Гэтак было. Успаміны слуцкага паўстанца

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Гэтак было. Успаміны слуцкага паўстанца. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-09
Источник: http://library.by



Рада Случчыны адкінула прапанову генэрала Булак-Балаховіча прыйсьці з сваёй арміяй на Случчыну і ўліцца ў шэрагі паўстанцаў.

Армія Балаховіча, адступаючы на захад, здавала зброю палякам на рацэ Лані. Беларусы, ахвіцэры й жаўнеры, якія знаходзіліся ў гэтай арміі, вырашылі далучыцца індывідуальна да случчакоў.

Ведаючы, што апошнім не хапае зброі, зарганізавалі перабрацьце яе ад балахоўцаў перад ракою Ланьню, каб скіраваць зараз жа на Случчыну. Адначасова выслалі дэлегацыю ў Слуцак, якая, здаўшы справаздачу Радзе Случчыны, атрымала загад узяць аддзел случчакоў і шпаркім крокам вяртацца, забраць зброю і зараз-жа прывезьці яе ў Семежава.

***

Ужо Слуцак пакінулі семежаўцы - жаўнеры БНР. Засталася толькі частка генэральнага штабу, якая месьцілася ў будынку Кагановіча на Турэмнай вуліцы.

І сюды, яшчэ ў гэтыя апошнія хвіліны, наплывалі з самых далёкіх куткоў Случчыны і нават Бабруйшчыны новыя - з кайстрачкамі, у сьвітках, але зь якім жаўнерскім запалам, зь якім глыбокім імкненнем да змаганьня.

Хуткім тэмпам праводзіцца запіс. За гадзіну выхад.

...Аддзел у 200 чалавек рушыў з Слуцка, калі ўжо зоркі зіхацелі на небе.

Мароз...

"Вольным крокам, наперад!"

Заскрыпёў сьнег.

У першай вёсцы начлег. Пераверка. Раніцай наступнага дня - у паход. Нейкі зарадлівы не забыўся узяць баян, і пад гукі бадзёрых маршаў пайшлі.

Церазь Семежава. Спатканьне, на паўгадзіны, з галоўнай сілай случчакоў і грозаўцаў - і далей.

Гэтае "далей" было Тураў, дзе меліся перабраць зброю.

Без адпачыну йшлі аж да Прыпяці - нейкіх 80 кілямэтраў.

Малы човен мог перавозіць толькі двух.

А дзьве сотні - гэта трывала доўга.

Шопатам: "Зважайце, па вадзе гук ідзе далёка, а дзе чырвоныя, ня ведама. Можа, вельмі блізка".

Гэтак, выйшаўшы з-пад Слуцка раніцай, толькі раніцай наступнага дня, пасьля стокілямэтровага паходу, увесь аддзел быў на правым беразе Прыпяці. Першыя бягуны данесьлі, што Тураў ужо заняты чырвонымі. Але даведаліся, што па дарозе на захад знаходзяцца ў ляскох склады зброі й вопраткі, захаваныя для случакоў.

Рухнулі ў гэтым напрамку. І сапраўды, знайшлі ў першым ляску: дзьве трохдзюймоўкі, некалькі кулямётаў, стрэльбы, гранаты й амуніцыю, вопратку й абутак. Але нічога есьці...

Надыходзіць ноч. Мароз цісне. Запалілі вогнішча і пасьля 24-гадзіннага паходу намагаліся заснуць, адпачыць. Засыпалі, грэючы рукі, сьпіна ледзянела. Грэлі сьпіну, качанелі ногі, рукі й твар.

Над раніцай - алярм*. Хутка ўсе бягуць на сваё месца. Як і хто можа зразумець, што аддзел, сфармаваны толькі звычайным запісам у Слуцку 48 гадзін таму назад, пасьля 24-гадзіннага паходу, ужо меў дысцыпліну й што кажны ведаў сваё месца.

Беларус гэта зразумее.

У гэтым аддзеле былі старыя артылерыстыя, кулямётчыкі, разьведчыкі, бягуны. Кажны зь іх, перад тым як сесьці каля агню, абгледзеў "сваю зброю", пераканаўся ў яе спраўнасьці, зрабіў запас амуніцыі "пад рукою", і толькі слова - "Алярм!", "На сваё месца!" - кажны быў пры сваёй зброі.

"Пяхота - у россып каля ляску!"

"Артылерыя - збоку. Дывэрсійны агонь на адлегласьць. Бягуны - сьцежкаю два кілямэтры наперад!"

Усё адбывалася, як бы гэта было ў самай найвымуштраванейшай арміі.

Дывэрсійны стрэл быў дадзены.

Бягуны пабеглі.

Пяхота ляжала ў сьнезе. За гадзіну вяртаюцца бягуны - нічога асаблівага не заўважылі, але небясьпека йдзе. Хутка знаходзяцца фурманкі, коні, і ўсе пайшлі далей. Цягнуцца трохдзюймоўкі па цьвёрдым сьнезе, а на санках кулямёты, стрэльбы, амуніцыя, вопратка, абутак. Але не ў кірунку Случчыны, якім прыйшлі. Шлях ужо быў адрэзаны. Трэба абыходзіць.

Доўгімі палескімі дарогамі дайшлі йзноў да Прыпяці. Стаяць вялікія плыты. Трэба зрабіць пераправу на другі бок. І гэта было зроблена. Але далей ужо было немагчымым цягнуць трохдзюймоўкі. Іх закапалі на пяшчаным узгорку, а далей пайшлі толькі кулямётчыкі й стральцы. Артылерыя перастала існаваць.

Рознымі сьцежкамі дапялі ўсе да вёскі на "сваім" баку Лані (свой бок - гэта бераг Лані на тэрыторыі Беларускае Народнае Рэспублікі; ня свой - Беларусь, акупаваная Польшчай).

Ледзь абселіся, ці йначай адпачылі ў цёмных хатах, як бягуны даносяць:

"Ідзе горда чырвоных!"

Мароз. Ізноў скрыпіць сьнег.

"Усе з хатаў! Кажны на сваё месца!"

Усе выбеглі. Кулямётчык з максімам узяў правы фланг, кулямётчыкі з "люіса" - два слуцкія гімназістыя - левы. Ціха, як перад навальніцай. А мароз цісне. Раптам засакатаў наш "максім". Набліжаюцца. Затарахцеў наш "люіс". Надыходзяць, але не страляюць. 3 правага й левага флангу йдуць, каб абкружыць і прыціснуць да рэчкі, якая ў плыткіх мясцох яшчэ не замерзла. Маленькі мост, што злучае "свой" і "ня свой" берагі, высака й гола стаіць. Небясьпечны пераход. А тут грымнулі з усіх бакоў "іх" кулямёты. Дарэмна наш "максім" сакочыць. Дарэмна тарахціць "люіс". Не, не дарэмна, адбіваліся ўсе, як маглі. Адбіваліся гімназістыя. Але ззаду ўзялі іх у палон - і там, на месцы, каля могілкаў, расстралялі... Сколькі яшчэ там загінула, ня ведама. Але гэта быў апошні бой гэтага аддзелу Беларускай Арміі.

***

Усе загінуўшыя ўславілі імя беларускага жаўнера, а дзень сьвяткаваньня гадавіны Слуцкага паўстаньня стаўся днём, як і ў іншых краінах, днём ушанаваньня нязнаных змагароў за волю Беларускага Народу, за Беларускую Народную Рэспубліку.
Лявон Р.
Бацькаўшчына. 1952. Лістапад.



Крыніца: Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах - Мінск : Медысонт, 2006. - 400 с

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Гэтак было. Успаміны слуцкага паўстанца

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.