Культура Беларусі ўсярэдзіне XVII – XVIII ст.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Культура Беларусі ўсярэдзіне XVII – XVIII ст.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-09
Источник: http://library.by

Пасля войнаў сярэдзіны XVII ст. рэзка ўзмацніліся паланізацыя і акаталічванне ўсходніх зямель Рэчы Паспалітай. Беларуская мова паступова выцяснялася з дзяржаўнага справаводства і афіцыйнага ўжытку. Гэта тэндэнцыя знайшла завяршэнне ў соймавых пастановах 1696 - 1697 гг., паводле якіх паслы Вялікага Княства Літоўскага пагаджаліся: "У справах і пасольствах Рэчы Паспалітай мы, згодна з даўнімі законамі, не будзем карыстацца сваёй пакаёвай пячаткай або сыгнетам і абяцаем выдаваць усе лісты, справы і публічныя легацыі толькі на мове польскай і лацінскай, а не іншай". Узмацніўся ўціск у дачыненні да праваслаўных і пратэстантаў. У 1658 г. сойм Рэчы Паспалітай прыняў пастанову аб выгнанні арыян, а ў 1668 г. забараніў пераходзіць з каталіцтва ў іншыя веравызнанні. Праваслаўным шляхце, святарам і мяшчанам быў забаронены доступ у дзяржаўныя органы ўлады і самакіравання. Паблажлівыя адносіны да ўніяцкай царквы змяніліся на больш нецярпімыя, бо ўніяты не здзейснілі ўсіх планаў ідэолагаў Берасцейскай уніі па распаўсюджванні каталіцкіх і польскіх уплываў на Беларусі. На самой справе ўніяцкая царква больш спрыяла захаванню этнакулыурнай самастойнасці беларусаў, пагроза страты якой існавала ў XVII-XVIII стст.

Інтэлектуальнае жыццё ў другой палове XVII - пачатку XVIII ст. характарызавалася адыходам назад. Забываліся здабыткі часоў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, зноў набылі папулярнасць ідэі часоў сярэднявечча. Гэта, а таксама схаластыка, фанатызм, нецярпімасць сталі вызначальнымі прынцыпамі перыяду контррэфармацыі. Умовы развіцця культуры Беларусі ў XVII -XVIII стст. вызначылі яе спецыфічную рысу - полілінгвістычны характар. 3-за неспрыяльнай сітуацыі беларускамоўнай была пераважна народная культура - культура сялянства, гарадскіх нізоў, часткі шляхты і святарства. Многія ўраджэнцы Беларусі пісалі на лацінскай, польскай, часта на нямецкай і французскай мовах, але іх творы, пазіцыя аўтара заставаліся духоўна блізкімі да мясцовых вытокаў.

Вядучым мастацкім напрамкам у другой палове XVII - сярэдзіне XVIII ст. было пышнае і вытанчанае барока. Узнікла яно на аснове традыцый позняга Адраджэння і Рэфармацыі ў канцы XVI ст. у Італіі. На месца "сціплага" ў аздабленні, без вычурных упрыгажэнняў мастацтва Рэфармацыі прыйшло пампезнае барока. Яно знайшло адбітак перш за ўсё ў развіцці архітэктуры і выяўленчых жанраў мастацтва. Эстэтыка гэтага стылю - крок наперад у параўнанні з папярэднім перыядам. Аднак у сферы ідэалагічнага і грамадска-палітычнага жыцця барока суправаджалася адыходам да схаластыкі і дагматызму часу сярэднявечча. Яго асноўныя мастацкія прынцыпы - дынамічнасць кампазіцыі, кантрасты маштабаў, рытмаў, святлоценявыя і колеравыя эфекты, крывалінейнасць абрысаў, імкненне стварыць ілюзію бязмежнай прасторы. Эфектнасць барока была выкарыстана царквой у сваіх мэтах ддя эмацыянальнага ўздзеяння на пачуцці чалавека і дэманстрацыі марнасці чалавечага жыцця перад вечным, велічным. Матэрыяльнай базай для станаўлення стылю з'явілася архітэктура. Тут барока знайшло найбольш поўнае выяўленне. Пачатак гэтай плыні ў Беларусі звязаны з будаўніцтвам першага ў Рэчы Паспалітай помніка архітэктуры барока - касцёла езуітаў у Нясвіжы ў 1584 - 1593 гт. па праекце Я.М.Бернардоні.

Развіццё беларускага барока прайшло тры перыяды: ранняе (канец XVI - першая палова XVII ст.), сталае (другая палова XVII - 30-я гг. XVIII ст.) і позняе, ці віленскае (30 - 80-я гг. XVIII ст.).

На другую палову XVIII ст. прыходзіцца распаўсюджванне ідэй Асветніцтва на Беларусі. Яны прыйшлі з Еўропы і іх з'яўленню спрыялі навуковыя адкрыцці ў прыродазнаўстве і дасягненні ў галіне гуманітарных ведаў. Ім уласціва прызнанне прыярытэту асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы. Ідэі Асветніцтва знайшлі адлюстраванне ў філасофіі, сацыялогіі, літаратуры і мастацтве. Для эпохі Асветніцтва характэрна суіснаванне шэрага кулыурных стыляў - барока, класіцызму, сентыменталізму, ракако. Аднак характар эпохі вызначаў перш за ўсё класіцызм. Сутнасць яго выявілася ў кананізацыі антычнай класікі як дасканалага ўзору для наследавання нарматыўнасці эстэтычных крытэрыяў. Грунтаваўся ён на традыцыях Адраджэння і разам з тым сінтэзаваў у пераўтворанай форме дасягненні процілеглага яму барока, якое папярэднічала і часткова суіснавала з новым напрамкам. На станаўленне беларускага Асветніцтва істотна паўплывала французская філасофская і эстэтычная думка. У сярэдзіне XVIII ст. на Беларусь пачалі пранікаць навукова-філасофскія ідэі французскіх энцыклапедыстаў, а таксама Д.Ж.Лока, Ф.Бэкана, Д.Юма, Р.Дэкарта. Іх творы карысталіся папулярнасцю, значыліся ў каталогах розных бібліятэк. Асаблівую цікавасць выклікала творчасць Вальтэра. Аднак развіццё асветніцкай думкі на Беларусі было абумоўлена пераважна патрэбамі мясцовага жыцця - развіццём эканомікі і грамадска-палітычнай сітуацыяй. За час Асветніцтва змяніліся грамадскія ідэалы. Раней ідэалам быў "сармат" - чалавек набожны, забабонны, суровы, ненавіснік усяго чужога і хавальнік старашляхецкіх традыцый. На змену яму прыйшоў ідэал разумнага, адукаванага, рацыяналістычнага, але адначасова і касмапалітычнага чалавека. Зразумела, гэтыя рысы вызначаліся перш за ўсё адносна сацыяльнага партрэту шляхты і магнатаў.

Школьная адукацыя да сярэдзіны XVIII ст. канцэнтравалася ў асноўным у руках розных манаскіх.ордэнаў. Большасць школ належала езуітам, асветніцкія ўстановы адчынялі таксама базыльяне, піяры і дамініканцы. Была спынена дзейнасць брацкіх і пратэстанцкіх школ. Езуіцкія калегіўмы і ніжэйшыя школы існавалі ў Полацку, Нясвіжы, Оршы, Бабруйску, Бярэсці, Менску, Пінску, Віцебску і інш. Выкладанне вялося на лацінскай мове, традыцыйнымі прадметамі для навучання з'яўляліся граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка, геаметрыя, музыка і астраномія. Цэнтрам адукацыі і навукі на Беларусі была Віленская езуіцкая акадэмія, якая мела статус універсітэта. Акадэмія славілася ва Усходняй Еўропе талентам і вучонасцю шэрага сваіх выкладчыкаў і выпускнікоў. Адным з найбольш вядомых прафесараў Віленскай акадэміі быў Мацей Сарбеўскі (1595 - 1640), які лічыўся адным з галоўных тэарэтыкаў барока ў Еўропе. Высокім узроўнем адукацыі славілася таксама Полацкая езуіцкая калегія, прычым езуіты бралі на выхаванне прадстаўнікоў не толькі каталіцкага веравызнання і шляхецкага стану. Пры калегіі былі музей, карцінная галерэя, бібліятэка, друкарня, тэатр, які ставіў з удзелам хору і балета п'есы на гістарычную, біблейскую тэматыку. Школы, арганізаваныя ўніяцкім ордэнам базыльянаў, працавалі ў асноўным па ўзоры езуіцкіх. У арганізацыі адукацыі базыльяне вылучаліся найперш тым, што настаўнікі выкладалі на роднай для вучняў школ мове. Шырокую вядомасць мела Слуцкая гімназія. Яна была заснавана Янушам Радзівілам як кальвінісцкая школа. Слуцкая навучальная ўстанова вылучалася цярпімасцю ў справах рэлігіі, павагай да асобы вучня.

У другой палове XVIII ст. адбылося паступовае абнаўленне сістэмы адукацыі ў Рэчы Паспалітай. Гэта было звязана са зменамі ў эканамічным жыцці грамадства, з развіццём навукі. У 1773 г. была створана Камісія па нацыянальнай адукацыі. Яё стараннямі школа набыла свецкую накіраванасць. Агульнае кіраўніцтва справай асветы ад духавенства перадавалася дзяржаўным органам. У школьнай адукацыі большае месца сталі займаць прадметы прыродазнаўчага цыкла. Больш чым за 20 гадоў сваёй дзейнасці Адукацыйная камісія заснавала шэраг новых школ. Асаблівую цікдвасць выклікаюць закладзеныя ў Гародні і Паставах мецэнатам А.Тызенгаўзам шматлікія прафесіянальныя ўстановы. У 70-я гт. XVIII ст. ён арганізаваў першыя ў Рэчы Паспалітай медыцынскую, ветэрынарную, акушэрскую, чарчэння і малявання, фінансавых кантралёраў, мастацка-тэатральную школы. У іх вучыліся пераважна дзеці беларускіх прыгонных сялян.

Асаблівасць развіцця грамадска-палітычнай думкі Беларусі ў перыяд панавання схаластыкі заключалася ў тым, што новыя філасофскія і навуковыя ідэі ўзнікалі галоўным чынам у нетрах самой схаластыкі, а не па-за яе межамі, як гэта было ў заходнееўрапейскіх краінах. Найбольш вядомымі схаластамі таго часу былі В.Тылкоўскі, А.Кміціц, А.Кярсніцкі і інш. Аднак панаванне схаластыкі не было непадзельным. Шырокую вядомасць атрымалі атэістычныя погляды Казіміра Лышчынскага (1634 - 1689). Пакінуўшы ордэн езуітаў, ён напісаў трактат "Аб неіснаванні Бога", у якім сцвярджаў, што Бог не існуе, а з'яўляедца толькі хімерай, народжанай фантазіяй людзей. Каталіцкае духавенства жорстка расправілася з беларускім вальнадумцам. У 1689 г. К.Лышчынскі быў спалены на вогнішчы.

Развіццё навуковых уяўленняў у Беларусі таго часу было абмежавана рамкамі навучальных школьных дысцыплін. Магчымасці для развіцця новага эксперыментальнага пры-родазнаўства былі вельмі абмежаваныя. Навука развівалася дзякуючы працы і падзвіжніцгву геніяльных вучоных-адзіночак. Сярод іх - Казімір Семяновіч, які выдаў у 1650 г. у Амстэрдаме кнігу "Вялікае мастацтва артылерыі", што пазней шмат разоў перавыдавалася. Ён першым у сусветнай навуцы стварыў праект шматступеньчатай ракеты.

Пашырэнню навуковых ведаў спрыяла кнігавыдавецкая, асветніцкая дзейнасць ураджэнца Беларусі Іллі Капіевіча (1651 - 1714). Ён зведаў ганенні, жыў у Амстэрдаме, пазней Пятром I быў запрошаны на працу ў Маскву. Там Ілля Капіевіч выдаў болып за 20 падручнікаў па граматыцы і інш. Ён быў першым у гэтай справе ў Расіі. 3 дапамогай яго кніг рускія людзі змаглі пазнаёміцца са здабыткамі, багаццем еўрапейскай навукі і культуры.

У другой палове XVIII ст. адбываецца працэс паступовага вызвалення філасофіі і прыродазнаўства ад сярэдневяковай тэалогіі і схаластыкі. Пра гэта сведчыць творчасць вядомых мысліцеляў Казіміра Нарбута (1738 - 1807), Бенядзікта Дабшэвіча (1722 - ?), Анёла Доўгірда (1776 - 1835). Вытокі эксперыментальнага прыродазнаўства на Беларусі звязаны з дзейнасцю выдатных вучоных Ж.Жылібера і Г.Форстэра. Цікавую спадчьшу пакінуў астраном і асветнік Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728-1810). Ен стаў адным з арганізатараў і дырэктарам Вілёнскай абсерваторыі. За заслугі ў прыродазнаўстве М.Пачобут-Адляніцкі выбіраўся членам-карэспандэнтам Парыжскай акадэміі навук і Лонданскага астранамічнага таварыства. Доўгі час ён працаваў рэктарам рэарганізаванай у Галоўную школу Вялікага Княства Літоўскага Віленскай езуіцкай акадэміі. Шэраг трактатаў на беларускай, польскай і лацінскай мовах па філасофіі, эканоміцы, эстэтыцы належыць вядомаму асветніку і мецэнату, апошняму канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Іаахіму Храптовічу (1728 - 1812). Шырокую вядомасць мела яго бібліятэка ў Шчорсах. Імя беларускага асветніка добра ведалі ў еўрапейскіх краінах. Адзін з дзеячаў Вялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі А.Мірабо пісаў пра І.Храптовіча: "Я не ведаў лепшага эканаміста ў галіне практыкі як па сумленню свайго розуму, так і па дабраце сэрца". Прызнаным спецыялістам у галіне батанікі і заалогіі быў Станіслаў Юндзіл (1761 -1847). Ён стаў адным з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі, напісаў кнігу "Апісанне раслін у правінцыі Вялікага княства Літоўскага" (1791).

На тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII ст. папулярнымі былі ідэі фізіякратаў, якія адстойвалі тэзіс аб натуральнай роўнасці людзей і крытыкавалі прыгоннае права. Іх прыхільнікамі былі І.Храптовіч, І.Страйноўскі, М.Карповіч і інш. Шырокую вядомасць меў філосаф і царкоўны дзеяч Георгій Каніскі (1717 - 1795), які высока цаніў прыродазнаўчыя навукі і іх ролю ў пазнанні прыроды. Папярэднікам матэматычнай логікі, адным з першых інтэрпрэтатараў філасофскай сістэмы І.Канта быў С.Майман (1753 - 1800). Яго ведалі і высока цанілі І.В.Тётэ і Ф.Шылер. Знаёмства з многімі французскімі асветнікамі меў Антоній Тызенгаўз (1738 - 1785). Гродзенскі мецэнат прапанаваў нават Ж.-Ж.Русо пераехаць у Беларусь, абяцаў пабудаваць яму ў Белавежскай пушчы ідылічную хатку.

Тагачасная беларуская літаратура знаходзілася на этапе пераходу ад сярэдневяковых ідэй і мастацкіх формаў да ідэй і формаў новага часу. Адміралі жанры летапісання, палемічнай і жыційнай прозы, панегірычнае вершаскладанне, нараджаліся песенна-інтымная лірыка, гумарыстычная і парадыйна-сатырычная паэзія, інтэрмедыя і інш.

Літаратура другой паловы XVII - сярэдзіны XVIII ст. развівалася пераважна пад уплывам еўрапейскага барока. Для прыгожага пісьменства гэтага часу характэрныя розныя ідэйныя і стылявыя тэндэнцыі, розныя "шцілі" - высокі, які адпавядаў запатрабаванням эліты грамадства, сярэдні з арыентацыяй на густы сярэдняй і дробнай шляхты, гараджан і нізкі - народны. Паміж гэтымі трыма "пластамі" ішло бесперапыннае ўзаемадзеянне, узаемапранікненне ідэй і мастацкіх формаў. Аднымі з найбольш значных прадстаўнікоў беларускай літаратуры з'яўляліся Сімяон Полацкі (1629 - 1680) і Андрэй (Ян) Белабоцкі. Істотная частка іх творчага шляху была звязана з Масквой. Менавіта з іх дзейнасці пачынаецца станаўленне рускай сілабічнай паэзіі і распаўсюджванне ідэй барока ў духоўным жыцці. С.Полацкі стварыў рукапісныя зборнікі "Вертоград многоцветный", "Рифмологион", пісаў на беларускай, лацінскай, польскай і стараславянскай мовах. Асноўны мастацкі твор А.Белабоцкага - "Пентатэугум" ("Пяцікніжжа"). Абодва пісьменнікі займаліся педагагічнай дзейнасцю. С.Полацкі быў выхавацелем царскіх дзяцей, а таксама заснаваў друкарню ў Крамлі і Славяна-грэка-лацінскую акадэмію.

На станаўленне беларускай літаратуры перыяду барока ў немалой ступені паўплывала вусная народная творчасць. Ва ўмовах узмацнення сацыяльнай напружанасці ў гарадах і вёсках з'явіліся фальклорныя творы з акрэсленай антыпрыгонніцкай накіраванасцю. У гэты перыяд узнік цыкл казак аб асілках, у якіх традыцыйны вобраз волата чароўнай казкі саступае месца вобразу народнага заступніка. Далейшае развіццё атрымоўвае сацыяльна-бытавая казка.

Літаратурнае жыццё Беларусі другой паловы XVIII ст. вызначалася яшчэ большым полілінгвізмам, чым у папярэднюю эпоху. Гэта ж заўвага датычыцца і яго мастацка-стылявога аблічча. Аднак класіцызм, які панаваў у перыяд Асветніцтва, асобнага этапа ў развіцці беларускай літаратуры не склаў. 3-за існаваўшых у XVIII ст. культурна-палітычных абставін многія выхадцы з Беларусі пакінулі след у гісторыі прыгожага пісьменства суседніх народаў. Сярод іх Ю.Нямцэвіч, А.Нарушэвіч, Ф.Князьнін, Ф.Багамолец - пісьменнікі, якія занялі вядучае месца ў польскай літаратуры.

Тэатральнае жыццё Беларусі на мяжы XVII - XVIII стст. было прадстаўлена школьным тэатрам і народным лялечным - батлейкай. Дзейнічалі тэатры перш за ўсё пры езуіцкіх навучальных установах. У іх рэпертуарах пераважалі пастаноўкі на польскай і лацінскай мовах. Спектакль уяўляў сабой пышнае відовішча з музыкай, песнямі, танцамі, паміж дзеямі выконваліся інтэрмедыі, хоры, балеты. Сярод батлеечнікаў папулярнымі былі народныя драмы "Цар Ірад" і "Цар Максімільян".

У другой палове XVIII ст. на Беларусі адбылося станаўленне прафесійнага тэатра. Пры гэтым пераважалі прыватнаўласніцкія тэатры. Яны былі блізкія па сваім прафесійным ўзроўні да сталічных. Рэпертуар гэтых тэатраў адлюстроўваў часцей агульнаеўрапейскую тэматыку. Магнаты актыўна запрашалі на прыдворную сцэну замежных артыстаў і музыкантаў і нават цэлыя тэатральныя трупы з Італіі, Аўстрыі, Францыі. Многія замежныя майстры пазней станавіліся выхавацелямі, настаўнікамі мясцовых прыгонных акцёраў. У Беларусі асабліва высокім быў прафесійны ўзровень у прыгонных тэатрах і капэлах Нясвіжа, Слуцка, Шклова, Гродна, Ружан, Слоніма, Магілёва. Пра высокую прафесійную падрыхтоўку беларускіх акцёраў сведчыць тое, што калектывы танцораў Слоніма і Гродна сталі пазней асновай вядомага ў Еўропе каралеўскага балета ў Варшаве, танцоры Шклова і музыканты з Горы-Горак праславіліся на сцэне санкт-пецярбургскіх тэатраў.

Адным з першых быў нясвіжскі тэатр, заснаваны Ф.У.Радзівіл. Для яго было пабудавана спецыяльнае памяшканне, арганізаваны балетная, тэатральная школы, пазней - музычная. Адначасова з нясвіжскім працаваў слуцкі тэатр. Яго ўладальнікам быў Геранім Радзівіл, але пасля смерці мецэната тэатр аб'ядналі з нясвіжскім.

Значны цэнтр тэатральнага і музычнага жыцця быў створаны ў Слоніме Міхалам Казімірам Агінскім. У яго палацы існавала канцэртная зала, якая не ўступала славутай мангеймскай. Акрамя таго, дзейнічаў "плавальны тэатр", які перамяшчаўся па канале і р.Шчары. У 1780 г. было пабудавана спецыяльнае памяшканне для тэатра. Пры ім існавала школа. Тут працавалі інструментальны аркестр, оперны ансамбль. М.К.Агінскі сам быў адораным чалавекам. Ён з'яўляўся аўтарам некалькіх опер на ўласныя лібрэта. Слонімскі тэатр выязджаў на гастролі ў Варшаву, меў некалькі труп, у тым ліку балет і драматычны калектыў. Слонімскі аркестр быў адным з найбольшых у тагачаснай Еўропе.

У мураваным дойлідстве яскрава выявіліся асаблівасці барока. У гарадах і вёсках будаваліся пампезныя касцёлы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. Да такіх пабудоў адносяцца бернардынскі, брыгідскі і езуіцкі касцёлы ў Гродне, францысканскі касцёл і кляштар у Пінску і інш. Рысы барока прысутнічалі таксама ў манеры пабудовы і аздабленні праваслаўных і ўніяцкіх храмаў. Гэта датычыцца Мікалаеўскай царквы ў Магілёве, базыльянскай царквы і іканастаса ў Супраслі, манастырскага комплексу ў Жыровіцах. Еўрапейскія ўплывы барока тут перапляліся з мясцовымі і візантыйскімі традыцыямі, што надало непаўторны каларыт помнікам. 3 цягам часу барока пранікла ў свецкае дойлідства, жыллёвае будаўніцтва. Характэрны помнік у гэтым стылі - дом на рынку ў Нясвіжы (1721). Своеасаблівым фіналам развіцця барока стала фарміраванне ў сярэдзіне XVIII ст. адметнага ад іншых стылю ракако, у аснову мастацтва якога быў пакладзены крывалінейны асіметрычны арнамент. Апошні быў заснаваны на стылізаванай і перайначанай форме ракавіны, абрамлёнай спляценнем складанейшых завіткоў, увагнутых ліній. У стылі ракако былі пабудаваны палацы М.Радзівіла ў Дзятлаве, М.К.Агінскага ў Слоніме і інш. Больш магутна ракако знайшло праяву ў культавым дойлідстве.

Станаўленне класіцызму ў архітэктуры Беларусі адносіцца да 70-90-х гг. і супадае з часам далучэння да Расійскай Імперыі. Асновай для пранікнення рыс класіцызму ў архітэктуру стала дзейнасць па перапланіроўцы ўсходнебеларускіх гарадоў. Планы іх пабудовы і кварталы набылі геаметрычныя абрысы, у якасці кампазіцыйных восей вылучаліся галоўныя вуліцы і гарадскія плошчы. У Цэнтральнай і Заходняй Беларусі класіцызм не меў значнага развіцця.

У другой палове XVII - XVIII ст. працягваўся ўздым у беларускім іканапісе. Узбагацілася вобразная мова і жывапісная манера іканапісцаў. У іх творы пранікаюць рысы рэалістычнасці. Вядучае месца ў свецкім жывапісе па-ранейшаму займаў партрэт. У тагачасным беларускім мастацтве склалася некалькі яго тыпаў: парадны, рэпрэзентатыўны; тып так званага рыцарскага, ці "сармацкага", партрэта, з характэрнай для яго падкрэсленай напышлівасцю героя карціны; трунны, ці пахавальны, партрэт - абавязковы атрыбут пахавальнага рытуалу ў прывілеяванага саслоўя.

На ўзроўні лепшых еўрапейскіх узораў развівалася кніжная графіка. Найболып высокі мастацкі ўзровень афармлення і ілюстравання кніг дэманстравалі супрасльская і магілёўская друкарні. Іх выданні вылучаліся імпазантнасцю, своеасаблівай манументальнасцю, багаццем дэкору. Асновы магілёўскай гравёрнай школы былі закладзены Максімам і Васілём Вашчанкамі. Знакамітымі сталі таксама дрэварыты Фёдара Ангілейкі. Вядомымі майстрамі станковай гравюры былі Аляксандр і Лявонцій Тарасевічы.

Шырокую вядомасць па-за межамі Беларусі атрымала майстэрства мясцовых разьбяроў. 3 Масквы у Вялікае Княства Літоўскае пасылалі ганцоў для падбору разьбяроў, цаніннікаў, збройнікаў, "залатых і срэбраных спраў майстроў" ддя работы пры царскім двары. Славу і прызнанне беларускім майстрам прынесла будаўніцтва Каломенскага палаца. Пад кіраўніцтвам старца Арсенія і Кліма Міхайлава імі былі выкананы ўсе разьбяныя работы па вонкавым і ўнутраным ўбранні палаца. Беларускія майстры стварылі шэраг высокамастацкіх іканастасаў для Данскога, Сімяонаўскага, Нова-Іерусалімскага, Валдайска-Іверскага, Свенскага і Новадзявочага манастыроў. Імі ж упрыгожаны многія саборы, памяшканні Маскоўскага Крамля. Беларускія майстры прынеслі ў Расійскую дзяржаву таксама тэхніку вытворчасці паліхромнай ("цаніннай") кафлі, з якой яны выраблялі складаныя архітэктурныя дэталі, што дазваляла надаваць будынкам разнастайны паліхромны дэкор.

Такім чынам, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, перыяд з XVII па XVIII ст. стаў перыядам значнага і разнастайнага развіцця культуры Беларусі, прычым беларускае барока выканала гістарычную ролю культурнага маста паміж захадам і ўсходам Еўропы.

А. Каханоўскі

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Культура Беларусі ўсярэдзіне XVII – XVIII ст.

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.