БЕЛАРУСЬ (последнее)
Зьвесткі іншаземцаў пра краіну часоў ВКЛ
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Уводзіны
Апасродкаваныя апісанні зямель Беларусі і Літвы. Эпізадычныя назіранні падарожнікаў
Мэтанакіраванае вывучэнне
Іншаземцы ў Беларусі. Нечаканыя ракурсы
Уводзіны
Своеасабліва паўстаюць перад гісторыкам і сённяшнім чытачом старадаўнія Беларусь і Літва ў апісаннях і нататках іншаземцаў. Шмат якія з гэтых эпісталярных матэрыялаў, сакрэтных службовых справаздач, “летуценных” занатаванняў ды пазнейшых паспешных мемуараў адбіваюць павярхоўны погляд падарожнікаў, якія кепска ведалі чужую краіну, не заўсёды валодалі тутэйшай мовай, часам давяралі несумленным або некампетэнтным асобам. Больш дакладнымі былі звесткі, непасрэдна ці ўскосна назбіраныя прадстаўнікамі замежных дзяржаўных і царкоўных органаў: дыпламатамі, нунцыямі, ураднікамі, тайнымі інфарматарамі і інш. Былі і такія чужаземцы, што адбывалі ў ВКЛ гаспадарскую ці прыватную службу, займаліся рамяством, купецкай, царкоўнай, сакратарскай дзейнасцю, так званымі вольнымі мастацтвамі, надоўга або назаўсёды асядалі тут і складалі своеасаблівую этна-культурную групу (мясцовых “ляхаў”, “маскавітаў”, “жыдоў”, “немцаў”, “влохаў” і інш.). Гістарычныя сведчанні, пакінутыя гэтай катэгорыяй насельнікаў краіны, маюць найбольш дакладны характар, нярэдка асвятляюць гэткія дэталі грамадскага і паўсядзённага жыцця, якія амаль не згадваюцца ў іншых пісьмовых крыніцах. Некаторыя перасяленцы на землі Беларусі і Літвы - найперш рускія, украінцы, палякі - асабліва прадстаўнікі вышэйшых станаў, хутка ўрасталі ў новы дзяржаўна-грамадскі асяродак. Традыцыйна толькі першае пакаленне гэтых прыяжджан у той ці іншай ступені можна назваць іншаземцамі.
Такое размежаваннне згаданых наратыўных крыніц (на другім узроўні іх можна дыферэнцыяваць з прадметна-тэматычных і іншых вузкіх крытэраў) варта абгрунтаваць больш дэталёва і праілюстраваць паказальнымі прыкладамі. Увогуле гэта тэма слаба распрацавана ў гістарыяграфіі, і нават адсутнічаюць зводныя апісанні крыніц, нават бібліяграфічная іх рэгістрацыя.

Даволі распаўсюджаным жанрам еўрапейскай белетрызаванай і палітызаванай гісторыка-краязнаўчай літаратуры ХV-ХVI стст. былі апасродкаваныя апісанні чужаземных дзяржаў, малавядомых народаў, звычаяў, традыцый. Цікавасць да такіх твораў тлумачыцца рознымі прычынамі. У эпоху Рэнесансу адчуваецца ўплыў антычных традыцый і ў формах літаратурных твораў, і ў іхнім змесце. Антычныя аўтары Пліній, Тацыт, Пталамей пісалі пра антаў, венедаў і іншыя загадкавыя народы, што насялялі паўночна-ўсходнюю еўрапейскую айкумену. Вялікія геаграфічныя адкрыцці адкрывалі прастору для фантазій і пабуджалі пільней прыглядацца да іншых краін за межамі даўно абжытага арэалу.
Узровень гістарычнай дакладнасці, натуральна, залежаў ад шмат якіх рэчаў. Падобна да сумленных вернікаў, падарожнікі часта апісвалі тое, што хацелася б убачыць. Дакладнасць апасродкаваных апісанняў яшчэ меншая. Яна вырашальна залежала ад інфармацыі іншых людзей. Аўтары замежных прац, якія не былі ў ВКЛ, дадавалі да сабраных такім чынам звестак яшчэ і свае, часам, наіўныя і міфалагічныя ўяўленні. Яскравым прыкладам гэткіх апісанняў, дзе рэальныя звесткі спалучаюцца з фантастычнымі, можа быць твор італьянскага гуманіста, пазней рымскага папы Энея Сільвія Варфаламея Пікаламіні: “Аб Польшчы, Літве і Прусіі”, напісаны ў 1458 г. Поруч з цікавымі паведамленнямі пра языцкія звычаі і традыцыі ў Літве - шанаванне вужак, агню, святарных гаёў, ведуноў-вешчуноў - наіўныя звесткі пра купцоў, якія нібыта вызначалі свае зімовыя шляхі па сушы, як на моры, - па зорках, блытаніна вакол моўнай сітуацыі ў ВКЛ, пераказ легендарных паданняў пра часы Вітаўта і інш.
Эпізадычныя назіранні можна знайсці ў падарожных запісах амаль усіх вандроўнікаў, якія ў ХVI-ХVII стст. наведвалі сталіцу Вялікага княства Літоўскага, праяжджалі па сухапутных ці водных шляхах землі Беларусі, Літвы, Украіны, а потым выпраўляліся з рознымі даручэннямі ў суседнія княствы, Крымскую арду, Атаманскую Порту, Персію, Кітай, Індыю. Асноўным інфарматарам папскіх пасланнікаў было каталіцкае духавенства ў Польшчы і ВКЛ, а таксама свецкая знаць. Заходнееўрапейскія дыпламаты і падарожнікі карысталіся звесткамі, пастаўлянымі ім сябрамі Рады, пісарамі гаспадарскай канцылярыі, ураднікамі, купцамі, талмачамі, мясцовай шляхтай, мяшчанамі і інш.
Пасланні і справаздачы папскіх нунцыяў у Рым, іхняя асабістая перапіска з іншымі царкоўнымі дзеячамі, асабліва часоў Інфлянцкай вайны, Люблінскай і Берасцейскай уній, вызначаюцца дастатковай сістэмнасцю і дакладнасцю, але ўвага, вядома, засяроджвала перадусім на царкоўна-рэлігійных справах. Назіранні ж свецкіх вандроўнікаў адметныя тэматычнай разнастайнасцю, шырынёй інтарэсаў і светагляду: яны датычаць дзяржаўна-палітычнага ладу ВКЛ, асаблівасцяў вярхоўнай улады, адносін з суседнімі краінамі.
Англійскі пасланнік у Расію сэр Джэром Гарсей, які збіраўся напісаць асобны трактат пра Польшчу, ВКЛ і суседнія краіны, паведамляў у сваіх нататках канца ХVI - пачатку XVII стст. пра добры прыём, уладаваны яму “ўсюды ў Літве”, пра размовы і сустрэчы з ковенскім ваяводам Янам Глябовічам, Радзівіламі, канцлерам, пра багатыя банкеты з музыкай, камедыянтамі і паэтамі. Ад сваіх гасцінных гаспадароў, а пазней, у Маскве, з афіцыйных колаў і ад дзякаў Пасольскага прыказу, напэўна, уведаў Гарсей пра хаду Інфлянцкай вайны, пераход пад уладу царскага скіпетра “Белай Русі і Літвы з іхнімі квітнелымі гарадамі і землямі, што давалі вялікія прыбыткі і ў дастатку воск, лён, пяньку, сала, скуры, збожжа і жывёлу”, а таксама пра пасольскія звычаі, знатных палонных і “сідзельцаў” у Маскве, за якіх патрабавалі вялізныя выкупы.
Многія заходнееўрапейскія вандроўнікі ахвотна апісвалі розныя дарожныя прыгоды і недарэчнасці. Са словаў венецыянскага пасла Амброджыа Кантарыні, па дарозе з Масквы ў Трокі (студзень 1477 г.) яму не аднойчы даводзілася начаваць на санях у лесе, а тым часам ягоныя спадарожнікі туліліся ля незагаслых яшчэ вогнішчаў. Уражвалі падарожнікаў нечапаныя-няходжаныя лясныя прасторы, мноства азёраў, вялікія судаходныя рэкі, замкі, храмы, гаспадарчыя збудовы, паромныя пераправы. Мяркуючы з паведамлення Паўла Іовія Навакомскага, санная дарога ад Вільні да Смаленску пераадольвалася нечувана хутка, а ўлетку была ледзьве даступнай. Здаралася і цяжка масціць масты на балоцістых мясцінах.
Эканомныя чужаземцы зважалі, вядома ж, і на кошты, прадметы гандлю, ацэньвалі гандлёвую палітыку вярхоўнай улады, шляхі зносін. Пасол св.Рымскай імперыі ў Масковію (4 сакавіка 1517 г. прыбыў у Вільню) Жыгімонт Герберштэйн спраўна адзначаў у сваіх запісах: “Ад Кіева па Барысфену да Мазыра на рацэ Прыпяць - 30 нямецкіх міль. У Прыпяць упадае рыбная рака Тур. Ад Мазыра да Бабруйску 30 міль, праз 25 - Магілёў, праз 6 - Орша. Праз 24 мілі - Смаленск”. Галоўныя промыслы Літвы - мёд, воск, попел (яго “вывозяць у Данцыг і Галандыю”), смала, лес, хлеб. Солі няма. З Масковіі паступаюць скуры, футры, рыбін зуб (маржовыя іклы).
Пры нагодзе Герберштэйн згадвае пра паўстанне Глінскага, трагічную бітву на Вядрошы 1500 г., перамогу пад Воршай 1514 г. (“35 тыс. літвінаў, 80 тыс. маскавітаў”), апавядае пра некаторыя асаблівасці гарадоў, мястэчак, абарончых збудаванняў: “Крэва - з пакінутым замкам”, Дуброўна, за 8 міляў ад мяжы, з “літоўскім гасцінным дваром”, Смаленск з крэпасцю “з дубу”.
Цікавыя этнаграфічныя зацемкі пра ліцвінаў: “Гэты народ носіць даўгую верхнюю вопратку, яны ўзброены лукамі накшталт татараў, коп'ямі і шчытамі, як венгры. У іх добрыя вылегчаныя коні без жалезных падкоў”. З іншых матэрыялаў, дарэчы, вядома, што ліцвіны (асабліва ўзімку) шырока карысталіся падкаванымі коньмі.
Падрабязна апісваліся аўдыенцыі ў высокіх асоб - вялікага літоўскага князя, віленскага біскупа, у ваявод і інш. Невядома, як, - магчыма, з асабістай практыкі - Герберштэйн вызнаў пра распаўсюджаны звычай подкупу судзейскіх і іншых службовых асоб. “У Літве - сведчыць ён - усякае слова залатое”. Увогуле, у запісах чужаземцаў хапае і пазітыўных і негатыўных ацэнак, да якіх трэба ставіцца асцярожна. Здаецца, што наежджым людзям часам наўмысна плялі ўсялякія небыліцы, а тыя іх даверліва запісвалі (напрыклад, пра селяніна, што ўтапіўся ў лясным вуллі).
Зрэдку ў запісах падарожнікаў сустракаюцца ўнікальныя гістарычныя дэталі. Англійскі півавар Джон Бурхер, які наведаў Вільню з мэтай наладзіць тут вытворчасць добрага заморскага трунку, натыкнуўся на канкурэнцыю - мясцовага, так скажам, гатунку. На пачатку 1558 г. ён паведамляў вядомаму дзеячу заходнееўрапейскай Рэфармацыі Генрыху Булінгеру аб прыбыцці ў сталіцу ВКЛ надзвычай цікавых эмігрантаў з Расіі, блізкіх поглядамі да Лютара або, хутчэй, да Цвінглі. З іншых крыніц вядома, што былі тое глосныя рускія ерэтыкі, якія яшчэ доўга чынілі свае справы ў Беларусі, Літве, на Ўкраіне і нават у Польшчы.
Мэтанакіраванае вывучэнне
Мэтанакіраванае вывучэнне Вялікага княства Літоўскага (асобна ці пазней у складзе Рэчы Паспалітай) найбольш наладжвалася дзяржаўнымі й царкоўнымі органамі тых краін, што былі павязаны з ВКЛ больш-менш цеснымі палітычнымі і царкоўна-рэлігійнымі зносінамі (Пасольскі прыказ у Маскве, рымская курыя, канцылярыя Прускага герцагства і інш.).
Асноўныя тэмы, паслядоўна асвятляныя ў справаздачах замежных дыпламатаў, палітычных і царкоўных дзеячоў, - гэта ўнутранае становішча ВКЛ, палітычныяы і рэлігійныя арыентацыі паноўных слаёў, апазіцыйныя рухі, настроі насельніцтва, вайскова-стратэгічныя і эканамічныя магчымасці краіны, намеры вярхоўнай улады і інш. Да прыкладу, паслу Вялікага княства Маскоўскага ў 1554 г. даручалася ўпотай выведваць пра літоўскія справы, пра адносіны караля і вялікага князя літоўскага з Радай-паноў, простай шляхтай: “И в Великом княстве Литовском которые паны с ним врозни есть ли; будет есть - кто имяны, и что земских людей слово о короле?". У 1556 г. у дыпламатычных зносінах Жыгімонта-Аўгуста з Іванам ІV асабліва актуальныя былі спрэчкі пра памежныя і ўвогуле ўсе “рускія” землі. З пачаткам Інфлянцкай вайны важнымі робяцца адносіны ВКЛ з “немцамі”, Ліфляндыяй і г.д. У другой палове ХVІ ст. у Царскім архіве ў Маскве захоўваліся спісы “літоўскіх” дарог, накрэсленні (карты) розных дзяржаў, “чертеж по рубежу от Литовские земли и Велижской волости, ветх”, “летописец литовских князей и иные списки розные”.
Ці варта нагадваць, што гэткую ж інфармацыю ў ракурсе сваіх інтарэсаў збіралі ўсе суседнія і некаторыя больш аддаленыя дзяржавы (Ватыкан, Св.Рымская імперыя, Швецыя).
Са словаў венецыянскага пасла 1570-х гадоў Ераніма Ліпамана, Вялікае княства Літоўскае - “самая вялікая з польскіх правінцый пасля Прусіі”. Слабое разуменне Ліпаманам палітычнага статусу ВКЛ у Рэчы Паспалітай дапаўнялася зусім састарэлымі антычнымі ўяўленнямі пра Герцынскія лясы, якія, быццам, цягнуліся праз усю Еўропу - ад Швейцарыі да зямель Беларусі і Літвы. Сярод насельнікаў гэтых пушчаў ён называў зуброў, ласёў, ваўкоў, баброў. Паляванне на зуброў апісваў таксама другі папскі пасланнік - Руджыеры - у 60-х гадах ХVI ст.
У апісаннях папскіх нунцыяў гісторыя “Літвы” (ВКЛ) падаецца ў непарыўнай повязі з гісторыяй Польскага каралеўства, якому яны надавалі непараўнальна больш увагі. Пасля трыдэнцкага сабору каталіцкая царква ў Еўропе стала зноў аднаўляць, пашыраць і ўмацоўваць свае пазіцыі на кантыненце. Папскія нунцыі, натуральна, вельмі цікавіліся царкоўна-рэлігійнымі стасункамі ў ВКЛ, дзе скрыжоўваліся розныя хрысціянскія канфесіі і заканадаўча была прагалошана талерантнасць. Зазвычай іхняя ацэнка грамадска-палітычнай і царкоўна-рэлігійнай сітуацыі была дастаткова рэальнай, хоць неаднойчы здаралася, што наўмысна скажалася рэальная карціна. Наўрад ці дакладныя звесткі аб распаўсюджанні ў ВКЛ у другой палове ХVI ст. шматлікіх ерасяў (нібыта ў Вільні налічвалася 72 ерасі), або пра тое, што вядомы апякун праваслаўя, заснавальнік Астроскай акадэміі і выдавец знакамітай бібліі 1581 г. Канстанцін Астроскі ў рэлігійных поглядах дайшоў да скрайняй ерасі і “атэізму”.
Усе падарожнікі, іншаземныя царкоўныя і свецкія дзеячы, якім выпала наведаць ВКЛ у ХIV-ХVI стст., азначалі, што “рускі” народ, “русіны” - пераважная большасць - захоўваюць старажытныя рэлігійныя традыцыі, трымаюцца “схізматычнай” грэцкай, “рускай” веры. Акрамя Бернарда Банджавані, пра гэта пісалі Джуліа Руджыеры, Еронім Ліпамана і інш. “У Літве і Русі - падкрэсліваў адзін з папскіх пасланнікаў - большасць народу прытрымліваецца грэцкай веры, ёсць там нямала гарадоў і вёсак, дзе не знойдзеш ніводнага католіка”. Рымскія пасланнікі, дыпламаты добра адрознівалі літоўцаў-католікаў ад астатняга насельніцтва ВКЛ. “Літвінаў - пісаў у 1575 г. Еранім Ліпамана - найбольш католікаў, жывуць там таксама грэкі-схізматыкі (русіны - Г.Г.) і нават магаметане, нашчадкі татараў, аселых у Літве за Вітаўтам. Сустракаюцца невялікія групы літвінаў-язычнікаў, якія па звычаях сваіх продкаў дагэтуль яшчэ пакланяюцца сонцу, лясам і вужакам. Апошніх яны трымаюць у сваіх хатах, кормяць і пакланяюцца ім...”. Замежныя дыпламаты, нунцыі, якія зазвычай карысталіся паслугамі мясцовых перакладчыкаў, адрознівалі “рускіх” ад літоўцаў і іншых балтаў не толькі з вераванняў, але таксама з моўных прыкмет.
Нунцый пры двары Жыгімонта-Аўгуста, абат Джуліа Руджыеры ў рэляцыі 1568 г. даў надзвычай падрабязнае апісанне моўнай сітуацыі ў ВКЛ. Гаворачы пра асаблівасці балцкіх моў у ВКЛ, ён вызначаў іхнюю прыроджаную роднасць: “чатыры мовы - літоўская, жэмайцкая, пруская і інфлянцкая блізкія паміж сабой і параўнальныя, у аснове - адна мова... Літоўская мова цалкам адрозніваецца ад польскай і нямецкай і мае нямала словаў, якія гучаць, як лацінскія. Дагэтуль ніхто яшчэ не пісаў на гэтай мове. Гаспадарская канцылярыя ў Літве карыстаецца на пісьме рускай мовай, таксама, як абывацелі, - акрамя тых, хто жадае пісаць па-польску”. Далей ён зважае на вельмі цікавыя элементы жэмайцкай мовы: “На Жэмайціі размаўляюць мовай, што мае тое ж (літоўскае - Г.Г.) паходжанне. Але вельмі своеасаблівая ў параўнанні з апошняй. Падобна, хоць з пэўнымі адрозненнямі, мовяць таксама ў некалькіх прускіх гарадах і вёсках, дзе захаваліся яшчэ частка старадаўніх прусаў, якіх падначалілі і амаль знішчылі крыжакі”.
Папскія дыпламаты судзеілі ўладаванню ордэна езуітаў у ВКЛ, зарганізаванню калегіюму, а пазней - езуіцкай акадэміі ў Вільні. У перыяды інтэррэгнум (міжцаравання) іх асабліва непакоілі праблемы абрання новага караля і вялікага князя літоўскага. Пасля смерці апошняга Ягелона і патайных уцёкаў Генрыха Валуа ў Парыж у 1574 г. гэтая праблема набыла востры палітычны характар. Асвятляючы суадносіны розных шляхецка-магнацкіх груповак і паспалітага асяроддзя, адзін з папскіх нунцыяў пісаў у прыватным пасланні наконт кандыдатуры Івана ІV: “Паведамляюць, што люд літоўскі і рускі жадаў бы бачыць яго каралём польскім. Ён мае за сваіма плячыма не меншую групу (сеймавай шляхты і сенатараў), чым усе іншыя кандыдаты на прастол. Асабліва паміж хлопамі. Зрэшты, гэта мала яму дапаможа, бо хлопы не ўдзельнічаюць у элекцыі”.
Нездаваленне каталіцкай ярархіі пазіцыяй значнай часткі “літоўскай” (асабліва - рэфармацыйнай) знаці, якая прэтэндавала на абмежаванне царкоўных уладанняў і павелічэнне падаткаў з царкоўных маёнткаў і якая выступала супраць Люблінскай уніі, у выказваннях папскіх нунцыяў асабліва падкрэслівалася. Здаецца, ніхто так рэзка не выказваўся пра цяжкае становішча хлопаў у часы Інфлянцкай вайны, як папскі нунцый Ліпамана: “Няма ў свеце больш гаротнай і беднай істоты, - пісаў ён - чым літоўскі хлоп. Ён не мае нічога, акрамя таго, што адпускае яму ягоны пан і чаго не хапае нават для задавалення самых неадкладных патрэб. Мала таго, што ўладары абіраюць і рабуюць іх, абкрадаюць таксама салдаты на пастоях у вёсках падчас сваіх экспедыцый супраць маскоўскіх войск”.
У першай палове ХVII ст. асаблівая ўвага нунцыяў была скіравана на ўмацаванне царкоўнай уніі, каталіцызму, беатыфікацыю Ясафата Кунцэвіча.
Іншаземцы ў Беларусі. Нечаканыя ракурсы
Своеасаблівы комплекс наратыўных крыніц звязаны з прафесійнай і службовай (адміністратыўнай, прыдворнай, вайсковай, царкоўнай, літаратурнай, мастацкай) дзейнасцю чужаземцаў у Беларусі і Літве. Маюцца на ўвазе розныя прыватныя дзённікі, silva rerum (зборнікі розных тэкстаў ), панегірыкі, мемуары вялікакняжых і магнацкіх лекараў, іншыя рукапісы і выданні. Інтэнсіўная дзейнасць польскіх друкароў і выдаўцоў у Беларусі і Вільні ў другой палове XVI ст. адлюстроўвае стаўленне да розных духоўных, палітычных, сацыяльных праблем Вялікага княства Літоўскага, Польшчы, Еўропы. Невыпадкова з друкарскіх варштатаў берасцейскіх, нясвіскай, лоскай друкарняў выйшлі кнігі з асуджэннем рэлігійнага пераследу іншаверцаў у Еўропе, Варфаламееўскай ночы, сатырычныя і палемічныя творы, першыя ва Ўсходняй Еўропе поўныя выданні Бібліі і інш. Нямала тут таксама матэрыялаў па царкоўна-релігійнай, культурнай, палітычнай гісторыі ВКЛ. Варта згадаць толькі кнігі, прадмовы і каментары Сымона Буднага, Мацея Кавячынскага, Цыпрыяна Базіліка, Мартына Чаховіца, Андрэя Валана. Вядомыя каталіцкія пісьменнікі, царкоўныя дзеячы, педагогі Віленскай акадэміі (Пётар Скарга, Градзіцкі і інш.) непасрэдна звярталіся да “русінаў”, прапагандуючы і баронячы свае царкоўна-рэлігійныя пазыцыі. З тагачаснага польска-беларуска-літоўскага духоўнага асяродку дайшлі да нас праекты дзяржаўна-палітычных і гаспадарчых рэформ, апісанні палемічных дыспутаў ў Навагародку, Лоску, Іўі і Вільні, апісанне уніяцкага Берасцейскага сабору 1596 г., праграмы мясцовых навучальных устаноў, некаторыя з падручнікаў.
In Europam ... Memmingen, 1485. Трактат “ De Polonia, Lithuania et Prussia ” ўвайшоў у склад зводнай публікацыі прац аўтараў, якія пісалі на лацінскай мове па гісторыі Польшчы: Joh. Pistorii Polonicae historiae corpus. Basiliae, 1582. Гл. таксама: Zbior pami e tnik у w historycznych o dawnej Polszcze... przez J.U.Niemciewicza. Warszawa, 1822. T. 1. S. 7-16.
Барон Сигизмунд Герберштейн. Записки о московитских делах. Павел Иовий Новокомский. Книга о московском посольстве / Пер. А.И.Малеина. СПб., 1908. С. 266.
Россия ХV-ХVII вв. глазами иностранцев / Подг. Ю.А.Лимонов. Л., 1986. С. 27.
Барон Сигизмунд Герберштейн. Записки о московитских делах... С. 14, 17-18, 93, 111, 166-167.
Там жа. С. 167, 229.
Там жа. С. 173.
Original letters relative to the anglish reformation. Cambridge, 1846; Голенченко Г.Я. Новые письменные источники о деятельности русских еретиков в Белоруссии и Литве во второй половине ХVI в. // История книги, книжного дела и библиографии в Белоруссии. Мн., 1986.
Описи Царского архива ХVІ века и архива Посольского приказа 1614 года. М., 1960. С. 20, 31, 42 и др.
Relacye nuncyjuszу w apostolskich i innych osуb o Polsce od roku 1548 do 1630. Berlin, Poznan, 1864. Т. 1. S. 246-247.
Там жа. С. 122-123.
Там жа. С. 160-161.
Там жа. С. 248.
Там жа. С. 171.
Там жа. С. 280.
Там жа. С. 248.
Кордт В. Чужоземні подорожні по Східній Европи до 1700 р. // Збірник исторично-філологічного відділу Украінськоі Академіі наук. Киів, 1926. № 38; Грыцкевіч В. Вачыма даўніх падарожнікаў // Маладосць. 1969. № 2. С. 131-139; Дорошкевич В. Как открывали Белоруссию // Нёман. 1976. № 10; Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. Нарыс. Мінск, 1980; Бруй І. Голас мінуўшчыны. Выказванні іншаземцаў пра Беларусь ХVI-ХVII стст. // Полымя. 1965. № 4. С. 159-165.
Георг ГАЛЕНЧАНКА
Крыніца: "Беларускі Калегіюм"

Опубликовано 09 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Зьвесткі іншаземцаў пра краіну часоў ВКЛ
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1291898880 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций