Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Мы в Инстаграме
Система Orphus

Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-08
Источник: http://library.by



Уступ
Беларускія землі ў сярэдзіне XIII - першай палове XVII ст.
Унутры- і знешнепалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст.
Развіццё феадальных адносін

Уступ

Гісторыя Вялікага Княства Літоускага, Рускага, Жамойцкага здаўна прыцягвала ўвагу даследчыкаў мінуўшчыны. Ужо ў XVI ст. з'яўляюцца творы, што абапіраліся на беларуска-літоўскія летапісы і дакументальныя матэрыялы з дзяржаўнага і родавых магнацкіх архіваў. Пэўна самай значнай з падобных прац была "Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі" Мацея Стрыйкоўскага, выдадзеная ў Каралеўцы (сённяшні Калініград) у 1582 г.

Але сістэматычнае, усебаковае вывучэнне гісторыі Вялікага Княства Літоўскага пачалося ў XIX ст. Афіцыйная гістарычная расійская школа гэтага часу разглядала развіццё Вялікага Княства з пункту гледжання агульнарускага адзінства. Некаторыя прадстаўнікі гэтай школы - М.Устралаў, М.Каяловіч, П Бранцаў - менавіта заходнерускім землям адводзілі галоуную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Княства да канца XIV ст. Але потым, калі Княства заключыла шэраг уній з Польшчай, на думку гэтых гісторыкаў, "рускія" землі трапілі пад іншаземна-каталіцкі прыгнёт і далейшая іх гісторыя развівалася пад знакам пастаяннага імкнення да аб'яднання з праваслаўнай Расіяй. Пры гэтым згаданыя даследчыкі не заўважалі на землях Русі, што сталі складовай часткай Вялікага Княства Літоўскага, працэсаў фарміравання асобных народаў - беларускага і ўкраінскага. Гэтыя народы з'яўляліся для іх не больш чым галінамі аднаго "рускага (мелася на ўвазе вялікарускага) народа, толькі з некаторымі адрозненнямі ў культуры і мове.

Пэуны адыход ад прыведзенай трактоўкі гістарычнага лёсу Вялікага Княства Літоўскага назіраўся ў працах гісторыкаў канца XIX - пачатку XX ст. - М Любаускага, Ф.Леантовіча, М.Доўнар-Запольскага, У.Пічэты. Яны разглядалі Вялікае Княства як дзяржаву федэратыўную, што ўзнікла ў працэсе галоўным чынам мірнага дагаворнага аб'яднання Літвы і Заходняй Русі. Прычым усходнеславянскія землі ў складзе гэтага дзяржаўнага арганізма адыгрывалі значную ролю на працягу ўсяе яе гісторыі, а не знаходзіліся з канца XVI ст. пад зверхнасцю заходніх суседзяў. У XV - XVI стст., згодна з высновамі М.Любаўскага, у "Літоўска-Рускай" дзяржаве (так ім вызначалася Вялікае Княства Літоўскае) усталяваўся палітычны лад, які меў значнае падабенства з сярэдневяковым заходнееўрапейскім феадалізмам.

Але ў савецкі час (прыкладна з 30-х гг.) у працах беларускіх і расійскіх гісторыкаў Вялікае Княства Літоўскае падавалася для беларусаў як чужародная дзяржава-прыгнятальніца. "Літоўска-польскае панаванне над беларускім народам" прырауноўвалася да мангола-татарскага ярма для ўсходняй і паўднёвай Русі.

На нацыянальна-незалежніцкім грунце будуюць свае высновы беларускія гісторыкі, што працавалі і працуюць у гады адраджэння (10 - 20 гг. XX ст.), уздыму і ўвасаблення (канец 80-х -90гг. XX ст.) беларускай дзяржаўна-незалежніцкай ідэі, ці тыя, хто захоўваў яе, знаходзячыся ў эміграцыі (Вацлаў Ластоўскі, У.Ігнатоўскі, М.Доўнар-Запольскі, М.Ермаловіч, П.Урбан і інш.). У іх пункце гледжання на гісторыю Вялікага Княства Літоўскага пераважае думка, згодна з якой утварэнне гэтай дзяржавы адбывалася на сучасных беларускіх землях і па сваім змесце яна з'яўлялася адназначна беларускай (М.Ермаловіч). Унутраная і знешняя палітыка вярхоўнай улады Вялікага Княства Літоўскага, на думку П.Урбана, у асноўным адпавядала інтарэсам беларускага народа.

Больш узважана падыходзяць да ацэнкі дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага сучасныя беларускія даследчыкі, якія падкрэсліваюць яго федэралізм, поліэтнічнасць. Так, удзельнікі міжнароднага круглага стала "Беларусь у Вялікім Княстве Літоўскім" (1992 г.) прыйшлі да высновы, што "ўсе народы, якія прымалі ўдзел у палітычным, эканамічным і культурным жыцці Вялікага Княства, а найперш беларускі і літоўскі, з'яўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяржавы".

Ў 20 - 80-я гг. нашага стагоддзя ў беларускай гістарыяграфіі грунтоўна і плённа распрацоўваліся праблемы сацьіяльна-эканамічнага развіцця Вялікага Княства Літоўскага. Гісторыі вялікакняжацкіх гарадоў прысвечаны даследаванні В.Дружчыца, З.Капыскага, В.Мялешкі, А.Грыцкевіча. Праблемы аграрнай гісторыі разглядаліся у артыкулах і манаграфіях У.Йічэты, К.Кернажыцкага, Дз.Пахілевіча, М.Спірыдонава, П.Лойкі, В.Голубева. Ваенна-гістарычнай тэматыцы прысвяцілі свае працы М.Ткачоў, Г.Сагановіч. Гісторыю культуры і права распрацоўвалі ў сваіх даследаваннях Я.Юхо, С.Падокшын, С.Сокал, Г.Галенчанка і інш.

У сваіх навуковых пошуках гісторыкі абапіраюцца на першакрыніцы. Менавіта яны дазваляюць нібы пабачыць мінулае сваімі вачыма, пабываць у ім, адчуць дух і атмасферу адышоўшых эпох, зразумець норавы, клопаты, памкненні прашчураў. Гэтыя пісьмовыя помнікі падзяляюцца на дакументальныя (актавыя матэрыялы, заканадаўства, матэрыялы справаводства) і апавядальныя, да якіх адносяода летапісы і хронікі, літаратурныя і публіцыстычныя творы, мемуары.

Найбольш масавымі крыніцамі з'яўляюцца акты і граматы сацыяльна-эканамічнага і сацыяльна-палітычнага характару. Яны характарызуюць працэс фарміравання феадальнага землеўладання, стан гаспадаркі, саслоўную структуру насельніцтва і сацыяльную палітыку ўрада. Люстэркам свайго часу з'яўляюцца заканадаўчыя помнікі - Судзебнік Казіміра 1468 г. і Статуты Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг. Па іх можна ўявіць грамадска-палітычныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны, правасвядомасць, мараль і побыт, культуру і мову людзей XV - XVI стст.

Багацейшай крыніцай ведаў аб мінулым з'яўляецца справаводчая дакументацыя, што адклалася ў вялікакняжацкай канцылярыі ў Вільні (Метрыка Вялікага Княства Літоўскага), у акгавых кнігах судовых устаноў дзяржавы. Розныя бакі жыцця Беларусі адлюстроўваюць матэрыялы рэвізій гаспадарскіх уладанняў адміністратыўных раёнаў (старостваў, эканомій, валасцей, княстваў), інвентарныя апісанні феадальных уладанняў, гарадоў і мястэчак, мытныя кнігі. Гісторыя вайсковай справы знайшла адбітак у "попісах" (вопісах) войска Вялікага Княства Літоускага 1528, 1565 і 1567 гг.

Значную цікавасць для гісторыка ўяўляюць дакументы вальных Соймаў Вялікага Княства Літоускага і Рэчы Паспалітай, павятовых сонмікаў, з'ездаў шляхты: спісы пытанняў для разгляду, інструкцыі, наказы дэпутатам ад шляхты, прамовы, паведамленні розных камісій, скаргі, пратаколы пасяджэнняў, універсалы, дэкларацыі, канстытуцыі (пастановы)і інш. Іх дапаўняюць "дыярыўшы" з апісаннем сеймавых падзей, выступленняў дэпутатаў, закулісных палітычных інтрыг.

Асобную групу крыніц складаюць перапіска вялікіх князёў літоўскіх з магнатамі Беларусі, Літвы, Ўкраіны, з кіраўнікамі суседніх дзяржаў, карэспандэнцыя паноўрады, гаспадарскай канцылярыі, вышэйшых царкоўных іерархау.

Асноуным відам апавядальных крыніц з'яўляюцца летапісы. Падзеі XIII - XIV стст. знайшлі адлюстраванне ў галіцка-валынскім, ноўгарадскім, пскоўскім, уладзіміра-суздальскім летапісах XV - XVI стст. - у агульнарускіх летапісных зборах. Выдатнымі помнікамі агульнадзяржаунага летапісання Вялікага Княства Літоўскага з'яўляюцца Летапісец вялікіх князёў літоўскіх, Збор 1446 г., Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жмойцкага, Хроніка Быхаўца. Кожнае іх слова - важная крыніца для гісторыка. Палітычнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ўдзялілі значную ўвагу польскія гісторыкі XV - XVI стст.: Я.Длугаш, Б.Вапоўскі, М.Кромер, М.Бельскі і інш. Асаблівую цікавасць уяўляе "Хроніка польская, літоўская і ўсяе Русі" Мацея Стрыйкоускага.

Бурлівыя падзеі XVI-XVII стст. пакінулі вялікую колькасць мемуарау рознай гістарычнай, інфармацыйнай і мастацкай вартасці. Найбольш прыкметнымі з'яуляюцца "Гістарычныя запіскі" Ф.Еўлашоўскага і "Дыярыўш" А.Філіповіча.Фрагментарныя звесткі пра Беларусь палітычнага, геаграфічнага і бытавога характару сустракаюцца і ў запісках замежных дыпламатаў, вандроунікау, пісьменнікаў (С.Герберштэйна, А.Гваньіні, А.Пасевіна і інш.). Яны адлюстроўваюць погляды еўрапейцаў на нашу гісторыю.

Беларускія землі ў сярэдзіне XIII - першай палове XVII ст.
Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага

Літва, княства Наваградскае, княства Літоўскае і Наваградскае, Вялікае Княства Літоўскае і Рускае, Жамойцкае і іншых зямель - пад такімі назвамі была вядома ў гісторыі і ўпісала сваю старонку ў еўрапейскую і сусветную гісторыю адна з самых магутных і мудрых краін сярэднявечча, пачаткі якой адносяцца да сярэдзіны XIII ст

У XIII ст. усходнеславянскія абшары былі яшчэ пакрыты мноствам дробных феадальных удзельных княстваў, валадары якіх з пераменным поспехам змагаліся за першынства ў сваіх рэгіёнах. Прынамсі, на беларускіх землях такіх княстваў налічвалася каля 20.

На балцкіх землях на сярэдзіну XIII ст сталай дзяржаўнасці яшчэ не было Стан у гэтым рэгіёне можна вызначыць як пераддзяржаўны. Тут узнікаюць племянныя саюзы, вылучаюцца "старшыя" князі (кунігасы), якія ўмацоўваюць сваю ўладу Як сведчыць гісторыя, такі пераддзяржаўны стан мог праіснаваць даволі працяглы час. Але пагражальная для самога выжывання балтаславянскага насельніцтва знешняя небяспека вымушала суцішаць міжкняжацкія ўнутраныя разборкі і вылучала ідэю кансалідацыі, аб'яднальную ідэю, на першы план. Бо ж сапраўды гэтым часам на суседніх паўночных землях - тэрыторыях латышоў і эстаў - ордэн мечаносцаў далека не прапаведніцкімі метадамі насаджаў хрысціянства. Рэальная пагроза ад гэтых нязваных хрысціцеляў паўставала для палачан, пскавічоў, Ноўгарада Вялікага, ды і для той жа Жмудзі і Літвы. Асаблівую небяспеку сталі ўяўляць ворагі з паўночнага захаду, калі ў 1237 г мечаносцы аб'ядналіся ў адзін ордэн з тэўтонамі, якія знішчылі перад гэтым магутнае балцкае племя прусаў і марылі аб новых заваяваннях на ўсходзе

Не меншая пагроза навісала для нашых продкаў у сярэдзіне XIII ст з паўдневага ўсходу. Адно за адным падпадалі пад мангола-татарскае ярмо ўсходнія і паўдневыя княствы. Нават самыя магутныя з іх - тая ж Галіцка-Валынская Русь - вымушаны былі выплачваць даніну ардынскім захопнікам.

У такой сітуацыі дзеля абароны сваёй незалежнасці, у рэшце рэшт дзеля выжывання, насельніцтва балта-ўсходнеславянскага памежжа павінна было аб'яднаць свае намаганні. Але спраўдзіць ідэю кансалідацыі балта-славянскіх зямель было не так проста, бо на лідэрства ў гэтым рэгіёне прэтэндавалі па меныпай меры тры цэнтры: Наваградак, літоўска-жмудскі асяродак і Полацк. Нельга забываць і аб палітычных амбіцыях у гэтым рэгіёне галіцкіх князёў.

Здаецца, Полацкае княства, якое ў свой час першым вылучылася са складу Кіеўскай Русі і мела багатыя традыцыі незалежнага і самастойнага існавання, павінна было стаць тым цэнтрам, які б аб'яднаў вакол сябе змоглыя ад феадальных усобіц і іншаземных набегаў навакольныя землі. Але ж Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі багатай і магутнай, як у папярэднія стагоддзі, бо страта выхаду да Балтыкі, цяжкая зацяглая барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачыла сілы гэтага волата. 1 ў сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця на беларускіх землях пераходзіць у Наваградак. Пацвярджэннем таму з'яўляюцца як летапісныя звесткі, так і археалагічныя крыніцы.

Летапісныя паведамленні аб падзеях сярэдзіны XIII ст. літаральна застракацелі звесткамі аб Наваградку, аб Наваградскай зямлі. Археолагі, якія ў пасляваенны час пачалі рабіць у Наваградку раскопкі, былі пастаўлены перад неабходнасцю тлумачэння такой з'явы, што ў XIII ст. гэты ў нядаўнім мінулым нічым не адметны рэгіянальны цэнтр "напоўнены імпартнымі вырабамі". Хаця горад па сваіх памерах адносіўся да невялікіх, але "па знаходках прадметаў раскошы супернічае са знакамітымі старажытна-рускімі гарадамі, а ў шэрагу выпадкаў з'яўляецца ўладальнікам унікальных рэчаў"[1].

Узвышэнне Наваградка ў сярэдзіне XIII ст. вынікае з яго геапалітычнага становішча на гэты час. Тое, што багацце і раскоша пацяклі сюды - натуральная з'ява, бо пацяклі яны ў самае бяспечнае месца, аднолькава аддаленае ад гарачых крывавых межаў, дзе сутыкаліся балты і славяне з крыжацкай і мангола-татарскай наваламі. Грошы і багацце давалі моц і ўладу. І калі ў 30-я гг. XIII ст. Наваградак знаходзіўся ў залежнасці ад Галіцка-Валынскай Русі, то ў другой палове 40-х гт. наваградцы праводзяць сваю самастойную лінію ў складаных міждзяржаўных стасунках у гэтым рэгіёне.

Менавіта ў верхнім Панямонні разгортваліся асноўныя падэеі, якія паклалі пачатак Літоўскай дзяржаве. Першым князем - прэтэндэнтам на ролю яе стваральніка - выступіў літоўскі князь Міндоўг. Трэба мець на ўвазе, што летапісная Літва размяшчалася на сённяшніх усходне-літоўскіх і паўночна-заходніх беларускіх землях.

Да з'яўлення ў Наваградку Міндоўг у летапісах упамінаецца сярод іншых князёў-кунігасаў на балцкіх тэрыторыях. Так, у 1219 г. Міндоўг даў абавязацельствы галіцка-валынскім князям ваяваць супраць палякаў. У 1237 г. ён па жаданні Данілы Галіцкага выступае супраць Конрада Мазавецкага. Аднак у сярэдзіне 40-х гг. Мшдоўг церпіць няўдачу ў бітве з крыжакамі і яго пазіцыі ў Літве значна слабеюць. Скарыстаўшы гэта, праціўнікі-кунігасы Міндоўга выдвараюць яго з Літвы. Тады і з'яўляецца Міндоўг у Наваградку, дзе, паводле Густынскага летапісу, у 1246 г. "прия веру Христову от Востока (г.зн. праваслаўную) со многими своими баяры".

Як князь Наваградка Міндоўг выконвае волю і памкненні наваградскіх баяр, якія, паміж іншым, супадалі з яго асабістымі інтарэсамі. 3 дапамогай сілы Міндоўг напрыканцы 40-х - пачатку 50-х гг. XIII ст. адваёўвае для сябе Літву, далучыўшы яе да Наваградка. Паводле Іпацеўскага летапісу Міндоўг "Литву зане, понмана бе вся земля Лнтовьская".

Добра разумеючы, што гэты крок прыдзецца не даспадобы магутным галіцка-валынскім князям, Міндоўг шукае падтрымку на Захадзе. Ён прымае каталіцгва і ў 1252 ці 1253 г. карануецца ў Наваградку з бласлаўлення папы рымскага Інакеція XIV. Тым самым валадар Літвы мяркуе спыніць крыжацкі ўціск і здабыць саюзнікаў у супрацьстаянні з галічанамі. Але надзеі Міндоўга не спраўдзіліся. Тройчы абрушвалася моц галіцка-валынскага войска на землі Наваградчыны, несучы з сабой смерць, рабаванне, гвалт.

Няўдачы, іпто праследавалі Міндоўга, выклікалі незадаволенасць ім у баярскім асяродку наваградчан. У хуткім часе на княжацкі пасад яны запрашаюць сына Міндоўга - Войшалка. Гэта быў таленавіты, дальнабачны, жорсткі палітык-валадар. На пачатку сваёй кар'еры ў ролі князя наваградскага ён разыгрывае складанейшую палітычную камбінацыю, мэтай якой было захаванне незалежнасці Наваградка ад галіцкіх князёў. Войшалк аддае сваё наваградскае княжанне Раману, сыну Данілы Галіцкага. Сам жа ўваходзіць у давер да магутнага паўднёварускага валадара. У зоучны ж момант - недзе напрыканцы 50-х гг. XIII ст. - Войшалк забівае Рамана і вяртае страчаны пасад. У гэты час абвастраюцца адносіны паміж валадаром Літвы Міндоўгам і яго сынам князем Наваградка Войшалкам. Здаецда, пытанне аб лідэрстве ў рэгіёне павінна вырашыцца паміж гэтымі асобамі.

Але на авансцэну выходзіць трэцяя сіла - жмудскі князь Трайнята. Менавіта са жмудскага асяродку паўстае другая спроба аб'яднання балта-ўсходнеславянскіх зямель у адзіны палітычны арганізм. Увосень 1263 г., калі войска Міндоўга знаходзілася ў паходзе на Бранск, валадар Літвы і два яго малодшыя сыны былі забітыя змоўшчыкамі. На чале іх стаяў ужо згаданы вышэй Трайнята. Ён вырашыў знішчыць пад корань усіх мажлівых канкурэнтаў. Пачаў гэтую няўдзячную справу жмудскі князь з пляменніка Міндоўга Таўцівіла, што на той час княжыў у Полацку. Полацк на самой справе і сам меў намеры скарыстаць сітуацыю і, забіўшы Трайняту, далучыць суседнія балцкія землі да сваёй дзяржавы. Больш увішным аказаўся жмудскі князь, які забіў полацкага Таўцівіла. Тады, як сведчаць летапісы, "Войшалк убоявся того же н бежа до Пiньска".

Але трыумф Трайняты быў нядоўгім. Праз некаторы час ён быў зарэзаны конюхамі Міндоўга, пасля чаго і надышла развязка драмы: Войшалк "понде с пнняны к Новогороду н оттоле пое с собою Новогородце н понде в Литву княжнть". Наступным этапам удзейнасці Войшалка было далучэнне да сваіх уладанняў балцкіх земляў Налыпчанаў і Дзяволтвы.

Такім чынам, князь наваградскі Войшалк стварыў тое ядро дзяржавы, якое з цягам часу абрастала суседнімі землямі і пераўтварала княства Літоўскае, Літву ў Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае.

Такім чынам, можна з упэўненасцю канстатаваць, што сярод заснавальнікаў княства Літоўскага былі разам з балцкімі і заходнебеларускія землі. Прьгчым у існаванні такога палітычнага аб'яднання было зацікаўлена насельніцтва як тых, так і другіх зямель.

Але ў апошнія тры дзесяцігоддзі XIII ст. перад маладой дзяржавай стаяла адна задача: выжыць у акружэнні суседзяў, што былі не зацікаўлены ў з'яўленні новага дзяржаўнага ўтварэння, да якога хінуліся яшчэ не падуладныя крыжакам ці ардынцам землі. 1 з гэтай задачай уладары Літоўскай дзяржавы паспяхова справіліся. Гэта стала мажлівым, па-першае, з прычыны гістарычнай мэтазгоднасці, калі яднанне сіл дазваляла балтаславянскаму насельніцтву верхняга і сярэдняга Панямоння адстаяць сваю свабоду і жыццё. Па-другое, з'яўленне на авансцэне гістопоіі магутных дзяржаўных дзеячаў - Міндоўга, Войшалка, Тройдзеня, Віценя - не дазволіла згінуць дзяржаве ў крыві міжусобных дынастычных звадак.

Ды урэшце рэіпт да княства Літоўскага ў гэты час павярнулася тварам гістарычнае шанцаванне. Невядома, як бы склаўся лёс гэтай дзяржавы, калі б аб'яднальныя працэсы ў Панямонні прыпалі на 30 - 40-я гт. XIII ст. - час найвялікшага ўздыму Галіцка-Валынскага княства, - ці, скажам, на тыя ж 30 - 40-я гг. XIV ст., калі ў моц увайшоў Ордэн. Але ж так склалася гістарычна, што станаўленне дзяржаўнасці Літвы прыпала на той перыяд, калі гэтаму працэсу Галіцка-Валынская дзяржава ўжо не магла перашкодзіць, а Ордэн тое ж зрабіць яшчэ не быў у сілах.

Аб гэтым сведчаць факты з палітычнай гісторыі княства Літоўскага пасля забойства Войшалка. Прадстаўнік галіцкага княжацкага дома Шварн, які быў паўнапраўным уладаром-спадкаемцам Літвы, не вытрымаў барацьбы з мясцовай апазіцыяй на чале з Тройдзенем. Галічанін быў адлучаны ад улады. А ва ўмовах палітычнага драблення Галіцка-Валынскай Русі ёй не ўдалося паставіць пад свой кантроль падзеі ў Літоўскай дзяржаве нават з дапамогай ардынскай сілы.

Увакняжыўшыйся на літоўскім троне недзе ў 1269/1270 г. Тройдзень энергічна, з дапамогай сілы і подкупаў праводзіў палітыку кансалідацыі зямель, іпто склаліся ў адзіны дзяржаўны арганізм у 50 - 60-я гт. XIII ст. Яму ўдалося стабілізаваць унутрыпалітычную сітуацыю ў Літоўскай дзяржаве. Гэта дазволіла адвадзіць на пэўны час ворагаў ад прэтэнзій на незалежнасць Літвы. А пгто прэтэнзіі такія існавалі, сведчаць летапісныя згадкі. На пачатку 70-х гг. XIII ст. князь луцкі Мсціслаў Данілавіч "пошел бяшеть от Копыля, воюя по Полесью". У 1275 г. Леў Данілавіч у хаўрусе з залатаардынскім ханам Менгу-Цімурам беспаспяхова спрабаваў падначаліць землі верхняга Панямоння. Праз некаторы час для той жа мэты ён скарыстаў сілы арды Нагая. Але зноў жа безвынікова. У хуткім часе пасля згаданых выпраў з Галіччынай і Валынню быў заключаны мір. Гэта дазволіла Тройдзеню кінуць сілы на абарону паўночна-заходніх межаў.

Да другой паловы 70-х гг. XIII ст. яны былі больш-менш спакойнымі. Гэта ў многіх выпадках быў вынік паспяховага адбіцця крыжацкіх рэйдаў (успомнім перамогу ў бітве ля возера Дурбе). Але справа была яшчэ і ў тым, што ў 1260 г. на прускіх землях, дзе ўжо ўсталявалася ордэнская ўлада, супраць захопнікаў успыхнула паўстанне. Зацятая барацьба працягвалася болыд дзесятка гадоў. Толькі ў 1274 г. аднавіліся захопніцкія выправы тэўтонаў на прускія землі і далей на ўсход. Аднак поспех далёка не заўсёды спадарожнічаў крыжакам. У 1279 г. яны атрымалі страшэннае паражэнне ад войска Тройдзеня і на некаторы час суцішылі свой уціск на Літву. Але ўсё ж крыжацкай агрэсіі не перапынілі, бо барацьба за жмудскія землі працягвалася і ў 80 - 90-х гг. XIII ст., а ў 1300 - 1315 гг. крыжакі рабілі наезды ў асноўным на Жмудзь ажно 20 разоў.

Тым не менш Літоўская дзяржава пасля смерці Тройдзеня ў 1280 г., які, безумоўна, умацаваў яе становішча, атрымала мажлівасць для далейшага развіцця. Што і знайшло сваё ўвасабленне ў дзейнасці наступных уладароў. Асабліва яскрава цэнтралізатарскія памкненні выявіліся ў палітыцы вялікіх князёў Віценя і Гедыміна. Менавіта за часы іх панавання ў склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі амаль усе беларускія землі, якія не прымалі ўдзелу ў яе заснаванні.

Шляхі іх уваходжання ў склад Літоўскай дзяржавы былі розныя. Скупыя, адрывачныя звесткі, што дайшлі ад той далёкай пары, не дазваляюць вызначыць дакладную карціну гатага працэсу. Пад 1326 г. у летапісах упамінаецца князь менскі Васіль ужо як васал вялікага князя Гедыміна, але на якіх умовах і пры якіх абставінах гэта адбылося, меркаваць цяжка. Сваю ролю ў пашырэнні дзяржаўнай тэрыторыі Літоўскай дзяржавы адыгралі шлюбныя сувязі, недругараднае месца адводзілася і ваенна-палітычнаму ўціску. Але ўсё ж ёсць усе падставы, каб з вялікай доляй упэўненасці гаварыць аб дабравольна-дагаворнай аснове ўваходжання ў склад Літоўскай дзяржавы найбольш буйных беларускіх зямель - Полацкай і Віцебскай. Аб гэтым сведчаць земскія прывілеі вялікіх князёў літоўскіх. Яны зацвярджалі аўтаномны статус названых зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага. Па меншай меры можна выдзеліць чатыры характэрныя рысы аўтаномнасці. Першая звязана з правам палачан і віцяблян выказаць сваю думку і самым сур'ёзным чынам уплываць на прызначэнне вялікім князем першай асобы ў сваёй зямлі. Вялікі князь быў абавязаны "нм давать воеводу по старому, по нх волн, н который нм будет нелюб воевода ... нно нам воеводу нм нного датн, по нх волн".

Другая - гэта тое, што аўтаномнасць Полацкай і Віцебскай зямель прадугледжвала абмежаванне судовай улады вялікакняжацкіх намеснікаў ці ваявод. Гэта вельмі важны момант, бо заканадаўчыя нормы і судовыя ўстановы практычна вызначаюць статус асобы ў грамадстве. Кантроль за статусам мясцовае баярства захоўвала за сабой. У прыгаданых земскіх прывілеях спецыяльна агаворвалася: "А воеводе нашому полоцкому мешчан не суднтн одному, суднтн ему с бояры н мешчаны".

Трэцяя рыса аўтаномнасці выяўлялася ў мажлівасці функцыяніравання полацкага і віцебскага веча (сойма). Прычым на гэтых сходах насельніцтва Полацка ці Віцебска вырашаліся многія важныя пытанні мясцовага кіравання: выбранне мясцовых улад, нормы нясення вайсковай службы, гаспадарчыя гарадскія справы, нарэшце, абмяркоўваліся міждзяржаўныя гандлёвыя дагаворы.

Чацвёртая, бадай самая важная з вызначаных рыс пэўнай самастойнасці Полацкай і Віцебскай зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага заключаецца ў выключным, манапольным праве мясцовага баярства займаць усе пасады мясцовага кіравання. Гэта значыць, мясцовыя землеўладальнікі захоўвалі за сабою права ўладарыць ў сваёй зямлі. Зусім нездарма менавіта з Падзвіння выйшла абсалютная большасць родаў беларускага паходжання, прадстаўнікі якіх займалі кіруючыя пасады яку мясцовых, так і ў цэнтральных органах улады Вялікага Княства Літоўскага. Тут былі радавыя гнёзды князёў Друцкіх, Лукомскіх, Адзінцэвічаў. Адсюль паходзілі такія вядомыя ўгісторыі прозвішчы, як Глябовічы, Ільінічы, Неміравічы, Корсакі, Зяноўевічы і многія іншыя.

Усе прыведзеныя факты дазваляюць гаварыць аб аўтаноміі далучаных зямель да Вялікага Княства Літоўскагэ.

Феадальныя княствыдзяржавы, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў Х - XII стст., сваім вопытам дзяржаўнасці, развітай эканомікай, культурай удыхвалі свае багатыя традыцыі і новай Літоўскай дзяржаве, робячы яе Вялікім Княствам.

Дакументы і матэрыялы

Урывак з "Хронікі з летапісцаў старадаўніх" Феадосія Сафановіча а.6 жыцці і дзейнасці князя Міндоўга

"По смерти отца своего Ринголта Мивдог застал князем литовским и жмодским...; з прусами, з крижаками славный провадил войны. Потом от сыновцов (пляменнікаў) своих Тевтиила н Викинта з помочью войск короля руского Даниила Миндог был так барзоутескеный, аж мусил мистра крижадкого Андрея просити о помоч. А гды ему Авдрей не хотел дати помочи, ажбы окрестился в рымскую веру, учинил так Мендог, окрестился. А жебы в вере охотне тривал, прислал ему папеж Ниокентий корону, и укоронован застал королем литовским. Але того ж року знову покинул веру рымскую и до паганских забобонов вернулся... Сам с тым Мендог от Трониата, своего сыновца, гды спал, был забитай з двома сынами, Руклею и Репикасом'[2]

фрагменты з тэксту Іпацьеўскага летатсу аб падзеях палітыч най барацьбы памгж Наваградскай, Галгцка Валынскай, Жамойцкай г Полацкай землямг ў 50 - 60 я гг XIII ст.

"В лето 6760 (1252) изгна Мидог сыновца своего Тевтевила и Едивида, пославшю ему на войну ею со уем (дзядзькам) своим со Выконтом, на Русь воевать ко Смоленьску, и рече. Што кто прнемлеть, собе держить, вражбою бо за ворожьство с ними Литву заня, поимана бе вся земля Литовьская и бесчисленое имение их, притрене бо богатьство их, и посла на не вон свое, хотя убити я Онема же уведавшима, и бежаста ко князю Данилу и Василкови, и прнехаша во Волод мерь Данил же и Василко, брат его, розгадав со сыном, брата си посла на Воковыеск, а сына на Услоним, а сам иде ко Здитову и поймаша грады многы и взвратишася в домы

В лето 6763 (1255) потом же Воишелк створи мир с Данилом и выда двдерь Миндогдову за Шварна, сестру свою, и приде в Холм к Данилу

В лето 6770 (1262) во осень убит бысть великий князь литовьски Миньдовг, самодержець бысть во всей земле Литовьской По Миндовгови же убитьи, Воишелк убоявься того же и бежа до Пиньска и ту живяшеть, а Тренята нача княжити во всей земле Литовьской и в Жемоти ипосла по брата по Товтивиладо Полотьска, рекатако "Брате! Приеди семо, розделите землю и добыток Миндовьгов" Оному же прехавшу к нему, и поча думатя Товтивил, хотя убити Треняту, а Тренята собе думашеть на Товтивила пак, и принесе думу Товтивилову боярци его Прокопий Полочанин Тренята же потередив и убив Товтивила и нача княжити однн Посем же почаша думати конюси-Миндовгови, 4 паробци, како бы лзе им убити Треняту, оному же идуіцу до мовницы мыться, они же, усмотревше собе время таково, убиша Треняту, и тако бысть конець убитья Тренятина Се же услышав Воишелк, пойде с Пиняны к Новугороду, и отголе поя со собою Новгородце и пойде в Литву княжить, Литва же вся прияша и с радостью, своего господинца Воишелк нача городы имати во Дявельтве и в Нальвданех городы же поимав, а ворогы своя избив, и тако придоша восвоясн Посі м же Воишелк дал княженне свое зятю своему Шварновн, а сам опять восхоте пряти минскнй чин и посем Лев* приеха к нему в манастырь и уби Воишечка завистью, оже бяшеть дал землю Литовьскую брату его Шварнови.

Унутры- і знешнепалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст.

У першай палове XIV ст Літоўская дзяржава, што пачыналася на землях верхняга і сярэдняга Панямоння, павялічыла свае абшары не менш як удвая. Пашыралася яна ў асноўным за кошт суседніх усходніх і паўдневых зямель. Гэта, як ужо згадвалася, землі Полацкая, Віцебская і Менская. Недзе да 1340 г межы княства Літоўскага ва ўсходнім кірунку выйшлі на рубеж Вязьма - Расна, гэта значыць праходзілі па заходняй Смаленшчыне. Да таго ж у гэты час далучаны былі да Княства Пінск з Туравам.

Блізкія добразычлівыя стасункі за панаванне Гедыміна мела Літва з Ноўгарадам Вялікім, Псковам і Цвер'ю Гэтыя рускія землі бачылі ў дзяржаве Гедыміна саюзніцу ў барацьбе супраць маскоўскага ўціску, які ўзмацніўся ў гады княжання Івана Каліты (1325 - 1340) Бадай, у адзначаны перыяд упершыню сутыкнуліся інтарэсы Масквы і Літвы за права панавання ва ўсходнеславянскім рэпене.

Пераважны ўсходнеславянскі зачын Вялікага Княства Літоўскага і Рускага (9/10 тэрыторыі і 8/10 насельніцтва) выразна паўставаў з факту падзелу дзяржавы на ўдзелы пасля папбелі вялікага князя Гедыміна ў 1341 г Паводле яго волі гаспадарства дзялілася на 7 частак' "Моннвнду дал отец Корачев да Слоннм, Нарнмонту - Пннеск, Олгнрду - Крево, да к тому князь внтебскнй, сынов не держал, прннял его к дотьце, - Внтебск в зятн Евнутня осаднл во Внльнн на велнком княженн А Кестутню - Трокн Корняту - Новгородок А Люборта прннял володнмерскнй князь к дотьце - во Володнмер й в Луцеск н во всю землю Волынскую" Як відаць з прыведзенай цытаты з "Летапісца вялікіх князей літоўскіх", большасць цэнтраў дзяржавы размяшчалася на сенняшніх беларускіх і часткова ўкраінскіх землях.

Пасля гедымінавых падзелаў для Вялікага Княства Літоўскага настаў час выпрабаванняў на трываласць. Лес дзяржавы мог пайсці па ўжо накатаным класічным ўзоры развіцця раннефеадальных еўрапейскіх манархій. Гэта значыць, беларуска-літоўскае гаспадарства маглі чакаць удзельная дробнасць і крывавыя міжусобіцы. Але цяжкае знешнепалітычнае становішча (пагроза ў першую чаргу ад крыжакоў) ды наяўнасць сярод гедымінавых нашчадкаў моцііых дзяржаўных палітыкаў не дапусцілі шлях развіцця Вялікага Княства па мажліва апісаным сцэнарыі.

Яўнут, сярэдні сью Гедыміна, які згодна з яго воляй стаў вялікім князем і на гэтай пасадзе не праявіў дбайнасці, быў у 1345 г. змешчаны з вялікага княжання. Справу яго змяшчэння арганізавалі браты Альгерд і Кейстут. Са згоды апошняга менавіта Альгерд стаў вялікім князем літоўскім. Ён і пачынае правядзенне адзіна мажлівай палітыкі, якая вынікала з этнатэрытарыяльнай пабудовы Княства. Пры ім Вялікае Княства Літоўскае і Рускае выступае на гістарычнай арэне з праграмай збірання вакол Вільні тых рускіх зямель, якія ў свой час былі аб'яднаны ва ўладзіміравай Кіеўскай Русі. Паказальна ўжо тое, што першую палову жыцця Альгерд пражыў у Полацку (да 1345 г. ён быў жанаты на віцебскай княгіні Марыі Яраслаўне), дзе, верагодна, прыняў праваслаўе (аб'яднальнік праваслаўных рускіх зямель усё ж павінен быў быць праваслаўным) і спрабаваў падпарадкаваць сваёй уладзе Пскоў.

Калі ж Альгерд стаў вялікім князем, ён з поспехам працягваў ажыццяўляць сваю "агульнарускую" праграму. Ім робяцца спробы авалодаць Ноўгарадам Вялікім, практычна далучаюцца да Вялікага Княства Валынь (1352), Бранск і Смаленск (1357), Кіеўшчынады Падолле (1362 -1364), Чарнігава-Северская зямля (канец 60 - пачатак 70-х гг. XIV ст.).

У тым жа ўсходнім кірунку з боку беларуска-літоўскага гаспадарства не менш адчувальнай была экспансія ідэалагічная. 3 мэтай прадвырашэння першынства палітычнай улады ва ўсходнеславянскім рэгіёне вялікія князі літоўскія (Гедымін, Альгерд) імкнуліся, і часам небеспаспяхова, да ўтварэння праваслаўнай мітраполіі і ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Сваё 32-гадовае княжанне Альгерд падсумаваў стварэннем моцнага праваслаўнага бастыёна на ўсходзе Еўропы з вялікай патэнцыяй для далейшага развіцця. Але зусім не ў планах каталіцкага Захаду было, каб патэнцыі тыя рэалізаваліся. Не без умяшальніцтва ва ўнутрыпалітычную дынастычную барацьбу паміж Альгердавічамі рымскай курыі і Польскага каралеўства - правадніка яе лініі ва Усходняй Еўропе - адбылася палітычная пераарыентацыя Вялікага Княства Літоўскага і Рускага ў празаходні, пракаталіцкі бок.

Суперніцтва паміж Альгердавічамі за валоданне віленскім тронам распачалося адразу пасля смерці вялікага князя ў 1377 г. Згодна з воляй Альгерда ў Вільні ўвакняжыўся яго старэйшы сын ад другога шлюбу - Ягайла. У апазіцыю да новага валадара стаў старэйшы сын ад першага Альгердава шлюбу Андрэй Полацкі. Ягайла, каб пазбавіць свайго апанента апоры, якой з'яўлялася Полаччына, вырашыў у 1377 г. адняць у Андрэя свой ўдзел. Такія дзеянні маладога вялікага князя прывялі да стварэння антыягайлаўскай кааліцыі ў складзе князя полацкага, маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча, князя смаленскага і бранскага. Моц гэтага хаўрусу быў апрабаваны ў Кулікоўскай бітве, у якой чынны ўдзел прымалі Альгердавічы - "Андрей да брат его Дзмітрый" (князь бранскі).

Пасля ад'езду ў Маскву полацкага князя Андрэя Ягайла перадае гэтую зямлю брату Скіргайлу. Але палачане не прымаюць стаўленіка Вільні. На працягу вясны - лета 1381 г. яны не дапускалі ў горад Скіргайлу, а пасля прынялі бок Кейстута ў спрэчцы за ўладу паміж апошнім і Ягайлам.

Нестабільнае становішча ў краіне прымушала Ягайлу шукаць надзейную апору як унутры краіны, так і па-за яе межамі. Першыя спробы знайсці моцнага саюзніка ў асобе князя маскоўскага не прынесла Ягайлу плёну. Здаецца ўжо дамоўлены шлюб дачкі Дзмітрыя Данскога з вялікім князем літоўскім не адбыўся. Прычынай гэтага з'явілася занадта амбіцыйная пазіцыя Масквы. Праект дамовы паміж суседнімі княствамі прадугледжваў не толькі хрышчэнне язычніцкай часткі насельнііггва Вялікага Княства Літоўскога ў праваслаўную ("грэцкую") веру, але і меў на ўвазе тое, што "велнкому князю Ягайле бытн в нх волн". А гэта значыць, што Ягайла станавіўся васалам Дзмітрыя. Гэта, безумоўна, было непрымальным для ліцвінскага боку.

Зыходзячы з акалічнасці, што ўсходні сусед княства, а таксама частка ўсходніх зямель Вялікага Княства Літоўскага сталі да Ягайлы ў апазіцыю, ёе пачаў набліжаць да сябе язычніцкі набілітэт (знаць), паступова рыхтуючы яго да хрышчэння ў "рымскую" (каталіцкую) веру з абяцаннямі значных за тое прывілеяў.

Гэтая палітычная лінія Ягайлы вынікала з яго пачасціўшыхся кантактаў з Полыіічай. Менавіта ў гэты час (верасень 1382 г.) заходні сусед Княства застаецца без караля. Польская каралева Ядзвіга была заручана з Вілыельмам Габсбургам, меліся і ўласна польскія прэтэндэнты на карону. Але Польскае каралеўства аддавалася Ягайлу. Выйшла так з прычыны зацікаўленасці каталіцкага Захаду ў абмежаванні распаўсюджвання ў Еўропе правасяаўнай веры і недапушчальнасці стварэння новай магутнай апоры ўсходняга хрысціянства, якім была Візантыйская імперыя, Вялікае Княпва Літоўскае часоў Альгерда прэтэндавала на гэтую ролю. Таму Польшча дала згоду аддаць каралеўскі трон літоўскаму князю ў абмен на каталіцкую Літву з далейшым прыцэлам на акаталічванне ўсходнеславянскіх зямель Вялікага Княства Літоўскага і Рускага.

Ягайла разумеў, што акаталічванне дзяржавы будзе праходзіць у нялёгкіх умовах. Але стаўка была высокая - каралеўства Польскае. Да таго ж на сярэдзіну 80-х гг. XIV ст. для ажыццяўлення гэтага акта склалася даволі спрыяльная сітуацыя. У верасні 1382 г. Ягайла гвалтоўна забівае свайго дзядзьку Кейстута, які не прымаў палітыку пляменніка. У кастрычніку таго ж года вялікі князь літоўскі, ахвяраваўшы палову Жмудзі крыжакам. заключыў з імі часовы мір. У гэты час была страшэнна вынішчана Масква пасля наезду хана Тахтамыша.

Рэалізацыя польска-вялікакняжацкага саюза канкрэтна распачалася ў 1385 г. падпісаннем Крэўскай уніі. У 1386 г. Ягайла прымае каталіцтва, бярэ ў жонкі каралеву Ядзвігу і займае польскі трон. У лютым 1387 г. ён выдае прывілеі, якія выяўлялі змест польска-ліцвінскіх дамоўленасцяў напярэдадні заключэння ўніі. Па-першае, Уладыслаў-Ягайла заснаваў біскупства ў Вільні і адарыў яго землямі. Пачатковы дар вялікага князя каталіцкаму асяродку ў Вялікім Княстве складаўся з 50 - 60 вёсак. Па-другое, землеўласнікі каталіцкай веры атрымлівалі ад гаспадара значныя эканамічныя прывілеі.

Паводле граматы "караля польскага, вялікага князя літоўскага і спадкаемца Русі" (так Уладыслава-Ягайлу велічалі афіцьгйныя дакументы) ад 20 лютага 1387 г. феадальная знаць каталіцкага веравызнання атрымлівала неабмежаванае права валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад выканання шэрага дзяржаўных павіннасцяў. На праваслаўных феадалаў, што вялі сваю радаслоўную галоўным чынам з беларускіх зямель, гэты прывілей не распаўсюджваўся. Натуральна, такі дыскрымінацыйны закон для знаці "рускага" паходжання выклікаў у іх асяродку рэзкае незадавальненне ііалітыкай вярхоўнай улады Вялікага Княства.

Як з гэтага часу (з канца XIV ст.) так званае "рускае" пытанне не аднойчы падымалася і выкарыстоўвалася рознымі палітычнамі дзеячамі і групоўкамі. Першым выкарыстаў яго Вітаўт, які ў 90-я гг. XIV ст. выступіў з праграмай стварэння самастойнага "Літоўска-Рускага" каралеўства, якое 6 супрацьстаяла, з аднаго боку, Польшчы, а з другога - Маскве. Унутры дзяржавы для ажыццяўлення сваёй праграмы Вітаўт узяў у саюзнікі апазіцыйную каталіцкай экспансіі Польшчы праваслаўную знаць, за межамі Вялікага Княства - Ордэн, якому было выгадна пагаршэнне адносін паміж Княствам і Польскай дзяржавай, а таксама татарскага эмігранта, ранейшага залатаардынскага хана Тахтамыша. 3 Ордэнам вясной 1398 г. на востраве Салін было заключана пагадненне, па якім Вітаўт абвяшчаўся "каралём Літвы і Русі". Аб сувязях жа Вітаўта з Тахтамышам, які выдаў літоўскаму князю ярлык на кіраванне ўсімі рускімі землямі, чытаем у "Хранографе":

"Вмтовт рече: я тебя (Тахтамыша) посажю на Орде н на Саран, н на Болгарах, н на Азтархан, н на Озове, н на Заятцькой Орде, а ты мене посадн на Московском велнком княженнн... н на Новгороде Велнком, н на Пскове, а Тферь н Рязань моа н есть, а Немцы н сам возму".

Аднак гэтым амбіцыёзным задумам здзейсніцца не ўдалося. 12 жніўня 1399 г. на р.Ворскла адбылася рашаючая бітва паміж кааліцыяй Вітаўт - Тахтамыш і правіцелямі Залатой Арды Цімурам і Едзігеем, у якой "попустн бог татаром". Армія Вітаўта была амаль цалкам знішчана, сам жа вялікі князь "побеже в мале дружнне".

У пасляворсклаўскі перыяд Усходняя Еўропа аб'ядналася пад эгідай Польскага каралеўства. Гэта дало свой плён у бітве пад Грунвальдам. 15 ліпеня 1410 г. аб'яднаным польска-вялікакняжацкім войскам была разбіта крыжацкая армада. Балта-славянскія народы перамаглі лютага ворага, які пагражаў ім духоўным ды фізічным вынішчэннем. Удар па заваёўніках быў настолькі ашаламляльны, што славянскія землі 5 стагоддзяў не ведалі германскай агрэсіі.

Разам з тым вынікам паражэння на Ворскле быў дагавор 1401 г. паміж Вялікім Княствам і Польшчай, які пацвярджаў "польска-літоўскую" ўнію, што была заключана за 16 гадоў да гэтага ў Крэве.

У 1413 г. адбылося прыняцце пастановы Гарадзельскага сойма 1413 г. аб уніі паміж Вялікім Княствам і Польшчай, паводле якой праваслаўная знаць Княства ставілася практычна ў дыскрымінацыйнае становішча ў гэтай этнічна неаднароднай дзяржаве. Параграф трэці Гарадзельскай пастановы, працягваючы прывілеі 1387 і 1401 гг., усганаўліваў, што толькі "каталікі, Рымскай царкве падуладныя", маглі валодаць і карыстацца эканамічнымі і палітычнымі прывілеямі і падараваннямі пануючаму класу з боку вярхоўнай улады. У 6-м пацвярджалася забарона на шлюбы паміж каталікамі і праваслаўнымі. Асаблівае значэнне ў далейшай унутрыпалітычнай барацьбе ў Вялікім Княстве меў § 9 Гарадзельскага прывілея, па якім на "дастоінства, месцы і пасады" назначаліся "толькі каталіцкай веры прыхільнікі і падуладная святой Рымскай царкве. Таксама і ўсе пастаянныя ўрады земскія... надаюцца толькі спавядальнікам хрысціянскай каталіцкай веры", § 11 і 12 пазбаўлялі праваслаўных феадалаў права выбрання вялікага князя, якім зноў жа карысталіся толькі "паны і шляхціцы зямлі літоўскае, прыхільнікі хрысціянскай рэлігіі, Рымскай царкве падуладныя, не схізматыкі ці іншыя паганыя".

У 1430 г. вялікім князем літоўскім становіцца малодшы брат Ягайлы Свідрыгайла Альгердавіч, які ў свой час выступаў апанентам вымушанай прапольска-каталіцкай палітыкі Вітаўта першых дзесяцігоддзяў XV ст. Прычым цікава, што барацьбу супраць колішняга "гаспадара" Вялікага Княства ён вёў, выкарыстоўваючы праграму Вітаўта 90-х гг. XIV ст. - праграму стварэння Літоўска-Рускай дзяржавы з апорай на праваслаўныя элементы Вялікага Княства. Як заўважаў гісторык XVI ст. Мацей Стрыйкоўскі, Свідрыгайла змагаўся супраць Вітаўта, "абапіраючыся на Русь, што яму спачувала”.

Свідрыгайла і на вялікае княжанне ўзышоў пры падтрымцы князёў і баяр беларускіх, украінскіх, рускіх зямель Вялікага Княства. Таму няма нічога дзіўнага, што новапасаджаны "гаспадар" пачаў абапірацца на гэтыя сілы ў кіраванні дзяржавай. Пры ім праваслаўная арыстакратыя "рускіх" абласцей княства займае вьппэйшыя пасады, засядае ў "вернай" вялікакняжацкай Радзе (князі Друцкія, Карсаковічы, Хадкевічы, Палазовічы і інш.). Яны ж прымаюць удзел у вырашэнні самых адказных дзяржаўных пытанняў. 1 гэта нягледзячы на папярэджанні Гарадзельскай пастановы, што розніца ў веравызнаннях вядзе да палітычных супярэчнасцяў. На самой справе не розніца ў веры вяла да супярэчнасцяў у палітыцы. Іх нараджала імкненне да манапольнага валодання вышэйшымі дзяржаўнымі пасадамі, якія давалі толькі аднаму крылу феадальнай знаці Вялікага Ккяства Літоўскага права на ўладу і багацце.

Узрастанне палітычнай ролі феадалаў праваслаўнага веравызнання, страта каталіцкай арыстакратыяй неабмежаванай улады прывялі да змовы апошняй супраць Свідрыгайлы Альгердавіча. У ноч на 1 верасня 1432 г. адбыўся замах на вялікага князя. Змоўшчыкі пасадзілі на віленскі прастол брата Вітаўта, а Свідрыгайла ратаваўся ўцёкамі ў Полацк. Полацк, які ўвесь час знаходзіўся ў гушчы палітычных падзей, становіцца сталіцай Вялікага Княства Рускага.

Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае і Рускае распалася на два дзяржаўныя ўтварэнні. Як занатаваў летапісец:

"й Литва же посадиша великого князя Жигимонта Кесьтутевич на великое княженне на Вилни ... и приде Швитригайло на Полотесісь и на Смоленскь, и князи руськие и бояре посаднша князя Швитригайла на великое княженне на Руское". Апошняя з названых дзяржаў, якая стварылася і дзейнічала на аснове аўтаноміі Полацкай, Віцебскай, Смаленскай зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага існавала недзе 4 гады. Намінальна яна загінула ў выніку ваеннага паражэння войскау Свідрыгайлы ў бітве пад Вількамірам летам 1435 г., але факгычна Вялікае Княства Рускае спыніла сваё існаванне ў выніку авантурных, неабачлівых дзеянняў "князя рускага , які не ў моцы быў адолець тонкай дыпламатыі "вялікага князя на Вільна і Троках", скаардынаванай з польскім каралём. Для таго каб выбіць у Свідрыгайлы апору на праваслаўных феадалаў "рускіх" зямель, 15 кастрычніка 1432 г. каралём Полыпчы Уладзіславам-Ягайлам быў выдадзены са згоды Жыгімонта Кейстутавіча прывілей, па якім прадстаўнікі знакамітых радоў беларускага, украінскага, рускага паходжання праваслаўнага веравызнання ураўноўваліся ў некаторых правах з феадаламі-каталікамі. Праз год і сем месяцаў, 6 мая 1434 г., быў абнародаваны аналагічны прывілей за подпісам аднаго вялікага князя Жыгімонта. Неабходнасць яго выдання тлумачыцца ў прэамбуле тым, пгго "гаспадар" жадае "нашыя землі Літоўскія і Рускія прывесці ў парадак і справы іх давесці да найлепшага стану... каб паміж народамі гэтых зямель не было ніякага разладу ці непатрэбнага ўрону... каб яны карысталіся роўнымі міласцямі і тым больш горача і настойліва імкнуліся заўсёды да адзінства душ і дапамагалі захаванню найшчаслівейшага стану гэтых зямель". Восем пунктаў, што ішлі ўслед за гэтай прэамбулай, даравалі "рускім" князям і баярам права свабоднага распараджэння спадчыннымі маёнткамі па прыкладзе "іншых месц хрысціянскіх"; права атрымання ў спадчыну зямельных уладанняў жонкамі і дзецьмі; вызвалялі княжацкіх і баярскіх падданых ад асобных дзяржаўных падаткаў і павіннасцяў; дазвалялі мець ва ўжытку праваслаўнай шляхце нараўне з феадаламі-каталікамі гербы і знакі шляхецтва.

Прывілей 1434 г., па якім "руская" знаць дабілася саслоўнай роўнасці з каталіцкай арыстакратыяй, - безумоўная перамога праваслаўнай знаці ў барацьбе за раўнапраўе. Але гэта была перамога не канчатковая. Адно з галоўных пытанняў - удзел праваслаўных феадалаў у кіраванні дзяржавай - гэтай граматай не вырашалася.

На працягу XV ст. дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага эвалюцыяніраваў ад неабмежаванай манархіі да манархіі парламенцкага тыпу, пры якой самаўладства абмяжоўвалася так званым парламентам, што складаўся з дзвюх палат: Рады і Сойма.

На ўнутраную палітыку вялікіх князёў літоўскіх і паноўрадных усё больш уздзейнічала знешнепалітычная сітуацыя. На працягу XVI ст. Вялікае Княства абараняла сваю незалежнасць і багацце ад набегаў крымскіх татар, якіх зведала 45 за першую палову гэтага стагоддзя. Але галоўны вораг беларуска-літоўскага гаспадарства ў гэты час паўстаў на ўсходзе. 3 канца XV ст. Маскоўская дзяржава прыпісвае сабе ролю спадкаемцы Кіева, а пасля жаніцьбы Івана III на дачцэ вгзантыйскага імператара - спадкаемцы Візантыі і галавою ўсіх праваслаўных хрысціян Усходняй Еўропы. Гэта спрычынілася да аб'яўлення ўсходнеславянскіх зямель Вялікага Княства сваёй вотчынай і адкрытай агрэсіі супраць заходняга суседа.

Першая палова XVI ст. была запоўнена войнамі паміж Вялікімі Княствамі Маскоўскім і Літоўскім. Баявыя дзеянні вяліся ў 1500 - 1503 гг., 1506 - 1508, 1512 - 1522, 1534 - 1537 гг. 3 аднаго і другога боку былі і перамогі і паражэнні. Масква інспірыравала ўнутраныя канфлікты ў беларуска-літоўскай дзяржаве. Варта прыгадаць хаця б мяцеж Міхала Глінскага ў 1508 г. Уся захопніцкая палітыка Масковіі адбывалася пад ідэалагічным вэлюмам абароны праваслаўя. Гэта прымусіла вялікакняжацкі ўрад пайсці на значныя змены ва ўнутранай палітыцы.

3 пачатку XVI ст. усё выразней праводзіцца лінія на роўнасць у правах прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя Вялікага Княства незалежна ад этнічнага паходжання і рэлігійнай прыналежнасці. 3 гэтага часу праваслаўных беларускага, украінскага паходжання можна сустрэць сярод радных засядацеляў і кіраўнікоў самага высокага рангу (Канстанцін Астрожскі, Р.Хадкевіч). Гарадзельская пастанова ўжо не дзейнічала і, як зжыўшая сябе, была адменена ў 1563 г. 3 гэтага часу пасады дзяржаўнага кіравання маглі займаць прадстаўнікі шляхецкага саслоўя як каталіцкага, так і праваслаўнага веравызнання. Надалей заканадаўчае афармленне роўнасці ў правах усёй шляхты "веры хрысціянскай" знайшло месца ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.

У XVI ст. буйныя феадалы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага рознага этнічнага паходжання - беларускага, літоўскага, украінскага, рускага, розных вер - каталіцкай, праваслаўнай, пратэстанцкай - уяўлялі сабой адну сацыяльную групу. Яна была аб'яднана агульнасцю палітычных, эканамічных, класавых інтарэсаў. Вялікае Княства Літоўскае стала іх супольнай дзяржавай - Айчынай. Нездарма ў першай палове XVI ст. у найвышэйшым органе ўлады - Гаспадарскай Радзе - не сустракалася груповак, якія 6 утварыліся на аснове этнічных ці рэлігійных адрозненняў.

Такім чынам, пасля першага - ваенна-абарончага - аб'яднання ў XIII -XIV стст. беларускіх і балцкіх зямель у адзіную дзяржаву і амаль двухсотгадовага перыяду "прыціркі" этнасаў поліэтнічнага дзяржаўнага ўтварэння ў XVI ст. адбылося другое -дзяржаўна-палітычнае - аб'яднанне грамадства Вялікага Княства. У гэты час на другі план адыходзяць мясцовыя, этнічныя, рэлігійныя інтарэсы, а найперш усведамляецца агульнадзяржаўны ліцвінскі патрыятызм.

Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае XVI ст. увайшло ў сусветную гісторыю як адна з першых еўрапейскіх дзяржаў, што стварыла ўнікальны ўзор палітычнага і грамадскага ладу, прававой дэмакратыі, мірнага суіснавання ды супрацоўніцтва розных народаў і царкоўна-рэлігійных сістэм.

Дакументы і матэрыялы

Паведамленне "Хронік Літоўскай і Жмойцкай" аб перамозе войск Альгерда над татарамі ў бітве на Сініх Водах

"Олгерд ... выправился против татаров в Полл Дикие ... А гды пришли до Синей Воды, минувши Канев и Черкасы, указалася им в полю великая орда... Славное звитязство (перамогу) Олгерд над татарами одержал, и все поля до Киева здавиа належачие от их лотровства (панавання) очистил, вернулся до Литвы з частю войска своего, а другуя часть в Подолю оставил..."[3]

Вытрымкі з "Пахвалы еялікаму князю Вітаўту, якая змешчана ў "Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх"

"... Хачу вам расказать пра вялікага князя Аляксандра, гэтак званага Вітаўта, літоўскіх і рускіх і пімат іншых земляў гаспадара... Але немагчыма ні расказаць, ні апісаць справы вялікага князя Вітаўта. Калі б было магчыма спасцігнуць вышыню неба і глыбіню мора, то можна б было б выказаць сілу і храбрасць гэтага слаўнага гаспадара. Вялікі князь Вітаўт валодаў Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім і шмат якімі іншымі землямі, проста кажучы, усёю Рускаю зямлёю. Ды не толькі ўся руская была яму падуладная... няма земляў ні на ўсходзе, ні на захадзе, адкуль не прыходзілі б пакланіцца гэтаму слаўнаму гаспадару... Як ад мора шмат вады выходзіць, так і ад гэтага слаўнага гаспадара, вялікага князя Вітаўта, мудрасць сыходзіць"[4].

Апісанне ў "Хроніцы з летапісцаў старадаўніх" грамадзянскай вайны 30-х гг. XV ст. у Вялікім Княстве Літоўскім

"Року 1432 Жигмунт Кеистутовичь зостал великим князем литовским. Свидригала, в тон час в Ошмяне будучи, отстережении, побег... Затым полотчане и киевляне, и Русь вся приняли его за князя, бо их добростью своею себе прихилял и рускои веры держался... Потом Свидригаяла, собравши вояско ... пошел на Литву, повоевал и пополил Вилно, Троки... Крево, Лиду, нишия многии места... Потом умерл крол Ягела року 1434. Свидригалло мешкал на Витебском княжении. Потом Свидригало, собравши воиско, воевал на Жигмунта, князя литовского. Жигмунту поіцастилося, же свитяжил (перамог) Свидригаила и выгнал его з Литвы, и Руское отнял от него княжение"[5].

Урыўкі з веялікакняжацкай граматы ад 7 чэрвеня 1563 г. а6 ураўнаванні ў правах шляхты каталіцкай і праваслаўнай веры

"... До рады нашое, и на уряды (пасады) дворные и земские, не только подданые костелу Римскому от того часу обираны и прекладаны быти мають, але одивако и заровно вси рыцерского стану з народу шляхетского люди веры хрестиянское, яко Литва, так и Русь, кождый водле заслуги годности своее..."[6]

Развіццё феадальных адносін

Аснову эканамічнага развіцця беларускіх зямель у другой палове XIII - першай палове XVII ст. складала сельская гаспадарка, з якой былі цесна звязаны рамяство і промыслы. Галоўнымі галінамі сельскай гаспадаркі з'яўляліся земляробства і жывёлагадоўля.

Права ўласнасці на зямлю ў феадальную эпоху манапольна належала класу феадалаў. Буйнейшым феадалам была дзяржава, якая мела ва ўласнасці вялікія зямельныя абшары. Значнай колькасцю фондаў так званых гаспадарскіх зямель валодаў вялікі князь. Усё больш зямельных угоддзяў з рук манарха пападала ва ўласнасць шляхты. У сярэдзіне XVI ст. колькасць шляхты, якая мела землі на Беларусі, складала каля 162 тыс. чалавек (9 % усяго насельніцтва). Валодалі маёнткамі на беларускіх землях царкоўныя ўстановы ды іерархіі.

У XIV - першай палове XV ст. панская гаспадарка насіла натуральны характар, задавальняючы неабходныя патрэбы землеўласнікаў. Але ўжо з другой паловы XV ст. усё больш характэрным для гаспадарання становіцца паглыбленне грамадскага падзелу працы. Самае яскравае сведчанне гэтага - хуткі рост колькасці гарадоў і мястэчак - цэнтраў рамяства і гандлю. У сувязі з гэтым далейшае пашырэнне атрымаў унутраны рынак, дзе збываліся прадукты сельскан гаспадаркі і купляліся неабходныя рамесныя вырабы. Павелічэнне попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю ў краінах Заходняй Еўропы садзейнічала і пашырэнню знешняга гандлю. Усё большыя прыбыткі даваў феадалам гандаль збожжам. Каб павялічыць колькасць панскай ворнай зямлі, трэба было прымушаць сялян працаваць на ёй. Гэта выклікала неабходнасць карэнным чынам перабудоўваць панскую гаспадарку. На змену ранейшаму панскаму двару, гаспадарка якога забяспечвала толькі унутраныя патрэбы землеўласніка, прыйшоў фальварак, які арыентавауся галоўным чынам на рынак. Вытворчасць у такой гаспадарцы была заснавана на працы не нявольнай чэлядзі, а селяніна-паншчынніка.

Рэарганізацыя панскай гаспадаркі паступова набірала тэмпы. На працяіу XV ст. спарадычна з'яўляюцца фальваркі, з пачатку ж XVI ст. усё большае значэнне набываюць двары з панскай ворнай зямлёй. Панямонне і Падзвінне - рэгіёны сплаўных рэк з развітымі знешнімі гандлёвымі сувязямі - сталі тэрыторыяй, дзе ўпершыню сустракаецца панская гаспадарка - фальварак- Ужо ў 1450 г. Такая гаспадарка ўпамінаецца ў маёнтку Менедыкаўскім на Наваградчыне. Фальварак згадваецца ў запісах Браслаўскага земскага суда за 1481 г. у маёнтку Відзы, а ў 1498 г. "подле рек Днсны", у 1499 г. - у маёнтку Холхла Менскага павета. Шэраг упамінанняў аб фальварках утрымліваюць дакументы першай паловы XVI ст.- за 1507, 1524, 1528, 1529, 1548 гт. Да сярэдзіны XVI ст. на той частцы тэрыторыі Беларусі, якая была звязана сплаўнымі рэкамі Буг, Нёман і Дзвіна, дзе знаходзіліся буйныя гандлёвыя цэнтры, і якая не падвяргалася пастаянным ваенным разбурэнням, фальварак стаў асноўнай формай арганізацыі гаспадаркі феадалаў. "Устава на валокі" 1557 г. з'яўляецца дакументам, які не распачынаў рэформу, а ўжо падсумоўваў пэўны вопыт фальварачнага гаспадарання. Паводле "Уставы" зямля наразалася на валокі (21,36 га). Часцей за ўсё сялянская сям'я не магла ўзяць сабе цэлую валоку, каб выконваць вызначаныя павіннасці. Тады дазвалялася дзвюм - тром сем'ям браць валоку і несці з яе павіннасці. Фальварак ствараўся на лепшых землях, якія адразаліся ад сялянскіх надзелаў, з разлікам на апрацоўку адной фальваркавай валокі - 7. сялянскіх валок. У канцы XVI ст. аднавалочны надзел у сялянскай сям'і быў параўнаўча рэдкай з'явай. У гэты час з 4293 гаспадарак у васьмі паветах Беларусі 1526 (34,9 %) размяшчаліся на плошчы ў адну ці болей валок.

Эканамічная эвалюцыя панскай гаспадаркі выклікала істотныя змены ў становішчы сялянскіх мас. Развіццё фальварачна-паншчыннай сістэмы паскарала прымацаванне сялян да зямлі. Дзяржава рэагавала на патрэбы пануючага класа, задавальняючы заканадаўчымі нормамі імкненне феадалаў павялічваць колькасць прыгонных. Аб гэтым сведчаць прывілей 1447 г., які паклаў пачатак юрыдычнага запрыгоньвання сялянства, Статуты Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг., апошні з якіх завяршаў гэты працэс. Раней існаваўшыя катэгорыі сялян ("чэлядзь нявольная", "людзі пахожыя", "непахожыя") паступова ператварыліся ў адзіны клас-саслоўе - прыгоннае сялянства.

Па формах рэнты сяляне падраздзяляліся на наступныя асноўныя катэгорыі: "даннікі", "цяглыя", "чыншавыя". Да канца XV ст., у час панавання натуральнай гаспадаркі, першая група пераважала. Даніна натурай была галоўнай у сістэме павіннасцяў. Але па меры ўсталявання фальварачна-паншчыннай сістэмы на захадзе Беларусі на першае месца выходзіць паншчына - праца ў панскай гаспадарцы. Так, паводле дакументальных даных ва ўладаннях Ю.М.Радзівіла ў 1528 г. на Літве і Беларусі з 1422 сялянскіх службаў 1229 былі цяглымі, тады як даннікі складалі ўсяго 193 службы. Ва ўладаннях Віленскага епіскапства на сярэдзіну XVI ст. каля 2/3 вясковага насельніцтва складалі цяглыя сяляне. Тэксты грамат з Полацкай зямлі ўжо называюць "прыгон" у якасці павіннасці. У адной з полацкіх грамат, датаванай 26 снежня 1502 г., сказана, што царкоўныя сяляне вёсак Далчаны, Веснічы і Пуцілкаўляны "в прнгон ... хожнвалн".

Грамата, якая адносіцца да 1506 - 1509 гг., упамінае сярод жыхароў стана Бездзераўскага ў Полацкім ваяводстве людзей цяглых. Гэтую катэгорыю сялян называе сярод насельнііггва Гадамышскай воласці Полацкага павета грамата, што датуецца 1506 -1513 гт. Грамата 1507 г. акрамя дані патрабуе ад падданых "работы" на падараванне маёнтка Плісы Полацкага павета. Прыгоннымі называе другая грамата 1507 г. сялян уладання Гарчаны. У дзвюх граматах 1508 г. названы тры катэгорыі сялян: кутнікі, даннікі і цяглыя. Восем "служб тяглых" у маёнтку Славані падараваў вялікі князь літоўскі ў 1510 г. князю Палубенскаму. Практычны сэнс паняцця "прыгон" для таго часу выразна тлумачыць даравальная грамата полацкаму баярыну Яцку Сінковічу ад 19 жніўня 1511 г., дзе ўказваецца, што прыгонныя людзі ў панскім двары "пашню пашуть н всн потяглн тягнуть...".

У пачатку XVI ст. устанавілася паншчына памерам 1 дзень у тыдзень з адзінкі абкладання. Да сярэдзіны стагоддзя яна дасягнула ў сярэднім 2 дні на тыдзень.

Факты сведчаць, што паншчына ў другой палове XVI - першай палове XVII ст. стала адной з галоўных павіннасцяў сялян на беларускіх землях. Аналіз рэнтавай структуры сялянскіх надзелаў у прыватнаўласніцкіх маёнтках Беларусі паказаў, што на захадзе 58 %, а з улікам складаных надзелаў з цяглай доляй 64,9 % сялянскіх гаспадарак у другой палове XVI - першай палове XVII ст. мелі цяглыя надзелы.

Памер паншчыны землеўласнік вызначаў асабіста, з улікам захавання магчымасці весці гаспадарку сялянам на сваім надзеле, а таксама з улікам вастрыні і размаху супраціўлення эксплуатуемых падданых феадальнаму прыгнёту. 3 сярэдзіны XVI ст. паншчына частей за ўсё вызначалася колькасцю рабочых дзён з валокі ці яе часткі. Радзей сустракаецца ў крыніцах патрабаванне выканання пашпчыны з дыму - двара селяніна. Болыы таго, падымнае і пазямельнае вылічэнне паншчыны часам перапляталася: колькасць дзён з валокі дапаўнялася колькасцю дзён з дыму. Увядзенне падымнага вызначэння паншчыны павялічвала колькасць дзён, якія селянін павінен быў адпрацаваць на панскай ворнай зямлі, таму што ў акрэслены перыяд на адной валоцы размяшчалася, як правіла, некалькі сялянскіх гаспадарак.

Паншчыну адбывалі зімой і летам, мужчыны і жанчыны. На працу сяляне павінны былі выходзіць ці з рабочай жывёлай, ці без яе - па неабходнасці. Феадалы жорстка каралі сялян, калі тыя спазняліся ці не выходзілі на працу ў вызначаныя дні.

Інакш праходзіў працэс развіцця панскай гаспадаркі на ўсходзе Беларусі. Там фальварак быў рэдкай з'явай, прычым ён ствараўся толькі дзеля задавальнення патрэб феадальнай адміністрацыі. Панская гаспадарка на ўсходзе мела не земляробчы, а пераважна прамысловы характар (вытворчасць лесаматэрыялаў, попелу, дзёгцю, смалы і інш.). Асноўным вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыі ва ўсходняй Беларусі з'яўлялася сялянская гаспадарка, якая яшчэ не ведала паншчыны.

Умоўную мяжу паміж захадам і ўсходам Беларусі, дзе ў XVI ст. назіралася розніца ў эвалюцыі рэнтавых адносін, можна правесці па лініі Орша - Барысаў - Менск- - Слуцк - Пінск.

Акрамя паншчыны сяляне давалі дзякло, якое складалася са збожжа, прадуктаў жывёлагадоўлі, промысдаў і інш., грашовы чынш. Ва ўсходняй Беларусі галоўнай павіннасцю заставалася даніна, прычым большай часткай дарагім футрам, мёдам. У дадзены перыяд у гэтым рэгіёне назіраецца тэндэнцыя да змены натуральнай дані грашовым эквівалентам.

Узмацненне прыгнёту выклікала супрацьдзеянне з боку сялянства, сацыяльныя канфлікты ў беларускай вёсцы. Адной з найболыц распаўсюджаных і масавых праяў антыфеадальнага пратэсту на Беларусі былі скаргі. Формай адкрытага супраціўлення павелічэнню эксплуатацыі былі ўцёкі ад сваіх гаспадароў. Больш радыкальнымі формамі класавай барацьбы сялянства былі адмовы ад выканання павіннасцяў, нападзенні на маёнткі, парубкі лесу, патравы пасеваў і сенажацяў, у некаторых выпадках забойства панскіх слуг, а то і саміх землеўласнікаў. Сялянскіх войнаў у класічным разуменні на Беларусі ў сярэднявеччы не было. Найболыы шырокімі і вядомымі былі выступленні сялян вёсак Багушэвічы і Задобрычы Свіслацкай воласці, рух пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі, да якога далучылася частка беларускіх сялян і гараджан.

У XIV - XVI стст. на Беларусі назіраўся інтэнсіўны працэс урбанізацыі. Калі да 1500 г. крыніцы падаюць звесткі аб 83 гарадах Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, то з 1500 па 1600 г. згадваюцца 530 гарадскіх пасяленняў, 387 з якіх знаходзіліся натэрыторыі нашага края. Населенасць гарадоў была не надта вялікая:

ад 1,5 да 3 тыс. жыхароў. Але меліся і буйныя цэнтры - болыіі 10 тыс. насельнікаў. Вызначаўся сярод беларускіх гарадоў найстаражытнейшы Полацк. Жыхары добра разумелі яго вялікае значэнне, калі ў 1464 г. падчас перамоў з магістратам горада Рыгі заяўлялі: "А Полтеск тежн есть, хвалячн бога, место славутное ..., а не нюкшое во честн н во всём нн Внлнн, а нн Марнборка, а нн Кданьска".

Некаторыя беларускія гарады XIV - XVI стст. сталі буйнымі цэнтрамі рамяства. Гэта ў першую чаргу Бярэсце, Гародня, Слуцк, Менск, Магілёў, Пінск. Рамяство тут было прадстаўлена некалькімі дзесяткамі прафесій. 3 мэтай абароны рамеснай вытворчасці ад самавольстваў феадалаў, канкурэнцыі і для наладжвання збыту прадукцыі гарадскія рамеснікі аб'ядноўваліся ў цэхі.

Выдзяленне мяшчанства ў асобнае саслоўе спарадзіла імкненне з іх боку ператварыць горад у непадлеглую для ўмяшальніцтва землеўладальнікаў тэрыторыю. Гараджане дамагаліся і ўрэшце дабіваліся ад вярхоўнай улады надання іх населеным пунктам магдэбургскага права. Паводле яго мяшчане выходзілі з-пад юрысдыкцыі землеўласнікаў, вызваляліся ад шэрага феадальных павіннасцяў, выбіралі гарадскія органы ўлады -магістрат, суд. Аднымі з першых беларускіх гарадоў, якія атрымалі права на самакіраванне, былі Бярэсце (1390), Слуцк (1441), Гародня (1496), Полацк (1498), Менск (1499).

Адной з галоўных гарадскіх функцый была гандлёвая. Рынкі гарадоў звязвалі паміж сабой ўсе рэгіёны Вялікага Княства. Беларускія ж купцы - " госці" - пракладвалі гасцінцы - тракты да Варшавы, Познані, Гданьска, Рыгі, Кралеўца (Калінінграда), Ноўгарада, Цверы, Масквы, звязваючы тым самым Заходнюю Еўропу з усходнім светам.

Такім чынам, разгледжаныя асаблівасці аграрных адносін і ўрбанізацыйных працэсаў на беларускіх землях дазваляюць заключыць, што XV - першая палова XVII ст. - час глыбокіх сацыяльна-эканамічных зрухаў, якія ўзламвалі векавыя традыцыі феадальных асноў і стваралі спрыяльную глебу для развіцця новых вытворча-грамадскіх адносін. На жаль, гэтыя працэсы былі перапынены крывавымі войнамі сярэдзіны XVII - пачатку XVIII ст.

Дакументы і матэрыялы

Вытрымкі з "Уставы на валокі" аб зацікаўленасці дзяржаеы ва утварэнні фальваркаў і нормах павіннасцей цяглых сялян з валокі

"Фольварки хочем мети абы везде становены, яко наболшы быти могуть, пры каждых замках и дворех нашых, окром где бы кгрунты злые и непожыточные быля ... Цыншу з волоки кгрунту доброго - 21 гр., з середнего - 12 гр., с подлого - 8 гр., а з вельми подлого, песковатого альбо блотлнвого - 6 гр.; овса з волок доброго и середнего кгрунту - по две бочки, а с подлого -одна бочка ... а за отвоз бочки каждое - 5 гр.; с тых жа менованых кгрунтов с кождое волоки сена воз один альбо 3 гр. за сено, а за отвоз 2 гр., а з вельми подлого кгрунту сена и овса давати не повннии, нижли з кождое волоки всякого кгрунту мають давати гусь альбо полтора гроша, кур двое або пенезей 16, яек двадцать, або пенезей 4; на неводы гр.2... Робота тяглым людем с кождое волоки по два дни ма неделю, а толоки чотыре лете, с чым кажуть, за што мает быти отпушчена им работа о божьем нароженьни тыйдень, о месопустех тайдень, о великодня тыйдень..."[7]

Апісанне парадку адбыеання паншчыны ў інвентары маёнтка Раклішкі Лідскага павета за 1585 г.

"На працу сяляне абавязаны выходзіць і станавіцца на вызяачаным месцы з узыходам сонца, а пакідаць работу хутка пасля захаду сонда. Працу павінен заказваць войт ці ўраднік. Хто б пасля заказу не выйшаў на працу, то за такую непаслухмянасць павінен адпрацаваць за адзін дзень два дні, не пакідаючы тэрыторыі паяскага двара, а за другі дзень - чатыры дні, таксама знаходзячыся пры двары. Калі хто-небудзь не выйшаў на працу ўсе тры дні ці на працягу шасці тыдняў па разу ў тыдзень, асабліва летам, то за гэта тыдзень у ланцугах павінен працаваць у двары. Пасля гэтага такі чалавек урадніку павінен быў даць барана. Калі б і пасля гэтага ў яго здарыліся нявыхады на працу, тады - бічаванве каля слупа. Калі хто праз хваробу не змог выйсці на паншчы' ну, тады павінен загадзя папярэдзіць войта .[8]

Вытрымка з артыкула 13 раздзела 12 Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. аб умовах захавання свабоды вольным селянгнам пасля 10-гадовага тэрміну пражывання ў адным і тым. жа маёнтку

"К тому уставуем, естли бы который чоловек стану простого ..., будучи волным, похожим... зашедшы за кого с князей, панов, шляхты, будь запоможенье от того пана взявши або не взявши, а десеть лет за тым паном заседел, таковый чоловек або дети его, похочут ли проч отыйти, повннии будуть откупитися з службы десетма копами грошей и то все, што будуть у пана того своего запоможенье взяли, заплатити".[9]

Фрагмент скаргі сялян вёскі Старакожы Горацкай воласці ўла дальткам князям Сапегам на злоўжыванні мясцовага адміністратара (лаўтка), датаванай 30 мг гг XVII ст

"Мы, убогие подданые волости Горскне з села Старакожы, ускаржаемося вашым милостям, нашым милостивым паном, на лавника старокожского на име Рома Беззубца, который нам великие а незносные кривды чынит от колко лет Безвинне нас грабит и грабежы у него гинуть, а коли почнем у него грабежов просит, тогды нас бьеть, мордуеть нас самих и детей наших што узмовит на нас брат пану, то сам берет во двое того Ябедник лихий, присяжник, лихвяр С пугою железною ходит, што кат Дети, скоро обачывшы его с пугою идучого, то от него утекают, а псы и духу его боятся"[10]

Паведамленне аб уцёках сям'і падданага князя Палубенскага з маёнтка Котчыенскага Слонімскага павета і атсанне сялянскай гаспадаркі

В року прошлом тисеча шестсот семом, месяца апреля первого дня подданый его милости властный, именя его Котчынского з села Озера в повете Слонимском лелсачего най ме Павлюк Осипцович, который дей давност земскую на маётности Котчынской заседевшы здрадливе утекшын з жоною своею Полонеею и з сынам двема Харком, Василем и з дочкою Овдотею і зо всею маетностю то ест меновите кляча одна, волы два, коров две свиней четверо, курей четверо, телица двухлетняя, телят рочных двое,овец старых шестеро, молодых двое, збожя малочоного жита бочок десет, ячменю бочок чотыры, овса бочок гры, пшеницы бочка, грыки бочок тры, ярыцы шанок (136 л), гороху полшанка, сочовнцы шанок, колеса нароги и иншое суде домовое, бочки, ушатки, кублы "[11]

Вытрымка са статута 1591г. аднаго з цэхаў г. Менска аб выкананні неабходных патрабаванняў для атрымання звання майстра:

"Імкнучыся да таго, каб рамествы нашага цэха займелі ва ўсіх славу і адабрэнне, устанаўліваем, каб кожны, хто захоча з дазволу ўсяго цэха стаць майстрам у гор Менску, сваімі б рукамі вырабіў у прысутнасці двух вызначаных цэхам для назірання майстроў ніжэй ашсаны шэдэўр па свайму рамяству і перадаў яго ў цэх

Кавальскае рамяство цясак, падкова, сякера. Гэтыя 3 рэчы павінны быць выраблены ў 1 дзень А калі б пералічаныя рэчы не былі б зроблены здавальняюча з першага раза, тады, па рашэнню майстроў і цэха, ен павінен гэтыя рэчы вырабляць друп і трэці раз Калі б і на трэці раз ен не справіўся, тады становіцца бадзяжным рамеснікам ці падмайстрам, пакуль лепш не навучыцца"[12]
Белоруссия в эпоху феодализма Мн , 1959 Т 1 Галенчанка Г Я Францыск Скарына - беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар Мн , 1993
Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах Менск, 1936 Т І Голубеў В Ф Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI - XVIII стст Мн , 1992
Греков Н Б Очерки по истории международных отношений Восточной Европы XIV - XVI вв М , 1963
Грицкееііч А П Частаовладельческне города Белорусснн в XVI -XVIII вв Мн , 1975
Грішкевііч А П Соцнальная борьба горожан Белорусснн (XVI -ХУІПвв ) Мн , 1979
Грыцкевіч В П, Мальдзіс А І Шляхі вялі праз Беларусь Мн ,1980
Доўнар-Запольскі М В Гісторыя Беларусі Мн , 1994
Ермаловіч М І Па слядах аднаго міфа Мн , 1991
Ермалоеіч М I Старажытная Беларусь Віленскі перыяд Мн ,1994
Ігнатоўскі У М Кароткі нарыс гісторыі Беларусі Мн ,1991
Копысскші 3 Ю Экономнческое развнтне городов Белоруссня в XVI - первой половнне XVII вв Мн , 1966
Копысскгій 3 Ю Соцяально-полнтнческое развнтне городов Белорусснн в XVI - первой половнне XVII вв Мн , 1975
Ластоўскі В Ю Кароткая гісторыя Беларусі Мн , 1993 Лойка П А Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі' Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI - XVIII стст Мн 1991
Любавский М К Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включнтельно М, 1910, М , 1915
Мелешко В Н Могнлев в XVI - середине XVII в Мн , 1988 Нарысы гісторыі Беларусі Мн , 1994 Ч 1
Пычета В Н Белоруссня н Лнтва в XV - XVI вв М , 1961
Пччета В Н Аграрная реформа Снгазмунда Августа в Лнтовско-Русском государстве М , 1958
Подокшын СА Реформацня н общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половнна XV - начало XVII в ) Мн , 1970
Полное собранне русскнх летописей М , 1962 Т 2, М , 1975 Т 32, М,1980 Т 35
Помнію старажытнай беларускай шсьмеянасвд Мн , 1975 Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст Мн , 1983
Похплеенч Д Л Крестьяне Белорусснн н Лнтвы в XVI - XVIII вв Львов, 1957
Сагановіч Г М Войска Вялікага Княства Літоўскага ў XVI - XVII стст Мн , 1994
Сгшрпдонов М Ф Закреповденне крестьянства Беларусн (XV - XVI вв ) Мн , 1993
Ткачоў М А Замкі і людзі Мн ,1991 Францыск Скарына 36 дакументаў і матэрыялаў Мн , 1988
Хрестоматия по истории Белоруссии С древнейшнх времен до 1917г Мн , 1977
Хрестоматия по истории южных и западных славян В 3 т Мн , 1987 Т 1
Юхо Я А Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі Мн , 1992

ДАДАТАК:

[1] (Гуревич Ф.Д. Древний Новогрудок. Л., 1981. С. 154)

[2] Сафонович Феодосий Хроника з летописцев стародавних Киев, 1992 С 172-173

[3] Поўны збор рускіх летапісаў. Т. 32. С. 43

[4] Спадчына. № 4. 1991. С. 98 - 99.

[5] Феодосий Софонович. Хроника з литописцев старадавних. Киев, 1992. С. 183 - 184

[6] Белоруссия в эпоху феодализма.Т. І.С.143.

[7] Белоруссия в эпоху феодализма. Т. 1. С. 217, 219

[8] Акта, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. Внльно, 1877. Т. 14. С. 312-335. Пераклад з польскай.

[9] Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Мн., 1989. С. 317

[10] Рукапicны аддзел бібліятэкі Акадэмii навук Літвы ф 17 С 104 Ар 6

[11] Нацыянальны архіў РБ Ф 1785 В 1 Спр 22 Ар 15

[12] Белоруссия в эпоху Феодализма Т 1 С 296

Комментируем публикацию: Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага


Публикатор (): S S A Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

Новые поступления

Выбор редактора LIBRARY.BY:

Популярные материалы:

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.