Дыскрымінацыя беларускай мовы з гледзішча міжнароднага права і дэмакратыі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Дыскрымінацыя беларускай мовы з гледзішча міжнароднага права і дэмакратыі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-09
Источник: http://library.by

Дзеянні кіраўніцтва нашай краіны з гледзішча нармальнай логікі, не кажучы аб фармальнай логіцы, не падлягае асэнсаванню. Навязаныя "прававыя" нормы і дзеянні Прэзідэнта, пазіцыя большай часткі інтэлігенцыі, выхаванай у нігілістычнай савецка-імперскай сістэме адукацыі, амаральныя і злачынныя не толькі перад беларускім народам, але і перад усім чалавецтвам. Правядзенне грамадскага працэсу (суда) над знішчальнікамі беларускай мовы - душы беларускага народа - непазбежнае.

З пабудовай нацыянальных дзяржаў у свеце ўзнікла пытанне заканадаўчага і маральнага ўсталявання адносінаў да этнічных меншасцяў (звярніце ўвагу - этнічных меншасцяў). З дапамогай грубай, сілавой палітыкі Расея за два стагоддзі ператварыла класічную расейскую нацменшасць у Беларусі ў духоўную большасць, а этнічную большасць беларусаў на Богам выдзеленай ім зямлі ператварыла ў штучную нацменшасць. Дзеля выратавання беларускай мовы, культуры аб'ектыўна неабходна як мага хутчэй разбурыць пабудаваны сілай над усёй Беларуссю расейскамоўны панцыр, бо гэты панцыр сцяў нас да смяротнага ўдушэння.

Сучаснае кіраўніцтва Беларусі на чале з Прэзідэнтам А.Лукашэнкам і паступовая расейская акупацыя ігнаруюць агульнапрынятыя міжнародныя ідэі абароны правоў чалавека і ідэю цярпімасці. Як дасягненне цывілізацыі лічыцца прызнанне за асобай яе права жыць у роднамоўным інфармацыйным асяроддзі. І на гэта адпаведна з міжнародным правам не дазволена рабіць замах ні індывідуальна, ні калектыўна, ні ў межах дзяржавы. Гэтае палажэнне дастасоўнае і да карэннага этнасу, і да этнічных меншасцяў.

У Беларусі на афіцыйным узроўні назіраецца і дэманструецца поўная нецярпімасць да беларускага Адраджэння. Цярпімасць жа азначае: хоць я, чыноўнік, і валодаю сілай, каб увесці тое ці іншае абмежаванне (зачыніць беларускія школы, скараціць выданні беларускіх кніжак) альбо забараніць што-небудзь, але, з прычыны разумення ўмоваў чалавечага існавання, я гэтага не зраблю.

Права чалавека на родную мову, права карэннага беларускага этнасу жыць і развівацца ў роднамоўным інфармацыйным асяроддзі ёсць не прывілея.

У адпаведнасці з кадыфікаваным правам існуе:

1) натуральнае права чалавека на самавыяўленне на роднай мове, як у вусным ужытку, так і пісьмова;

2) натуральнае права на грамадскія інстытуцыйныя тыпавыя ўмовы, каб мець магчымасць развіваць сферу ўжывання роднай мовы.

На жаль, натуральнае права для сучаснага кіраўніцтва Беларусі не з'яўляецца фармальным правам. А гэта вядзе да супрацьдзеяння і барацьбы за духоўнае, а значыць ставіць пад пагрозу і фізічнае выжыванне беларускай нацыі.

Гарантам і абаронцам натуральнага права беларусаў у іх барацьбе за родную мову з'яўляецца міжнароднае права. Нагадаем, што міжнароднае права з'яўляецца абавязковым правам пры ўсталяванні адносін паміж двума ці некалькімі суб'ектамі (паміж беларускім этнасам і дзяржаўным антыбеларускім рэжымам).

Міжнародныя прававыя нормы зафіксаваны ва:

1) Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ААН (1948);

2) Пактах ААН па правах чалавека; у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (1966);

3) Канвенцыі аб прадухіленні і пакаранні генацыду (1948);

4) Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (1966);

5) Міжнародным пакце аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах (1996);

6) Хартыі ААН (1945).

У складзе Камісіі ААН па правах чалавека ёсць падкамісія па прадухіленні дыскрымінацыі і па абароне меншасцяў. На сёння стан ужытку беларускай мовы і неабходнасць стварэння беларускамоўнага асяроддзя адпавядае духу і зместу гэтай камісіі. Мы маем сітуацыю: нацыянальна-свядомыя беларусы з'яўляюцца нацменшасцю ў этнічнай беларускай большасці. На жаль, дзеянні падкамісіі абмежаваны: у выпадку паступлення скаргаў "ёй не прадстаўляюцца паўнамоцтвы прымаць якія-небудзь меры" - толькі правядзенне даследванняў, выпрацоўка рэкамендацый для Эканамічнага Савета, які супрацоўнічае з Генеральнай асамблеяй ААН. Камісія па правах чалавека можа "ствараць спецыяльны камітэт для аб'ектыўнага даследвання парушэнняў правоў чалавека". Прыйшла пара для беларусаў ініцыяваць пастаноўку гэтага пытання.

У артыкуле 27 "Пакта аб правах чалавека" сказана, што народ не павінен пазбаўляцца права "весці ўласнае культурнае жыцце" і "карыстацца сваёй мовай".

Прэзідэнт А.Лукашэнка ўзначальвае кампанію па прапагандзе (адмоўныя, брыдкія публічныя выказванні ў адносінах да беларускай мовы) і практычнай рэалізацыі (разбурана беларускамоўная сістэма выхавання і навучання, адбылося рэзкае скарачэнне беларускамоўных выданняў) шавіністычнай тэорыі перавагі расейскай мовы і культуры над беларускай. А гэта супярэчыць Міжнароднаму пагадненню аб недапушчэнні любой формы расавай дыскрымінацыі (1966), дзе адмаўляецца любая нацыянальная выключнасць, а таксама абмежаванне па этнічнай прыналежнасці.

Усе пералічаныя вышэй міжнародныя нормы абароны правоў чалавека падмацоўваюцца (што вельмі важна для нас) Пагадненнем аб непрымяненні тэрміну даўнасці да ваенных злачынцаў і да злачынства супраць чалавечнасці (1968).

У 1950 г. прынята Канвенцыя па абароне правоў і асноўных свабод чалавека і створана Эўрапейская камісія па правах чалавека з цэнтрам у Страсбургу, утвораны Эўрапейскі суд па правах чалавека. У пераліку асноўных правоў названай Канвенцыі (раздзел 1, артыкул 14) забараняецца дыскрымінацыя на аснове этнічнай прынадлежнасці.

Вядома, што ў Канстытуцыях розных краінаў свету даецца пералік асноўных правоў чалавека, аднак яны не заўсёды выконваюцца. Таму ў Канвенцыі сказана: "нават калі асноўныя правы тым ці іншым чынам агавораны законам, абмежаванне з боку закона не павінна заходзіць так далёка, каб асноўны змест якога-небудзь з правоў быў зліквідаваны".

У Заключным Хельсінскім акце (1975) запісана, што дзяржавы-удзельніцы (Беларусь далучылася) абавязаліся на сваёй тэрыторыі паважаць правы чалавека і абараняць яго законныя інтарэсы. Аб'ектыўная неабходнасць і жыццёвая патрэба ў захаванні беларускай мовы ёсць законным інтарэсам беларусаў. Палітыка Прэзідэнта і яго атачэння скіравана насуперак здароваму сэнсу і міжнародным прававым нормам.

У адпаведнасці з Заключным Хельсінскім актам Рэспубліка Беларусь павінна прыкладаць намаганні, каб усе неабходныя заканадаўчыя, адміністрацыйныя, судовыя і іншыя меры забяспечвалі абарону правоў чалавека і асноўных свабод на сваёй тэрыторыі. У пункце 45 дакладна сфармулявана права на атрыманне, распаўсюджванне і абмен інфармацыі на роднай мове (у Беларусі - на беларускай), а ў пункце 69 - права на навучанне ў рамках уласнай культуры. На жаль, беларусы такой магчымасці не маюць.

Вельмі важнай міжнароднай канферэнцыяй з'яўляецца Нарада па чалавечых вымярэннях АБСЕ (1990), дзе былі сфармуляваны правы нацменшасцяў і спосабы іх абароны. Павага права на родную мову, культуру разглядаецца як значны чыннік захавання міру. Чалавек мае права свабодна выказваць, захоўваць і развіваць сваю культуру ва ўсіх яе аспектах без якіх-небудзь памкненняў быць асіміляваным супраць сваёй волі.

Згодна з пунктам 32.1 прынятага Нарадай дакумента чалавек мае права свабодна карыстацца роднай мовай як у прыватным парадку, так і ў грамадскіх месцах. Пункт 32.2 гарантуе права: "заснаваць і ўтрымліваць на роднай мове адукацыйныя, культурныя і рэлігійныя ўстановы", а пункты 32.3-32.5 - "праводзіць рэлігійнае навучанне на роднай мове, распаўсюджваць інфармацыю на роднай мове, абменьвацца ёю і мець доступ да такой інфармацыі".

А ў пункце 33 гаворыцца, што "дзяржавы-ўдзельніцы будуць абараняць культурную, моўную і рэлігійную ідэнтычнасць на сваіх тэрыторыях і ствараць умовы для падтрымкі гэтай ідэнтычнасці". Вельмі істотны 34-ы пункт - "забяспечыць магчымасць для вывучэння роднай мовы і вывучаць іншыя прадметы на роднай мове".

У пункце 40 запісана, што дзяржавы-удзельніцы "прызнаюць асаблівыя праблемы цыган". Факты паказваюць, што наспеў час паставіць пытанне перад міжнароднай супольнасцю наконт прызнання асаблівых праблем беларусаў ва ўмовах дзяржаўнага, бытавога этнацыду.

Нават няпоўны аналіз дакументаў міжнароднага права паказвае, што сусветная супольнасць надзейна абараняе кожны народ ад асіміляцыі. Пры гэтым народ мае права на родную мову, на выхаванне і навучанне на ёй, на родную культуру. Народ мае права і абавязак перад усімі народамі свету жыць у роднамоўным інфармацыйным асяроддзі. Знікненне любой мовы, культуры - гэта незваротныя страты і збядненне грамадства, усёй цывілізацыі.

Ва ўмовах рэальнага этнацыду ў Беларусі выратаванне беларускай мовы і яе носьбітаў магчыма толькі тады, калі народ Беларусі адчуе сябе аб'яднаным агульнай любоўю да сваіх агульных каштоўнасцяў: нацыянальнай беларускай ідэі, беларускай мовы, культуры, гісторыі.

Мікола Савіцкі, кандыдат эканамічных навук

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Дыскрымінацыя беларускай мовы з гледзішча міжнароднага права і дэмакратыі

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.