галоўным рэдактарам якой стаў Аляксей Сянькевіч, былы сябра Беларускай Нацыянал-Сацыялістычнай Партыі[6]. У газэце друкаваліся распараджэньні акупацыйных уладаў, беларускія навіны, гістарычныя нарысы, літаратурныя творы. Пазьней ў Менску некаторымі супрацоўнікамі “Менскай газэты” было наладжанае выданьне пэрыёдыка “Голас вёскі”. А з пачатку 1942 г. “Менская газэта” зьмяніла назву на “Беларускую газэту”. У 1942 г. у Менску й Рызе наладзілася выданьне йлюстраванага часопісу “Новы шлях”, галоўным рэдактарам якога стаўся беларускі літаратар Уладзімір Сядура (Глыбінны). Наогул, беларуская прэса, нават у правінцыі, выдавалася вельмі актыўна ў часы акупацыі, патрэбныя былі толькі грошы й дазвол нямецкай адміністрацыі, атрыманьне якога не выклікала аніякіх праблемаў.
Парадаксальна, але з усталяваньнем нямецкай адміністрацыі адбываецца актывізацыя культурнага жыцьця: вяртаецца на старыя пазыцыі рэлігія, арганізоўваюцца беларускія школы.
Аднак першы месяц акупацыі стаўся часам няспраўджаных надзеяў беларускіх нацыянальных дзеячаў. 17 ліпеня 1941 году Альфрэд Розэнбэрг быў прызначаны дзяржаўным міністрам для захопленых усходніх тэрыторый. У Бэрліне было створанае Міністэрства Захопленых Усходніх Тэрыторый (ОМі). Розэнбэрг падзяліў акупаваныя абшары на 4 часткі: Райхскамісарыят Вялікая Фінляндыя, Каўказ, Остлянд, Украіна[7]. Остланд падзяляўся на Генэральныя Акругі: Беларусь, Латвія, Літва, Эстонія. Сталіцай Остлянду зрабілася Рыга, а на чале наватвору стаў дзяржкамісар Генрых Лёзэ. 15 жніўня 1941 года немцы падзялілі тэрыторыю Беларусі: Беласток, Ваўкавыск, Горадня -- былі далучаныя да Усходняй Прусіі; беларускае Палесьсе -- да Украіны. Тая Беларусь, што засталася, была падзеленая на дзьве часткі: пад грамадзянскім і цывільным кіраўніцтвам. Генэральным Камісарам быў прызначаны Вільгэльм Кубэ.
Адсутнасьць рэальных крокаў уладаў па стварэньні нацыянальнай беларускай дзяржавы вымусілі частку беларускіх нацыяналістаў выехаць у Заходнюю Эўропу; другая частка зьехала ў “Вайсковую зону”, дзе былі больш спрыяльныя ўмовы для ўсталяваньня беларускай адміністрацыі (у гэтай зоне нямецкае вайсковае кіраўніцтва займалася выключна вайной, і прадстаўляла грамадзянскія справы мясцоваму насельніцтву); трэцяя частка засталася чакаць наступнага бегу падзеяў.
Да восені 1941 г. значна зьмяняецца палітра палітычных сілаў на Беларусі. Цяпер асноўныя палітычныя групоўкі рэпрэзэнтавалі Йван Ермачэнка, Вацлаў Іваноўскі, Вінцэнт Гадлеўскі. Гэта былі дзеячы нацыянальнага руху розных поглядаў, якія займалі розныя пасады (Вацлаў Іваноўскі заняў мейсца бурмістра Менска, Вінцэнт Гадлеўскі быў прызначаны Галоўным Інспэктарам Беларускіх Школаў). Зрабіў стаўку на беларускі нацыяналізм і Вільгэльм Кубэ, які дэкляраваў лёзунг “Беларусь для беларусаў”, а адным зь першых загадаў выдадзеных ім быў загад пра заснаваньне беларускіх школаў.
22 кастрычніка 1941 г. В. Кубэ падпісаў дакумант, згодна зь якім, засноўвалася Беларуская Народная Самапомач[8]. Напачатку прадугледжвалася, што створаная арганізацыя будзе займацца пытаньнямі сацыяльнай апекі, аховы здароўя. Самапомач павінна была замяніць таксама Беларускі Чырвоны Крыж, створаны ў ліпені таго ж году пад кіраўніцтвам лекара І. Антановіча. На мейсца старшыні БНС быў прызначаны лекар паводле адукацыі Йван Ермачэнка, у свой час актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальнага руху, заснавальнік прадстаўніцтваў БНР на Балканах. Аддзелы БНС ствараліся таксама ў акругах, паветах, валасьцёх. Зь цягам часу БНС ператваралася ў сапраўды масавую нацыянальную арганізацыю, у кампетэнцыю якой паступова ўваходзілі розныя праявы грамадзкага жыцьця, яна ўзяла пад свой кантроль і сыстэму адукацыі. Паралельна зь ведамствам В. Гадлеўскага, які непасрэдна падпарадкоўваўся аддзелу культуры пры Генэральным Камісарыяце, існаваў аддзел школьніцтва пры БНС, якім кіраваў Яўхім Скурат.
У чэрвені 1942 г. канчаткова афармляецца структура БНС. Утварылася Цэнтральнае Бюро (Цэнтраль), якое складалася з 12 аддзелаў. Вось пералік асноўных:
аддзел палітыкі (рэферэнт Іван Ермачэнка)
аддзел адміністрацыі (рэферэнт шэф Менскай паліцыі Юльлян Саковіч),
аддзел прапаганды (Антон Адамовіч),
аддзел судоўніцтва (Павал Сьвірыд),
аддзел культуры (Іван Касяк),
аддзел школьніцтва (Яўхім Скурат),
аддзел, які кантраляваў Вольны Корпус Беларускай Самааховы (кір. Франц Кушаль).
У ліпені 1942 г. адбыўся зьезд акруговых кіраўнікоў Самапомачы, на якім былі канстатаваныя значныя посьпехі арганізацыі, якая, як здавалася, ператварылася з дапаможнай сацыяльнай установы ў сапраўды нацыянальную ўсеахопную арганізацыю. Безумоўна, посьпехі былі відавочныя, асабліва ў галіне школьніцтва, выдавецкай справе. Самапомач сталася той народнай арганізацыяй, якая патрэбная была беларусам. Шараговы селянін, мяшчанін ішоў сюды спадзяючыся на дапамогу, бо гэта была Самадапамога. Яна займалася сацыяльнымі праблемамі, бараніла насельніцтва, наколькі магчыма, ад нямецкага зьдзеку, якога, безумоўна, было зашмат. Менавіта з Самапомачы выйшлі будучыя дзеячы Самааховы, Рады Даверу, БЦР, БКА, актыўныя ўдзельнікі беларускага жыцьця на эміграцыі.
1942 г. быў годам станаўленьня беларускага руху пад нямецкай акупацыяй. Яшчэ не было такога ўздыму, як у 1943 г. ці за часамі Беларускай Цэнтральнай Рады, але зрухі ў нацыянальным жыцьці былі, і значныя. Вільгельм Кубэ працягваў рабіць саступкі беларусам. Працавалі школы, гімназіі, сэмінарыі, выдавалася прэса. Быў дадзены дазвол на стварэньне прафсаюзаў, лігі жанчын, інстытуту міравых суддзяў. 27 ліпеня 1942 г. былі афіцыйна зацьверджаныя нацыянальнымі сымбалямі бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”[9]. Адраджэньне Беларусі йшло, але ня трэба забывацца, што йшло яно на фоне жудасных фашыстоўскіх карных апэрацый, якіх яшчэ ня ведаў сьвет, нялюдзкага абыходжаньня зь яўрэямі, на фоне вымардаваньня беларускіх і польскіх патрыётаў, зьнішчэньня беларускіх ксяндзоў: В. Гадлеўскага, Г. Глябовіча, С. Глякоўскага, Д. Мальца, А. Неманцэвіча.
1943 г. унёс значныя карэктывы ў нацыянальна-культурнае жыцьцё на Беларусі. Перш за ўсё гэта было зьвязана зь дзейнасьцю Беларускай Самапомачы. На пачатак году БНС значна падвысіла свой рэйтынг, яна ўласнай дзейнасьцю ахапіла ўсе сфэры нацыянальнага жыцьця. У сакавіку 1943 г. на чарговым зьездзе БНС быў выпрацаваны мэмарандум да нямецкага кіраўніцтва, дзе патрабавалася прадаставіць аўтаномію Беларусі, стварыць ўрад, нацыянальнае войска. Нягледзячы на заступніцтва В. Кубэ, нямецкія ўлады рэзка выступілі супраць ініцыятывы БНС. І. Ермачэнка быў пад наглядам гестапа 27 красавіка 1943 г. высланы ў Прагу, дзе пражываў да вайны. Сама БНС была рэарганізаваная, Вольны Корпус Самааховы -- правобраз беларускага войска -- распушчаны, дзейнасьць Самапомачы была абмежаваная аховай здароўя й сацыяльнай апекай[10]. Беларуская Народная Самапомач была перайменаваная ў Беларускую Самапомач (БСП). Але пасьля кароткай перадышкі нацыянальнае Адраджэньне ўзнавілася. Цяпер ў 1943 г. на першыя ролі ў беларускім палітычным жыцьці выйшаў Вацлаў Іваноўскі, які заручыўся падтрымкай В. Кубэ.
У культурнай сфэры можна адзначыць працу Менскага гарадзкога тэатра, які месьціўся ў будынку сёньняшняга тэатру Янкі Купалы. Опэрны тэатр быў заняты пад патрэбы нямецкай арміі, таму ў Менскім гарадзкім тэатры суседнічалі тры акторскія групы: драматычная, опэрная, балетная. Кіраваў тэатрам Пятро Булгак, рэпрэсаваны потым пасьля вызваленьня тэрыторыі Беларусі савецкімі войскамі. Ю. Туронак у сваёй кнізе “Вацлаў Іваноўскі й адраджэньне Беларусі” прыводзіць сьпіс спэктакляў, якія ставіліся менскім тэатрам.
Беларуская клясыка. Ф. Аляхновіч “На Антокалі”, “Пан міністар”, “Шчасьлівы муж”, В. Дунін -- Марцінкевіч “Пінская шляхта”, Далецкія (В. Іваноўскі) “Міхалка”, М. Чарот “Мікітаў лапаць”.
Замежная клясыка. Бізэ “Кармэн”, Чайкоўскі “Яўген Анегін”, Гальдоні “Карчмарка”, Гаўптман “Затонуты звон”, Кляйст “Разьбіты збан”, Ібсэн “Лялечны дом”, Мальер “Лекар паняволі”, Моцарт “Чароўная флейта”, Шылер “Каварства й каханьне”, Штраўс “Цыганскі барон”, Вэбэр “Вольны стралок”[11].
Тэатр карыстаўся вялікай папулярнасьцю, неаднаразова артысты тэатра ездзілі з пастаноўкамі па Беларусі. Дзейнічалі тэатры ў іншых гарадох Беларусі (Бабруйск, Вілейка, Лепель).
У 1943 г. была заснаваная Беларуская Рада Даверу[12], як дарадчы орган пры Генэральным Камісарыяце пад старшынствам Вацлава Йваноўскага. Пры Радзе Даверу быў адздзел культуры, што курыраваў Аўген Калубовіч. Стварылася таксама Беларускае Навуковае Таварыства (стар. В. Іваноўскі)[13], якое мела на мэце кансалідаваць навуковыя кадры дзеля адбудовы Бацькаўшчыны. У траўні 1943 г. быў адчынены Мэдычны Інстытут ў Магілёве. Але 1943 г. быў азмрочаны далейшымі карнымі апэрацыямі фашыстаў, зьнішчэньнем беларускага насельніцтва. 2 траўня 1943 г. быў здзейсьнены налёт савецкай авіяцыі на Менск, у выніку чаго загінулі сотні ні ў чым не павінных людзей. Працягвалася мэтадычнае вынішчэньне беларускай інтэлігенцыі як немцамі, так і палякамі, і Саветамі. Загінуў ад рук невядомых забойцаў Вацлаў Іваноўскі, забіты савецкімі партызанамі Уладыслаў Казлоўскі, акоўцамі -- Юльлян Саковіч. Быў забіты й Вільгельм Кубэ, адзін з найбольш талерантна настроеных нацысцкіх дзеячаў на Беларусі.
Да падзей 1943 г. таксама адносіцца стварэньне й пачатак дзейнасьці беларускай моладзевай арганізацыі -- Саюз Беларускай Моладзі. Вільгельм Кубэ бачыў магчымасьць замацаваньня немцаў на Беларусі праз пашырэньне нацыянальнай сьвядомасьці, што ўжо адзначалася вышэй. Вядома, што ва ўсе часы найбольш успрымальнай да йдэяў незалежнасьці была моладзь. В. Кубэ вырашыў зрабіць стаўку на моладзь. Ён неаднаразова зьвяртаўся да Альфрэда Розэнбэрга, міністра ўсходніх тэрыторый, па дазвол на стварэньне моладзевай арганізацыі, апошні пасьля доўгіх ваганьняў пагадзіўся[14].
Увесну 1943 г. распачалася актыўная падрыхтоўчая праца, рыхтаваліся кадры, якія пасьля разьехаліся па розных куткох Беларусі на кіроўныя пасады.
22 чэрвеня 1943 г. на другія ўгодкі са Дня “Вызвалення” Беларусі Генэральны Камісар Вільгельм Кубэ выдаў наступны загад:
“Дзеля аднастайнага ўзгадаваньня і арганізацыі беларускай моладзі засноўваецца Саюз Беларускай Моладзі.
Узгадаваньне беларускай моладзі зь фізычнага, духоўнага і маральнага гледзішча, апрача бацькоўскага дому і школы, перадаецца СБМ...”[15]
Шэфам Кіроўнага Штабу зрабіўся Міхась Ганько, былы вучань Віленскай гімназіі. Ён быў таксама кіраўніком сярод мужчынскай часткі арганізацыі. Кіраўнічкай сярод дзяўчат сталася Надзея Абрамава, якая да вайны працавала ў 2-й клінічнай менскай бальніцы.
Урачыстае абвяшчэньне СБМ адбылося 22 чэрвеня 1943 г., у памяшканьні Менскага гарадзкога тэатра пры вялікай колькасьці народу. Савецкія падпольшчыкі не маглі не адрэагаваць на такую ўрачыстасьць, яны заклалі ў глядацкай залі міну, якая павінна была спрацаваць падчас урачыстасьцяў, калі б там знаходзіўся гаўляйтар В. Кубэ. Але прыстасаваньне выбухнула ў часе вечаровага спэктаклю “ Пан міністар” у 18 г. 20 хвілінаў. У выніку гэтай акцыі загінула 13 чалавек, сотні былі параненыя[16].
Саюз Беларускай Моладзі стаўся той сапраўднай арганізацыяй на якую беларускія нацыяналісты ўскладалі вялікія надзеі. Для тых, хто кіраваў, СБМ быў мосьцікам для далейшай кар’еры. Для шэраговых сябраў, а суполкі ствараліся ў акругах, паветах, школах, семінарыях, СБМ быў арганізацыяй, зь якой яны спасьцігалі ўласную гісторыю, мову, культуру. Саюз Беларускай Моладзі навучыў іх любіць Бацькаўшчыну й гэтую любоў яны пранесьлі праз усё сваё жыцьцё.
Вось успаміны колішняй сяброўкі СБМ Алесі Фурс (Умпіровіч): “Было прывабна надзець эсбээмаўскую форму, хоць, на прыдзірлівае вока, можа, і бедную, пашытую з таннай тканіны. Дзіва яшчэ, як у той час знайшліся сродкі і на такое. Нам вельмі падабаўся сваім глыбокім сэнсам наш дэвіз “Жыве Беларусь!”. Мы з ахвотай маршыравалі ў калёнах на вуліцах Паставаў, спяваючы свае, родныя песьні. Не прапускалі ніводнага сходу, якой-небудзь імпрэзы, вечарыны ў нашай суполцы СБМ. Асабіста я і мае сябры разумелі СБМ толькі як асяродак, дзе гуртаваліся патрыятычныя пачуцьці моладзі, любоў да роднага, беларускага. Нічога не прышчаплялася нам нацыянал-фашысцкага, ніякай няпрыязі да іншых людзей і народаў”[17].
Аналягічныя думкі прыводзяць і іншыя сябры СБМ. Саюз Беларускай Моладзі выхаваў нацыянальна сьведамую моладзь, якая рупілася пра лёс Бацькаўшчыны. На пачатак 1944 г. шэрагі арганізацыі налічвалі каля 12500 чалавек, гэта занепакоіла савецкіх партызанаў, якія не былі зацікаўленыя ў пашырэньні нацыянальных пачуццяў і змагаліся з СБМ-ам, не спыняючыся нават перад забойствам.
Саюз Беларускай Моладзі сваю ролю выканаў: выхаваў нацыянальна сьведамую моладзь, якая арыентавалася на беларускія традыцыі, культуру. Яны навучыліся шанаваць уласную гісторыю, мову. Тыя, хто эміграваў, у заходніх краінах заняліся актыўнай дзейнасьцю, яны ўзначальвалі беларускія суполкі й аб’яднаньні. Нялёгкі быў лёс сябраў СБМ, хто ня здолеў адступіць на Захад, застаўся на Беларусі, сябры арганізацыі не змаглі па прыходзе савецкай улады мірыцца з русіфікацыяй, зьнішчэньнем нацыянальнай памяці, яны выступалі супраць русіфікацыйнага працэсу. За гэта маладыя плацілі ўласным лёсам: рэпрэсіі, лягеры, паражэньне ў правох…
21 сьнежня 1943 г. новы гаўляйтэр Беларусі К. фон Готбэрг падпісаў Статут Беларускай Цэнтральнай Рады. Гэты дзень лічыцца днём стварэньня БЦР, марыянэткавага ўраду пад прэзідэнствам Радаслава Астроўскага, які быў прызначаны К. Готбэргам. Стварэньне Цэнтральнай Рады было важным этапам ў беларускім нацыянальным руху. Нягледзячы на выразную пранямецкую накіраванасьць, дараваньне беларусам нават марыянэткавага залежнага ад акупантаў ўраду, мела вялікае значэньне. Гэта быў вынік трохгадовага змаганьня за хаця б уяўную аўтаномію. У Статуце БЦР, у прыватнасьці, казалася:
“…Беларуская Цэнтральная Рада мае заданьне мабілізаваць усе сілы беларускага народу для зьнішчэньня бальшавізму й прычыніцца да канчальнага вызваленьня беларускага народу з-пад ярма крывавага бальшавіцкага панаваньня.
БЦР мае права й абавязак складаць дзеля гэтага нямецкаму кіраўніцтву ўсе адпаведныя й неабходныя прапановы.
У межах пастаўленых ёй заданьняў яна будзе самастойна вырашаць і праводзіць усе неабходныя мерапрыемствы ў галінах сацыяльнага, культурнага, і школьнага жыцьця.
Беларускім арганізацыям і згуртаваньням, якія існуюць у гэтых галінах, яна мае права даваць дырэктывы”[18].
Дзейнасьць Беларускай Цэнтральнай Рады разьвівалася ў некалькіх напрамках:
стварэньне беларускага нацыянальнага войска -- Беларускай Краёвай Абароны, падкантрольнай нямецкаму кіраўніцтву,
Мерапрыемствы ў сацыяльных галінах,
Школьніцтва,
Культура.
24 студзеня 1944 г. адбылося паседжаньне сябраў БЦР, на якім вызначылася структура Рады. Было вырашана стварыць 12 аддзелаў, якія ахоплівалі розныя праявы жыцьця. Сярод іх ствараліся:
Аддзел Асьветы, Навукі, Культуры. Ім кіраваў напачатку сам Р. Астроўскі, потым яго зьмяніў дацэнт Платон Жарскі.
Аддзел падраспадаўся на пададдзелы:
а) Навукі (кір. Яўхім Кіпель),
б) Культуры (А. Калубовіч),
в) Школьны (Я. Скурат)
Аддзел прапаганды й прэсы (Мікалай Шкялёнак),
Аддзел моладзі (Усевалад Родзька)[19].
Аддзел веравызнаньняў (на пачатку тут была вакансія, і на час вакансіі ім апэкаваўся Прэзідэнт БЦР, а з 29 лютага 1944 г. кіраваў аддзелам Мікола Будзіловіч)[20].
У студзені таго ж году было створанае Беларускае Культурнае Згуртаваньне (афіцыйнае абвяшчэньне адбылося 6 лютага[21]), якое мела на мэце спрыяць “інтэнсыўнаму разьвіцьцю й пашырэньню сярод насельніцтва Беларусі нацыянальнае беларускае культуры й набліжэньне яе да еўрапейскага светагляду”[22]. БКЗ павінна было згуртаваць вакол сябе паэтаў, пісьменьнікаў, мастакоў, скульптараў, актораў, якія, як лічылася, былі разьяднаныя, а таксама прадугледжвалася, што Згуртаваньне будзе кіраваць усімі культурнымі ўстановамі (напр. створаных у гарадох і шэрагу вёскаў Народнымі Дамамі Культуры).
Старшынём БКЗ быў абраны Аўген Калубовіч.
Згуртаваньне сапраўды занялася стваральнай працай, упарадкаваньнем культурнага жыцьця на Беларусі. Адчыняліся тэатры, кіназалі, у Менску была праведзеная выстава народнага мастацтва, у гарадох і мястэчках арганізоўваліся Дамы Культуры. Разьвівалася беларуская літаратура таго часу, адрадзілася літаратурнае таварыства “Узвышша”. Актыўна йшло друкаваньне падручнікаў, выданьне кніг для моладзі, паэтычных зборнікаў. Беларускія кампазітары (Мікола Равенскі, Алесь Карповіч, Мікола Шчаглоў, Аляксей Туранкоў) стваралі новыя музычныя творы. Праграмы зь беларускай музыкай трансляваліся па Менскаму радыёвузлу, які працаваў штодня. Было рэарганізаванае Навуковае Таварыства, якое цяпер узначаліў (пасьля сьмерці В. Іваноўскага) прафэсар Шапэрка.
Навуковых кадраў на Беларусі было няшмат, а тыя хто ацалеў ня надта жадаў супрацоўнічаць з акупацыйнымі ўладамі. Да вясны 1944 г. культурнае жыцьцё значна актывізавалася. Але наступленьне савецкай арміі ўнесла свае карэктывы. Вызваленьне ўсходніх рэгіёнаў Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вымусілі перавесьці Мэдыцынскі Інстытут з Магілёва ў Новую Вялейку, што пад Вільняй.[23] Апеку над студэнтамі з поўным іх матэрыяльным забесьпячэньнем узяла на сябе Беларуская Цэнтральная Рада. У красавіку 1944 г. аднавіў сваю працу Менскі Гарадзкі Тэатр, які быў зачынены пасьля гвалтоўнай акцыі менскіх падпольшчыкаў. Месяцам раней ўрачыста сьвяткаваліся 25-я ўгодкі Віленскай беларускай гімназіі. Многія выкладчыкі, як і вучні гімназіі, былі пазьней рэпрэсаваныя (Фр. Грышкевіч, апошні дырэктар гімназіі, айцец Адам Станкевіч). Трохі раней, там жа ў Вільні, загінуў ад рук невядомых бандытаў выдатны беларускі драматург Францішак Аляхновіч.
Былі й пралікі ў культурніцкай дзейнасьці Беларускай Цэнтральнай Рады. Выявіла поўную нежыцьцяздольнасьць Беларускае Навуковае Таварыства. Ня здолеў Радаслаў Астроўскі падпарадкаваць сваёй уладзе й Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву.
Апошнім акордам дзейнасьці БЦР было скліканне Другога Усебеларускага Кангрэсу. Ён быў праведзены 27 чэрвеня 1944 г. у памяшканьні Менскага Гарадзкога Тэатра, тады, калі ўжо поўным ходам ішла апэрацыя “Багратыён”. На Кангрэс зьехалася 1039 дэлегатаў. Старшынём Кангрэсу быў аднагалосна абраны навуковец Яўхім Кіпель. Кангрэс склікаўся Цэнтральнай Радай дзеля ратыфікацыі ейных паўнамоцтваў. На Кангрэсе Радаслаў Астроўскі склаў зь сябе абавязкі Прэзідэнта Беларускай Цэнтральнай Рады, матывуючы гэта тым, што ён быў абраны на тую пасаду нямецкім кіраўніцтвам. Літаральна празь лічаныя хвіліны аднагалосна Радаслаў Астроўскі быў пераабраны Прэзідэнтам БЦР, дэлегаты Кангрэса падцьвердзілі паўнамоцтвы БЦР як адзінага прадстаўніка беларускага народу й як спадкаемцу Рады БНР.
Скончыўшы працу дэлегаты Кангрэсу, як і епіскапат БАПЦ, Кіроўны Штаб Саюзу Беларускай Моладзі й іншыя грамадзкія арганізацыі, справядліва баючыся рэпрэсіяў з боку ўладаў СССР, вымушаныя былі эміграваць на Захад. Рашэньні Кангрэсу далі магчымасьць на эміграцыі прадстаўнікам БЦР высьвятляць адносіны з рэанімаванай у 1947 г. Радай БНР, хто мае сапраўдны мандат даверу народу.
Можна па-рознаму ацэньваць ролю Беларускай Цэнтральнай Рады. Магчыма вінаваціць яе ў падначаленьні немцам, але трэба ўлічваць, што альтэрнатыўнай БЦР інстытуцыі беларускія дзеячы стварыць не змаглі з-за розных прычынаў. БЦР заставалася адзінай беларускай установай, якая рэальна нешта сабой ўяўляла. Яна здолела аб’яднаць пад сваёй юрысдыкцыяй справы культуры, школьніцтва, рэлігіі.
Алег Гардзіенка
Заўвагі:
Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. --Мн., 1993. С.34.
Найдзюк Я., Касяк І. Беларусь учора і сяньня: папулярны нарыс зь гісторыі Беларусі. --Мн., 1993. С.257.
Тамсама. С.261.
Тамсама. С.262.
Жумарь С. Оккупационная печать на территории Белоруссии в годы Великой Отечественной войны 1941--1944 гг. --Мн., 1996.
Ёрш С. Вяртаньне БНП. --Менск--Слонім, 1998. С.65.
Найдзюк Я., Касяк І. ... С.265.
Тамсама. С.271.
Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй... С.118.
Тамсама. С.132.
Turonek J. Waclau Iwanouski i odrodzennie Bialorusi. Warszawa, 1993.
Калубовіч А. Вацлаў Іваноўскі і Беларуская Рада Даверу. Калубовіч А. Крокі гісторыі. --Мн., 1992. С.148.
Беларускае навуковае таварыства. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. --Мн., 1993.
Туронак Ю. ... С.135.
Беларуская газэта. 1943 г. 22 чэрвеня.
чырвеня 1943 г. Жыве Беларусь. 1943 г. №№ 2--3.
Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў (Глыбокае, Паставы. 1945--1947 гг.). --Мн., 1997. С.103.
За дзяржаўную незалежнасць Беларусі. Дакументы і матар’ялы, прагледжаныя і падрыхтаваныя да друку І. Касяком, апрацаваныя камісіяй БЦР пад кір. праф. Р. Астроўскага. --Лёндан, 1960. С.83.
Тамсама. С. 84--86.
Тамсама. С.89.
Беларускае Культурнае Згуртаваньне Жыве Беларусь! 1944 г. №2.
За дзяржаўную незалежнасць Беларусі... С.87.
Туронак Ю. ... С. 34.

Опубликовано 09 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Асноўныя накірункі акупацыйнай палітыкі нямецкіх уладаў у сфэры культуры на Беларусі ў 1941--1944 гг.
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1291898925 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций