Забойства Фабіяна Акінчыца

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Забойства Фабіяна Акінчыца. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Мы в Инстаграме
Система Orphus

Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-09
Источник: http://library.by

З дасье правадыра нацыянал-сацыялістаў
Рапарт Сталіну
Акінчыц замест Казлоўскага?
Чужымі рукамі
Канкрэтная акцыя

У сакавіку 1943 году ў акупаваным немцамі Менску быў забіты лідэр беларускіх нацыянал-сацыялістаў Фабіян Акінчыц. І сёньня той тэрарыстычны акт выклікае шэраг пытаньняў, на якія пакуль не было дадзена адказаў.
З дасье правадыра нацыянал-сацыялістаў

Фабіян Акінчыц нарадзіўся 20 студзеня 1886 году ў вёсцы Акінчыцы каля Стоўбцаў. У 1913 г. скончыў юрыдычны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту, працаваў адкаватам, належаў да партыі эсэраў. “Белай плямай” застаецца пэрыяд ягонага жыцьця ад бальшавіцкага перавароту 1917-га да канца грамадзянскай вайны ў Расеі. Сам Акінчыц сьцьвярджаў, што ў гэты час ён быў у Кіеве, працаваў рабочым, а пасьля настаўнікам. А па вэрсіі Браніслава Тарашкевіча, Фабіян Акінчыц “рабіў у Ноўгарадзе на адказным палітычным становішчы”.. Таму ня дзіўна, што палітычныя апанэнты закідалі яму працу ў ГПУ…

На пачатку 20-ых гадоў Ф. Акінчыц вяртаецца ў родныя мясьціны ды ўключаецца ў грамадзка-палітычнае жыцьцё. Ён узначальвае юрыдычны аддзел Цэнтральнага сакратарыяту Беларускай сялянска-работніцкай грамады, кіруе яе Віленскім гарадзкім камітэтам, працуе сакратаром Беларускага пасольскага клюбу. Пасьля быў арышт і прысуд - 8 гадоў турмы, зь якой ён выйшаў у 1930 г. паамністыі. Акінчыц парывае з былымі паплечнікамі па Грамадзе, якіх абвінавачвае ў тайных сувязях з бальшавікамі. Выдае публіцыстычныя працы, газэты, стварае новыя арганізацыі…

У 1933 г. Акінчыц разам з Уладзіславам Казлоўскім засноўваюць беларускі нацыянал-сацыялістычны рух, з лістападу пачынаюць у Вільні выданьне газэты“Новы шлях”. Але да канца 1937 г. дзейнасьць ягонай Беларускай Нацыянал-Сацыялістычнай Партыі была забароненая польскімі ўладамі. Сам Фабіян Акінчыц з шэрагам іншых нацыянал-сацыялістаў выехаў у Нямеччыну. Там ён кароткі час працаваў старшынёй Беларускага Прадстаўніцтва ў Бэрліне, Беларускага камітэту ў Варшаве, а з 1941-га кіраваў курсамі прапагандыстаў пад Бэрлінам.

Падчас працы на чужыне выявілася, мягка кажучы, малая папулярнасьць Ф. Акінчыца сярод беларускіх эмігрантаў. У той час ужо дзейнічалі й арганізацыйна афармляліся групы Яна Станкевіча-Вацлава Іваноўскага, Міколы Шчорса - кс. Вінцэнта Гадлеўскага. Усе яны рыхтаваліся да барацьбы за апанаваньне грамадзянскай адміністрацыі на Беларусі пасьля заняцьця яе немцамі. Акінчыц жа зрабіў стаўку на сваіх выхаванцаў з ліку былых ваеннапалонных, якія, пасьля падрыхтоўкі, высылаліся на працу на акупаваную немцамі Беларусь. Сам Акінчыц на Бацькаўшчыну не паехаў, працаваў у Нямеччыне, у аддзеле прапаганды міністэрства акупаваных усходніх тэрыторыяў, а на Беларусь зрэдку прыяжджаў па справах, наведваў сваіх прыхільнікаў, складаў праекты будучыні Беларусі, пісаў даносы немцам на некаторых беларускіх дзеячоў…
Рапарт Сталіну

13 сакавіка 1943 году начальнік “Беларускага штабу партызанскага руху”і сакратар ЦК КП(б)Б П. Калінін паведамляў Сталіну, Молатаву і Андрэеву: “Атрымана радыёграма з раёну гораду Менску: “5 сакавіка ў горадзе Менску накватэры рэдактара “Беларускай газэты” Казлоўскага забіты кіраўнік беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі, актыўны працаўнік гэстапа, натхняльнік нямецкай прапаганды ў Беларусі Акінчыц Фабіян.

Акт зьдзейсьнілі: Матусэвіч А. Л. - намесьнік галоўнага рэдактара “Мінскер цэйтунг”, Садашка Г. І., Прылепка А. І.” [1].

Праз дзесяць дзён П. Калінін дасылае рапарт пра тэракт у Менску сакратару ЦК КП(б)Б Панцеляймону Панамарэнку. У ім называецца ўжо іншае прозьвішча памочніка Матусэвіча і месца тэракту - памяшканьне рэдакцыі газэты: “Тэрарыстычны акт зьдзейсьнены партызанамі Матусэвічам і Тарашковым, якія ўдзень 5-га на машыне пад’ехалі да рэдакцыі газэты, увайшлі ў габінэт, дзе знаходзіўся Акінчыц, і чатырма стрэламі з рэвальверу забілі яго, самыя выехалі ўдала з гораду і ў цяперашні час знаходзяцца ў партызанскім атрадзе старшага лейтэнанта т. Захарава” [2].
Акінчыц замест Казлоўскага?

Праўдападобна, забойства Фабіяна Акінчыца аказалася неспадзяванкай для Масквы, бо яны рыхтавалі тэракт супраць Ул. Казлоўскага… Калі верыць кнізе “Усенародная барацьба ў Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны” (т. 2, Менск, 1984), “прывесьціў выкананьне народны прысуд над здраднікам Казлоўскім было даручана падпольшчыку А. Л. Матусэвічу і партызанам Г. І. Страшко і А. І. Прылепу”. З дапамогай падпольшчыка Платайса, які працаваў начальнікам гаражу Дому друку, тэрарыстычная група атрымала для правядзеньня акцыі грузавую аўтамашыну з шафёрам-падпольшчыкам Мікалаем Бакуновічам.

А 8 гадзіне раніцы 5 сакавіка 1943 г. машына спынілася на плошчы Свабоды каля будынку, дзе на трэцім паверсе знаходзілася рэдакцыя “Беларускай газэты” (на першым паверсе быў кінатэатр, а на другім - вайсковая казарма). Матусэвіч з падпольшчыкамі падняліся на трэці паверх. У рэдакцыі ён застаў толькі прыбіральшчыцу і даведаўся ад яе, што ў Казлоўскага гасьцюе Акінчыц, які прыехаў з Бэрліну. Кватэра Казлоўскага знаходзілася на гэтым жа паверсе, але ў іншым калідоры. Тэрарысты зьменай абставінаў зьбянтэжаныя ня былі, а падыйшлі да дзьвярэй кватэры, перарэзалі тэлефонныя драты. Матусэвіч назваў сябе ды сказаў, што прывёў замену на сваю пасаду тэхнічнагарэдактара газэты. Дзьверы адчыніў Акінчыц. Першым у яго стрэліў Страшко.Казлоўскі, які ў гэты час быў у другім пакоі, зачыніўся там і пачаў адстрэльвацца. Тэрарысты хуценька пакінулі кватэру, спусьціліся да машыны і пакінулі горад. Такую вэрсію прапанавалі савецкія гісторыкі. Каб апраўдацьзабойства, яны абвінавацілі Акінчыца ў супрацы зь нямецкімі спэцслужбамі, у спробе стварэньня “Беларускай незалежніцкай партыі” [3] і кіраваньні “Беларускай Грамадой” [4]. Аднак Акінчыц ня меў ніякага дачыненьня да гэтых нелегальных арганізацый. Больш таго, беларускае нацыянальнае падпольле, магчыма, спрычынілася да зьнішчэньня лідэра беларускіх нацыянал-сацыялістаў.
Чужымі рукамі

Беларускі дасьледчык з Нью-Ёрку Лявон Юрэвіч у адной з аўтабіяграфій Антона Адамовіча знайшоў такія радкі: “У 1942 г. разам з іншымі маладымі беларусамі бяру ўдзел у заснаваньні нелегальнае антынямецкае БеларускаеНезалежніцкае партыі, па лініі якой прычыняюся да падрыхтаваньня ліквідацыі нямецкага агента Акінчыца”. У іншым выпадку Адамовіч гаварыў наступнае: “Забойства Акінчыца было зьвязанае зь Беларускаю НезалежніцкаюПартыяй. Бо БНП пастанавіла забіць Акінчыца, даручыўшы гэта Матусевічу” [5].

Ці сапраўды БНП магла рыхтаваць тэракт супраць Акінчыца? Магла. Тымбольш, што імя Акінчыца трапіла ў лік асобаў, якія падазраваліся ў даносена ксяндза Гадлеўскага, зьнішчанага нацыстамі ў сьнежні 1942 году. Гісторык Вацлаў Пануцэвіч (Папуцэвіч) пісаў на эміграцыі, што забойства Акінчыцавыглядала, як “арганізованая рэакцыя незалежнікаў” на сьмерць Гадлеўскага. Немцы праводзілі адмысловае сьледзтва па факту тэракту, сярод іншых дапытваўся і Пануцэвіч, які працаваў у Баранавіцкім СД. Сьледчы-немец сказаў яму: “Цяпер пэўна беларусы радыя, што Акінчыц забіты!” [6].

Яшчэ ў красавіку 1946 г. у першым нумары эміграцыйнага часопіса “RUCH” (“РУХ”) Язэп Каранеўскі (Станіслаў Станкевіч) пісаў пра падзеі нямецкай акупацыі: “Абедзьве арганізацыі (нелегальныя БНП і Беларускі Народны Фронт кс. Гадлеўскага - С. Ё.) імкнуццаабясшкодзіць і паралізаваць антыбеларускую дзейнасьць розных чужых ісваіх правакатараў, якія, выслужываючыся немцам, памагалі ім праводзіцьшкодную беларусам палітыку. Гэтак, калі зактывізавалася дзейнасьць невялікай групы беларускіх калябарантаў на чале зь ведамым яшчэ з часоў “Грамады” палітычным спэкулянтам Фабіянам Акінчыцам, то ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі выдае яму сьмяротны прысуд, які хутка пасьля гэтага быў выкананы”.

Цікава, што сябра ЦК БНП Барыс Рагуля пра факт вынясеньня прысуду Акінчыцу не памятае: “Акінчыц ня быў вельмі пазытыўнай асобай… Магчыма, і былі нейкія падазрэньні наконт яго. Але я тут нічога ня ведаю. Магчыма, Родзька штосьці меў супраць Акінчыца. Але ў нас, у партыі, ня было нейкіх тэрарыстычных элемэнтаў” [7]. У БНП, аднак, хапала людзей, здольных выканаць гэты тэракт. Але яго можна было зьдзейсьніць і чужымі рукамі…
Канкрэтная акцыя

На пачатку 90-х гадоў у беларускай прэсе зьявіўся шэраг інтэрвію і артыкулаў беларускага эміграцыйнага дзеяча з ЗША Антона Шукелойця, у якіх ён папулярызаваў падпольле БНП. На пытаньне журналісткі Тацьцяны Антонавай, ці былі кантакты БНП з савецкім падпольлем, Шукелойць адказаў наступнае: “Былі. Аб некаторых момантах, праўда, яшчэ зарана гаварыць. Бо яшчэ жывыя людзі, якія былі непасрэднымі ўдзельнікамі падзей. Скажам, бацькі знаходзіліся ў нашым падпольлі, а дзеці ці ўнукі - у другім. Але былі выпадкі, было такое блізкае паміж намі супрацоўніцтва, дзе трэбабыло выканаць канкрэтную акцыю. Падпольная работа ёсьць зусім іншысьвет. Бо там ні законаў, ні палітыкі. У падпольлі не заўсёды ведаеш, з кім маеш справу. Двайное дно ў людзей. Узяць хаця б забойства Кубэ. Людзі, якія арганізавалі гэту акцыю, мусілі ўвайсьці ў кантакт з партызанамі, каб іх рукамі ажыцьцявіць свой плян” [8].

Таму зусім магчыма, што ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі на пачатку 1943 году, прысудзіўшы да сьмерці Ф. Акінчыца, даручыў выканаць гэтую акцыю сябру гэтай партыі Алесю Матусэвічу [9]. Неўзабаве Матусэвічвыйшаў на савецкае падпольле і агентаў дзяржбясьпекі ды неўзабаве прапанаваў выканаць тэракт. Напэўна, не супраць Акінчыца, а супраць Уладзіслава Казлоўскага (жонка Ўл. Казлоўскага Алена была ўпэўненая, што забіць хацелі менавіта яе мужа, але ёй “удалося ўратаваць яго ад сьмерці” [10]. Чэкісты падтрымалі, ня ведаючы, што дапамагаюць нацыяналістам. БНП ж пазбаўлялася правадыра нацыянал-сацыялістаў. Савецкімі рукамі. І акцыя ўдалася. Казлоўскі застаўся ўжывых, і дагэтуль неясна: выпадкова, ці ён быў папярэджаны. Беларускія газэты, кіраваныя сябрамі нацыянальнага падпольля, праігнаравалі сьмерць Акінчыца і не зьмясьцілі пра яе нават зацемкі. А сябра БНП Алесь Матусэвіч пасьля тэракту апынуўся ў савецкай партызанцы.

Сяргей Ёрш
Крыніца: Часопіс "Беларускі Рэзыстанс" №1 / 2004 г.

Літаратура:
[1] НАРБ, ф. 3500, в. 1, спр. 2, арк. 30, арыгінал - на расейскай мове.
[2] Тамсама, арк. 31.
[3] Борисов И. “Сатурн” наладони. Мн., 1994, б. 102.
[4] Соловьев А. Они действовали под разными псевдонимами. Мн., 1994, б.. 162.
[5] Юрэвіч Л. Сакрэт Антона Адамовіча // ARCHE, 2000, № 9, б.16.
[6] Пануцэвіч В. Кс. Вінцэсь Гадлеўскі. Дзяржаўны Муж і Правадыр Народу // Беларуская царква (Чыкага), 1965, № 28, б.124-125.
[7] Паведамленьне Барыса Рагулі аўтару гэтых радкоў ад 6 ліпеня 1997 г., Вільня.
[8] У землякоў за акіянам. “Голас Радзімы”, Б. г.,б. 80.
[9] А. Адамовіч пацьвярджае, што справа была даручана Матусэвічу, які "зьвязаўся з савецкім падпольлем". (ARCHE, 2000, № 9, Б, 16)
[10] Глагоўская А. Памерла Алена Казлоўская // Czasopis, 2001, № 10, б. 33.

Комментируем публикацию: Забойства Фабіяна Акінчыца


Публикатор (): S S A Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

Новые поступления

Выбор редактора LIBRARY.BY:

Популярные материалы:

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.